Польскія аповесці

Description
У гэтым канале дзялюся з Вамі рознымі цікавінкамі, інфармацыяй і гісторыяй Польшчы, Варшавы ды часам (су)свету.
Ад паляка, па-беларуску, для (не толькі) беларусаў!
Прыват: @abletr
We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 months, 3 weeks ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago

2 months, 1 week ago
Польскія аповесці
2 months, 1 week ago
Польскія аповесці
2 months, 1 week ago
Шаноўныя! Дзякуй усім хто далучыўся да …

Шаноўныя! Дзякуй усім хто далучыўся да суботняй экскурсіі. Яшчэ раз упэўніўся, што такога тыпу маршруты - самыя захапляльныя, як для мяне, так і для вас. 🚶‍♂️🚶‍♀️

Калі вы рабілі фота і гатовы падзяліцца - дадайце іх у каментар пад гэтым пастом, або дашліце мне ў прыватныя. Буду вельмі рады. 📷

Падчас размоваў вы цікавіліся рознымі суполкамі і сайтамі пра польскую культуру і мясцовыя падзеі, вось падборка:

35mm.online - сайт на якім змешчаныя ўсе польскія фільмы (акрамя навейшых, тут залежна ў каго ёсць правы). Дзякуючы сайту зможаце пазнаёміцца з польскай кінематаграфіяй. Нажаль, досыць нядаўна яны ўвялі аплату за пракат фільма...

waw4free.pl - сайт з падзеямі ў Варшаве. Вельмі зручна можна ў ім дастасаваць катэгорыю, лакацыю, дзень, тып ігд. Калі ў вас няма ідэяў як правесці дзень/вечар/выходныя, там знойдзеце процьму прапановаў.

lubimyczytac.pl - польскі аналаг Goodreads. Сайт на якім вы можаце прачытаць пра кніжкі, знайсці форумы з абмеркаваннем розныя калялітаратурных падзеяў і іншае.

upolujebooka.pl - сайт, які працуе як агрэгатар цэнаў электронных кніг. Калі вы чытаеце на чытніку, але вам не хочацца аддаваць шалёных грошаў кожны раз на новыя кнігі, на гэтым сайце яны збіраюць цэны аж усіх дастаўцаў, у выніку чаго можна даведацца пра зніжкі ад фірмаў, якіх у вас няма часу пастаянна правяраць.

polona.pl - вэб-врхіў Нацыянальнай бібліятэкі. Мапы, дакументы, фатаграфіі, карацей - усё што патрэбнае каб заліпаць гадзінамі ў экран шукаючы рэчаў, якіх вы раней нават не ведалі.

Вось нешта такое. Калі вас цікавяць нейкія тэмы, сайты, групы - пішыце, пастараюся знайсці.

4 months, 3 weeks ago
Рэвалюцыя на рынку даручэнняў!

Рэвалюцыя на рынку даручэнняў!

InPost увёў магчымасць высылаць пасылкі да пачкаматаў за мяжой. Польская кампанія прысутныя не толькі на мясцовым рынку, але і ў Гішпаніі, Партугаліі, Францыі, Бельгіі, Галандыі, Люксембургу і Італіі. Неўзабаве дададуць і Вялікую Брытанію.
Вось такім чынам зможам выслаць зручна і хутка тавары да гэтых краін.

На фота аўтар пытаецца ці зараз палякі пачнуць масава высылаць свае чамаданы на канікулы да пачкаматаў замест браць іх у самалёт і гэта вельмі магчыма (сам бы скарыстаўся), паколькі цана ў разы ніжэйшая за кошт таго, каб чамадан браць на борт...

Што думаеце? Будзеце высылаць нешта за мяжу? А можа таксама спрабуеце даверыць адпачынкавы чамадан?

4 months, 4 weeks ago
1982 i 2024

1982 i 2024

Два гэтыя здымкі раздзяляе 40 гадоў. Абодва знятыя ў часы, якія для дадзеных народаў былі (ёсць) часам выжывання насупраць крыважэрных дыктатараў.
На верхнім здымку сцяг Польшчы з надпісам "Салідарнасць", які з'явіўся на трыбуне стадыёну Камп Ноў у Барселоне падчас ЧС-1982. Тады ў польскім тэлебачанні паказвалі матчы з апозненнем, каб рэалізатары змаглі вырэзаць кадры, на якіх трыбуны выказвалі падтрымку палякам, каторыя ўжо паўгода жылі ва ўмовах ваеннага становішча...

Сёння на матчы Легіі беларусы таксама годна скарысталіся магчымасцю данесці свету пра свой боль, за што мая пажыццёвая пашана ?

5 months ago
Два дні таму распачаўся "тыдзень польскай …

Два дні таму распачаўся "тыдзень польскай кухні", які, лагічна, трывае 3 тыдні. Па ўсёй Польшчы ў розных гарадах (не толькі вялікіх!) можна спрабаваць адмысловае меню, якое рыхтуе кожны з рэстаранаў. Ёсць два цэнавых варыянты: 69 і 99 злотых за асобу.

Думаю што варта спрабаваць, магчымасцяў процьма, а ўсе дэталі даступныя на https://tydzien-kuchni-polskiej.pl/

5 months ago
Шаноўнае спадарства!

Шаноўнае спадарства!

У нядзелю нас чакае чарговы кінапрагляд з моўна-культурніцкім каментаром ад мяне ☺️

Давайце лепш пазнаваць польскую культуру разам!

Запісы ў інстанраме @gid_in_warsaw

5 months, 1 week ago
Амаль 200 гадоў пасля смерці вялікага …

Амаль 200 гадоў пасля смерці вялікага польскага кампазітара быў знойдзены вальс, якога ніхто дагэтуль не ведаў.
Знаходка была здзейснена ў адным з нюйоркскіх музеяў, падчас сартавання складу.
Новы-стары вальс Фрыдэрыка Шопена ў выкананні Ланг Ланг можна паслухаць тут:
https://www.nytimes.com/2024/10/27/arts/music/chopin-waltz-discovery.html

5 months, 1 week ago
Польскія аповесці
5 months, 1 week ago
Кракаўскае OFF Radio з гэтага тыдня …

Кракаўскае OFF Radio з гэтага тыдня пачало зусім новы спосаб вяшчання...

З концам верасня радыё анулявала дамовы ўсім супрацоўнікам (на B2B, то-бок рэдактарам і журналістам), каб перафарматаваць сваю праграму. Зараз у радыё паслухаеце праграмы, якія вядуць неіснуючыя вядоўцы, якіх стварыў штучны інтэлект.

Падзея выклікала хвалю абурэння, не толькі ў журналісцкім асяроддзі. Людзі баяцца, што пры такіх умовах перавод іншых станцый і СМІ на ШІ будзе хутчэйшым, а інфармацыя генераваная без дапамогі рэдактараў спрычыніцца да пашырэння дэзінфармацыі.

Дадатковую хвалю абурэння выклікала тое, што адной з першых размоваў новых "вяоўцаў" было інтэрв'ю з памерлай у 2012 годзе польскай паэткай Віславай Шымборскай, з якой абмяркоўвалі сёлетнюю лаўрэатку нобелеўскай прэміі Хан Канг...

А сёння яшчэ аказалася, што ШІ заступіць польскі голас у навігацыі Гугл Мапс.

Што думаеце пра такія рухі СМІ і буйных карпарацый?

We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 months, 3 weeks ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago