Спеўны сход

Description
Ініцыятыва “Спеўны сход” ўжо 10 год яднае людзей якія любяць спяваць разам
Advertising
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 weeks ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 months, 2 weeks ago

Last updated 1 year, 3 months ago

4 Monate, 1 Woche her
***?***Як і дзе можна набыць вядомы …

?Як і дзе можна набыць вядомы „Дзіцячы сьпеўнік” Антона Грыневіча афлайн ці анлайн з дастаўкай?
▪️Мінск, Беларусь: Kniger.by

▪️Варшава, Польшча:
кнігарня KNIHAUKA (ul. Kłopotowskiego 4)
Беларуская кнігарня (Oleandrów 6/2)

▪️Вільня, Літва:
Кніжная крама "Гартайка"

▪️ЗША:
кнігарня Літарка

?Акрамя таго замовіць „Дзіцячы сьпеўнік” з дастаўкай па ўсім свеце можна па гэтай форме.

5 Monate, 4 Wochen her
5 Monate, 4 Wochen her
Альбом-манаграфія “Забытая экспедыцыя 1923 года : …

Альбом-манаграфія “Забытая экспедыцыя 1923 года : ля вытокаў акадэмічнай этнаграфіі ў Беларусі”

?Цяпер можна замовіць з дастаўкаў па ўсім свеце
Кніга прысвечана вывучэнню гісторыі падрыхтоўкі і правядзення этнаграфічнай экспедыцыі 1923 года.
Аснову выдання складаюць 59 фотаздымкаў экспедыцыі, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Цалкам яны публікуюцца ўпершыню, да кожнага складзены разгорнуты каментар. У кнізе прадстаўлены гісторыя арганізацыі і правядзення экспедыцыі, працэс падрыхтоўкі да Усесаюзнай выставы і праца яе беларускага павільёна.

Акрамя таго, прадстаўлены біяграфічныя нарысы ўдзельнікаў экспедыцыі М. Мялешкі, А. Шлюбскага, М. Азбукіна і Л. Дашкевіча і агляд развіцця беларускай савецкай этнаграфіі і фалькларыстаў ў 1920-я – пачатку 1930-х гг.
Альбом-манаграфія будзе цікавы этнолагам, гісторыкам, мастацтвазнаўцам, краязнаўцам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца беларускай гісторыяй і культурай.

6 Monate, 1 Woche her
Усіх дзяцей і дарослых запрашаюць на …

Усіх дзяцей і дарослых запрашаюць на адну з важных і знакавых падзей - прэзентацыю "Дзіцячага сьпеўніка" у Вільні.
Менавіта ў Вільні першы спеўнік для дзяцей быў упершыню падрыхтаваны і выдадзены за кошт аўтара ў 1925 годзе. Укладальнік - вядомы збіральнік фальклору, педагог Антон Грыневіч. Сёння - амаль сто гадоў пасля першага выдання - зборнік атрымаў дрогое жыццё.

13.04 / 18:00 ? Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus g. 20).

У праграме:
? музычна-інтэрактыўная праграма з Сержуком Доўгушавым
? ДЗІЦЯЧЫ СПЕЎНЫ СХОД
? Выступ вакальнага гурта "Valoški"
? прэзентацыя выдання і аўтограф-сесіяУваход вольны(данаты вітаюцца)

6 Monate, 1 Woche her
***?*** 29 сакавіка ў Варшаве адбудзецца …

? 29 сакавіка ў Варшаве адбудзецца чарговая сустрэча "Школы валачобнікаў". Гэтым разам запрашаюцца і мужчыны і жанчыны, узрост і ўзровень падрыхтоўкі не мае значэння.
Што чакае на занятках:
- знаёмства з унікальным беларускім абрадам, традыцыямі
- спеўныя трэнінгі і навучэнне асновам традыцыйнага гучання, валоданне прыродным гукам і дыханнем
- супольныя спевы валачобных песень з розных рэгіёнаў Беларусі

Сустрэчы праводзіць вядомы папулярызатар фальклору, спявак і музыка Сяржук Доўгушаў.

? Уваход за данат 20zl ?
Рэгістрацыя
Адрас: Warszawa, Dożynkowa, 6a "Беларускі Моладзевы Хаб”

6 Monate, 2 Wochen her
У дзень абвяшчэння нашай незалежнасці, першай …

У дзень абвяшчэння нашай незалежнасці, першай нацыянальнай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі ? СПЯВАЕМ РАЗАМ гімн "Мы выйдзем шчыльнымі радамі"(«Ваяцкі марш») ?
Аўтар тэкста — Макар Краўцоў, кампазітар — Уладзімер Тэраўскі.

✔️Тэксты і ноты можна знайсці на нашым сайце

?️Караоке версія? тут

6 Monate, 3 Wochen her
**Выйшла ўнікальная кніга - “Беларускі Дзіцячы …

Выйшла ўнікальная кніга - “Беларускі Дзіцячы Сьпеўнік”

Першы спеўнік для дзяцей, складзены з беларускіх народных песень, сабраных вядомым фалькларыстам Антонам Грыневічам у перыяд з 1905 па 1924 гг.у розных кутках Беларусі.

Сёння - амаль сто гадоў пасля першага выдання - зборнік атрымаў дрогое жыццё.
Гэта яскравае перавыданне ў новым графічным афармленні з каляровымі малюнкамі, тлумачэннямі, тэкстамі па беларуску, лацінкай і па ангельску.
Акрамя нот, ёсць і аўдыё дадатак, каб слухаць і вучыць мелодыі песень самастойна.

Кніга выйшла вялікім накладам, яе можна замовіць поштай з дастаўкай па ўсім свеце, а таксама набыць у кніжных крамах у Вільні, Варшаве і Мінску.

У бліжэйшым часе плануюцца прэзентацыі “Дзіцячага сьпеўніка” у розных гарадах.
?️ 7 красавіка ўсіх дзяцей і дарослых запрашаем на прэзентацыю ў Познань

7 Monate her
*****?*** Веснавыя песні** займаюць важнае месца …

*? Веснавыя песні займаюць важнае месца ў беларускай народнай творчасці, яны паказваюць еднасць чалавека з прыродай і адлюстроўваюць спадзяванні на добрае жыццё. У песнях вясны вітаецца цяпло, а таксама апяваецца каханне, часта песні маюць гарэзныя матывы.
Значная частка веснавых песень – вяснянкі, якія выконваліся ў часе гукання вясны, а таксама карагодныя песні. У гэты ж час валачобнікі спявалі свае «валачобныя» песні, з якімі хадзілі па хатах.*

? Глядзіце відэа з нашых "Веснавых спеўных сходаў" якія штогод прпходзілі ў Мінску ?? падрабязней на сайце spevy.by

Там можна знайсці і розныя веснавыя песні з тэкстамі і аўдыё.

7 Monate, 1 Woche her
**17 сакавіка ў Познані адбудзецца святочная …

**17 сакавіка ў Познані адбудзецца святочная прэзентацыя "Дзіцячага сьпеўніка"

У праграме:
▫️музычна-інтэрактыўная праграма ад Сержука Доўгушава і Андрэя Еўдакімава (Vuraj, Дыяфільм live)
▫️"Дзіцячы Спеўны сход"
▫️*** гульні, песні, танцы

?*Замаўляйце квіткі ўжо зараз на evently.pl

?Адрас: кавярня «Pan Gar» у ДК«Tramwajarza» (Słowackiego 19/21)

8 Monate her
***✊*** **МУЖЧЫНСКІЯ ТРАДЫЦЫЙНЫЯ СПЕВЫ зноў працягнуцца …

МУЖЧЫНСКІЯ ТРАДЫЦЫЙНЫЯ СПЕВЫ зноў працягнуцца ў Варшаве!
Уваход вольны па рэгістрацыі

?Бліжэйшая сустрэча адбудзецца 12 лютага / 18:00
Прыйсці можа кожны жадаючы, музычная падрыхтоўка не мае значэння.? Падтрымаць ініцыятыву можна тут
Адрас: Warszawa, Dożynkowa, 6a
„Беларускі Моладзевы Хаб”

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 weeks ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 months, 2 weeks ago

Last updated 1 year, 3 months ago