Sveriges Belarusier 💟

Description
Згуртаваньне Беларусаў Швецыі – адзіная сёння ў Швецыі арганізацыя, створаная беларусамі для беларусаў і ўсіх тых, хто цікавіцца нашай Бацькаўшчынай і любіць яе.

https://www.sverigesbelarusier.eu

https://www.facebook.com/groups/sverigesbelarusier
Advertising
We recommend to visit

𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪

· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)

· 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧

────────────────────

HAJIME.RECORDS


Отзывы: @infotgotz

Админ/рекл: @Za77st



❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️

3 days, 23 hours ago

Спектакль будзе паказаны па-расейску, з ангельскімі субтытрамі.

1 week, 1 day ago
Сябры, нагадваем пра сённяшнюю сустрэчу з …

Сябры, нагадваем пра сённяшнюю сустрэчу з Леанідам Судаленка, вядучым праваабаронцам Беларусі. Сустракаемся па адрасе Solnavägen 9, Solna а 18:30. Калі ласка не спазняйцесь, трапіць у памяшканне пасля 18:30 будзе складана.

1 week, 2 days ago
Ты мог бы быць сёння сярод …

Ты мог бы быць сёння сярод нас. Але цябе забілі. Маладога, прыгожага, таленавітага, смелага, моцнага. Забілі лукашэнкаўскія шаўкі, істоты без душы і сумлення.
Ты стаў анёлам і зараз тваё месца ў самым цёплым кутку нашых сэрцаў🤍❤️🤍

2 weeks ago

Сёння Леанід Судаленка працягвае сваю праваабарончую дзейнасць з-за мяжы. На сустрэчы ён падзеліцца сваім поглядам на цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі, распавядзе пра асабісты досвед палітычнага зняволення і сваю сучасную працу. Пяцёра яго калег з “Вясны” ўсё яшчэ знаходзяцца ў турме. Як ён ацэньвае іх цяперашнюю сітуацыю і што мы можам зрабіць, каб падтрымаць іх і яшчэ 1300 палітычных зняволеных у Беларусі?

Дата і час: 13 лістапада, 18:30
Месца: Solnavägen 9, Solna
Коардынаты месца сустрэчы:
Solnavägen 9, SE-171 65 Haga, Sverige

Калі ласка, будзьце пунктуальныя, бо пасля пачатку мерапрыемства трапіць у памяшканне будзе складана.

2 weeks ago
Запрашаем вас далучыцца да сустрэчы з …

Запрашаем вас далучыцца да сустрэчы з адным з вядучых абаронцаў правоў чалавека з Беларусі — Леанідам Судаленкам, які на працягу апошніх дваццаці пяці гадоў непахісна змагаўся з рэпрэсіямі ў Беларусі, у тым ліку ў якасці кіраўніка рэгіянальнага аддзела праваабарончага цэнтра “Вясна” ў Гомелі.

Фон сустрэчы: Пасля шырокіх пратэстаў, выкліканых фальсіфікацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, Судаленка адным з першых распачаў працу па падтрымцы ахвяраў масавых рэпрэсій. Дэманстрацыі за дэмакратычныя рэформы сустрэліся з хваляй гвалту і палітычных пераследаў, накіраваных супраць усіх незалежных актывістаў краіны. У студзені 2021 года Судаленка быў затрыманы і пасля палітычна матываванага суда асуджаны на тры гады зняволення. Сваё пакаранне ён адбываў у складаных умовах у Віцебскай вобласці. Пасля вызвалення пагрозы з боку ўладаў не спыніліся, і ён вымушаны быў пакінуць краіну. Улетку гэтага года Судаленка быў завочна асуджаны яшчэ на пяць гадоў зняволення.

2 weeks, 6 days ago

Напярэдадні Дня ўсіх святых, 31 кастрычніка, адзначаецца Хэлаўін (Halloween, All Hallows 'Eve або All Saints' Eve) свята, якое мае карані ў традыцыях старажытных кельтаў, у Ірландыі і Шатландыі, гісторыя якога пачалася на землях сучаснай Вялікабрытаніі і паўночнай Францыі. Традыцыйна святкуецца ў англамоўных краінах.

З  канца ХХ стагоддзя з цягам працэсу амерыканізацыі і глабалізацыі мода на атрыбутыку Хэлаўіна з’явілася таксама ў большасці неангламоўных краін Захаду, у краінах СНД і Усходняй Еўропы. Свята таксама нефармальна адзначаецца ў некаторых іншых краінах, якія маюць шчыльныя культурныя сувязі з ЗША ці Вялікабрытаніяй, напрыклад, у Японіі, Паўднёвай Карэі, Сінгапуры, Аўстраліі і Новай Зеландыі, у шэрагу астраўных краін Акіяніі.
(Крыніца – Вікіпэдыя)

3 weeks, 6 days ago

Рэжысёр і акцёр Павел Гарадніцкі і «Прававая ініцыятыва» прэзентуюць сумесную працу: манадраму пра чалавека, які прайшоў беларускую турму за каментары ў сацыяльных сетках. Рэальная гісторыя, напісаная на падставе задакументаваных сведчанняў пацярпелых.
«Паслязаўтра будзе заўтра» — гісторыя пра выжыванне ў цяжкіх абставінах, пра чалавечнасць і надзею на годнасці, якія немагчыма пазбавіць нават у сценах турмы. На працягу гадзіны ў гледачоў будзе магчымасць убачыць рэчаіснасць вачыма героя: пасмяяцца і паплакаць разам з ім, а таксама памарыць пра нешта асабістае.

Павел Гарадніцкі стаў лаўрэатам Fringe 2011 як акцёр Беларускага свабоднага тэатра. Ён галоўны герой дакументальнага фільма «Адвага», намінаванага на Берлінале 2021. Выступаў на сцэне з Джудам Лоў і Сіенай Мілер у спектаклі «Спасцігаючы каханне» Беларускага Свабоднага тэатра.

Спектакль на рускай мове з англійскімі субтытрамі.

ДАТА: 23.11 19:00 
Адрас: Sandhamnsgatan 8, T-Gärdet выхад у бок Frihamnen.
Уваход вольны.

1 month, 1 week ago

Сябры, нагадваем пра сённяшнюю сустрэчу ў Інтэрбуке🤍❤️🤍

4 months, 3 weeks ago

Таксама нагадваем пра тое, што добра мець з сабой заўтра:
Ежа
Напоі
Плед
Кветкі на вянкі
Спартыўныя гульні на свежым паветры
Сурвэткі

We recommend to visit

𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪

· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)

· 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧

────────────────────

HAJIME.RECORDS


Отзывы: @infotgotz

Админ/рекл: @Za77st



❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️