падзівіся!

Description
вітаю!
я - Наста, а гэта тэлеграм-канал падкаста «падзівіся!»
Сюды я запампоўваю розныя дадатковыя матэрыялы, цікавосткі ды спасылкі да выпускаў.
А яшчэ, мне заўсёды вельмі-вельмі прыемна бачыць вашую зваротную сувязь)
я па гэтай спасылачцы: @wismfme
Advertising
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 3 days, 1 hour ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 1 month ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 week, 3 days ago

8 months, 3 weeks ago

а ці чулі вы калісьці пра сыстэму CRISPR-Cas9? Калі не, то (спойлер) гэтая неверагодная рэч тры гады таму прагрымела ў галіне генэтыкі, ды й так моцна, што гукавая хваля ад гэтага грому перакуліла звычайнае ўспрыманьне геннага рэдагаваньня (эммм…тобок усё) наўпрост дагары нагамі. І водгукі гэтага грому яшчэ толькі пачынаюць рабіць свой унёсак у наша жыцьцё, бо… ёсьць усе правы меркаваць, што менавіта дзякуючы гэтаму адкрыцьцю нас чакаюць дзівосныя навіны з галін мэдыцыны, селячай гаспадаркі, біятэхналёгіі, ды й і ня толькі.

І новы выпуск падкаста я прысьвяціла ў тым ліку і гэтай цудоўнай тэхналёгіі. «У тым ліку», бо атрымаўся ён як ніколі насычаным - там вам і крыху пра генэтыку, і пра CRISPR-Cas9 уласна, і пра жанчыну, якая займалася яго распрацоўкай і атрымала за тое Нобелеўку ў дваццатым.
А яшчээээ… гэта самы сапраўдны сьвяточны выпуск! Усе свае віншаванкі я пакінула ўнутры. І яшчэ, напрыканцы я распавяла важную для мяне рэч наконт працы канала - гэтым выпускам я скончваю трэці сэзон (і нават крыху больш).

Таму запрашаю націскаць на спасылачку https://pc.st/1659274753 , абіраць улюбёную прыладу і слухаць з задавальненьнем. Ну і канешне потым дзяліцца сваімі думкамі ў каментарах. Дзякуй!

9 months, 3 weeks ago

у Амэрыцы існуе фонд Джэймса Рэндзі, у Расіі – прэмія Гарры Гуддзіні, і займаюцца яны тым, што выдаюць мільён даляраў альбо мільён рублёў кожнаму, хто, прайдучы праз разнастайныя праверкі, спраўдзіць свае магічныя здольнасьці. Вось толькі справа ў тым, што гэтых грошай да сёньня так яшчэ ніхто і не атрымаў. Боооо… ўсі магічныя здольнасьці пасьля ўважлівага назіраньня аказваліся не такімі ўжо і магічнымі.

Сёньняшні выпуск прысьвечаны кнізе Аляксандра Панчына «Ахова ад цёмных мастацтваў». Я паспрабавала распавясьці пра кнігу такім чынам, каб перадаць яе настрой і агульныя матывы. І яшчэ, безумоўна, так, каб выпуск было цікава слухаць як самастойны аповед
https://pc.st/1659274753

9 months, 4 weeks ago
10 months ago

Сёньняшні выпуск прысьвечаны тэме інстынктаў. А дакладней іх адсутнасьці.
Калі ўжо-такі заплюшчыць вочы на тое, што тэрмін «інстынкт» сам па сабе не тое каб і выкарыстоўваецца ў сучаснай навуцы ў датычэньні да хрыбтовых жывёлаў, то застаецца невырашаннае пытаньне - ці ёсьць у людзей інстынкты? Спойлер: няма, акрамя аднаго. А якога? Націскайце на спасылачку https://pc.st/1659274753 і слухайце ў новым выпуске

10 months, 3 weeks ago

Чаму паверыць у тое, што твар на Марсе - ня твар, а проста гульня сьвятла і рэльефа (эммм, фотаздымак 1976га) складаней, чым сапраўды прыняць сабе, што гэта ня больш чым выпадковасьць і ніякі ня твар увогуле?
Адкзаў, канешне, можа быць шмат.
А ў сваім новым выпуске я паспрабавала патлумачыць самыя распаўсюджаныя зь ніх - каб даведацца больш пра апафенію - нашую здольнасьць бачыць сувязі там, дзе іх няма - націскайце на спасылачку падзівіся! – PC.ST і слухайце з задавальненьнем!

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 3 days, 1 hour ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 1 month ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 week, 3 days ago