Unlock a World of Free Content: Books, Music, Videos & More Await!

Belarusian Institute of Theatre

Description
• Community of independent Belarusian theatre professionals
•We lead promotion, education and archiving projects
• More info below ⤵️

https://linktr.ee/theatrecommunity
Advertising
We recommend to visit

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 3 days, 5 hours ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 10 months, 2 weeks ago

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Last updated 3 weeks, 5 days ago

2 weeks ago
***🔎*** **БІТ шукае новыя падзеі і …

🔎 БІТ шукае новыя падзеі і магчымасці!

Мы запускаем ініцыятыву, якая дапаможа аб'яднаць людзей па ўсім свеце. Давайце пагрузімся ў дэталі:

🗓️ Івэнты і іншыя магчымасці

Кожны месяц у нашых сац. сетках мы будзем дзяліцца інфармацыяй аб тэатральных мерапрыемствах, фестывалях, грантавых і іншых магчымасцях беларус:ак і для беларус:ак па ўсім свеце. Вы таксама можаце патрапіць у штомесячную падборку!

Як гэта зрабіць?

Калі вы арганізуеце івэнт ці оўпэн-кол для беларускага тэатральнага кам'юніці, дашліце нам інфармацыю, запоўніўшы гэтую невялікую анкету ў Google Forms, і мы дадамо вашую падзею ў нашую падборку! Спасылку таксама можна знайсці ў замацаваным нашага Інстаграм.

І ўжо на гэтым тыдні падзелімся інфармацыяй пра грантавыя магчымасці і оўпэн-колы для беларус:ак з дэдлайнам у траўні.

Сачыце за навінамі і дзяліцеся інфармацыяй з сябр:оўкамі! ☺️

2 weeks, 3 days ago
Belarusian Institute of Theatre
1 month ago

🤝Нетворкінг-#анонс ад культурніцкіх партнёраў
Беларуская Рада культуры і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэні ладзяць працоўную анлайн-сустрэчу, прысвечаную творчым ідэям і магчымасцям супрацоўніцтва з нагоды 100-годдзя Васіля Быкава.

📅Калі: чацвер, 18 красавіка 19.00 (па мінскім часе).

👥Запрашаюцца прадстаўнікі/_цы тэатральных суполак, тэатральныя менеджары/_кі і акторы/_кі.

👉Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца ў простай форме (прадугледжваецца верыфікацыя ў мэтах бяспекі). Спасылка на сустрэчу будзе высланая вам пасля рэгістрацыі.

2 months, 1 week ago
***⚡️*****Вакансія! Ініцыятыўная група Беларускага інстытута тэатра …

⚡️Вакансія! Ініцыятыўная група Беларускага інстытута тэатра шукае менеджара(-ку) па камунікацыях
🔸Мы прапануем:

• Цікавыя творчыя задачы;
• Дыстанцыйны фармат працы + гнуткі графік;
• Частковую занятасць (на старце).

🔸Чым трэба будзе займацца:
• Вядзенне афіцыйных старонак БІТ у сацсетках (пасты, сторыс, інфаграфіка);
• Напісанне цікавых тэкстаў, якія прыцягваюць увагу і цікавяць нашу МА - дзеячаў і дзяячак тэатра;
• Стратэгія прасоўвання праектаў ініцыятывы БІТ праз сацыяльныя сеткі;
• Кантэнт-планаванне згодна з палітыкай і праектным планам БІТ;
• Творчыя канцэпты для новых праектаў БІТ і адпаведных прома-кампаній;
• Маніторынг і аналіз KPI па развіцці аўдыторыі + адаптацыя планаў працы;
• Маніторынг згадванняў БІТ у медыя і сацсетках;
• Рэпутацыйны маркетынг.

🔸Што мы чакаем ад кандыдата альбо кандыдаткі:
• Навыкі капірайтынгу;
• Выдатнае валоданне пісьмовымі беларускай і рускай мовамі;
• Досвед працы ў СММ, PR і/або рэкламнай дзейнасці;
• Досвед вядзення таргетаванай рэкламы;
• І канешне, шчырую зацікаўленасць у беларускім тэатральным мастацтве і яго развіцці!

🔸Аплату і ўмовы працы будзем рады абмеркаваць на сумоўі.
🔥 Тэрмін падачы дакументаў: да 14 сакавіка ўключна.

👉🤍CV з кароткім матывацыйным лістом просім дасылаць на email theatrecommunity.by@gmail.com з пазнакай «Заяўка на пазіцыю камунікацыйнага менеджара»

2 months, 2 weeks ago
Belarusian Institute of Theatre
2 months, 2 weeks ago
Belarusian Institute of Theatre
2 months, 3 weeks ago
2 months, 3 weeks ago
***🤓******☝️***Зараз адмыслоўцы з каманд Беларускай Рады …

🤓☝️Зараз адмыслоўцы з каманд Беларускай Рады культуры, АПК і некалькіх культурніцкіх ініцыятываў ладзяць ацэнку патрэбаў сферы культуры Беларусі ў знешняй дапамозе.

📌Сутнасць задачы — вызначыць асноўныя прыярытэты для фінансавай падтрымкі на беларускую культуру ў як мага больш дакладных формах і лічбах. Замоўца даследавання - Еўрапейская камісія!

👉Таму, калі вы бачыце канкрэтныя “болевыя кропкі” у рэсурсным (фінансавым) забеспячэнні менавіта сферы тэатра,самы час расказаць пра іх у анкеце!

Жадаючых аўтары даследавання запрашаюць і да абмеркавання вынікаў апытання на кансультацыйных анлайн-сесіях. Для гэтага пазначце адпаведны пункт у апытанцы, а мы апавесцім пра кансультацыі адмыслова!

💫 Таксама дапаможа ваш рэпост анкетавання калегам з вашых каманд, чыё меркаванне варта ўлічыць!

2 months, 4 weeks ago
***🚀*** [Belarusplays.online](https://belarusplays.online/) – лічбавая платформа, якая …

🚀 Belarusplays.online – лічбавая платформа, якая прэзентуе сучасную беларускую драматургію на розных мовах. Пілотная версія праекта — 5 п'ес, напісаных жанчынамі, у перакладзе на англельскую мову. Для праекта гэта важны жэст у кантэксце постсавецкай літаратуры і тэатра, ды і ўвогуле сучаснасці.

П'есы прачытаюць прафесійныя тэатральныя дзеячы з 5 розных краін. Анлайн-чытанні адбудуцца 22 і 23 лютага, пачынаючы з 16:00 CET/18:00 Мінск.

22 лютага:
“Карцінкі, відэа і ўсё астатняе” Веры Главінскай, чытае Арэлі Імбэр (Францыя);
“Любое месца, дзе засталіся сляды” Марыі Бяльковіч, чытае Сібіла Мэенберг (Вялікабрытанія). 

23 лютага:
“Шкура” Алёны Іванюшанка, чытаюць Аляксандра Срока і Паліна Дабравольская (Польшча/Беларусь);
“Гаргоны” Касі Чэкатоўскай, чытае Сісі Папатанасіу (Грэцыя);
 “Усё нармальна” Улады Хмель, чытаюць Молі Сэвідж і Трына Скот (MTU Cork School of Music, Ірландыя).

Рэгістрацыя

3 months ago
We recommend to visit

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 3 days, 5 hours ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 10 months, 2 weeks ago

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Last updated 3 weeks, 5 days ago