Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 1 week ago
Вялікае "ФЕ"
Зліцьце размовы Лукашэнкі з Прыгожыным. Калі гэта праўда і калі гэта зрабілі самі расейцы. А хутчэй за ўсе так, то мне падаецца гэта форма псіхалагічнага ціску на Лукашэнку ў працэсе "выбарчай кампаніі".
Вялікі брат усе бачыць і ўсе чуе. Можна дапусьціць, што Маскву пачвлі раздражняюць "сьмелыя" паводзіны дыктатара і Крэмль вырашый прыгадаць яго палажэньне і статус, пасьля 2020, Сочынскія дамоўленасьці. І выглядае, што гэта толькі пачатак.
Цікава, якая будзе рэакцыя Лукашэнкі? Паедзе ў Маскву.
Паразмаўляем зараз. Важныя тэмы.
https://www.youtube.com/watch?v=oGclzGSYZxU
NYT. Байден разрешил Украине ударить дальнобойными ATACMS по России
Калі гэта падцьвердзіцца сітуацыя можа цалкам зьмяніцца.
Белсат бывай
Белсат як адзінае фармальна незалежнае беларуская тэлебачаньне перастае існаваць і пераўтвараецца ў частку Цэнтра Замежных Медыяў польскага тэлебачаньня. Кіраўніком беларускай "рэдакцыі" прызначылі Аліну Коўшык!
З логікі падзей (памкненьне ОСТ-АПК уплываць, ці кантраляваць амаль усе медыя) вынікае, што "рэдакцыя" стане выключна прапагандысткім інструментам у руках Офіса Ціханоўскай, з узмоцненай цэнзурай і разбурэньнем мала-мальскі палітычнай аўтаноміі рэдакцыі
Прызначэньне Коўшык - рашэньне выключна палітычнае і ў гэтым сэньсе небясьпечнае для беларускай дэмсупольнасьці.
Прыгадаю, што яна сыйшла з Белсату ў 2022 годзе, далучылася да Кабінету Ціханоўскай, адказвала за "нацыянальнае адраджэньне".
Калі паглядзець на сістэмныя дасягненьні кабінету: вайсковы праект, план Перамога, пашпарт, універсітэт - вынікаў 0.
Не ведаю, ці сыдзе Аліна з "кабінету", бо нібы павінна (хаця ніякія правілы ў дэмакратычнай супольнасьці не працуюць), гэта нічога не зьмяняе. Але таксама сьведчыць пра тое, што справы кабінету не вельмі добрыя, калі міністры шукаюць больш салодкіх мейсцаў.
Канешне, я магу памыляцца, і Аліна абярэ большь значную палітычную місію - працаваць у кабінеце для справы адраджэньня Беларусі.
Лічу, што для застаўшыхся структур Белсату Аляксей Дзікавіцкі быў бы найлепшым кіраўніком з пункту гледжаньня прафесіяналізму. Мне падаецца беларусы замежжа павінны выступіць у яго падтрымку.
У чым галоўная задача аўтарытарнай сістэмы ў межах планаванага інжэнірынгу? Не толькі ў тым каб зламаць чалавека, але і дзеля таго, каб зьніччыць пазіьыўныя вобразы герояў у вачах, тых хто падтрымліваў і верыў у іх.
Робіцца гэта праз сістэмнае ўздзеяньне на захаваньне чалавека, прамыўку мазгоў, стварэньне неабходных вобразаў у чалавека адносна атачэньня.
Як мы бачым метадаў перашыўкі сьвядомасьці вельмі шмат (Саўчанка, Пратасевіч), калі ў момант "герой" якога ўзносілі да нябесаў, у момант станавіўся антыгероем і выкарыстоўваўся дзеля дэзарыентацыі грамадства.
Што ўлады намагаюцца.дасягнуць маніпуоюючы лесам Марыі Калесьнікавай?
Напружаннасьць спадае, як і агулам невіліруюцца лесы іншых зьняволенных і йх сітуацыя, яны адыходзяць на другі план. Бо з сьпецыфіка чалавечай сьвядомасьці у пераносе вобразу калектыву, на канкрэтную вядому асобу. Калі яна ў больш менш добрым стане, то не ўсе так кепска, як кажуць іншыя. Да гэтага, спрычыняецца задача, не стварыць "сакральнай ахвяры", што вельмі важна для гульні з Захадам.
Ці здолее Марыя супрацьстаяць масіраввнаму псіхалагічнаму ціску - не ведаю. Як і не ведаю, што ей паказваюць і як на яе ўзьдзейнічаюць.
Ясна адно, што перад выбарамі будуць іншыя неспадзяванкі і, што ўлады перайшлі на новы ўзровень гульні.
Улады паказалі сьвету Марыю Калесьнікаву. Такім чынам ствараюць дадатковую дэкарацыю перад выбарамі.
Думаю, такіх "падзей" будзе болей.
Ці можа Лукашэнка пайсьці на вызваленьне Калесьнікавай пасьля "выбараў"? Не выключаю. Калі гэта і адбудзецца, то ў межах нейкай асобнай "інфармацыйнай" кампаніі, якая павінна будзе замацаваць "перамогу" Лукашэнкі і падрыхтаваць умовы для "новага" палітычнага кантракту.
Вахлярская палітыка Лукашэнкі
Яе мэта перазапусьціць палітычны кантракт з грамадствам не зьмяншаючы працэсу ўнутраных рэпрэсій і чыстак. То бок людзей будуць адной рукой сістэмы душыць, а іншай выпускаць. Каб вызваленьні палітычных вязьняў не выглядала як адліга і не справакавала нейкай актыўнасьці, але з іншага боку, каб узмацнялася надзея ў грамадстве, на паляпшэньне сітуацыі.
Як мы бачым, зараз западрабаваньне нават не на адлігу, а на зьмягчэньне палітыкі рыжыму ўнутры краіны, як і за мяжой, даволі вялікае. Людзі стаміліся, як мы памятаем у 2020-2022 былі моцныя спадзяваньні на хуткі сыход Лукашэнкі, зараз на - ўмоўную перазагрузку.
Спадзяваньні на перазагрузку безумоўна будуць зьвязаны з "выбарамі", вынікі якіх акрэсьляць далейшы ўнутраны працэс.
Для мяне, пакажчыкам зьмены падыходу (пра гэта пісаў раней) будзе рэгістрацыя Канапацкай.
Суправаджацца гэта будзе новымі вызваленьнямі палітычных вязьняў, а пасьля "выбараў" (калі на думку Лукашэнкі, яны пройдуць добра) працэс паскорыцца.
Пачуцьце "народнай любові" можа прывесьці і да знакавых вызваленьняў. Дапускаю, што менавіта гэтымі надзеямі і пачне гандляваць Лукашэнка і яго атачэньне ўнутры грамадства.
Сізіфава пракляцьце
Калі Сізіф сказаны на бясконцае цяганьне камяню ў гару, то беларусы, відаць сказаныя на бясконцае галасаванье.
Што мяне здзіўляе ў прасоўвальнікаў ідэі "галасаваньня" дык гэта неабмежаваны палёт фантазіі. Яны гатовы прыдумляць любыя канструкцыі, любыя фантастычныя гісторыі дзеля таго, каб надаць сэнсу сваёй стратэгіі галасаваньня на 2025 год.
Часам гэта прыгадвае наўпрост палітычнае шарлатанства.
Апошняе, што я чуў так гэта тое, што факт галасаваньня супраць усіх у 2025 годзе будзе фактарам сілы ў працэсе перамоваў за круглым сталом".
То бок, не падзеі 2020 году, не беларускія добраахвотнікі, не сілавы ціск рэвалюцыі, а менавіта "галасаваньне супраць усіх" будзе прадумовай палітычнай сілы апазіцыі на перамовах. Гэта як і на якіх перамовах ізноў. Ці яны не адбыліся ўжо ў 2020 і 2021 годзе?
Па-першае, нідзе, ніхто і ніяк не зафіксуе колькі і якіх было галасоў. І фактарам ціску на любых перамовах (уявім сабе такую фантастычную карціну) з’яўляецца толькі сіла;
Па-другое, для людзей якія будуць у камісіях нейкіх маральных прынцыпаў не існуе, есьць толькі адданасьць. Бо інакш яны ў камісіі не патрапяць. Я калісьці ў 2006 годзе сьпецыяльна пайшоў назіраць у сваю школу ў Магілеве. Пад час дыскусіі са сваім былым настаўнікам адносна сітуацыі ў краіне, ен мне сказаў: "такія як вы развалілі Савецкі Саюз, але мы не дадзім вам разваліць Беларусь". Пры чым, гэта быў не самы дурны чалавек.
Наіўныя спадзяваньні, што людзі ў камісіях дазнаюцца праўду і пераменяцца (ці КДБ, і чыноўнікі) мяне не проста здзіўляюць, а ўводзяць у шок. Калі людзі не зьмяніліся пасьля масавых фальсіфікацый, катаваньняў і забойстваў, яны не зьменяцца нават калі сам Хрыстос загадае нефальсіфікаваць выбары. (гл., Вялікі Інквізітар).
Па-трэцьцяе, калі няма ніякіх механізмаў фіксацыі вынікаў галасаваньня супраць усіх, то як галасавальшчыкі зьбіраюцца даказваць, што супраць усіх прагаласавала 10, 20, 30, 50%. Будуць браць лічбы са столі і прыдумляць новыя фантастычныя гісторыі?
Па-чацьвертае, калі галасавальшчыкі патрабуюць (невядома навошта і дзеля чаго) нейкіх новых доказаў актыўнасьці грамадства, гэта азначае, што для йх недастаткова тых доказаў і ахвяраў, якія прынесьлі беларусы ў 2020 годзе. Большасьць грамадзянаў выказалі сваю пазіцыю і йм няма патрэбы яшчэ раз камусьці нешта даказваць. Гэта Сізіфава пракляцьце
Бандарэнка, Зэльцэр, Тарайкоўскі, Пушкін, Ашурак і дзесяткі іншых даказалі і паказалі ўсе сваім жыцьцем.
Навошта ОСТ-КР-АПК нейкія доказы, што яны зочуць ад беларусаў, якой актыўнасьці і што ОСТ-КР-АПК будуць зь ею рабіць? Прадаваць на заходніх базарах?
Гэтае галасаваньне ніякага сэнсу для Беларусі і беларусаў мець не будзе.
Асабіста для мяне пазіцыя беларусаў ясная, прынцыповая і нязьменная.
Можаш - НЕ ІДЗІ І НЕ ГАЛАСУЙ;
НЕ МОЖАШ НЕ ІСЬЦІ - ІДЗІ І ЗНІШЧАЙ БЮЛЕЦЕНЬ;
НЕ МОЖАШ ГЭТАГА ЗРАБІЦЬ, ТО СТАЎ КРЫЖЫКІ ЯК ЗАЎГОДНА І ДЗЕ ЗАЎГОДНА, АЛЕ ПАМЯТАЙ - ЛІЧЫЦЬ БЮЛЕЦЕНІ НЕ БУДУЦЬ, АГУЧАЦЬ ТОЕ, ШТО ПАТРЭБНА.
Перамога дэмакратыі
Адное ясна, што ў ЗША перамагла дэмакратыя. Варта прыгадаць, як 4 гады назад Трамп і ягоныя прыхільнікі абвінавачвалі дэмакратаў у фальсіфікацыі выбараў, у падтасоўцы вынікаў галасваньня, укідах і г.д.
Што спрычынілася да яго паразы.
Гаварылася пра панамерыканскі загавар дэмакратаў супраць Трампа і рэспубліканцаў.
Тагачасны прэзідэнт Трамп заклікаў сваіх прыхільнікаў да Капітолія. Адбыўся штурм. (Цікава, ці Трамп памілуе ўсіх тых, хто ўдзельнічаў у штурме 2021 году?).
Калі б прыхільнікі загавара і фальсіфікацый мелі рацыю, то Трамп сеньня б не перамог у прынцыпе. Ды ен бы ня быў бы зарэгістраваны як кандыдат. Дарэчы дэмакраты, трэба аддаць йм патрэбнае, не кажуць пра нейкую змову і не заклікаюць да радыкальных дзеяньняў сваіх прыхільнікаў.
Як бы там не было, але дэмакратыя ў ЗША працуе, як і механізмы зьмены ўлады. І дэмакратыя застаецца пакуль адзінай і найлепшай формай кіраваньня.
Падтрымаць Белсат
8-га жніўня (чацьвер) адбудзецца мітынг-пікет ў падтрымку тэлевізійнага канала "БЕЛСАТ",
Мітынг-пікет адбудзецца перад будынкам канцылярыі Прэм'ера Рады Міністраў ў Варшаве
па адрасу: Al. Ujazdowskie 1/3. Пачатак у 18.30.
Арганізатары: НВР "Вольная Беларусь" і маладзёвая патрыятычная арганізацыя "РУХ".
Падтрымайма незалежны канал "БЕЛСАТ"!
Ва ўмовах гібрыднай вайны і разбурэньня незалежнасьці Беларусі, Белсат быў адзіным тэлебачаньнем інструментам інфармацыйнага супрацьстаяньня.
Рэструктурызацыя Белсату па новай формуле: дзьве рэдакцыі - руская і беларуская, па сутнасьці гэта дэмантаж тэлебачаньня.
Зразумела, што Польская Дзяржава з’яўляецца галоўным стваральнікам беларускага тэлебачаньня, і ад яе добрай волі залежыць існаваньня каналу.
Рэструктурызацыя Белсату зьнішчае яго статуснасьці і значнасьці і таксама можа супярэчыць нацыянальным інтарэсам Польшчы, бо беларуская інфармацыйная прастора цалкам становіцца расейскай.
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 1 week ago