Шаблоны для ваших огненных REELS здесь 💖
Сотрудничество Pr - https://t.me/smm_everyday_pr
Связь - @nastya_khramtcova / @dasha_mihlyaeva
❤️Бьюти канал - https://t.me/beauty_contenti
Last updated 2 days, 20 hours ago
ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi
Last updated 2 weeks, 4 days ago
القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.
Last updated 1 year, 5 months ago
? БІТ шукае новыя падзеі і магчымасці!
Мы запускаем ініцыятыву, якая дапаможа аб'яднаць людзей па ўсім свеце. Давайце пагрузімся ў дэталі:
?️ Івэнты і іншыя магчымасці
Кожны месяц у нашых сац. сетках мы будзем дзяліцца інфармацыяй аб тэатральных мерапрыемствах, фестывалях, грантавых і іншых магчымасцях беларус:ак і для беларус:ак па ўсім свеце. Вы таксама можаце патрапіць у штомесячную падборку!
❓Як гэта зрабіць?
Калі вы арганізуеце івэнт ці оўпэн-кол для беларускага тэатральнага кам'юніці, дашліце нам інфармацыю, запоўніўшы гэтую невялікую анкету ў Google Forms, і мы дадамо вашую падзею ў нашую падборку! Спасылку таксама можна знайсці ў замацаваным нашага Інстаграм.
І ўжо на гэтым тыдні падзелімся інфармацыяй пра грантавыя магчымасці і оўпэн-колы для беларус:ак з дэдлайнам у траўні.
Сачыце за навінамі і дзяліцеся інфармацыяй з сябр:оўкамі! ☺️
?Нетворкінг-#анонс ад культурніцкіх партнёраў
Беларуская Рада культуры і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэні ладзяць працоўную анлайн-сустрэчу, прысвечаную творчым ідэям і магчымасцям супрацоўніцтва з нагоды 100-годдзя Васіля Быкава.
?Калі: чацвер, 18 красавіка 19.00 (па мінскім часе).
?Запрашаюцца прадстаўнікі/_цы тэатральных суполак, тэатральныя менеджары/_кі і акторы/_кі.
?Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца ў простай форме (прадугледжваецца верыфікацыя ў мэтах бяспекі). Спасылка на сустрэчу будзе высланая вам пасля рэгістрацыі.
⚡️Вакансія! Ініцыятыўная група Беларускага інстытута тэатра шукае менеджара(-ку) па камунікацыях
?Мы прапануем:
• Цікавыя творчыя задачы;
• Дыстанцыйны фармат працы + гнуткі графік;
• Частковую занятасць (на старце).
?Чым трэба будзе займацца:
• Вядзенне афіцыйных старонак БІТ у сацсетках (пасты, сторыс, інфаграфіка);
• Напісанне цікавых тэкстаў, якія прыцягваюць увагу і цікавяць нашу МА - дзеячаў і дзяячак тэатра;
• Стратэгія прасоўвання праектаў ініцыятывы БІТ праз сацыяльныя сеткі;
• Кантэнт-планаванне згодна з палітыкай і праектным планам БІТ;
• Творчыя канцэпты для новых праектаў БІТ і адпаведных прома-кампаній;
• Маніторынг і аналіз KPI па развіцці аўдыторыі + адаптацыя планаў працы;
• Маніторынг згадванняў БІТ у медыя і сацсетках;
• Рэпутацыйны маркетынг.
?Што мы чакаем ад кандыдата альбо кандыдаткі:
• Навыкі капірайтынгу;
• Выдатнае валоданне пісьмовымі беларускай і рускай мовамі;
• Досвед працы ў СММ, PR і/або рэкламнай дзейнасці;
• Досвед вядзення таргетаванай рэкламы;
• І канешне, шчырую зацікаўленасць у беларускім тэатральным мастацтве і яго развіцці!
?Аплату і ўмовы працы будзем рады абмеркаваць на сумоўі.
? Тэрмін падачы дакументаў: да 14 сакавіка ўключна.
??CV з кароткім матывацыйным лістом просім дасылаць на email theatrecommunity.by@gmail.com з пазнакай «Заяўка на пазіцыю камунікацыйнага менеджара»
?☝️Зараз адмыслоўцы з каманд Беларускай Рады культуры, АПК і некалькіх культурніцкіх ініцыятываў ладзяць ацэнку патрэбаў сферы культуры Беларусі ў знешняй дапамозе.
?Сутнасць задачы — вызначыць асноўныя прыярытэты для фінансавай падтрымкі на беларускую культуру ў як мага больш дакладных формах і лічбах. Замоўца даследавання - Еўрапейская камісія!
?Таму, калі вы бачыце канкрэтныя “болевыя кропкі” у рэсурсным (фінансавым) забеспячэнні менавіта сферы тэатра,самы час расказаць пра іх у анкеце!
Жадаючых аўтары даследавання запрашаюць і да абмеркавання вынікаў апытання на кансультацыйных анлайн-сесіях. Для гэтага пазначце адпаведны пункт у апытанцы, а мы апавесцім пра кансультацыі адмыслова!
? Таксама дапаможа ваш рэпост анкетавання калегам з вашых каманд, чыё меркаванне варта ўлічыць!
? Belarusplays.online – лічбавая платформа, якая прэзентуе сучасную беларускую драматургію на розных мовах. Пілотная версія праекта — 5 п'ес, напісаных жанчынамі, у перакладзе на англельскую мову. Для праекта гэта важны жэст у кантэксце постсавецкай літаратуры і тэатра, ды і ўвогуле сучаснасці.
П'есы прачытаюць прафесійныя тэатральныя дзеячы з 5 розных краін. Анлайн-чытанні адбудуцца 22 і 23 лютага, пачынаючы з 16:00 CET/18:00 Мінск.
22 лютага:
✨ “Карцінкі, відэа і ўсё астатняе” Веры Главінскай, чытае Арэлі Імбэр (Францыя);
✨“Любое месца, дзе засталіся сляды” Марыі Бяльковіч, чытае Сібіла Мэенберг (Вялікабрытанія).
23 лютага:
✨ “Шкура” Алёны Іванюшанка, чытаюць Аляксандра Срока і Паліна Дабравольская (Польшча/Беларусь);
✨ “Гаргоны” Касі Чэкатоўскай, чытае Сісі Папатанасіу (Грэцыя);
✨ “Усё нармальна” Улады Хмель, чытаюць Молі Сэвідж і Трына Скот (MTU Cork School of Music, Ірландыя).
Шаблоны для ваших огненных REELS здесь 💖
Сотрудничество Pr - https://t.me/smm_everyday_pr
Связь - @nastya_khramtcova / @dasha_mihlyaeva
❤️Бьюти канал - https://t.me/beauty_contenti
Last updated 2 days, 20 hours ago
ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi
Last updated 2 weeks, 4 days ago
القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.
Last updated 1 year, 5 months ago