філалабайкі беларускія

Description
сфоткай нібыта мовазнаўца

ёсць бот для сувязі: https://t.me/ololo_philolo_bot
We recommend to visit

Шаблоны для ваших огненных REELS здесь ?

Сотрудничество Pr - https://t.me/smm_everyday_pr

Связь - @nastya_khramtcova / @dasha_mihlyaeva

❤️Бьюти канал - https://t.me/beauty_contenti

Last updated 1 month, 1 week ago

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ ??
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 2 months ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 1 year, 7 months ago

5 days, 18 hours ago

<<<<

Кніга M. A. K. Halliday «Introduction to Functional Grammar» апісвае 36 часоў англійскага дзеяслова. Прапанаваная сістэма ўвогуле не карыстаецца тэрміналогіяй Simple / Perfect / Continious, але імкнецца дасканала абазначыць, дзе на стужцы часу знаходзіцца падзея адносна часу маўлення і іншых абставін. Апошнія тры кампаненты сістэмы выглядаюць так:
present in past in future in past in past — had been going to have been taking
present in past in future in past in present — has been going to have been taking
* present in past in future in past in future — will have been going to have been taking

А L. A. Hill у працы «The Sequence of Tenses with "If"-clauses» даследуе колькасць магчымых умоўных сказаў у англійскай мове. Тыя, хто вучыў англійскую ў школе, мусяць помніць тыя Conditionals. Ён узяў усе часы англійскага дзеяслова — гэтым разам 18 — і адзначыў, што кожны з іх можа быць як у адной, так і ў другой частцы ўмоўнага сказу. Такім чынам, атрымалася 324 conditionals. «If the party will have been going an hour by the time we can get there, you'd have been showing more consideration for our hosts by warning them» і ўсялякае такое.

>>>>

1 week, 2 days ago

#alala_байка
Старажытную гісторыю Шумера мы ведаем непасрэдна з шумерскіх дакументаў. Напрыклад, прызма Вельд-Бландэла — керамічны паралелепіпед, з усіх бакоў пакрыты клінапісам — пералічвае цароў Шумера, пачынаючы з таго моманту, калі царская ўлада спусцілася з нябёсаў у горад Эрыду. Першым зямным уладаром быў Алулім, які правіў 28800 год. Яго змяніў Алалгар, які трымаў уладу 36 тысяч год. Наступным царом стаў Эн-Менлуана, і яго цараванне цягнулася 43200 год. Далей былі Эн-Менгалана, Думузі, Эн-Сіпадзідана, Эн-Мендурана, Убар-Туту і, нарэшце, Зіўсудра — кожны з іх правіў не менш за 18 тысяч год.

А потым здарыўся Вялікі патоп.

Байка не прысвечана прэзідэнцкім выбарам у Беларусі, усе супадзенні выпадковыя.

Цікава, што змест спісу шумерскіх цароў структурна вельмі нагадвае пятую главу старазапаветнай кнігі Быцця, у якой пералічваецца радавод Адама. Нашчадкі першага мужчыны жылі не дзясяткі тысяч год, але ўсё роўна фантастычна доўга. Сам Адам пражыў 930 год і нарадзіў сыноў і дачок, у тым ліку Сіфа. Сіф пражыў 912 год, і быў у яго старэйшы сын Энос. Энос пражыў 905 год, і быў у яго старэйшы сын Каінан... Далей былі Малелэіл, Ярэд, Энох, Мафусал (які пражыў больш за ўсіх — 969 год), Ламэх і, нарэшце, Ной і яго сыны: Сім, Хам і Яфет.

А потым здарыўся Вялікі патоп.

У нас не вельмі шмат інфармацыі пра тое, як шумерскі цар Зіўсудра перажываў Вялікі патоп: захавалася адна толькі таблічка, да і тая вельмі пашкоджаная. З яе вядома, што Зіўсудра падслухаў рашэнне савета багоў зладзіць Вялікі патоп. Потым шмат тэксту немагчыма прачытаць, а далей паведамляецца, што сем дзён і сем начэй быў моцны шторм, магутныя хвалі кідалі вялікі карабель, але потым узышло сонца, Зіўсудра адчыніў акно на сваім караблі і ахвяраваў богу сонца быка і авечку.

Паралелі паміж шумерскімі міфамі і Бібліяй не з'яўляюцца выпадковымі. Імаверна, яўрэйская культура запазычыла шумера-акадскія матывы падчас Вавілонскага палону — гістарычнага перыяду, калі вавілонскі цар Навухаданосар II захапіў Ерусалім, разбурыў Першы храм і гвалтоўна перасяліў значную колькасць яўрэяў у Вавілон.

Гісторыкі і археолагі не надта сур'ёзна ставяцца да 200 тысяч год гісторыі дапатопнай шумерскай дзяржавы.

Даныя раскопак паказваюць, што на тэрыторыі Месапатаміі да шумерскай цывілізацыі існавала іншая культура, убейдская. Убейдскі перыяд цягнуўся прыкладна з сярэдзіны 6 тысячагоддзя да нашай эры да першай паловы чацвёртага тысячагоддзя. Носьбіты ўбейдскай культуры рабілі размалёваны керамічны посуд, стваралі ўласныя пячаткі, будавалі сістэмы арашэння палёў і вялікія пасяленні з храмамі (у тым ліку Эрыду), развівалі рамесную вытворчасць і знешнеэканамічныя сувязі. Дасягненні ўбейдаў былі той глебай, на якой расквітнела шумерская цывілізацыя.

Мы не ведаем дакладна, хто былі тыя ўбейды. Этнічны склад носьбітаў гэтай культуры быў вельмі разнастайны. Можа быць, сярод іх таксама былі продкі шумераў, але можа быць, што шумеры прыйшлі пазней і асімілявалі ўбейдскую культуру. Прынамсі, скульптура шумераў і ўбейдаў значна адрозніваецца. Шумеры рабілі даволі простыя фігуры з вялікімі вачыма. Убейды ж знакаміты зграбнымі чалавечымі фігурамі з галовамі яшчарак. Шмат якія прыхільнікі альтэрнатыўных поглядаў на гісторыю лічаць убейдаў тымі самымі рэптылоідамі, што і дагэтуль таемна кіруюць светам.

На якой мове размаўлялі падчас убейдскага перыяду, мы таксама не ведаем, бо гэта былі непісьменныя народы. Тым не менш, існуе прынамсі адна цікавая гіпотэза. Даследчыкі звярнулі ўвагу на шэраг герояў шумерскай міфалогіі, імёны якіх маюць аднолькавы від: тры склады, прычым апошнія два аднолькавыя: Інана, Забаба, Хувава, Пазузу, Бунене... Згодна з меркаваннем, усе гэтыя імёны былі запазычаны шумерскай мовай з іншай мовы ўбейдскага перыяду, для якой была характэрна марфалагічная рэдуплікацыя. Гіпатэтычную мову празвалі «banana language» — бо слова «banana» пабудавана так сама. Але варта адзначыць, што гэта не агульнапрынятая гіпотэза, крытыкі прапануюць і іншыя этымалогіі для трохскладовых шумерскіх імён.

1 week, 6 days ago

#alala_alala
У рускамоўнай Вікіпедыі перайменавалі артыкул «Белоруссия» у «Беларусь». І з гэтай нагоды сябры з лінгвістычнага тэлеграм-канала «Lingulinks» узялі ў Філалоша — удзельніка працоўнай групы — інтэрв'ю!

Арыгінал размовы можна пабачыць па спасылцы, а тут — яе пераклад на беларускую мову:
https://telegra.ph/YAk-F%D1%96lalosh-Belarus-perajmenava%D1%9E-01-23

3 months ago

#alala_каляндар
Англійская арфаграфія вельмі складаная: як вядома, пішацца «Ліверпул», а чытаецца «Манчэстэр». Асаблівасці англійскай пісьменнасці абумоўлены кансерватыўнасцю арфаграфіі: мова змяняецца, а правапіс слоў захоўваецца.

Напрыклад, каля XV стагоддзя ў англійскае мове адбылася змена, якая атрымала гучную назву Вялікі зрух галосных. Яна значна паўплывала на вымаўленне доўгіх галосных і дыфтонгаў. Напрыклад, доўгае [oː ] перайшло ў доўгае [uː ], доўгае [eː ] змянілася на [iː ], а дыфтонг [ɑʊ] пераўтварыўся ў [ɔː ]. Напісанне слоў пры гэтым захавалася, таму «book», «meet» і «law» чытаюцца так, як чытаюцца.

Часам жартуюць, што англійская арфаграфія пабудавана на лагаграфічным прынцыпе: кожная марфема мае ўласнае абазначэнне, якое перадае сэнс, але нічога не паведамляе пра фанетычны склад. Лагаграмы «do» і «go» перадаюць ідэю дзеясловаў «рабіць» і «ісці», але не даюць аніякіх падказак наконт таго, як гэта правільна вымаўляць.

Актыўным крытыкам англійскай арфаграфіі быў лаўрэат Нобелеўскай прэміі і прэміі «Оскар» Бернард Шоу. Ён памёр 74 гады таму, 2 лістапада 1950 года. Шоу завяшчаў значную частку свайго багацця на распрацоўку новага алфавіта. Ён хацеў, каб новая сістэма пісьменнасці налічвала прынамсі 40 літар, была максімальна фанетычнай (то-бок як чуецца, так і пішацца), а літары выглядалі не як у лацініцы, каб тэксты ў новая арфаграфіі не былі падобныя на звычайную англійскую з памылкамі.

Напрыканцы 1957 года распачаўся конкурс па распрацоўцы новага англійскага алфавіту, на які даслалі каля 450 праектаў. Чатыры працы былі адзначаны як лепшыя, на падставе якіх быў пабудаваны канчатковы варыянт алфавіту Шоу. Ён сапраўды не быў падобны на лацінскі алфавіт, а кожная літара малявалася адным росчыркам пяра. У 1962 годзе была надрукавана п'еса Шоу «Андрокл і леў», набраная паралельна ў класічным алфавіце і алфавіце Шоу.

Літары алфавіта Шоу ёсць нават у Юнікодзе і, можа быць, ваша прылада зможа іх паказаць: ????????????????. Але, канешне, замяніць лацінскі алфавіт не атрымалася. Бо арфаграфія вельмі кансерватыўная рэч!

3 months ago

<<<<

Зараз катэгорыя адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці перш за ўсё марфалагічная, а не семантычная: слова адносіцца да неадушаўлёных, калі ў множным ліку ў яго супадаюць назоўны і вінавальны склон: «землі — бачу землі», «вокны — бачу вокны», «печы — бачу печы».

Некаторыя словы маюць не зусім відавочнае значэнне адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці:
? мярцвяк — адушаўлёнае (бачу мерцвякоў);
? труп — неадушаўлёнае (бачу трупы);
? бог — адушаўлёнае (бачу багоў);
? дух — адушаўлёнае (бачу духаў);
? прывід, здань — неадушаўлёныя (бачу прывіды, здані);
? вампір — адушаўлёнае (бачу вампіраў);
? валет — адушаўлёнае (бачу валетаў);
☃️ снегавік — адушаўлёнае (бачу снегавікоў).

Некаторыя словы могуць ужывацца і як адушаўлёныя, і як неадушаўлёныя ў залежнасці ад свайго значэння: «бачу маніпулятары (прыстасаванні)» і «бачу маніпулятараў (людзей)».

Калі слова не змяняецца па склонах, яго адушаўлёнасць магчыма праверыць з дапамогай прыметніка: «бачу галодных зомбі» — то-бок зомбі адушаўлёныя.

Некаторыя словазлучэнні захавалі формы, у якіх адушаўлёнае слова мае форму вінавальнага склону, якая супадае з формай назоўнага: «пайсці ў госці», «хадзіць у людзі», «узяць у жонкі», «падацца ў лінгвісты» і гэтак далей. Тут адушаўлёныя назоўнікі хутчэй абазначаюць статус прыналежнасці да нейкай катэгорыі людзей, а не сукупнасць асоб, магчыма таму тут яны функцыянуюць як неадушаўлёныя.

3 months ago

#alala_байка
Хэлаўін — добрая нагода для байкі пра катэгорыю адушаўлёнасці і неадушаўлёнасці.

Тое, што зараз завецца катэгорыяй адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці, з'явілася, можна сказаць, на нашых вачах.

? У спадчыну ад праіндаеўрапейскай мовы славянскія мовы атрымалі сістэму склонаў, у якой формы назоўнага і вінавальнага склонаў у мужчынскім родзе адрозніваліся адна ад другой. Напрыклад, слова «сябар» магло выглядаць «drougos» у назоўным склоне і «drougon» у вінавальным.
? У праславянскай мове некаторы час дзейнічаў закон адкрытага складу, згодна з якім кожны склад у слове мусіў заканчвацца на галосны. Гэты закон, відавочна, не дазваляе зычным гукам заставацца напрыканцы слова. Таму /s/ і /n/ зніклі.
? Іншыя фанетычныя законы паўплывалі на характар галоснага, які застаўся апошнім, таму ў выніку атрымаліся формы «drugъ» і «drugъ» з кароткім галосным гукам /ъ/.
? Назоўнікі, якія называюць актыўных асоб (у першую чаргу мужчын), перасталі адрознівацца ў назоўным і вінавальным склоне. То-бок у сказах тыпу «otьсь viditь synъ» і «synъ viditь otьсь» («бацька бачыць сына / сын бачыць бацьку») выкарыстоўваліся адныя і тыя ж формы слоў.

Часам кажуць, што з гэтай аманіміі паходзіла праблема разумення: у славянскіх мовах свабодны парадак слоў, таму ў сказе «*otьсь viditь synъ» незразумела, хто каго бачыць. Гэта трохі сумнеўнае сцвярджэнне, бо нават у сучаснай беларускай мове ёсць вельмі падобныя па сваёй сутнасці сказы: «рысь бачыць мыш / мыш бачыць рысь». Дзе ў гэтых сказах аб'ект (каго бачаць), а дзе суб'ект (хто бачыць) — дастаткова відавочна. Хутчэй за ўсё, праблема была ў тым, што назоўнікі мужчынскага роду пачалі паводзіць сябе як назоўнікі ніякага роду, якія яшчэ з часоў праіндаеўрапейскай агульнасці абазначалі нежывыя прадметы. І гэтае супадзенне парушала ўнутраную логіку мовы.

? Таму на месцы вінавальнага склону «drugъ», «synъ» і «otьсь» пачалі выкарыстоўваць форму роднага склону «druga», «synu» і «otьca».

Гэты працэс ішоў паступова: ад уласных мужчынскіх імёнаў да любых назоўнікаў, якія абазначаюць мужчын, і да ўсіх назоўніках, якія абазначаюць жывых істот, не толькі ў адзіночным, але і ў множным ліку. Станаўленне гэтых формаў адбывалася ў часы пісьменства, таму адпаведныя змены магчыма назіраць у дакументах. Цікава, што ў некаторых беларускіх гаворках формы жаночага роду і назвы жывёл дагэтуль могуць выкарыстоўвацца як неадушаўлёныя: «частуй дзевачкі маладзенькія», «пагнаў коні на начлег».

>>>>

6 months ago

#alala_каляндар
507 год таму Францыск Скарына надрукаваў сваю першую кнігу — «Псалтыр».
https://t.me/ololo_philolo_by/142

Telegram

філалабайкі беларускія

#alala\_каляндар 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына скончыў друкаваць у Празе сваю першую кнігу — «Псалтыр». Дата вядома дакладна, бо сам першадрукар пазначыў напрыканцы выдання: «Скончалася Ѱалтыръ сия зъ Божиею помощию повѣлѣнием и працею избранного мужа…

6 months, 1 week ago

#alala_каляндар
Учора, першага жніўня, быў дзень азербайджанскага алфавіта і азербайджанскай мовы. Свята звязана з пераходам азербайджанскай мовы на лацінскую пісьменнасць: 1 жніўня 1990 была ўтворана камісія па распрацоўцы новага алфавіта, а 1 жніўня 2001 пераход на лацінку быў афіцыйна завершаны.

Некаторыя азербайджанскія словы могуць зразумець і беларусы. У беларускай мове даволі шмат лексікі цюркскага паходжання. А азербайджанская мова належыць менавіта да цюркскіх, сярод яе самых блізкіх сваякоў — турэцкая, туркменская і гагаузская мовы. І хаця беларуская не запазычвала словы непасрэдна з азербайджанскай, карані сустракаюцца тыя ж самыя:
qapaq — каўпак
porsuq — барсук
tütün — тытунь
arşın — аршын
kurqan — курган
qaban — кабан
duman — туман
çadır — шацёр
qovun — дыня (з гэтымі словамі заўсёды нейкія праблемы, так што qovun і кавун абазначаюць трохі рознае)
baqqal — бакалея (слова арабскага паходжання, але ў беларускую трапіла праз цюркскія)
xalat — халат (слова арабскага паходжання, але ў беларускую трапіла праз цюркскія)
bazar — базар (слова персідскага паходжання, але ў беларускую трапіла праз цюркскія)
* köşk — кіёск (слова персідскага паходжання, але ў беларускую трапіла праз цюркскія)

6 months, 2 weeks ago

<<<<

На Алімпійскіх гульнях у Парыжу парадак вызначае французская мова. Чарговасць выхаду большасці дэлегацый будзе зразумелай нават для гледачоў, якія не валодаюць французскай мовай: лацінскі алфавіт добра вядомы, а назвы краін нагадваюць беларускія. Некаторыя магчымыя сюрпрызы:
Паўднёвая Афрыка ідзе ў самым пачатку, пасля Грэцыі, зборнай уцекачоў і Афганістана, бо яна «Afrique du Sud». Адразу за Афганістанам паўднёваафрыканскія спартсмены крочылі і ў Рыа-16, бо на бразільскай партугальскай краіна таксама называецца «África do Sul».
Германія пойдзе паміж Алжырам і Андорай як «Allemagne».
Нідэрланды трэба чакаць пасля Парагвая, бо яны будуць называцца «Pays-Bas». Гэта калька з назвы «Нідэрланды»: таксама «нізкія землі», толькі па-французску.
Краіны, што па-беларуску пачынаюцца на -Ч-, па-французску пачынаюцца на -Tch-: «Чад» і «Чэхія» — гэта «Tchad» і «Tchéquie».
* У самым канцы пойдуць Аўстралія, ЗША і Францыя. Але гэта не з-за алфавіта: у апошнія гады завяршаюць парад не толькі спартсмены з краіны, якае прымае бягучыя Алімпійскія гульні, але таксама з краін, якія будуць гаспадарамі наступных спаборніцтваў: у Лос-Анжэлесе летняя Алімпіяда адбудзецца ў 2028 годзе, у аўстралійскім Брысбене — у 2032.

8 months, 1 week ago
We recommend to visit

Шаблоны для ваших огненных REELS здесь ?

Сотрудничество Pr - https://t.me/smm_everyday_pr

Связь - @nastya_khramtcova / @dasha_mihlyaeva

❤️Бьюти канал - https://t.me/beauty_contenti

Last updated 1 month, 1 week ago

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ ??
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 2 months ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 1 year, 7 months ago