Unlock a World of Free Content: Books, Music, Videos & More Await!

Беларусам.PL

Description
Ініцыятыва дапамогі беларусам у Польшчы
Advertising
We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 3 weeks, 3 days ago

Открытая RSS лента новостей

Last updated 4 months, 4 weeks ago

2 Monate, 3 Wochen her
***⚡️*****Хто разлічвае PIT у Польшчы, інфармацыя …

⚡️Хто разлічвае PIT у Польшчы, інфармацыя для вас!

Шмат хто з вас будзе падаваць дэкларацыю PIT-37 у гэтым годзе і можа накіраваць частку падатку на карысць беларускіх арганізацый і ініцыятыў.

Вашая падтрымка вельмі важная для існавання беларускіх арганізацый у Польшчы!

Беларускі Моладзевы Хаб праз партнёраў з фонду "Маладыя для маладых" можа збіраць 1,5% ад падаходнага падатку ў Польшчы.

🧮  Што трэба зрабіць?

Пры падачы PIT трэба падаць наступныя рэквізіты ў спецыяльных пунктах:
- у пункце 147. упісаць нумар KRS 0000270261
- у пункце 148. - 1,5%
- у пункце 149. - HUB Warszawa 11876
(абавязкова! каб партнёры ведалі, што гэта для беларусаў)

⚡️Падача дэкларацыі за 2023 год магчымая з 15.02 па 30.04.2024

Усяго за 2 хвіліны вы зробіце добрую справу ❤️*
👉*** Падрабязней, як разлічыць ПІТ-37 і накіраваць 1,5% на падтрымку беларускіх ініцыятыў: https://byhub.org/pit37

🔥Як яшчэ дапамагчы?
Перашлі пост сваім сябрам, калегам, у працоўны чацік ці наўпрост бухгалтару.
Чым больш беларусаў даведаецца і паўдзельнічае, тым больш устойлівыя і незалежныя будуць беларускія арганізацыі і суполкі✌️

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥

3 Monate, 2 Wochen her
***⚡️***Цэнтр эканамічных даследаванняў [**BEROC**](https://www.beroc.org/) пры падтрымцы …

⚡️Цэнтр эканамічных даследаванняў BEROC пры падтрымцы Беларускага моладзевага хаба запрашае прыняць удзел у першай хвалі апытання беларусаў ва ўзросце 27 гадоў і старэйшых, якія эмігравалі ў іншыя краіны.

Мэта даследавання – ацэнка поглядаў на працаўладкаванне і кар'еру беларусаў, выяўленне праблем і патрэб датычна працаўладкавання і працы.

⚠️ Апытанне ананімнае, атрыманыя дадзеныя будуць выкарыстаныя ў абагульненым выглядзе і не будуць змяшчаць ніякай асабістай інфармацыі аб апытаных, падчас якіх можна раскрыць асобу ўдзельнікаў

📍Прайсці апытанне можна па гэтай спасылцы:
https://survey.alchemer.com/s3/7673693/5065s01789459

6 Monate, 1 Woche her

⚡️ Сёння, 31 кастрычніка скончыцца тэрмін дзеяння давераных профіляў (profil zaufany), тэрмін дзеяння якіх быў аўтаматычна падоўжаны падчас пандэміі. Гэта азначае, што для многіх, аўторак - апошні дзень, калі яны могуць падоўжыць тэрмін дзеяння свайго профілю.

ℹ️Паводле паведамлення Міністэрства цыфравізацыі ад 18 кастрычніка, тэрмін дзеяння даверанага профілю складае 3 гады, і яго звычайна даводзіцца падаўжаць самастойна. Аднак для тых, чый профіль скончыўся падчас пандэміі, ён быў аўтаматычна падоўжаны. Цяпер тэрмін дзеяння іх профіляў скончыцца ў канцы кастрычніка.

👉 Partyzanka падрыхтавала падрабязную інструкцыю, як праверыць, ці скончыцца тэрмін дзеяння профілю 31 кастрычніка і працягнуць яго дзеянне - інструкцыя

Telegram

Partyzanka

***⚡️***Сегодня 31 октября истечет срок действия доверенных профилей (profil zaufany), срок действия которых был автоматически продлен во время пандемии.  Это означает, что для многих, вторник — последний день, когда они могут продлить срок действия своего профиля. …

6 Monate, 3 Wochen her
***📞*** Нагадваем, што ў Польшчы працуе …

📞 Нагадваем, што ў Польшчы працуе інфалінія belarusam.pl.

🙋‍♀️🙋‍♂️Калі вам патрэбна псіхагалічная, юрыдычная дапамога, дапамога па сацыяльным пытанням, спецыялісты інфалініі падкажуць кірунак вашых дзеянняў, зарыентуюць, дзе можна атрымаць профільную падтрымку арганізацый і спецыялістаў.

🕐 Лінія працуе штодзённа з панядзелка па пятніцу з 11 да 19 гадзін – вы можаце патэлефанаваць па нумары

📞 +48 722 722 500, альбо напісаць на емэйл infoline@bmhub.org

*🇳🇱 Праект рэалізуецца Беларускім Моладзевым Хабам пры падтрымцы Амбасады Нідэрландаў у Польшчы!*

9 Monate, 1 Woche her

*❗️Да ўвагі ўладальнікаў візаў Polish Business Harbor, у якіх мінуў тэрмін дзеяння візы ў працэсе чакання выдачы дазволу на жыхарства. Каментуе дарадца АВВА ў юрыдычных пытаннях, Ганна Маціеўская.*Інфармуем, што 26 ліпеня ў весніку канцылярыі прэм'ер-міністра быў апублікаваны абноўлены спіс праграм падтрымкі замежнікаў для пачатку і вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці ў Польшчы. Пашыраны каталог асобаў якія ўдзельнічаюць у праграме Polish Business Harbour.

Удзельнікам праграмы Polish Business Harbour зараз з'яўляецца:

1️⃣ Замежнік, які валодае візай Polish Business Harbour, а таксама
2️⃣ Замежнік, які ў перыяд дзеяння візы Polish Business Harbour падаў заяву на выдачу пэўнага дазволу на жыхарства, які дазваляе пачаць і весці прадпрымальніцкую дзейнасць (каталог ніжэй), да моманту выдачы канчатковага рашэння па пытанні атрымання ім дазволу на жыхарства.

Да тыпаў дазволаў на жыхарства, пра якія ідзе гаворка ў п. 2, належаць:

1️⃣ Часовы дазвол на жыхарства які выдаецца дзеля вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці, у сувязі з працягам вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці на падставе запісу ў CEIDG (рэестр ІП).
2️⃣ Часовы дазвол на жыхарства, выдадзены асобе, якая знаходзіцца ў шлюбе з грамадзянінам Польшчы, які жыве ў Польшчы.
3️⃣ Часовыя дазволы на жыхарства, пра якія гаворыцца ў законе пра замежнікаў у:
▪️ арт. 144 (часовы дазвол на жыхарства ў сувязі з навучаннем у ВНУ)
▪️ арт. 151 п.1 (часовы дазвол на жыхарства ў сувязі з навуковымі даследаваннямі)
▪️ арт. 159 п.1 (часовы дазвол на жыхарства ў сувязі з уз'яднаннем сям'і)
▪️ арт. 186 п.1 пп. 3, 4, 7 (часовы дазвол на жыхарства па іншых прычынах у сувязі з наяўнасцю (i) часовага віду на жыхарства іншай краіны ЕЗ (у тым ліку члены сям'і) ці (i) калі асоба мела часовы від на жыхарства ў сувязі з навуковымі даследаваннямі).
4️⃣ Сталы дазвол на жыхарства.
5️⃣ Дазвол на жыхарства доўгатэрміновага рэзідэнта ЕЗ.

Такім чынам, у каталог асобаў, якія маюць права легальна працягваць весці прадпрымальніцкую дзейнасць, уключаюцца ў тым ліку прадпрымальнікі, якія мелі сапраўдную візу PBH і ў тэрмін яе дзеяння падалі заяву на часовы дазвол на жыхарства з прычыны вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і ў якіх дзеянне візы мінула ў перыяд чакання дазволу на жыхарства.

Гэта дазваляе прадпрымальнікам, якія доўгі тэрмін чакаюць часовы дазвол на жыхарства, не страціць права вядзення ІП без патрэбы яго прыпынення ці закрыцця.

**Мы нагадваем, што сябры АВВА заўсёды могуць звярнуцца да нас па кансультацыі і падтрымку ў юрыдычных і іншых пытаннях, датычных вядзення бізнесу за мяжой. Пры неабходнасці мы выдаем рэкамендацыйныя лісты сябрам АВВА для дзяржаўных і іншых устаноў.

✔️Далучайцеся да Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой — разам мы здольныя вырашыць амаль любыя, часам на першы погляд непераадольныя, праблемы. Будуем моцную беларускую бізнес-супольнасць па ўсім свеце.**

9 Monate, 4 Wochen her
Cябры!

Cябры!
📞 Нагадваем, што ў Польшчы працуе інфалінія belarusam.pl.
🙋‍♀️🙋‍♂️Калі вам патрэбна псіхагалічная, юрыдычная дапамога, дапамога па сацыяльным пытанням, спецыялісты інфалініі падкажуць кірунак вашых дзеянняў, зарыентуюць, дзе можна атрымаць профільную падтрымку арганізацый і спецыялістаў.

🕐 Лінія працуе штодзённа з панядзелка па пятніцу з 11 да 19 гадзін – вы можаце патэлефанаваць па нумары
📞 +48 722 722 500, альбо напісаць на пошту infoline@bmhub.org

🇳🇱 Праект рэалізуецца Беларускім Моладзевым Хабам пры падтрымцы Амбасады Нідэрландаў у Польшчы!

Belarusam.PL - дапамога беларусам Польшчы 🫶

10 Monate her
***🌿*** **Запрашаем на этна-вечарыну з Сержуком …

🌿 Запрашаем на этна-вечарыну з Сержуком Доўгушавым!

Сябры, 4 ліпеня (аўторак) ў Беларускім Моладзевым Хабе **мы працягваем тыдзень беларускай культуры, вас чакае:

🥁 🎻*🎺Спеўны сход, традыцыйныя танцы і гульні з удзелам беларускіх фольк-музыкаў і гурта “Гаёўкі”*❗️**Уваход вольны

🗓 04 ліпеня
19:00*📍Беларускі Моладзевы Хаб🔥*
plac Konstytucji 6

❤️Праект ладзіцца Беларускім Моладзевым Хабам у межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу🇪🇺****

10 Monate, 1 Woche her
Cябры!

Cябры!
📞 Нагадваем, што ў Польшчы працуе інфалінія belarusam.pl.
🙋‍♀️🙋‍♂️Калі вам патрэбна псіхагалічная, юрыдычная дапамога, дапамога па сацыяльным пытанням, спецыялісты інфалініі падкажуць кірунак вашых дзеянняў, зарыентуюць, дзе можна атрымаць профільную падтрымку арганізацый і спецыялістаў.

🕐 Лінія працуе штодзённа з панядзелка па пятніцу з 11 да 19 гадзін – вы можаце патэлефанаваць па нумары
📞 +48 722 722 500, альбо напісаць на пошту infoline@bmhub.org

🇳🇱 Праект рэалізуецца Беларускім Моладзевым Хабам пры падтрымцы Амбасады Нідэрландаў у Польшчы!

Belarusam.PL - дапамога беларусам Польшчы 🫶

10 Monate, 2 Wochen her
***❤️‍🔥*****Адкрываем Глабальныя дні беларускай культуры 1 …

❤️‍🔥Адкрываем Глабальныя дні беларускай культуры 1 ліпеня адмысловым фестывалем “Купалле – ад батлейкі да рэйву”!Адбудзецца ён у Варшаве на гарадскім возеры ў Купальскую ноч — самы значны беларускі паганскі абрад. Гэта ноч чараўніцтва, калі людзі шукаюць кветкі папараці і ўдзельнічаюць у цырымоніях агню і вады. Гэтая ноч - час вялікай любові, сувязі з прыродай і адсутнасці межаў.
Гэты музычны фестываль прызначаны для ўсёй сям'і: ад дзяцей да аматараў тэхна.

Вось што ў нас ёсць для вас:▪️18 гадзін выдатнай музыкі без перапынку
▪️Дзіцячая зона для маленькіх аматараў свята
▪️Прэзентацыя беларускіх ініцыятыў і грамадскіх арганізацый у Польшчы:
▪️Маркет і фудкорт
▪️Спакойная прастора для ёгі
▪️Займальныя спевы і танцы вакол вогнішча
Музыка з нашых любімых праектаў BY:
🔻Campderschein
🔻Belarus Outside Sound System
🔻Karma and Shoom.records

Партнёры фестывалю:*▫️Беларускі моладзевы хаб
▫️***
German Marshall Fund
▫️****
[**Беларуская Рада культуры

Уваход:](https://t.me/radakultury) Ахвяраванні ад 20 злотых на ўваходзе
Варушняк | Купальле 2023
01/07 | Варшава
📍Rejs Club, Piotra Bardowskiego 2AБеларускі Моладзевы Хаб 🔥**

We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 3 weeks, 3 days ago

Открытая RSS лента новостей

Last updated 4 months, 4 weeks ago