VANDRVM

Description
"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі!

Далучайцеся, вандруем цікава😉

Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm
We recommend to visit

Сотрудничество: @AlexLiubov

VK: vk.com/goodiets
INSTA: instagram.com/goodiets
YOUTUBE: youtube.com/@Goodiets
DZEN: dzen.ru/goodiets

Last updated hace 2 meses, 2 semanas

Всем привет, это блог зеленого крокодила. Присоединяйтесь, здесь заметки из жизни админа.

Сайт: http://cpalenta.ru
Чат: @cpa_podslushano
Вакансии: @hr_affiliate
Связь: @teftelkaaa

Каналы и чаты о трафике: https://t.me/addlist/EfbBB4gPLtdhZGU6

Last updated hace 4 meses, 1 semana

Быстрый VPN-сервис с человеческой поддержкой
Оформить подписку на Paper VPN: https://papervpn.net/ru
Техподдержка: @papersupport_bot и [email protected]

Last updated hace 3 meses, 1 semana

3 weeks, 1 day ago
01.02 (субота) запрашаю вас на пешую …

01.02 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "ПАДАРОЖЖА Ў МІНУЛЫЯ СТАГОДЗЬДЗІ"!

Маршрут: Музычны тэатар – Паўночны зав. – вул. Калектарная – вул. Мясьнікова – пл. Незалежнасьці. Адлегласьць: 4370 крокаў

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з таямніцамі і цікавосткамі старажытнага ды сучаснага Мінску. Вас чакаюць Паўночны завулак і стары кіркут, месца бітвы на рацэ Нямізе і ўспамін пра Казанскую царкву. Мы пройдзем Каралеўскім шляхам, зірнем на былую Захар'еўскую, паспрабуем разгадаць таямніцы Дому ўраду і помніка Леніну, а яшчэ вы пачуеце цікавую гісторыю пра раззлаванага жаніха і Альберта Эйнштэйна – мінчука і выкладчыка БДУ!

Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 01.02 Падарожжа. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

Сустракаемся ў 14.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (46 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

3 weeks, 1 day ago
Сябры, замаўляйце мае вандроўкі па Мінску …

Сябры, замаўляйце мае вандроўкі па Мінску і Беларусі! Для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля!

Таксама мае экскурсіі па Мінску і Беларусі можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

Кошт экскурсіі па Мінску – 250 руб. Па Беларусі –дамоўны.

Каб замовіць маршрут, напішыце ў Viber ці WhatsApp +375 (29) 564 70 09

Апісаньні экскурсій (46 па Мінску і 63 па Беларусі) для выбару я дашлю вам у мэсэнджэры.

Да сустрэчы на вандроўках у мінулае!

3 weeks, 2 days ago
12.02 (серада) запрашаю вас на прэм’ерную …

12.02 (серада) запрашаю вас на прэм’ерную пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД (18+)"!

Маршрут: вул. Камсамольская – вул. Няміга – пл. Свабоды – Аляксандраўскі сквер – парк Горкага. Адлегласьць: 3000 крокаў

Вас чакаюць незвычайныя і пікантныя гісторыі з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага Мінску! Мы пачнем з экзатычнай кандытарскай, у якой наведнікі адчувалі пах Басфору, і дзе за кубкам кавы гарталі старонкі тагачасных газет, ад якіх прыстойныя паненкі чырванелі! Далей мы апынемся перад самым вялікім у горадзе бардэлем! Якія таямніцы ён у сабе хавае? Адказы будуць! А хочаце, пакажу вам сьмешны рахунак з рэстарацыі, альбо распавяду скандальныя гісторыі, што здарыліся ў Аляксандраўскім скверы? Ці мо порцыю апошніх чутак і плётак жадаеце? Дык тое ёсьць у мяне! Галава кругам? Ну то хадзем праветрым яе на алеях Губернатарскага саду, але і тут то Алея каханьня, то гімназісты палююць на гімназістак, а яшчэ побач вядомая на ўвесь горад вуліца! Карацей, выдыхнуць будзе няма калі! Наш непрыстойны праменад 18+ пачынаецца! Вы з намі?..

Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "12.02 Непрыстойны праменад. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (46 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

3 months, 1 week ago
17.11 (нядзеля) запрашаю вас на пешую …

17.11 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МІНСКУ"!

Маршрут: Чырвоны касьцёл – тэатар Горкага – вул. Гарадзкі Вал – вул. Рэвалюцыйная – Катэдра. Адлегласьць: 1996 крокаў

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас са старонкамі жыцьця тысячагадовага гораду. Яго гісторыю, лёс, легенды і паданьні вы пачуеце і пабачыце падчас нашага падарожжа. Аб якіх падзеях распавядае легенда пра Чырвоны касьцёл? Як клічуць каралеву русалак і дзе яна жыве? Якая гісторыя здарылася з першым беларускім фільмам? Дзе знаходзіцца самая вялікая мінская сінагога? На ўсе гэтыя пытаньні вы атрымаеце адказы, а таксама паблукаеце па старажытных вуліцах, пасьмяецеся з анекдатычных выпадкаў мінскай (і ня толькі) гісторыі, а напрыканцы вандроўкі патрапіце ў езуіцкі калегіюм XVIII ст. і станеце ягонымі вучнямі!

Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 17.11! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

Сустракаемся ў 10.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.

P.S. Гэтую, а таксама іншыя (41 аўтарскі маршрут на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт для групы да 15 чалавек – 200 руб., ад 15 да 30 чалавек – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

3 months, 1 week ago
23.11 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае …

23.11 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДА ВЫТОКАЎ ТУРАЎСКАГА КНЯСТВА"!

Маршрут: Слуцк – Тураў – Ленін (≈530 км)

У СЛУЦКУ вас чакаюць два найцікавых музея – слуцкіх паясоў і краязнаўчы, а ў ТУРАВЕ мы пабачым знакамітыя "растучыя" зь зямлі крыжы, падмуркі царквы ХІІ ст., старажытную Ўсіхсьвяцкую царкву, наведаем краязнаўчы музей і фірмовую краму «BONFESTO». У вёсцы ЛЕНІН на габрэйскіх могілках захаваліся адзіныя ў краіне драўляныя мацэвы, а само мястэчка мае сваю назву ажно з 1568 року (ад слова "ленная" зямля). Кажуць, сам Уладзімер Іліч узяў свой псеўданім ад тутэйшых габрэяў-ленінцаў!

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 120 руб. У кошт уваходзіць наведваньне і экскурсійнае абслугоўваньне ў музеях Слуцку і Турава. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 23.11! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 20.00

3 months, 1 week ago
Сябры, а ці ведалі вы, што …

Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае вандроўкі па Беларусі і экскурсіі па Мінску, а разам зь імі цудоўны настрой, шмат цікавостак, сьмяшынак і нават сапраўднае падарожжа ў часе!

Кошт падарункавага сертыфікату для паездкі па Беларусі – 200 руб. Сертыфікат – гэта месца ў аўтобусе на нашыя выязныя вандроўкі, а сума – гэта дэпазіт, суадносна пры больш дарагім маршруце спатрэбіцца даплата, а пры таньнейшым рэшта застанецца на наступны тур. Мова правядзеньня: беларуская.

Кошт падарункавага сертыфікату на пешую экскурсію па Мінску – 250 руб. Уладальнік сертыфікату можа ўзяць з сабой да 15 чалавек. 41 аўтарскі маршрут на выбар! Сярэдні працяг экскурсіі – 1,5 гадзіны. Мовы правядзеньня: беларуская, руская.

Тэрмін дзеяньня ўсіх сертыфікатаў: да 31.12.2025

Калі вы набудзеце 3 сертыфікаты, то чацьвёрты атрымаеце ў падарунак!

Каб замовіць сертыфікат, пішыце на viber альбо тэлефоньце +375 (29) 564 70 09

We recommend to visit

Сотрудничество: @AlexLiubov

VK: vk.com/goodiets
INSTA: instagram.com/goodiets
YOUTUBE: youtube.com/@Goodiets
DZEN: dzen.ru/goodiets

Last updated hace 2 meses, 2 semanas

Всем привет, это блог зеленого крокодила. Присоединяйтесь, здесь заметки из жизни админа.

Сайт: http://cpalenta.ru
Чат: @cpa_podslushano
Вакансии: @hr_affiliate
Связь: @teftelkaaa

Каналы и чаты о трафике: https://t.me/addlist/EfbBB4gPLtdhZGU6

Last updated hace 4 meses, 1 semana

Быстрый VPN-сервис с человеческой поддержкой
Оформить подписку на Paper VPN: https://papervpn.net/ru
Техподдержка: @papersupport_bot и [email protected]

Last updated hace 3 meses, 1 semana