Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 weeks, 4 days ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 4 days, 16 hours ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 2 months ago
? Восень. Час прыгожы і паэтычны. Для беларусаў жа гэты час напрыканцы кастрычніка поўніцца сумам і горыччу. З 29-га на 30-е мы ўзгадваем жудасную ноч 1937-га, у якую больш за сто беларускіх літаратараў і іншых прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты былі расстраляныя ў менскай “амерыканцы”.
? Сённяшнія масштабныя рэпрэсіі — бы рэха тых жудасных часоў. Творцы слова ў Беларусі — пад пераследам і за кратамі, шмат хто ў рэжыме інкамунікада. Пазбаўленне магчымасці чытаць і пісаць — адно з найгоршых катаванняў для чалавека, які мае што сказаць.
? Да сустрэчы чытацкага клубу напрыканцы кастрычніка прапануем дзве кнігі вершаў.
? Зборнік "Нерасстраляныя". Унікальнае выданне, у якое ўвайшлі 18 гісторыяў жыцця рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, іх абраныя творы і архіўныя фотаздымкі. Іх перапынілі на паўслове. Лёс іх абарваўся трагічна. Аднак кніга — не пра ахвяр. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча.
? Зборнік “DOM. Паэзія выгнання” нашага сучасніка, праваабаронцы “Вясны” Сяржука Сыса. У кнізе — эсэ пра пачуцці і думкі паэта падчас уварвання Расеі ва Украіну, куды ён з-за пераследу на радзіме трапіў у 2021, пра яго падарожжа да Вільні, вершы, напісаныя ў 2021-23 па ўсёй геаграфічнай лініі доўгага і складанага шляху — Менск, Смаленск, Бранск, Арол, Курск, Кіеў, Чарнігаў, Моршын, Варшава, і ўласна “Віленскі цыкл” вершаў.
? У чытацкім чаце бліжэйшымі тыднямі будзем знаёміць вас з асобнымі вершамі з абодвух зборнікаў, далучайцеся! І безумоўна, абедзве друкаваныя кнігі даступныя ў чытальнай залі бібліятэкі, завітвайце!
? А 25 кастрычніка сустрэнемся ў "Чытальні" і пагутарым пра творы рэпрэсаваных ў мінулым стагоддзі і паэзію выгнання ў стагоддзі сённяшнім разам з Сяржуком Сысам.
*? *Пятніца 25 кастрычніка
? 18:30
? Vilniaus gatve 20
#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #чытацкіклуб #сяржуксыс #dom #вершы #нерасстраляныя
Шаноўнае спадарства!
Запрашаем вас 12 кастрычніка на прэзентацыю першага тома кнігі "#IMBY. 1991-2005" і сустрэчу з яе аўтарам Паўлам Валатовічам.
Кніга расказвае найноўшую гісторыю Беларусі праз асабістыя ўспаміны аўтара: артыкулы ў газетах, кнігі, канцэрты, спартыўныя матчы, канцэрты і музычныя альбомы, мітынгі, надпісы на сценах і ўлёткі на слупах, грошы, дакументы і іншае. Кніга змяшчае багаты фотаматэрыял і фатаздымкі ўнікальных і рэдкіх прадметаў з асабістай калекцыі аўтара. Па манеры падачы #IMBY можна параўнаць з «Намедни» Леаніда Парфёнава.
Аўтар кнігі, non-fiction пісьменнік, які жыве ў Нью-Йорку, аўтар біяграфіі "Нейра Дзюбеля" "Огромная тень дождевого червя" і гайда па тусовачным Мінску 90-х "От Паниковки до Шайбы".
?12 кастрычніка
⏰17:00
?Цэнтар беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus, 20)
? У Міжнародны дзень перакладчыка адзначым унёсак выбітных беларускіх перакладчыкаў і перакладчыц у даступнасць нам твораў сусветнай літаратуры на беларускай мове. Сваёй натхнёнай працай яны пашыраюць і моўныя, і культурныя гарызонты беларускай чытацкай аўдыторыі.
? Ніна Мацяш (1943-2008), адна з самых вядомых беларускіх перакладчыц і паэтак. Яна перакладала з некалькіх еўрапейскіх моў, асабліва вядомая перакладамі з французскай і нямецкай моваў. Сярод яе знакамітых прац — "Маленькі прынц" Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, які стаў сапраўдным шэдэўрам беларускай перакладной літаратуры, пераклады паэзіі Генрыха Гайнэ і іншых нямецкіх паэтаў.
? Сяргей Шупа, знакавая фігура ў беларускай перакладчыцкай супольнасці. Яго пераклады сусветнай класікі, такія як, да прыкладу, "1984" Джорджа Оруэла, пераклады літоўскіх топ-твораў апошнія 30 год, такіх як "Белы саван" Антанаса Шкемы і "Туўла" Юргіса Кунчынаса, узбагацілі беларускае літаратурнае поле важнымі творамі, якія раскрываюць глыбокія культурныя і філасофскія тэмы. Шупа вядомы сваёй здольнасцю дакладна перадаваць стыль і настрой арыгінала, захоўваючы аўтарскія ідэі і інтэнцыі. Апошняя знакавая публікацыя ў яго перакладзе — "Зэлмэняне" Мойшэ Кульбака.
? Марыя Мартысевіч, паэтка, вядомая перакладамі сучаснай літаратуры з англійскай, польскай, украінскай, чэшскай на беларускую. Яе пераклады адрозніваюцца інавацыйнасцю і творчым падыходам, а таксама здольнасцю спалучаць класічныя і сучасныя стылі.
? Андрэй Хадановіч, паэт, шмат працуе з перакладамі еўрапейскай паэзіі і прозы на беларускую мову. Сярод вядомых прац перакладчыка — вершы Шарля Бадлера і іншых французскіх паэтаў, польскага паэта Цыпрыяна Каміля Норвіда, Сергія Жадана і іншых украінскаіх творцаў.
? Ігар Кулікоў, паэт, перакладае мастацкія і навукова-папулярныя тэксты і вершы — і класічныя, і сучасныя — з англійскай мовы і санскрыту, а таксама тэксты, звязанымі з філасофіяй і гуманітарнымі навукамі. Кулікоў вызначаецца дакладнасцю перакладу і здольнасцю захоўваць аўтарскую стылістыку і інтэнсіўнасць ідэяў у арыгінале. і гэта выдатна адчуваецца ў яго перакладах твораў Джона Р. Р. Толкіна.
? Асобна ўзгадаем паэтку Веру Рыч, якая паходзіла з Англіі і зрабіла неацэнны ўнёсак у пераклад беларускіх твораў на англійскую мову. Яна пераклала шмат класічных і сучасных беларускіх твораў, сярод якіх вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча. Яе праца адкрыла англамоўным чатачам беларускую літаратуру.
✔️На сайце часопісу перакладной літаратуры Прайдзісвет можна даведацца пра іншых прафесіяналаў_к перакладу і пра тое, якія замежныя творы мы можам чытаць на роднай мове.
? А мы віншуем майстроў і майстрыц перакладу з прафесійным святам, а чытачоў і чытачак запрашаем у "Чытальню" за выданнямі ў іх выбітных апрацоўках!
#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #пераклады #замежнаялітаратура
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 weeks, 4 days ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 4 days, 16 hours ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 2 months ago