Беларусы Латвii

Description
Календарь интересных событий в Риге http://riga.events

Полезные подсказки для тех, кто недавно приехал https://riga.tips

#belaruslv

Бот для связи – @BLR_LV_Bot
Advertising
We recommend to visit

Пресеты Лайтрум, Обработка фото
👉🏼 @dandemon

Сотрудничество/реклама - https://t.me/+t4j0Hw05gmQxMTEy

Last updated 2 weeks, 2 days ago

ҚР ҒЖБМ Ұлттық тестілеу орталығы

Last updated 2 months, 1 week ago

3000 голды тут - https://linkwin.ru/stream/katk6338

Last updated 1 year, 1 month ago

hace 3 semanas, 3 días
Як і абяцалі, расказваем больш падрабязна …

Як і абяцалі, расказваем больш падрабязна пра сустрэчу з пісьменніцамі Евай Вежнавец і Ганнай Янкутай, якая будзе 4 снежня ў Рызе📚****

На сустрэчы можна будзе паслухаць урыўкі тэкстаў, задаць пісьменніцам пытанні і набыць кнігі з аўтографам.

А цяпер уласна пра аўтарак на выпадак, калі вам не знаёмыя гэтыя імёны:
Ева Вежнавец (сапраўднае імя Святлана Курс) — беларуская пісьменніца і журналістка. Яна працавала ў розных СМІ, а прозу пачала выдаваць яшчэ ў 1990-я гады.
Ева стала першай жанчынай, якая атрымала прэмію імя Ежы Гедройца за твор, напісаны па-беларуску. Кніга "Па што ідзеш, воўча?" была перакладзена на некалькі моў (нямецкую, чэшскую, шведскую, нарвежскую), намінавана на шведскую літаратурную прэмію «Kulturhuset Stadsteatern», у 2023 годзе была ў шорт-лісце прэміі за пераклады сучаснай літаратуры на нямецкую мову, пераклад таксама прызнаны адным з найлепшых у Чэхіі ў 2023 годзе.

Ганна Янкута — беларуская пісьменніца, перакладчыца, тэарэтык літаратуры, доктар літаратуры. Аўтарка паэтычнага праекту «Геалогія»/«Канстытуцыя» (2022), пяці кніг для дзяцей, а таксама мноства артыкулаў і эсэ па літаратуры і фемінізме. Перакладае з англійскай і польскай моў; пераклала на беларускую мову раманы Джэйн Осцін «Гонар і прадузятасць», Кадзуа Ісігура «Не адпускай мяне», раман Салі Руні «Нармальныя людзі» і іншыя.
У 2023 годзе ў выдавецтве Андрэя Янушкевіча выйшаў яе дэбютны раман «Час пустазелля», які пазней заняў другое месца на прэміі Гедройца.

Сустрэча пройдзе:
4 снежня
19:00
Valodu māja (Avotu iela 33)

hace 3 semanas, 4 días
Вітанкі, сябры! ***🤗***

Вітанкі, сябры! 🤗
Ці чулі вы такі праклён "Каб цябе сырая зямля з'ела"? Напэўна чулі. А вось што гэты выраз "сырая зямля" адыходзіць да старажытных часоў, да веры нашых продкаў у багіню зямлі? 🤯
А пра тое, што "ажог" - гэта не апёк, а палка апаленая з абодвух бакоў, якой ганялі чарцей? 😁
Ці што праз памылку Стрыйкоўскага мы цяпер ужываем слова "зніч" у дачыненні зусім да іншага прадмета? 🧐
Далучайцеся да нашых наступных заняткаў, і мы разам паспрабуем трохі разабрацца ў беларускім паганстве, пантэоне беларускіх багоў і народных традыцыях.

30 лістапада 
12:00
Pils iela 21

Чакаем усіх! ❤️

hace 1 mes
**7 снежня збіраемся апошні раз у …

7 снежня збіраемся апошні раз у 2024 годзе, каб напісаць лісты і паштоўкі палітвязням і палітвязынкам 💔
Запрашаем вас падтрымаць тых, хто не зможа адзначыць зімовыя святы разам з сябрамі і роднымі.

Акрамя звычайных паштовак у нас будуць і Калядныя, але калі вы хочаце прынесці нейкія асаблівыя, можна несці. Ручкі, алоўкі і стыкеры, як звычайна, ёсць, але калі хочаце ўпрыгожыць вашыя лісты неяк яшчэ (асаблівымі стыкерамі ці калажамі) – калі ласка.

7 снежня
13:00
Pils iela 21

Арганізатары: Māra і Майстэрня паштовак

hace 1 mes
Sveicam Latvijas Republikas proklamēšanas dienā!***🇱🇻******🎆***

Sveicam Latvijas Republikas proklamēšanas dienā!🇱🇻🎆

hace 1 mes
Беларусы Латвii
hace 1 mes, 1 semana
**10 мерапрыемстваў на восень і зіму, …

10 мерапрыемстваў на восень і зіму, якія дапамогуць вашаму дзіцяці пасябраваць з культурай

Мастацтва 🎨
🔺️Сямейная торба ў Нацыянальным мастацкім музеі Латвіі. У музейным інфармацыйным цэнтры магчыма атрымаць адмысловы заплечнік, у якім схаваныя творчыя заданні, звязаныя з мастацтвам, для дзяцей ад 2 гадоў.
🔺️Цыкл заняткаў “Es un māksla” у Нацыянальным мастацкім музеі дапаможа вашым дзецям пазнаёміцца з мастацкімі творамі і мастацкай мовай розных часоў. Падчас заняткаў, мастацкія творы, выстаўленыя ў музеі, стануць аб’ектамі даследавання і тэмай для малявання. Гледзячы, разважаючы і ствараючы, дзеці даведаюцца аб працэсе стварэння мастацтва, яго відах, аўтарах і гісторыі.
🔺️Заняткі для дзяцей таксама рэгулярна праводзяць Музей дэкаратыўнага мастацтва, музей “Рыжская біржа”, Mузей фарфору і іншыя.

Тэатр 🎭
🔺️Хіт гэтага года ў Латвійскім тэатры лялек – гэта дэтэктыўны спектакль “Sivēnam pa pēdām". Гледачы не проста сядзяць у зале, а ідуць на пошукі зніклага парася – з рэальнымі сведкамі, следчымі і доказамі. Падчас спектакля ў вас будзе магчымасць агледзець тэатральнае памяшканне, пазнаёміцца са светам лялечнага тэатра, а таксама паўдзельнічаць у захапляльным расследаванні. Дастаць білеты цяжка, але ўсё ж магчыма.
🔺️Калядны спектакль “Sudraba slidas”. На сцэне Нацыянальнага тэатра будзе ўсталяваны сапраўдны каток, каб расказаць вам гісторыю, якая перанясе вас у Галандыю 19 стагоддзя. Спектакль прызначаны для дзяцей старэйшага ўзросту, а працягласць яго 2 гадзіны і 20 хвілін.
🔺️“Brūnais siers” – гэта спектакль тэатра “Kvadrifrons”, які будзе цікавы (і вельмі вясёлы) як самым малым дзеткам, так і падлеткам з дарослымі. Гэта настолькі цікава, што пасля сеансу вы пажадаеце прачытаць арыгінальны нарвежскі комікс “Hvem rumpet brunosten?” ("Kurš sasēdēja brūno sieru?")

Музыка 🎶
🔺️Першымі крокамі вашага дзіцяці ў свеце класічнай музыкі можа стаць канцэрны цыкл “Patiešām maziņiem”. Падыходзіць для дзяцей ад 3 да 7 гадоў.
🔺️Сябра Латвійскага нацыянальнага сімфанічнага аркестра LeNeSOns пазнаёміць дзяцей з асновамі класічнай музыкі. Сезон складаецца з чатырох адукацыйных канцэртаў для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Цыкл канцэртаў падбірае самую спрыяльную для дзяцей музыку і дапаўняе яе тэатралізаванай пастаноўкай. 

Опера і балет 🩰
🔺️Нацыянальны тэатр оперы і балета ў гэтым сезоне паказвае дзецям оперу “Putnu opera” і балет “Džungļu grāmata”.
Велізарнай папулярнасцю карыстаецца серыя канцэртаў для самых маленькіх, у тым ліку немаўлят.

Кіно 🎞
🔺️Нельга не адзначыць сенсацыю гэтага года – анімацыйны фільм латышскіх аўтараў - "Straume"/"The Flow". У Латвіі яго ўжо ўбачылі больш за 100 000 гледачоў, а прэм’еры ў іншых краінах свету адбудуцца на працягу лістапада, снежня і студзеня.

Магчыма, вы не ведалі, але ў Латвіі існуе праграма “Skolas soma”, якая фінансуецца дзяржавай. Гэта праграма дае магчымасць больш чым 230 000 школьнікам кожны семестр бясплатна, разам з класам, наведваць прынамсі адно з 10 000 культурных мерапрыемстваў.

Вы зможаце знайсці яшчэ шмат мерапрыемстваў для дзяцей – ТУТ.

Натхняльнага вам сезона!

hace 1 mes, 1 semana
Вітанкі, сябры! ***🤗***

Вітанкі, сябры! 🤗
Зараз пра беларусаў кажуць, што мы вельмі мірны і цярплівы народ, які не хоча ваяваць.
А вось калісьці даўно, нашыя продкі былі вядомыя як вельмі добрыя жаўнеры, а нашая дзяржава перамагала ў шматлікіх бітвах. Так давайце і пагаворым пра вайсковыя традыцыі нашых продкаў часоў ВКЛ, пра паспяховыя бойкі і не толькі, у якіх прымалі ўдзел.
Далучайцеся да нас у суботу. Як заўжды будзе граматыка, будзе лексіка і будзе гульня! 😍

16 лістапада 
12:00
Pils iela 21

Чакаем усіх! ❤️

hace 1 mes, 1 semana
А ў нас зноў добрыя навіны! …

А ў нас зноў добрыя навіны! Запісвайце ў каляндар - 4 снежня а 19:00 у Рызе сустракаемся з пісьменніцамі Евай Вежнавец і Ганнай Янкутай. Дэталі будуць пазней, так што падпісвайцеся на канал Беларусы Латвіі, каб не прапусціць! І так, мы працуем над тым, каб вы маглі там набыць іх шыкоўныя кнігі.

We recommend to visit

Пресеты Лайтрум, Обработка фото
👉🏼 @dandemon

Сотрудничество/реклама - https://t.me/+t4j0Hw05gmQxMTEy

Last updated 2 weeks, 2 days ago

ҚР ҒЖБМ Ұлттық тестілеу орталығы

Last updated 2 months, 1 week ago

3000 голды тут - https://linkwin.ru/stream/katk6338

Last updated 1 year, 1 month ago