Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

RAZAM e.V. - Belarusische Gemeinschaft

Description
Пішыце нам на contact@razam.de

https://razam.de

Facebook: https://www.facebook.com/BelarusRazamEV
Instagram auf deutsch: https://instagram.com/razam.de
Instagram па беларуску: https://instagram.com/bel.razam.germany
Advertising
We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 3 weeks, 3 days ago

Открытая RSS лента новостей

Last updated 4 months, 4 weeks ago

1 month, 3 weeks ago

Сербскі суд адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта

Справу разгледзяць нанова.

Сваё рашэнне Апеляцыйны суд у Бялградзе патлумачыў тым, што не ўсе акалічнасці, на падставе якіх было вынесенае рашэнне аб экстрадыцыі, былі даследаваны. Акрамя таго, Гнёту не далі слова падчас першага працэсу.

Пры гэтым суд працягнуў тэрмін утрымання Андрэя Гнёта пад вартай яшчэ на 60 дзён. Новае слуханне па справе прызначанае на 26 сакавіка.

*💬 Святлана Ціханоўская* заклікала падтрымаць Андрэя лістом: Andrey Gnyot, Centralni zatvor, Bačvanska 14, 11050 Beograd (Voždovac).

Дарадца па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр выказала падзяку дыпламатычнаму корпусу краін ЕЗ, які знаходзіцца ў Бялградзе. Таксама адзначаецца, што юрыдычная каманда Офіса працягне пільна сачыць за лёсам справы Андрэя і весці пастаянную камунікацыю з адвакатамі і дыпламатычным корпусам.

Падрабязней *👇*

Праз VPN ** Без VPN

2 months ago

Дарагія сябры! У Мюнхене ў рамках кінафестывалю Mittelpunkt Europa адбудзецца паказ беларускага фільма “RADZIMA | MOTHERLAND” Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзяка.

“Радзіма” - гэта трывожны і жорсткі погляд на змрочныя і гвалтоўныя бакі службы ў беларускім войску з пункту гледжання маладых людзей краіны. Фільм прапануе магутны і глыбокі аналіз сістэмы пераследу і злоўжыванняў у войску, якая бярэ свой пачатак з савецкіх часоў і мае свае карані ў таталітарызме, з якім ніколі не змагаліся. Сістэма, якая экстрапалюецца на саму краіну.

Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч нічога не замоўчваюць. У цэнтры аповеду жанчына Святлана, чый сын знойдзены мёртвым пасля прызыву ў войска. Узнаўляюцца некалькі лістоў юнака-прызыўніка да маці, з якіх становіцца ясна, што ён стаў ахвярай так званай «дзедаўшчыны» (літаральна «ўлада дзядоў») — нефармальнай практыкі, шырока распаўсюджанай у савецкім войску, калі маладзейшыя прызыўнікі сістэматычна падвяргаюцца гвалту і прыніжэнню з боку старшых афіцэраў.

Гэта надзвычай актуальная гісторыя - асабліва з улікам жорсткай вайны Расіі ва Украіне, у якой беларускі дыктатар Лукашэнка дзейнічае як падданы Пуціна і выкарыстоўвае краіну як плацдарм. Сурэжысёры Бадзяка і Міхалковіч з беларуска-украінскай камандай стварылі кранальны і ўдумлівы дакументальны фільм. З надзвычай інтымнымі кадрамі, гэта няпростая, але важная кінастужка, якая добра тлумачыць кантэкст сучаснай Беларусі.

Калі: 7 сакавіка а 18:00 гадзіне.

Дзе: Filmmuseum, Sankt-Jakobs-Platz 1, 80331 München

2 months, 2 weeks ago

💻▶️Беларускі YouTube
♥️Грамадская кампанія «Годна»
https://www.youtube.com/@hodnaby
♥️Купалаўцы
https://www.youtube.com/@kupalaucy
♥️Рудзі
https://www.youtube.com/@Rudzi
♥️Літаратурныя ночы з Васілём
https://youtube.com/playlist?list=PLbUg3eGofTVrYYaRH0EokRaRvKo-ufnmW&si=GrGkwdxChVklUYuC
♥️ЛАБІРЫНТЫ
https://youtube.com/playlist?list=PLCZLJLaNHoJICvl_66dHlzjy7oynqoY-_&si=HmNdOxjLq_qoyiVp
♥️ХАДАНОВІЧ
https://www.youtube.com/@chadanovic

2 months, 3 weeks ago
Нямецкая служба акадэмічных абменаў DAAD запрашае …

Нямецкая служба акадэмічных абменаў DAAD запрашае да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме „Hilde Domin-Programm“ на летні семестар 2025 года.

Праграма падтрымлівае студэнт_ак і дактарант_ак, якім ў іх краіне паходжання фармальна альбо фактычна адмаўлена ў праве на адукацыю, і дае магчымасць пачаць альбо працягнуць навучанне ў Нямеччыне.

Каб прапанаваць сваю кандыдатуру на ўдзел у стыпендыальнай праграме, запоўніце анлайн-форму да 3 сакавіка https://forms.gle/fUQTpj7Q9K9Rrw8o8

❗️Важна: кандыдаты павінны знаходзіцца па-за межамі ЕЗ!

2 months, 4 weeks ago
RAZAM e.V. - Belarusische Gemeinschaft
2 months, 4 weeks ago
RAZAM e.V. - Belarusische Gemeinschaft
4 months, 3 weeks ago
Допіс-падзяка ўсім, хто нягледзячы на непагоду …

Допіс-падзяка ўсім, хто нягледзячы на непагоду дайшоў, даехаў, даплыў 9 снежня на канцэрт Яўгена Барышнікава ў Дзюссельдорфе.

Шчыра дзякуем Яўгену што завітаў да нас і падзяліўся сваімі песьнямі і гісторыямі. Дзякуй за некалькі гадзін пагружэння ў Беларускі космас, было сапраўды прыгожа і чульліва.

Жадаем Яўгену паспяховага працягу яго канцэртнага тура і чакаем на новыя сустрэчы! Творачы зруйнуем. 🤍❤️🤍

P.S. З творчасцю Яўгена можна пазнаеміцца на Youtube , а сачыць праз Facebook

4 months, 4 weeks ago
RAZAM e.V. - Belarusische Gemeinschaft
4 months, 4 weeks ago
RAZAM e.V. - Belarusische Gemeinschaft
4 months, 4 weeks ago
***📢*** **Важная інфармацыя для грамадзян Беларусі …

📢 Важная інфармацыя для грамадзян Беларусі ў Германіі аб атрыманні пашпарта замежніка.16.11.23 г. МУС Германіі разаслала сваім мясцовым установам рэкамендацыі па выдачы пашпарта замежніка для грамадзян Беларусі (Rundschreiben AZ: MI2.20105/45#18 ад 16 лістапада 2023 года).

На жаль, мы не можам апублікаваць ліст МУС Германіі поўнасцю ў адкрытым доступе, бо ён прызначаны для ўнутранага карыстання ў нямецкіх установах. Але мы намагліся перадаць яго змест. Падрабязнасці ў каруселі.❗️Для звароту па пашпарт замежніка вы можаце скарыстацца нашай інструкцыяй. Узор заявы мы абнавілі з улікам вышэй згаданай навіны.

❗️Калі вам патрэбна дапамога ў афармленні звароту ці ў вас узніклі складанасці з нямецкімі ўстановамі, звяртайцеся да нас на адрас help@razam.de.

‼️ Дзяліцеся таксама, калі ласка, вашым вопытам звароту па пашпарт замежніка ў каментарах ці пішыце на наш імэйл help@razam.de

We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 3 weeks, 3 days ago

Открытая RSS лента новостей

Last updated 4 months, 4 weeks ago