Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры

Description
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
We recommend to visit

Preton community: @preton_eng
Preton community: @preton_cis

Chat: @chat_preton

AirDrop bot: @preton_drop_bot

https://twitter.com/preton_official

Last updated 1 month, 1 week ago

💰 Investors Сlub Meridian

@meridians_bot — Private Club
@meridian_party — Chat

@meridian_ru — Ru News
@meridian_cn — China News

https://meridian.wtf — Site
x.com/meridianwtf — Twitter
clck.ru/3CKStB — Mining
clck.ru/3CKU2X — NFT

Last updated 6 months, 1 week ago

Реклама @CrazyCrypto_Admin

Last updated 3 weeks, 6 days ago

4 weeks ago
***🔥*** Сабралі для вас гарачыя [#магчымасці](?q=%23%D0%BC%D0%B0%D0%B3%D1%87%D1%8B%D0%BC%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%96) …

🔥 Сабралі для вас гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Больш абвестак пра навучальныя праграмы, арт-рэзідэнцыі і адкрытыя колы — на патнёрскім канале @sekktor. sekktor цяпер мае ўласны сайт, з яго дапамогай стала яшчэ прасцей шукаць і знаходзіць стажыроўкі, стыпендыі і праграмы падтрымання.

🔝 Шанс для творцаў трапіць у дайжэст @sekktor і тым самым пашырыць уласную аўдыторыю, паскорыць пошук працы, новых каманд, замоўцаў ці партнёраў
Даведацца больш

▫️ Cтыпендыі на побыт у рэзідэнцыі для пісьменнікаў з Беларусі, Літвы і Украіны ад урочышча "Грушкі" і Таварыства для дыялогу Tropinka.
Час рэзідэнцыі: з 7 па 21 сакавіка 2025.
Дэдлайн падачы заяўкі: 31 студзеня.
Даведацца больш

▫️ Побыт і творчасць у Мастацкай рэзідэнцыі ў Варшаве ад “Дома Творцаў” для беларускіх мастакоў.
Час рэзідэнцыі: сакавік 2025.
Дэдлайн для падачы заяўкі: 1 лютага
Даведацца больш і падаць заяўку

▫️ Адукацыйны курс “Сейбіт прамовы” па майстэрстве публічных выступленняў ад рэжысёра Андрэя Саўчанкі.
Онлайн, 6 сустрэч цягам трох тыдняў, старт: 27 студзеня
Даведацца больш і падаць заўяку
🔥 Сёння (24 студзеня) дэдлайн!

1 month ago

Каго мы падтрымалі грантам #ArtPowerBelarus: арт-менеджарка, куратарка Вольга Мжэльская і трэці сезон яе відэапраекта “Гутаркі маленькага геданіста”.

— Улетку і ўвосень 2024 праходзіла шмат выстаў з удзелам беларускіх мастачак і мастакоў, таму ў межах праекта я імкнулася расказваць найперш пра такія падзеі. Важна даваць магчымасць убачыць імпрэзы і работы мастакоў тым, хто не мае шансу наведаць выставы асабіста. Так, толькі ў межах найбуйнейшага ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе фестывалю сучаснага мастацтва Warsaw Gallery Weekend адбыліся тры выставы з удзелам беларусаў, — распавядае Вольга Мжэльская. — Тым не менш, я зрабіла і два інтэрв’ю — з Янай Шостак і Аляксеем Лунёвым. І калі Яна — асоба, якая часта знаходзіцца ў публічнай прасторы і для якой гэта важна, то Аляксей Лунёў — поўны антыпод ёй. Для яго больш значныя працэсы, што адбываюцца ўнутры яго самога. Я хацела пазнаёміць публіку з асаблівым, адметным поглядам на свет, які ёсць толькі ў Аляксея.

Вольга кажа, што часта атрымлівае ў асабістыя паведамленні цёплыя словы падзякі за праект ад беларусаў з Беларусі, а гэта — найлепшая ўзнагарода за ўкладзеныя сілы і час.

— З кожным героем і гераіняй усiх трох cезонаў нашыя размовы дасягалі даволi глыбокага ўзроўню: мы не толькі гаварылі пра мастацтва, але і дакраналіся да сэрцаў адно аднаго, — дзеліцца аўтарка. — Ці будзе працяг? Абавязкова! З таго, што магу ўжо цяпер праанансаваць: я выйграла паўгадавую стыпендыю ад Варшавы, і ў другой палове 2025 года ў межах "Гутарак… " выйдзе спецпраект, прысвечаны сучаснаму польскаму мастацтву.

Глядзець “Гутаркі маленькага геданіста”:

📱 Instagram
📱 Telegram

Відэа: з архіва праекта

✔️ Больш прыкладаў праектаў, падтрыманых ArtPower Belarus, знойдзеце ў адмысловай галерэі (дапаўняецца)

1 month, 1 week ago
***🔥*** **Сабралі гарачыя** [**#магчымасці**](?q=%23%D0%BC%D0%B0%D0%B3%D1%87%D1%8B%D0%BC%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%96) **для беларускіх …

🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Больш абвестак пра навучальныя праграмы, арт-рэзідэнцыі і адкрытыя колы — на патнёрскім канале @sekktor. sekktor цяпер мае ўласны сайт, з яго дапамогай стала яшчэ прасцей шукаць і знаходзіць стажыроўкі, стыпендыі і праграмы падтрымання.

▫️ Конкурс праектных прапаноў Belarus Beehive 2.0. Запрашаюць да ўдзелу зарэгістраваныя арганізацыі і нефармальныя групы. Можна падаваць праекты (з бюджэтам да €60 тыс.), скіраваныя на дэмакратычныя змены, умацаванне салідарнасці і актывізацыю грамадскай дзейнасці.
Даведацца больш

▫️ Адукацыйны курс “Журфак па суботах” БАЖ і Press Club Belarus. Запрашаюць ахвотных стаць журналістам (пачаткоўцы), паглыбіць свае веды (дзейныя прафесіяналы) ці атрымаць спецыялізацыю (паглыблены ўзровень). Заняткі будуць праходзіць офлайн у Варшаве і Вільні.
Даведацца больш

▫️ Лекцыя “Стратэгіі сучаснага крытычнага тэатра Заходняй Еўропы” ў межах праекта culture makes. Запрашаюць усіх, хто цікавіцца сучасным крытычным тэатрам. Пра тэатр як мастацтва крытычнае распавядзе даследчыца і выкладчыца Вікторыя Табак.
Даведацца больш і зарэгістравацца

3 months, 2 weeks ago
***?*** **Не прапусціце гарачыя** [**#магчымасці**](?q=%23%D0%BC%D0%B0%D0%B3%D1%87%D1%8B%D0%BC%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%96) **для …

? Не прапусціце гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Больш абвестак пра навучальныя праграмы, арт-рэзідэнцыі і адкрытыя колы – на канале @sekktor. Дарэчы, sekktor цяпер мае ўласны сайт, з яго дапамогай стала яшчэ прасцей арыентавацца ў свеце магчымасцяў.

▪️ Цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта ладзіць конкурс на атрыманне Прэміі імя Льва Сапегі. Гэта адмысловая праграма для грамадзян Беларусі. Арганізатары прапануюць: пражыванне, прэмію, інстытуцыйную падтрымку.

?Даведацца больш і падаць заяўку (да 1 лютага 2025 г)

▫️ Праграма MOST, якую рэалізуе Інстытут імя Гётэ, адкрыла чарговы сезон конкурсу на стажыроўкі і іншыя прафесійныя візіты ў ЕС. Гэта праграма мабільнасці для беларусаў і беларусак. Прыём заявак пачаўся 29 кастрычніка 2024 і працягнецца да вясны 2027 года.

?Даведацца больш і падаць заяўку

▪️ Старамейкі дом культуры ў Варшаве аб’явіў набор на літаратурныя рэзідэнцыі. Браць удзел у конкурсе могуць паэты, празаікі, перакладчыкі, драматургі з Беларусі.

Дэдлайн: 18 лістапада

?Даведацца больш

▫️ Хуткі дэдлайн! Акселератар ByWomen запрашае беларусак, якія жывуць у Польшчы, узяць удзел у праграме падтрымкі. Калі вы хочаце распачаць сваю справу альбо рэалізаваць адукацыйны, культурніцкі, экалагічны альбо іншы праект, шукаеце ментарства і парадаў, то гэтая праграма — для вас.

Дэдлайн: 8 лістапада.

?Даведацца больш

3 months, 3 weeks ago
[**#ArtPowerBelarus**](?q=%23ArtPowerBelarus) **падтрымала стварэнне двух арыгінальных спектакляў …

#ArtPowerBelarus падтрымала стварэнне двух арыгінальных спектакляў да Ночы паэтаў. Іх вы можаце паглядзець ужо сёння, у гадавіну Чорнай ночы.
*▫️ “Святло ў цемры”* — праца рэжысёра Андрэя Саўчанкі, сумесны праект фундацыі Tutaka і “Тутэйшага тэатру”. Праз тэксты і біяграфіі рэпрэсаваных творцаў пастаноўка сцвярджае: лёсы паэтаў не зніклі ў цемры, яны па-ранейшаму натхняюць, асвятляюць жыццё беларусаў.

?Глядзець на YouTube

▫️“Мая мама ў турме” — спектакль па аднайменнай кнізе псіхолага Вольгі Вялічкі. Вучні тэатральнай школы Razam і прафесійныя акторы ажывілі аповеды пра рэпрэсіі. Гаворка пра гісторыі дзяцей і жанчын, запісаныя ў наш час, а таксама пакуты незаконна асуджаных у савецкі час у жаночым лагере АЛЖЫР.
*?***Глядзець на YouTube

Далучайцеся да прагляду, каб у гэты вечар быць у думках разам.

3 months, 3 weeks ago
***?*** **Каго мы падтрымалі: відэапраект Лявона …

? Каго мы падтрымалі: відэапраект Лявона Вольскага “Нашы ў Польшчы”.

Вядоўца праграмы – знаны беларускі музыка і мастак Лявон Вольскі разам са сваімі сувядоўцамі – Трыма чарапахамі наведвае Варшаву, Беласток і Бельск, каб шукаць і знаходзіць там вуліцы, што носяць імёны слынных беларусаў і беларусак. У кожным выпуску Лявон расказвае захапляльныя гісторыі з жыцця знакамітых ураджэнцаў нашай зямлі, а чарапахі імкнуцца яму дапамагаць, але, калі надта захапляюцца, дык перашкаджаюць.

Цягам праекта аўтары выявілі, што самыя беларускія гарады (паводле назваў вуліц) – на Беласточчыне, там ёсьць вуліцы, названыя імёнамі беларусаў, якія ўсведамлялі сябе менавіта беларусамі — Тарашкевіча, Каліноўскага, Коласа.

Але, калі адштурхоўвацца ад колькасці, дык самы беларускі горад Польшчы — Варшава. Тут ёсць вуліцы Манюшкі, Касцюшкі, Плятэр, Міцкевіча, Кандратовіча (і Сыракомлі), Чачота, удзельнікаў антырасейскіх паўстаньняў беларускага паходжання.

На канале Лявона Вольскага ўжо апублікаваныя 5️⃣ ролікаў пра выбітных беларусаў — Кастуся Каліноўскага, Браніслава Тарашкевіча, Уладзіслава Сыракомлю (сапр. Людвіка Кандратовіча), Станіслава Манюшку і Эмілію Плятэр. Гісторыя апошняй, прызнаюцца стваральнікі праекта, самая любімая. Бо Эмілія Плятэр — дзяўчына з магнацкага роду, якая магла б да канца жыцця квітнець у пастаральным дабрабыце і ні ў чым сабе не адмаўляць, але пакінула ўсё гэта дзеля змагання за свабоду айчыны.

Сачыце за абнаўленнямі каналу на YouTube і глядзіце новыя выпускі пра беларусаў, якімі мы можам ганарыцца!

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus@radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.

4 months ago

? Ужо заўтра! У польскім Бельску распачынаецца фэст “Бардаўская восень”. Далучыцца да вірлівай фестывальнай плыні запрашаюць старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай і кіраўнік фундацыі Tutaka Павел Станкевіч.

У праграме: канцэрты, літаратурныя дыскусіі, уручэнне прэміі імя Міхала Анемпадыстава, кніжны кірмашык, шмат-шмат цікавостак і, натуральна, мора беларускай музыкі.

Каб нічога не прапусціць, сачыце за праграмай фестывалю на афіцыйных старонках галоўных арганізатараў — фундацыі Tutaka ў Telegram i Instagram

Сёлетні партнёр “Бардаўскай восені” — Беларускі ПЭН.

Старт!
25 кастрычніка, 18:00 у Бельскім доме культуры

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus@radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.

4 months ago
Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
4 months ago
***?*** **Расказваем пра праекты, падтрыманыя** [**#ArtPowerBelarus**](?q=%23ArtPowerBelarus)**.**

? Расказваем пра праекты, падтрыманыя #ArtPowerBelarus.

? Сёння, 18 кастрычніка, а 17:00 у варшаўскім Free Belarus Center (Mokotowska 24, офіс 64) адкрываецца выстава “Птушкі па-за палітыкай? Гісторыя барацьбы за прыроду Беларусі”.

Для беларусаў птушка — праваднік паміж светам “тым” і “гэтым”, сімвал свабоды, веснік змены пораў году. Адпаведна з гэтай сакральнай роляй арганізатары выставы — Koura Art Initiative — абралі для птушак ролю праваднікоў паміж супрацьлеглымі светамі: палітыкі і прыроды, дэмакратыі і дыктатуры.

Падчас выставы:
▫️ інфармацыйныя стэнды пакажуць пра Беларусь у кантэксце свету людзей і прыроды.
▫️ фотакалажы пазнаёмяць з птушкамі ў беларускім палітычным асяроддзі.
▫️будзе магчымасць сімвалічна адправіць птушку з прывітаннем беларускім экаактывіст:кам у зняволенні.

Выстаўка працуе да 20 кастрычніка.

✈️ Акторы тэатру Pryehali выпраўляюцца на гастролі! Ва Уроцлаве і Кракаве яны пакажуць свой спектакль “Сумны Суп” паводле твораў Вольгі Гапеевай. Гэтая пастаноўка скіроўвае на развагі пра эмпатыю і крыўду, прыняцце сябе і іншых, пра ўнікальнасць кожнай асобы.

Дзе і калі яны выступаюць?
?Уроцлаў - Przejście Dialogu (ul. Świdnicka 19)
?18 кастрычніка
А 17:00 (на жаль, вольных месцаў больш няма)

?Кракаў - Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
?19 кастрычніка
13:00 – 14:00 - 1 паказ
15:30 – 16:30 - 2 паказ
❗️Рэгістрацыя абавязковая

Да сустрэчы!

4 months, 1 week ago
***?*** [**#ArtPowerBelarus**](?q=%23ArtPowerBelarus)**: каго мы падтрымалі? Клуб …

? #ArtPowerBelarus: каго мы падтрымалі? Клуб беларускага кіно “Кінакола” у Варшаве.

Чарговая, трэцяя сустрэча-прагляд і гутарка з кінарэжысёрам (на гэты раз — Аляксеем Палуянам) у межах клуба пройдзе ў Беларускім Моладзевым Хабе ўжо сёння.

На яе яшчэ можна зарэгістравацца.

Першыя паказы клуба прайшлі выдатна, у хабе збіралася поўная зала. Атмасфера нагадвала мне атмасферу кінафестывалю. Вельмі файна, што столькі людзей прыйшло паглядзець беларускае кіно і сустрэцца з аўтарамі. Пасля прагляду людзі задавалі шмат пытанняў, адчувалася, што гэта сапраўды патрэбна, — дзеліцца ўражаннямі аўтар праекта, прадзюсар незалежнага кіно Мікалай Лаўранюк. — Вельмі ўсцешвае, калі гледачы кажуць, што раней яны амаль не бачылі беларускіх фільмаў, але збіраюцца хадзіць на ўсе паказы, што раней такога фармату не хапала.

У праграму кінаклуба выбіралі яскравыя незалежныя беларускія стужкі, якія могуць быць цікавымі розным гледачам. Сёння ж наведвальнікаў чакае прагляд фільмаў Аляксея Палуяна, якога большасць ведае па стужцы Courage.

Прагляд і гутарка пасля прагляду — магчымасць бліжэй пазнаёміцца з рэжысёрам і паглядзець як паспяховы ігравы фільм “Возера радасці”, так і ягоную менш вядомую кранальную стужку “Край жанчын”, якая пераносіць гледача ў свет беларускай вёскі, старых жанчын, якія там жывуць. Хочацца паказаць рознае кіно, — кажа Мікалай.

✔️ Сустрэчы “Кінакола” будуць праходзіць у Беларускім Моладзевым Хабе да канца кастрычніка. Сачыце за анонсамі тут.

We recommend to visit

Preton community: @preton_eng
Preton community: @preton_cis

Chat: @chat_preton

AirDrop bot: @preton_drop_bot

https://twitter.com/preton_official

Last updated 1 month, 1 week ago

💰 Investors Сlub Meridian

@meridians_bot — Private Club
@meridian_party — Chat

@meridian_ru — Ru News
@meridian_cn — China News

https://meridian.wtf — Site
x.com/meridianwtf — Twitter
clck.ru/3CKStB — Mining
clck.ru/3CKU2X — NFT

Last updated 6 months, 1 week ago

Реклама @CrazyCrypto_Admin

Last updated 3 weeks, 6 days ago