Sveriges Belarusier 💟

Description
Згуртаваньне Беларусаў Швецыі – адзіная сёння ў Швецыі арганізацыя, створаная беларусамі для беларусаў і ўсіх тых, хто цікавіцца нашай Бацькаўшчынай і любіць яе.

https://www.sverigesbelarusier.eu

https://www.facebook.com/groups/sverigesbelarusier
We recommend to visit

𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪

· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)

· темы,стикеры: @skivix ✧

────────────────────

HAJIME.RECORDS


Отзывы: @infotgotz

Админ/рекл: @Za77st



❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️

1 year, 7 months ago
Sveriges Belarusier 💟
1 year, 8 months ago

Сябры! 😊
Мы вельмі ўдзячныя ўсім тым, хто прыйшоў учора адсвяткаваць Каляды. 🎉🎉🎉🎉🎉
Мы спадзяемся, што вам было цікава, весела і вы адчувалі сябе ў сяброўскай атмасферы.
Асабісты дзякуй вашым прыгожым і разумным дзеткам, якія зрабілі Калядны вечар яшчэ і па-сапраўднаму ўтульным. Мы таксама пастараліся, каб яны не сумавалі ў гэты час і спадзяемся ,што ім было цікава прымаць удзел у гульнях, ды яшчэ і атрымаць невячлічкія падарункі!
Дзякуй усім тым, хто прыйшоў упершыню на такую сустрэчу, бо гэта вельмі добрая нагода атрымаць новыя знаёмствы!
Яшчэ мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто ўжо зрабіў узнёскі і тым, хто яшчэ збіраецца.
Спадзяемся ,што ў наступным годзе мы сустрэнемся зноў, таму - трымаемся разам!
Віншуем вас з надыходзячымі Калядамі!
Жыве Беларусь 🤍❤️🤍

1 year, 8 months ago

Даражэнькія, хто спазняецца на Каляды, пішыце ў чат і мы прыйдзем адчыніць для вас дзьверы❤️

1 year, 9 months ago
Сябры***?******❤️******?*** Беларусы Швецыі бяруць удзел у …

Сябры?❤️? Беларусы Швецыі бяруць удзел у міжнароднай эстафеце, мэтай якой з’яўляецца паказаць Беларусь з пазітыўнага боку. Мы запрашаем вас на Беларускі Вечар 30 лістапада???

1 year, 9 months ago
**Калякалядны акустычны канцэрт Лявона Вольскага ў …

Калякалядны акустычны канцэрт Лявона Вольскага ў  Стакгольме**

Запрашаем на доўгачаканую сустрэчу з легендай!
На працягу дзесяцігоддзяў Лявон Вольскі з'яўляецца сімвалам беларускай музыкі і супраціву✌️

На акустычным канцэрце прагучаць песні розных часоў — ад самых вядомых да зусім новых?. Акрамя таго, рыхтуецца спецыяльны сюрпрыз! ?

Не прапусціце ўнікальную магчымасць прасякнуцца  асаблівай атмасферай і  незабыўнай энергетыкай чароўнага вакала Лявона  і разам паспяваць «Тры чарапахі! ?
Пераходзьце па спасылцы, каб набыць квіткі:**
https://billetto.se/e/-biljetter-1100657?utm_source=organiser&utm_medium=share&utm_campaign=copy_link&utm_content=2

1 year, 9 months ago
Sveriges Belarusier 💟
1 year, 9 months ago

Спектакль будзе паказаны па-расейску, з ангельскімі субтытрамі.

1 year, 9 months ago
Сябры, нагадваем пра сённяшнюю сустрэчу з …

Сябры, нагадваем пра сённяшнюю сустрэчу з Леанідам Судаленка, вядучым праваабаронцам Беларусі. Сустракаемся па адрасе Solnavägen 9, Solna а 18:30. Калі ласка не спазняйцесь, трапіць у памяшканне пасля 18:30 будзе складана.

1 year, 9 months ago
Ты мог бы быць сёння сярод …

Ты мог бы быць сёння сярод нас. Але цябе забілі. Маладога, прыгожага, таленавітага, смелага, моцнага. Забілі лукашэнкаўскія шаўкі, істоты без душы і сумлення.
Ты стаў анёлам і зараз тваё месца ў самым цёплым кутку нашых сэрцаў?❤️?

1 year, 10 months ago

Сёння Леанід Судаленка працягвае сваю праваабарончую дзейнасць з-за мяжы. На сустрэчы ён падзеліцца сваім поглядам на цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі, распавядзе пра асабісты досвед палітычнага зняволення і сваю сучасную працу. Пяцёра яго калег з “Вясны” ўсё яшчэ знаходзяцца ў турме. Як ён ацэньвае іх цяперашнюю сітуацыю і што мы можам зрабіць, каб падтрымаць іх і яшчэ 1300 палітычных зняволеных у Беларусі?

Дата і час: 13 лістапада, 18:30
Месца: Solnavägen 9, Solna
Коардынаты месца сустрэчы:
Solnavägen 9, SE-171 65 Haga, Sverige

Калі ласка, будзьце пунктуальныя, бо пасля пачатку мерапрыемства трапіць у памяшканне будзе складана.

We recommend to visit

𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪

· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)

· темы,стикеры: @skivix ✧

────────────────────

HAJIME.RECORDS


Отзывы: @infotgotz

Админ/рекл: @Za77st



❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️