Вольная мова

Description
«Вольная мова» — гэта платформа па арганізацыі онлайн-сустрэч для людзей, якія хацелі б зрабіць сваю пасіўную беларускую мову актыўнай 💬❤️

Сайт: volnajamova.online

Зваротная сувязь: @volnamouny

Вусень Гутарыч (наш чат-бот): @VolnajaHutarkaBot
Advertising
We recommend to visit

🔴 Канал по тематике: «Blox Fruits»

🎲 О конкурсах: @konkursi_info

📣Владелец канала: @Night_garant

💬 Трейд чат: @BloxFruits_Kx

Last updated 2 месяца, 1 неделя назад

По вопросам рекламы в TG: [email protected]

Last updated 1 месяц, 1 неделя назад

Last updated 1 месяц, 2 недели назад

1 month ago
***💬*** **(НЕ)беларуская літаратура**

💬 (НЕ)беларуская літаратура

Прапаную паразмаўляць пра літаратуру і аўтараў, якіх нельга (ці льга?) назваць беларускімі. Эліза Ажэшка і Адам Міцкевіч. Яны нарадзіліся ў Беларусі, амаль усё сваё жыццё жылі на нашай зямлі, прысвячалі свае творы тым людзям, што жылі на беларускай зямлі. Але ж пісалі яны не па-беларуску і лічацца яны нацыянальнымі пісьменнікамі зусім іншай краіны.
То абмяркуем тыя іх творы, якія чыталі, і паспрабуем адказаць на пытанне: ці можна гэтых творцаў і іх творы лічыць нашай культурнай спадчынай?

Вядоўца: Надзея

📅 Серада 20 лістапада 2024, 20:30 па Мінскім часе

Запіс

1 month, 2 weeks ago
***💬*** Новае з сучаснага

💬 Новае з сучаснага

Прапаную абмеркаваць навінкі беларускай літаратуры – творы, якія выйшлі ў 2024 годзе. Вядомыя і не вельмі, папулярные ці не. Безумоўна, узгадаем сёляшні шорт ліст літаратурнай прэміі Ежы Гедройца. Ці чыталі вы нешта з яго? Калі чыталі - то спадабалася вам? Паспрабуем паразмаўляць пра літаратурныя прэміі ўвогуле і зрабіць прагноз наконт будучага пераможца ці пераможцу.

Вядоўца: Надзея

📅 Серада 6 лістапада 2024, 21:00 па Мінскім часе

https://t.me/VolnajaHutarkaBot?start=134ed17d-f230-81e2-a71b-e952f6123d19

2 months ago
***💬*** **Кніжны клуб. Абмяркоўваем твор "Над …

💬 Кніжны клуб. Абмяркоўваем твор "Над Нёманам" Элізы Ажэшкі 📖*🌟***

Жыццё і дзейнасць Элізы Ажэшкі (1841-1910) цесна звязаны з Беларуссю. У час паўстання 1863 года яна была сувязной паўстанцкага атрада, асабіста знаёма з Ф. Багушэвічам. Водгулле паўстання адчуваецца ў рамане “Над Нёманам”, напісаным у 1887 годзе ў Гродне. У ім узняты вострыя праблемы, якія не страцілі актуальнасці і сёння, -- уменне чалавека жыць у згодзе з прыродай і са сваім сумленнем, маральная адказнасць за свае дзеянні і ўчынкі, за вынікі працы на зямлі. Востра дыскутуецца праблема пакаленняў, прывязанасці да роднага краю і вернасці бацькоўскаму дому. Асаблівае месца займае тэма кахання.

Вядоўца: Аліна

📅 Серада 23 кастрычніка 2024, 21:00 па Мінскім часе

4 months, 2 weeks ago
***?*** Духоўнае лідарства ці самакіраванне? Ваш …

? Духоўнае лідарства ці самакіраванне? Ваш выбар?

Запрашаю даследаваць адрозненні і падабенствы, выклікі і мэты, звязаныя з духоўным кіраваннем і ідэямі самакіравання для рэлігійных і нерэлігійных асоб. Будзе цікава паслухаць пра асабісты досвед рэальных людзей.

Вядоўца: Augustina

? Субота 10 жніўня 2024, 20:00 па Мінскім часе

Запісацца можна тут

8 months ago

❗️Увага! Зменены час міні-лекцыі пра Алаізу Пашкевіч: з 20:00 на 21:00

We recommend to visit

🔴 Канал по тематике: «Blox Fruits»

🎲 О конкурсах: @konkursi_info

📣Владелец канала: @Night_garant

💬 Трейд чат: @BloxFruits_Kx

Last updated 2 месяца, 1 неделя назад

По вопросам рекламы в TG: [email protected]

Last updated 1 месяц, 1 неделя назад

Last updated 1 месяц, 2 недели назад