Шаблоны для ваших огненных REELS здесь ?
Сотрудничество Pr - https://t.me/smm_everyday_pr
Связь - @nastya_khramtcova / @dasha_mihlyaeva
❤️Бьюти канал - https://t.me/beauty_contenti
Last updated 2 months ago
ГЛАВНЫЙ КАНАЛ ??
https://t.me/zavidushkimoi
Last updated 3 months ago
القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.
Last updated 1 year, 4 months ago
Надоечы...
Прапануйце якіх беларускіх чацікаў ці што... 👀
Белы свет,
белы дзень,
белы падаконнік.
Расцвітае ў полі бэз
і стракоча конік.
Сонца з гор смяецца нам,
свет здаецца раем,
толькі дым струменіць там,
дзесь за небакраем...
• • •
Вы
— тыя, хто любяць мяне,
Вы
— тыя, хто мной пагарджаюць,
Я тут,
перад вамі,
распяты,
з душою, расчыненай свету.
У ёй — мая роль чалавека:
настаўніка,
воя,
паэта.
Сячыце, кляніце яе,
цалуйце ў халодныя вусны:
за светам яна не заплача,
усмешка яе не кране.
Пацешцесь у светлым падмане
вы
— тыя, хто мной пагарджалі,
і вы,
хто любілі мяне.
• • •
Рамонкавы луг, малінавы сад,
бялёсыя крылы блакітнага неба...
Такім я запомніў апошняе лета:
гайданне валошак, сівых дзьмухаўцоў
і стройныя сосны з абодвух канцоў
зялёных палёў канюшыны.
Ідуць па дарогах жанчыны,
нясуць свае кошыкі, сумы
і светлыя, чыстыя думы,
а сонца іх стан абдымае
і добрага шляху жадае.
• • •
Падалі з неба зоры.
На іх пазіраў летуценнік
і думаў:
"Калі ў мора
спадуць яны, бы каменні,
са светам тады што будзе?"
Пачуўшы такую мову,
яму прамаўляў пустэльнік:
"Не будзе на свеце гора.
Не міне і пакалення,
пра неба забудуць людзі,
бо ім бытавыя норы даўно замянілі
зоры".
• • • • •
Padali z nieba zory.
Na ich paziraŭ letucieńnik
i dumaŭ:
”Kali ŭ mora
spaduć jany, by kamieńni,
sa śvietam tady što budzie?”
Pačuŭšy takuju movu,
jamu pramaŭlaŭ pustelnik:
”Nie budzie na śviecie hora.
Nie minie i pakaleńnia,
pra nieba zabuduć ludzi,
bo im bytavyja nory daŭno zamianili
zory”.
• • •
Новы свет
Мой шлях спыніўся тут на час, а, можа, назаўжды.
Што будзе заўтра, не скажу ні я, ні ён, ні ты,
Адно, што застаецца мне — трываць і зіхацець,
Пакуль мяне з маім пяром не разлучыла смерць.
Пісаць пра думкі зыбкія, пра родны край спяваць,
Штокрок, штодзень, штогод усё хлусіць, усё ілгаць.
Ніхто не ведаў мой сакрэт, не адчуваў мой боль.
Маю віну, мой крыж, мой цень — усё нясу з сабой.
Даруй, мой белы, чысты свет. Бо мне было лягчэй.
Даруй, мой крохкі, тонкі свет. Не падымаў вачэй.
Хоць будзе цяжка, о мой свет, цяпер не саступлю.
Я захаваю песню сэрца ціхую сваю.
І што б не адбылося, свет, я буду зіхацець.
Не як агмень — запалкай хоць. Патрошачку. Ледзь-ледзь.
А час міне — сыдзе туга і цяжар доўгіх лет.
І я цябе пабачу потым, новы, лепшы свет.
• • •
Вітаю, сябры!
Мне цяжка пісаць гэта, але сёння — апошні дзень. Ужо раніцай я знікну на доўгі час, каб калісьці вярнуцца, вярнуцца ўжо невядома якім чалавекам. Я праходзіў праз шмат выпрабаванняў і маю спадзеву, што і гэтае змагу прайсці годна, з высока паднятай галавой, з захаваным гонарам, з захаванай чалавецкасцю і запалам творцы.
Я ад шчырага сэрца зычу нам усім, дзеці зямлі маёй, шчасця, бяспекі, лепшай долі і светлага лёсу. Мір нашым хатам, і хай абароніць нас Бог.
Шаблоны для ваших огненных REELS здесь ?
Сотрудничество Pr - https://t.me/smm_everyday_pr
Связь - @nastya_khramtcova / @dasha_mihlyaeva
❤️Бьюти канал - https://t.me/beauty_contenti
Last updated 2 months ago
ГЛАВНЫЙ КАНАЛ ??
https://t.me/zavidushkimoi
Last updated 3 months ago
القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.
Last updated 1 year, 4 months ago