Studfreedom | Belarus

Description
🌝Суполка для ініцыятыўнай моладзі

СВАБОДА, МОЛАДЗЬ, АДУКАЦЫЯ

Сувязь: @studfreedombelarus_info

https://instagram.com/studfreedombelarus?igshid=YmMyMTA
We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 1 week ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago

4 months ago
***🇦🇷*** **Год рэформаў: як Хаўер Мілей …

🇦🇷 Год рэформаў: як Хаўер Мілей вяртае Аргентыну на шлях свабоды

Усяго год таму Аргентына была ў эканамічнай бездані: гіганцкая інфляцыя, пустыя бюджэты і ўсеагульная безнадзейнасць. Але тады на арэну выйшаў Хаўер Мілей, першы ў свеце лібертарыянскі прэзідэнт. Эн абраў сваёй місіяй вяртанне свабоды і здаровага сэнсу ў эканоміку. Год прайшоў — паглядзім, што ён здолеў.

Простая формула: менш дзяржавы — больш магчымасцяў. За год ён закрыў 13 міністэрстваў. Бюракратычны монстр скараціўся, а кіраванне краінай стала прасцейшым і таннейшым. Мілей пачаў з балючага — скараціў дзяржаўныя выдаткі напалову і ліквідаваў 50 тысяч непатрэбных бюракратычных пасад. Ён не спыніўся і скасаваў субсідыі, якія гадамі цягнулі эканоміку ўніз.

Вынік? Дзяржаўныя выдаткі ўпалі на 25%. Упершыню за многія гады бюджэт краіны выйшаў у прафіцыт.

Інфляцыя, якая проста разрывала кішэні, цяпер амаль пад кантролем. Замест шалёных 25,5% у месяц (!) — цяпер толькі 2,7%. Дзякуючы таму, што спынілі друкаваць бескантрольныя грошы. І ведаеце што? Людзі зноў пачалі давяраць банкам і вяртаюць зберажэнні ў фінансавую сістэму.

Безумоўна, гэта было няпроста. Людзі, якія звыклі да субсідый, сустрэлі рэформы без захаплення. Але эканоміка, якая стаіць на субсідыях, — гэта як дом на пяску, які рана ці позна абрынецца. Мілей прапануе аргентынцам новы падмурак — свабоду і роўныя магчымасці.

Гэты год паказаў, што нават у краіне з такімі хранічнымі праблемамі свабодны рынак і разумныя рэформы могуць выратаваць сітуацыю.
Свабода працуе. Гэта бачна па ўсім: ад эканомікі да ўзроўню даверу грамадзян. Хаўер Мілей не проста змяняе краіну — ён вяртае ёй гонар.

Гісторыя Аргентыны папярэдніх 100 гадоў — гэта напамін пра тое, як дзяржаўны інтэрвенцыянізм і папулізм могуць знішчыць любую эканоміку. Але прыклад Хаўера Мілея паказвае, што лібералізацыя, дысцыпліна і свабодны рынак здольныя аднавіць нават краіну, якая перажыла дзясяткі крызісаў.

Беларусь таксама можа многае вынесці з гэтага досведу. Моцная дзяржава, якая ўсюды “дапамагае”, на самай справе прыводзіць да залежнасці і беднасці. Сапраўдны шлях да росквіту — гэта свабодны рынак, асабістая адказнасць і мінімум дзяржавы.

5 months, 4 weeks ago
Новы выпуск Вальнадумства ў эфіры!

Новы выпуск Вальнадумства ў эфіры!

Паразмаўлялі з Касяй Шульган, заснавальніцай і кіраўніцай Беларускіх Студэнтаў за Свабоду, адзінай на дадзены момант беларускай лібэртарыянскай арганізацыі. Атрымалася цікава, прыемнага праслухоўваньня!

Ютуб: https://youtu.be/RsP0D7-acXA?si=Ocq_siRWxJWUMA3E
Астатнія плятформы: https://t.co/17LHc0Cf5a

6 months, 4 weeks ago
***?***У ГАРУ ДА СВАБОДЫ!***?***

?У ГАРУ ДА СВАБОДЫ!?

? Дата: 29 верасня (Нядзеля)
? Месца: Гара Trójgarb (Валбжых)
? Арганізатар: Беларускія Студэнты за Свабоду

Мы збіраем кампанію моладзі для пахода на Trójgarb. Мерапрыемства не толькі пра свежае паветра і шыкоўныя краявіды, але і размовы на тэму свабоды з нашымі спікерамі. Усё па-простаму, без занудства. Мы запрашаем маладых людзей і студэнтаў, каторыя гатовы далучыцца да нашага мерапрыемства.

? Што цябе чакае:

?Узыход на жывапісную гару Trójgarb
?Цікавыя размовы на тэму свабоды ды лібертарыянства
?Новыя знаёмствы і прыемная атмасфера
?Пікнік ад арганізатараў
?Выязд з раніцы з Вроцлава. Падрабязнасці пасля рэгістрацыі

Не прапусці шанец правесці дзень на прыродзе ў кампаніі маладых і актыўных беларусаў і заладавацца энергіяй свабоды! ?

❗️ Регіструйся ўжо зараз па спасылцы!
https://docs.google.com/forms/d/1W6Q8bdflNr-SDxMm6a5sJ9lFj0xLj2j12Hq6dVuI1Nk/edit

We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 1 week ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago