RAZAM e.V. - Belarusische Gemeinschaft

Description
Пішыце нам на [email protected]

https://razam.de

Facebook: https://www.facebook.com/BelarusRazamEV
Instagram auf deutsch: https://instagram.com/razam.de
Instagram па беларуску: https://instagram.com/bel.razam.germany
We recommend to visit

Группа "ШРАМА" 204 полк СпН "АХМАТ" ЛНР

Last updated 3 weeks, 4 days ago

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 1 month, 1 week ago

hace 3 semanas, 4 días
***👓*** **Нязмушаны нэтворкінг у Варшаве**

👓 Нязмушаны нэтворкінг у Варшаве

*❔ Чаго нам не хапае для добрай камунікацыі паміж актывіст_камі і журналіст_камі*

Для каго?
Для беларускіх актывіст_ак і журналіст_ак, якія хочуць усталяваць новыя кантакты, падзяліцца досведам і знайсці магчымасці для супрацы.

Што чакае?

🔵Жывая камунікацыя з грамадзянскай супольнасцю і медыя
🔵Развенчанне міфаў і абмеркаванне рэальнасці пра вашу працу
🔵 Абмеркаванне лепшых практык і новых ідэй
🔵 Утульная атмасфера i мадэраваная сустрэча

📅 13 лютага, 18:30-21:00
📍Цэнтр Варшавы (месца паведамім пасля рэгістрацыі)

📲 Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы!

🚍 Запоўніць форму можна да 11 лютага. Дакладнае месца атрымаюць толькі зарэгістраваныя ўдзельні_цы.

Мерапрыемства арганізавана арганізацыяй ІншыЯ і аб’яданнем беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Press Club Belarus.

🎁 Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта будзе цікава!

@theothersby

Падтрымаць| Падпісацца на рассылку| Стаць валанцёр_кай

#іншыя #razam #варшава #нэтворкінг

hace 1 mes
**Праграма часовай абароны для мастакоў і …

Праграма часовай абароны для мастакоў і культурных дзеячаў у Нямеччыне

Беларускім дзеячам культуры, якія апынуліся ў небяспецы, прапануем удзельнічаць у праграме, арганізаванай ініцыятывай Martin Roth.

Мэта праграмы: Забяспечыць часовую абарону мастакам і культурным дзеячам, якія знаходзяцца пад пагрозай, і даць ім магчымасць працягваць творчую дзейнасць у бяспечным асяроддзі.

Што прапануецца:
- Штомесячная стыпендыя (да 15 месяцаў)
- Праектнае фінансаванне
- Супрацоўніцтва з культурнымі ўстановамі

Апошні тэрмін падачы заяўкі: 28 лютага 2025 года, 23:59 па CET
Больш падрабязна: http://martin-roth-initiative.de

Razam e.V. можа выступаць у якасці гасцявой арганізацыі. Распаўсюдзіце гэтую інфармацыю сярод тых, каму яна можа быць карысная.

Увага: Праграма не з’яўляецца экстранай падтрымкай і не гарантуе паскораных візавых ці юрыдычных працэсаў.

hace 1 mes, 1 semana
***🦋*** **Стадзі-тур «Гендарная роўнасць» у Берліне**

🦋 Стадзі-тур «Гендарная роўнасць» у Берліне

⭐️ Арганізацыі «ІншыЯ» і Razam e.V. запрашаюць беларускіх актывіст_ак і журналіст_ак на стады-тур у Берлін, які адбудзецца 17–19 лютага.**

Што вас чакае:
⚪️Сустрэчы з прадстаўнікамі нямецкіх медыя і НДА;
⚪️Абмен практыкамі па гендарнай роўнасці;
⚪️Абмеркаванне адаптацыі ідэй да беларускага кантэксту;
⚪️Нэтворкінг з беларускімі калегамі і прадстаўні_цамі грамадзянскай супольнасці.

🗓 Рэгістрацыя для ўдзелу (да 26 студзеня) і падрабязнасціпа спасылцы.

📆 Вынікі адбору — да 31 студзеня.

Для ўдзельні_ц:
🟣Пакрываюцца выдаткі на дарогу ў Берлін (16 лютага) і назад (20 лютага);
🔵Забяспечваецца пражыванне на час мерапрыемства;
🟣Візавая падтрымка не прадастаўляецца.

🌱 Для інфармацыі пра будучыя туры запоўніцеформу для падпіскі.

*🎁 *Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць цікава!

@theothersby

Падтрымаць| Падпісацца на рассылку| Стаць валанцёр_кай

#іншыя #razam #германія #нямеччына

hace 3 meses, 1 semana
[***?***](https://telegra.ph/Kalyadnaya-poshta-11-12-3) **РАСПАЧЫНАЕ ПРАЦУ ШТОГАДОВАЯ «КАЛЯДНАЯ ПОШТА»**

? РАСПАЧЫНАЕ ПРАЦУ ШТОГАДОВАЯ «КАЛЯДНАЯ ПОШТА»

Ад сёння стартавала акцыя для дзетак палітвязняў. Гэта ўжо традыцыйнае мерапрыемства. Праз яго дзеці, якія спазналі, што такое — чакаць матулю ці тату з турмы, вераць у цуды, дабрыню, натхняюцца і радуюцца.

?Партнёрамі акцыі гэтым разам сталі:

Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця»;
Праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby»;
Аssociation of Belarusians in America (ABA);
Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V;
Народныя Амбасады Беларусі.

?Хто можа ўдзельнічаць?

Дзеці палітвязняў і былых палітвязняў ва ўзросце да 16 гадоў уключна. Як і кожны год мы прапануем кожнаму дзіцяці даслать ліст з пажаданнямі, і мы паспрабуем зрабіць так, каб яны здейсніліся. Малюнкі вітаюцца! Адмысловая форма тут.

‼️Для тых хто знаходзіцца ў Беларусі

Запаўняйце форму бяспечным спосабам — напрыклад, праз знаёмых ці родных за мяжой. Можаце звярнуцца па дапамогу праз тэлеграм:
@StranafundPZ
@Dahary_nahami

?Хто можа зрабіць сапраўдны цуд?

Прадстаўнікі якойсьці ініцыятывы ці арганізацыі, Вы можаце здзейсніць мару дзіцяці і тым самым падтрымаць ягоную сям'ю. Запрашаем вас далучыцца да акцыі.

? Калі вы неабыякавы чалавек і хочаце павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас - пералічыце на рахунак фонду суму, што адпавядае кошту падарунка. Абяцаем шчырую падзяку за салідарнасць!
Збор заявак — да 12 снежня ўключна.

hace 3 meses, 2 semanas
9 лістапада адбудзецца размалеўка «беларускай» берлінскай …

9 лістапада адбудзецца размалеўка «беларускай» берлінскай сцяны

А 12-й гадзіны мастак Ганс Марцін Фляйшэр будзе размалёўваць вядомы беларускі культурны аб’ект — кавалак бярлінскай сцяны на Патсдамер плац.

У вас будзе магчымасць сустрэцца са Святланай Ціханоўскай, якая таксама наведае мерапрыемства падчас свайго візіту ў Берлін.

Калі: 09.11.2024 / 12:00
Дзе: Potsdamer Platz, 10785 Berlin

hace 3 meses, 2 semanas
**Нагадваем, што апошні тэрмін падачы заявак …

Нагадваем, што апошні тэрмін падачы заявак да ўдзелу ў Лабараторыі Мастацкага даследвання - праз тры дні!
Разам з іншымi мастакамi i дызайнерамi мы даследуем пытанне: “Якая яна, сучасная беларуская iдэнтычнасць?

Мастацкая Лабараторыя будзе праходзiць у гiбрыдным фармаце ў Берлiне i анлайн. Сама лабараторыя ўключае ў сябе 8 сустрэч, 2 разы на месяц, Публiкацыю i выставу.

Для удзелу мы просiм адправіць лісты з CV, партфоліё і кароткай матывацыяй удзелу да 10-га лістапада на [email protected]

Больш інфармацыі

hace 6 meses, 3 semanas
hace 7 meses, 1 semana

? Запусціўся беларускі краўдфандынг: https://gronka.org/#/causes

Адзінае, яны пакуль не публікуюць экстрэмістаў ? таму толькі для не экстрэмісцкіх праектаў

Gronka

Краўдфандынг для вашых крэатыўных праектаў!

We recommend to visit

Группа "ШРАМА" 204 полк СпН "АХМАТ" ЛНР

Last updated 3 weeks, 4 days ago

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 1 month, 1 week ago