Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 1 week ago
Уплыў месенджараў на сённяшнія размовы 💌
Чаты сёння сталі месцам правядзення шматлікіх размоў. Далі магчымасць камунікаваць з людзьмі, якія знаходзяцца нават у розных краінах. Зараз можна спытаць за некалькі секунд усё, што патрэбна. І я бы хацеў вынесці некалькі думак наконт гэтага.
Разам з перавагай даступнасці месенджары ствараюць іншую культуру адказаў. Калі мы можам хутка камусьці напісаць, мы ня вольна чакаем хуткі адказ. Што ўплывае на ўспрыманне часавых паўз. Проста кажучы, мы часта можам не разумець, чаму мы павінны чакаць адказу. А таксама такія часавыя паўзы могуць стаць прадметам нейкага пасылу. Напрыклад пасылу таго, што чалавеку не цікава не тое што размаўляць, ды яшчэ і проста адказваць.
Тут побач можна заўважыць адну цікавасць. Змыванне асобных меж. Ці заўсёды можа чалавек адказваць? І ці хоча і чаму. Часта становіцца правілам, што адказваць варта як можна хутчэй. З прычыны чаго чалавек павінен заўсёды сачыць, ці не напісалі яму штосьці. З гэтым можа стаць цяжка адарвацца ад тэлефона, калі таго патрабуюць абставіны.
Яшчэ варта падкрэсліць, што месенджары зрабілі размову больш павярхоўнай. Спрашчэнне камунікацыі скараціла глыбіню дыялогаў, што можа прывесці да цяжкасці выразу нейкіх ідэй. Таксама месенджары змянілі не толькі спосаб размовы, але і яе форму. Скарочаныя словы або думкі пераходзяць і на рэальную камунікацыю. Гэта ўплывае на яе лаканічнасць. Людзі могуць пачаць выражаць сваю думку больш скарочана і дакладна.
Здаецца таксама чаты сціраюць лік суразмоўніка. Насамрэч, мы да канца не можам быць упэўнены ў тым, хто піша нам паведамленні. Што можа мець на ўвазе суразмоўнік дапамагаюць, вядома, стыкеры і эмодзі, якія дабаўляюць ўжо візуальнае счытанне эмоцый.
Пасля ўсіх гэтых назіранняў можна дакладна сказаць пра ўплыў. Я б сказаў, гэта яшчэ адна форма праяўлення "паскарэння свету". Нашая структура павінна прыстасоўвацца да гэтага. Чалавек сам паскараецца, перастае доўга глядзець, чытаць, застанаўлівацца на адным. Але пракачваем многазадачнасць. Якая і становіцца зараз больш вартай
Яшчэ Ластоўскі адзначаў, што дзяржава як матэрыяльная каштоўнасць ёсць істотным фактарам фармавання і развіцця нацыі, але пры наяўнасці досыць высокай ступені аўтаноміі ў нацыянальнай супольнасці (інакш кажучы, пры высокім узроўні аўтаноміі грамадзянскай супольнасці) ён дапускаў магчымасьць намнажэння духоўнага патэнцыялу народа па-за нацыянальнай дзяржавы.
Хочацца падкрэсліць, што, асабіста для мяне, прыкметнай асаблівасцю разважанняў Ластоўскага застаецца яго пэўная сістэмнасць:
1. Нацыя.
2. Матэрыяльныя, духоўныя і ідэальныя каштоўнасці.
3. Інстытуцыянальныя каштоўнасці.
4. Арганізацыйныя формы (што ствараюцца грамадскасцю).
Усё гэта нагадвае нейкую сумесь сацыяльна-філасофской логікі Арыстотэля (аналіз, расчапленне цэлага грамадства на яго неабходныя складнікі, логікі прапарцыянальных, гарманічных узаемаадносін у грамадстве), а таксама логіку мыслення Гобса (які, як вядома, шмат чаго пераняў і пашырыў ідэі Арыстотэля), з яго цялесным Левіяфанам. Ва ўяўленні Ластоўскага, нацыя, як цэльная супольнасць (як цэлае) ёсць арганічнаю, а жывой яна становіцца з дапамогай нацыянальных ідэалаў. Цэльнасць і дабрабыт нацыі, такім чынам, ёсць пэўнай формаю ажыццяўлення сацыяльнай гармоніі, а яна, дазваляе нацыі жыць незелажна, што ў сваю чаргу, прадугледжвае Ластоўскім ўсеагульнае шчасце і дабрабыт. То бок, тут Ластоўскі выступае як эклектык напрацаванай стагоддзямі традыцыі логікі мыслення Арыстотэля, а гэтак-жа сучаснай для яго сацыялогіі XIX-XXст., з грунтам на мысленне Дзюркейма, незвычайнага сацыяльнага тэорэтыка-функцыяналіста, які адводзіў маралі, як духоўнага складніка грамадства (у Ластоўскага падобную нарматыўную функцыю выконваюць нацыянальныя ідэалы), важнае месца.
Ластоўскі - як сацыяльны філосаф⚡ 8 лістапада 1883 года нарадзіўся знакаміты беларускі гісторык, публіцыст і пісьменнік В. Ластоўскі. Сярод яго незлічоных навукова-публіцыстычных прац, варта вылучыць выдадзены ў 1919г. артыкул «Нашы цэннасці», у якім ён паспрабаваў філасофскі асэнсаваць і растлумачыць паняцце нацыі.
Нацыя, паводле Ластоўскага - гэта гістарычная супольнасць, якая атрымоўвае сваю цэльнасць з дапамогай агульных каштоўнасцяў. Іх, аўтар падзяляе на дзве групы: матэрыяльныя(дзяржаўнасць, войска, выканаўчыя органы і іншыя органы ўлады) і маральныя(прыватнаўсталяваныя інстытуцыянальныя і індывідуальныя каштоўнасці). Інстытуцыянальныя каштоўнасці разам з маральнымі нормамі маюць арганізацыйныя формы, да якіх ён прылічае царкву, пачуццё нацыянальнай годнасці і культурныя звычаі. Да асаблівай групы аўтар адносіць ідэальныя каштоўнасці, гэта: гісторыя, традыцыі і ідэалы народа. Галоўнымі элементамі нацыянальнай супольнасці беларусаў ёсць мова, звычаі, пачуццё агульнасці, гісторыя і традыцыі.
Прымхі?
Нам уласцівы спробы даведвацца больш. Але, вядома, не пра ўсё мы даведваемся эмпірычна, а давяраемся людзям, якія нас вучаць, то-бок маюць больш ведаў. І ў гэты момант выходзяць на сцэну прымхі, цудоўныя дапаможнікі, якія разам з спрашчэннем сацыяльна цяжкіх канстытуцый блытаюць людзей у іх поглядах. Дык што гэта такое?
Прымхі — ўстойлівае меркаванне наконт кагосьці або чагосьці без дастатковых ведаў. Часта гэтыя меркаванні з'яўляецца негатыўнымі.
Як кажуць псіхолагі, яны з'яўляюцца вынікам катэгорызацыі — працэса, пры якім мы спрашчаем цяжкія спецыяльныя канструкцыі. Так мы больш гатовыя да ўсякага пры недастатковасці інфармацыі, што, вядома, чалавеку неабходна.
Вельмі цікава пра прымхі калісьці распісаў Фрэнсіс Бэкан, падзяліўшы іх на 4 ідалы: роду, пячоры, рынка і тэатра. Прымхі, трэба падкрэсліць, ён лічыў у большасці, менавіта памылкамі.
Ідал роду адказвае за прымхі якія тычацца ўсяго чалавецтва.
Ідал пячоры адказваў за памылкі асабістага мыслення.
Ідал рынка звязаны з мовай і зносінамі. Сюды ўключаюцца памылкі, якія тычацца няправільнага ужывання слоў і тэрмінаў, што вядзе да непраўдзівых вынікаў.
Ідал тэатра адказвае за філасофскія сістэмы, якія Бэкан лічыў занадта дагматычнымі.
Звернемся да класіка нямецкай філасофіі. Імануіл Кант таксама разважаў на гэтую тэму. Ён вызначаў, што прымхі перашкаджаюць чалавеку карыстацца сваім розумам, а таксама не адпавядалі яго катэгарыяльнаму імператаву (паступай толькі згодна з той максімай, якую ты можаш параіць як закон для ўсіх людзей). Бо проста мы не можам адносіцца, напрыклад, да іншых культур як да ніжэйшых, лічыць гэта нашай максімай і раіць, як закон такі быў для ўсіх людзей. Для яго прымхі былі таксама перашкодай у пазнанні свету. Таму і зараз усё ідуць спрэчкі наконт іх месца ў нашым жыцці.
На маю думку прымхі — неад'емная частка нашага жыцця, якая, вядома, мае як плюсы, так і мінусы. Але ў асноўным пра яе кажуць у негатыўнай форме, што відавочна. І ці павінен чалавек імкнуцца пазбавіцца ад іх? Вядома. Хаця яшчэ з дзяцінства яны з'яўляюцца дапаможнікамі ў пазнанні свету, аднак потым мы ўсё ж такі павінны пераадольваць іх, каб атрымліваць поўныя і больш аб'ектыўныя веды.
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 1 week ago