Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 1 week ago
І ўсё ж, з глыбіні душы ўздымаецца вялікае і сур'ёзнае пытанне: ці можам мы, забыўшыся пра ўсе няшчасці чалавецтва, насалодзіцца Божай радасцю? Як вызнаваць радасць у Богу, Які прыйшоў уратаваць людзей, калі мы не атаясамліваем сябе з тымі, хто пакутуе ад усяго таго, што прыгнятае сучасны сьвет?
Адказ дае нам евангеліст Лука. Пастухам з'яўляецца анёл, каб абвесціць ім добрую вестку пра нараджэнне Ісуса: «Бо цяпер нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, які ёсць Хрыстос Гасподзь» (Лк. 2, 11). Каб мы маглі Яго пазнаць, апостал Лука дае нам знак, неспасцігальны розумам: «І вось вам знак: вы знойдзеце Дзіцятка ў пялюшках, якое ляжыць у яслях» (Лк. 2, 12). Сказана - зроблена! Пастухі не абмяжоўваюцца толькі прыняццем добрай весткі. Яны тут жа спяшаюцца па гэтай прыкмеце адшукаць вярцеп.
Менавіта гэтай рухаючай сілы нам часта і не хапае. Несумненна, прычынай таму - беднасць нашай веры і любові. Але яшчэ больш таму, што мы схільныя захраснуць у сваіх няшчасцях, схільныя спыняцца перад перашкодамі і не без пэўнага задавальнення замыкацца ў сабе замест таго, каб паспяшацца паглядзець на неба і ўбачыць там зорку - дадзены нам знак вялікай радасці. Нам нарадзілася Немаўля і спіць у яслях!
«Як Бог, якога ўвесь свет змясціць не можа, змяшчаецца ў матчыным улонні?! Як Той, хто сядзеў праваруч Айца, цяпер ляжыць на руках Маці?! Ён адзіны гэта ведае, Ён пажадаў гэтага, Ён быў ласкавы так зрабіць! Ён быў без плоці і па Сваёй волі ўцялесніўся…», - гаворыцца ў адным з сённяшніх літургічных спеваў.
Гэта і ёсць наша надзея, наша ўпэўненасць! Праз учалавечванне Бога ўсё можа быць збаўлена. Трэба мець цвёрдасць духу, каб у сучасным свеце несці ў сэрцах вестку надзеі аб Хрысце, які пасярод нас і ратуе нас.
Вось гэтую цвёрдасць духу і нясуць духавенства і прыхаджане нашага Экзархату!
Я дзякую вам, дарагія айцы, дарагія браты і сёстры з усёй Літвы. Гэтыя часы былі нялёгкімі для кожнага з нас, але праз вас я адчуваў Божую падтрымку і Яго блізкасць.
Дзякуй таксама дарагім сябрам з брацкіх цэркваў! Ваша дапамога, і не толькі малітоўная, падтрымлівала і дапамагала нам. Дзякуем літоўскім ўладам, незалежна ад партыйнай прыналежнасці! Вашае разуменне і падтрымка неацэнныя для нас!
Рыхтуючыся сустрэць новы, 2025 год, я жадаю Божых дабраславенняў Вам, Вашым сем'ям і ўсім тым, хто Вам дарагі. Запэўніваю усіх, што я малюся разам з усімі хто жыве і працуе, з усімі хто пакутуе і церпіць, і асабліва з тымі, хто ў журбоце, нястачы і роспачы.
Ад усёй душы жадаю ўсім, каб мы жылі ў міры, згодзе і росквіце тут, у дабраславёнай Літве!
Экзарх Сусветнага Патрыярха у Літве, іераманах Юсцін.
КАЛЯДНЫ ПАСЛАННЕ ПАТРЫЯРШАГА ЭКЗАРХА У ЛІТВЕ
ІЕРМАНАХА ЮСЦІНА (КІВІЛОО)
Дарагія браты і сёстры! Хрыстос народзіўся для нас і дзеля нас!
Зноў надыйшлі Каляды - свята Яго Нараджэння. Гэта сьвята радасьці для ўсіх нас!
Бог запазычвае нашу чалавечую прыроду, каб вярнуць яе нам у багацці. Ён становіцца часткай нашай уразлівасці, каб мы ўсе маглі падзяліць Яго Боскасць. Стаўшы чалавекам, Ён прымае на Сябе нашу грахоўную прыроду. Ён, Сам бязгрэшны, робіць гэта не дзеля таго, каб навязаць нам новую мараль, але каб мы здабылі Яго святасць, каб наша чалавечая прырода стала боскай. Ён спускаецца да нас, каб мы маглі падняцца на самае высокае неба. Ён адмаўляецца ад усяго, каб мы сталі ўдзельнікамі ўсяго.
Іісус - уцялеснены Бог, упершыню з'яўляецца пастухам. Ён з’яўляецца ім як і нам: у пакоры і слабасці, а не ў сваёй боскай усемагутнасці. Немаўля ў пялюшках аддала сябе на апеку тых, хто яго атачаў. Ён поўнасцю безабаронны! Ён залежыць ад усіх. І Ён жадае, каб мы адкінулі свае дарослыя недахопы і сталі падобныя на малое дзіця, пра якое ў Евангеллі сказана: «Бо меншы паміж вамі будзе большым» (Лк 9:48).
Мы весялімся і радуемся, бо калі мы слухаем голас Божы, то ў гэтую ноч ў прастаце вярцепа Хрыстовага Раства ўсе нашы пачуцці адкрыты Боскай прысутнасці. Гэты голас гаворыць з людзьмі, прымірае іх, напаўняе іх любоўю, святлом, радасцю і спакоем. І не мае значэння, што звонку пануюць холад, няшчасці і беднасць.
Эрнэст Хэмінгуэй пачынае свой раман «Па кім звоніць звон» словамі англійскага паэта, салдата і святара Джона Донна: “Няма чалавека, які быў бы як выспа, сам па сабе, кожны чалавек ёсць частка мацярыка, частка сушы; і калі хваляй знясе ў мора берагавы уцёс, меншай стане Еўропа, і таксама, калі змые край мыса або разбурыць замак твой ці твайго сябра, - так і смерць кожнага Чалавека прымяншае і мяне самога, бо я лучны з усім Чалавецтвам, а таму не пытайся ніколі, па кім звоніць звон: ён звоніць па Табе”.
Дарагія, Украіна знаходзіцца ў стане вайны ўжо больш за 1000 дзён, і гэта закранае нас не толькі эмацыйна, але і наўпрост. Кожная смерць чалавека памяншае нас саміх. Плач конжнага дзіцяці, кожнай маці, кожнай сястры і брата - гэта наш плач. Мы молімся ў цэрквах нашага Экзархата і ў сябе дома: каб Гасподзь зірнуў зь нябёсаў і ўбачыў боль і пакуты сваіх дзяцей, слёзы на іх вачах, угледзеўся ў іх душы, якія пакутуюць. Ён ведае, што грэх і беззаконне падняліся над нашымі галовамі, але няхай Ён памілуе нас, бо Ён - нашае спадзяванне і наша надзейная сцяна. Няхай Ён прасвятліць тых, хто не закрануты гэтай вайной і дасць ім разуменне споўніць святую волю пра якую Ён сказаў: «Шчаслівыя міратворцы, бо яны будуць названыя сынамі Божымі».
Госпадзе, Дабрадзейны Бог і Чалавекалюбча, дай народу Украіны стойкасць, надзею і сілу супрацьстаяць гэтаму несправядліваму ўварванню! Пашлі анёлаў з Тваіх святых вышыняў усім, хто пацярпеў ад гэтай вайны, калі яны засталіся на Радзіме, ці мусілі ісце ў бежанства, і дай ім усім цярпенне, устойлівасць і суцяшэнне!
Раство - гэта магчымасць усвядоміць як таямніцу боскай свабоды, так і вялікі цуд свабоды чалавека . Хрыстос грукаецца у дзверы чалавечага сэрца, і толькі людзі, уганараваныя такой свабодай, здольныя адкрыць гэтыя дзверы. “Зразумеля, што без Яго, без Хрыста - піша пакойны а. Георгі Флароўскі, - чалавек нічога не можа зрабіць. Але ёсць штосьці, што можа зрабіць толькі чалавек - а менавіта, адгукнуцца на Божы заклік і прыняць Хрыста".
Адказаўшы “так” гэтаму закліку звыш, Хрыстос адкрываецца як “святло ісцінае” (Ян 1.9), як "шлях, ісціна і жыццё” (Ян 14.6), як адказ на галоўныя пытанні і памкненні інтэлекту, як жаданне сэрца і надзея чалавецтва, а таксама як адказ на пытанне ўсяго тварэння: “адкуль” і “куды”.
Мы належым Хрысту, у Якім злучана ўсё існае. Хрыстос - “Альфа і Амега, першы і апошні, пачатак і канец”(Адкр. 22,13). У сваім дабравольным уцялесненні “дзеля нас - людзей, і дзеля нашага ўратавання”, Слова Божае “не ўсялілась у аднаго чалавека, але ўспрыняла чалавечую прыроду ва ўсёй паўнаце Сваёй іпастасі”, сцвердзіўшы тым самым агульны вечны лёс і адзінства чалавецтва. Ён вызваляе не адзін народ, але ўвесь род людскі; Ён не толькі разрывае гісторыю, але і абнаўляе ўсё тварэнне. Як для гісторыі, так і для ўсяленнай паняцці “да Хрыста” і “пасля Хрыста” маюць канчатковую і вызначаную сілу. На працягу усяго свайго шляху ў свеце, у гісторыі і праз яе - да Эсхатона - таго дня, калі будзе ўсталявана нябеснае Валадарства Айца, Сына і Святога Духа, Царква, якая “не ад міру” будзе сведчыць пра ісціну, будзе асвячаць і здзяйсняць сваю духоўную працу “дзеля жыцця свету”.
Браты і дзеці ў Госпадзе, з духам адданасці мы схіляем нашыя калені перад Багародзіцай, Якая трымае Немаўля, і пакланяемся “Слову, Якое ад пачатку”, што прыняло наш выгляд, і жадаем усім вам дабраславёнага і святога Дванаццатага тыдню і спрыяльнага, здаровага, мірнага ды плённага ў добрых справах Новага года Гасподняй міласці, напоўненага духоўнай радасцю і боскімі дарамі, у які ўвесь хрысціянскі свет будзе ўганароўваць і святкаваць 1700-годдзе Першага Усяленскага Нікейскага сабору.
Раство 2024 года
+Варфаламей Канстантынопальскі, руплівы хадайнік за ўсіх перад Богам.
Сёння а 18й гадзіне Вячэрня. Пасля службы можна пагаварыць са святаром, ці паспавядацца.
А у нас сёння Біблійныя чытанні! Працягваем абмеркаванне Евангелля паводле Лукі. Гісторыя надання імені Яну Прадвесніку. Пачатак а 18.00 у нашым парафіяльным доме - Boksto g.4
Сёння у нашым парафіяльным доме а 18-й гадзіне нас ізноў чакае "Размоўны клуб літоўскай мовы" з айцом Віталіюсам Моцкусам Boksto g.4
РАЗМОЎНЫ КЛУБ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ адкрываецца пры нашай парафіі. Вядучы і настаўнік - святар Віталіус Моцкус. Сустрэчы будуць адбывацца па аўторках а 18й гадзіне. Айцец Віталій будзе дапамагаць нам загаварыць па-літоўску, зразумець логіку літоўскай мовы і адчуць яе прыгажосць.
Такім чынам, заўтра а 18й гадзіне ПЕРШАЯ СУСТРЭЧА КЛУБА ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ. Bokšto g.4 Парафіяльны дом беларускай царквы.
Тааааак!
Хто з нашых парафіян не дайшоў да службы?
Вось спасылка :)
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 1 week ago