Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni

Description
віленская суполка нацыянальна-вызвольнага руху беларусаў
(УВАГА! 17.07.23 стала вядома, што наш канал лукашысты запісалі ў свой сьпіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Дбайце пра сваю бясьпеку!)
Advertising
We recommend to visit

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 2 days, 4 hours ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 10 months, 2 weeks ago

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Last updated 3 weeks, 4 days ago

3 weeks, 2 days ago
"***А толькі паны да іншыя з …

"А толькі паны да іншыя з простых сялянскіх людзей, атрымаўшых адукацыю ў царскіх школах і зрабіўшыся праз тое нібы-то панамі, цураюцца свайго роднаго і гавораць ні нашаю беларускаю моваю, а маскоўскаю ці польскаю."

- з выдання "Што трэба ведаць кожнаму беларусу", старонка 21, Менск, 1918 год.

Пабачыў у Віленскай гімназіі імя Францыска Скарыны. Каму цікавы змест - магу даслаць фота ў асабістыя.

3 weeks, 3 days ago
ПІШАМ ЛІСТЫ ДОБРААХВОТНІКАМ ***💌***

ПІШАМ ЛІСТЫ ДОБРААХВОТНІКАМ 💌

Адным са сродкаў падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне я бачу добрыя словы, напісаныя ім на паперы, цікаўнасьць да іх быту, баявых задач (у рамках дазволенага) і патрэбамі.

Мяркую, што менавіта праз асабістую перапіску (з абавязковай зваротнай сувяззю ад добраахвотніка) беларусы, якія знаходзяцца далёка ад вайны змогуць паглыбіцца ў матывацыю асобнага добраахвотніка, ягоныя каштоўнасьці, перажыванні і патрэбы.

Калі атрымаецца стварыць з гэтага мерапрыемства сістэму - я буду вельмі задаволены. Калі не - я як мінімум паспрабаваў.

Падтрымліваць, пісаць пісьма добраахвотнікам я заклікаю ўсім беларускім добраахвотнікам, незалежна ад іх знаходжання ў складзе таго ці іншага падроздзела.

У гэтую нядзелю я вырашыў пачаць з тых хлопцаў, каго вельмі добра ведаю. З кім прайшлі абарону Бахмута восенню 2022-га - вясной 2023-га - групе "Палескія дэльфіны" (былое падраздзяленне ПТРК батальёна "Волат" палка Каліноўскага).

Але Вы, па жаданню, можаце напісаць у нядзелю пісьмо (альбо намаляваць малюнак) любому беларускаму добраахвотніку ва Ўкраіне будзь ён з палка Каліноўскага альбо з Беларускага добраахвотніцкага корпусу, альбо навогул аднаму вядомаму вам асабіста беларускаму жаўнеру у складзе ўкраінскага падроздзела.

Алоўкі, фарбы (гуаш), лісты паперы, ручкі і тэматычныя самаробныя канверты будуць Вам прадастаўлены.

Каб Вам лягчэй пісалася, я падрыхтаваў невялікую інфармацыю пра хлопцаў з "Палескіх дэльфінаў", якая не будзе дэаноніць тых, хто хавае свой твар, але дапаможа Вам абраць "свайго героя", якому Вы вырашыце напісаць у гэты дзень пісьмо.

Лагістыка дастаўкі пісем прадугледжана без Вашых матэрыяльных затрат.

Мерапрыемства адбываецца пры падтрымцы суполкі "Вольныя беларусы Вільні", беларуска-украінскага цэнтра супрацы "Віснік" і, безумоўна, "Карчмы 1863".

Да сустрэчы ў нядзелю ў "Карчме 1863" а 17 гадзіне.

🗓️ 28 красавіка 2024
🕰️ 17:00

📍 Bokšto g. 2, Vilniaus

3 weeks, 3 days ago
***☢️*** Шаноўнае спадарства,

☢️ Шаноўнае спадарства,
Сення, 26 красавіка 2024 года - 38-я гадавіна Чарнобыльскай катастрофы.

Запрашаем Вас прыняць удзел у памятных мерапрыемствах а
а 12 гадзіне, у парку Сапегаў у Вільні.

Ва ўскладанні кветак да помніку «Маці Чарнобыля» будуць удзельнічаць Святлана Ціханоўская, каманда Офіса, замежныя дыпламаты, беларускія актывісты і актывісткі, прадстаўнікі і прадстаўніцы грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў.

📆 26 красавіка | а 12 гадзіне
📍**** У парку Сапегаў у Вільні, Літва

1 month ago
Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy …
1 month ago

20 красавіка
Дзень кітайскай мовы.

ПАДЗЕІ

1855Яўстах Тышкевіч заснаваў у будынку бібліятэкі Віленскага ўнівэрсытэту Музэй старажытнасьцяў.

1906 — адна зь першых сцэнічных пастановак на беларускай мове адбылася ў маёнтку Пятроўшчына (цяпер у межах Менску). Арганізатары Бурбіс, Уласаў, Кукель ды іншыя. Была пастаўлена камэдыя Крапіўніцкага „Па рэвізіі“. Прысутнічала больш за 300 гледачоў.

1915 — падчас Першае сусьветнае вайны нямецкая авіяцыя ўчыніла бамбаваньне Беластоку, у выніку чаго загінула 13 чалавек.

1918
«Менскае беларускае прадстаўніцтва» дамаглося згоды нямецкага камандаваньня на стварэньне групаў беларускіх дарадцаў пры акупацыйнай адміністрацыі (губэрнскіх і павятовых камэндантах).
Народны сакратарыят БНР выдаў «Часовы наказ мясцовым Беларускім Радам».

1923Вацлаў Ластоўскі падаў у адстаўку з пасады прэм’ера Ўраду БНР.

1945 — скончыла работу Надзвычайная камісія па ўстанаўленьні і расьсьледаваньні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Клецкага раёну. Вынікі работы камісіі былі апублікаваны асобным актам.

1986 — у Менску на Траецкім прадмесьці некалькі дзясяткаў удзельнікаў Аўганскае вайны, нацкаваных камсамолам і КДБ, напалі на падлеткаў, што сьвяткавалі традыцыйнае народнае сьвята Гуканьне вясны.

2020
— падзеі 20 красавіка на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— пра падзеі 20 красавіка чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/4/20

2022
https://www.svaboda.org/z/16621/2022/4/20

2023
https://www.svaboda.org/z/16621/2023/4/20

НАРАДЖЭНЬНІ

570Мухамад, прарок.

1660Крыштап Станіслаў Завіша, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, пісьменьнік-мэмуарыст. Ваявода менскі, староста менскі і чачэрскі.

1758Язафат Булгак, грэка-каталіцкі царкоўны дзяяч, мітрапаліт Кіеўскі, экзарх уніяцкай царквы, да ўласнае сьмерці змагаўся супраць забароны Уніі расейскімі ўладамі.

1834Юзаф Жылінскі, геадэзіст, мэліяратар, дасьледнік Палесься.

1889
Антоні Дулінец, каталіцкі сьвятар лацінскага абраду, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху, сябраваў з Вацлавам Аношкам і Пятром Татарыновічам. Падчас 2-й сусьветнай вайны садзейнічаў беларусізацыі Касьцёлу. Па вайне рэпрэсаваны, вязень ГУЛАГу.
Адольф Гітлер, нямецкі дыктатар, ідэоляг нацыянал-сацыялізму (нацызму), празь які ў сьвеце загінулі шмат дзясяткаў мільёнаў людзей.

1893Леанард Чарняк, каталіцкі сьвятар лацінскага абраду, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху XX ст., душпастыр.

1900Адольф Клімовіч, заходне-беларускі грамадзкі дзяяч, публіцыст. Кіраваў аддзелам міжнародных зносінаў Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў, публікаваўся ў часопісе «Студэнцкая думка». Дзяяч Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, у 1939—1940 удзельнічаў у выданьні газэты «Беларуская крыніца». Выкладаў у Віленскай беларускай настаўніцкай сэмінарыі. Вязень ГУЛАГу.

1906Нота Казлоўскі, амэрыканскі мастак, дызайнэр, гравёр ды ілюстратар габрэйскага паходжаньня з Поразава на Гарадзеншчыне.

1914Міхась Юдэлевіч, актор і драматург.

1935Уладзімер Лятун, скульптар. Аўтар эскізу першае сучаснае беларускае дзяржаўнае ўзнагароды — мэдалю Францішка Скарыны (1989).

1944Яўген Лецка, празаік, крытык і перакладнік. Стваральнік і Старшыня Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» (з 1990), адзін са стваральнікаў аб’яднаньня «Наваградцы сьвету».

1957Людка Сільнова, паэтэса.

1966Эдуард Дубянецкі, гісторык, культуроляг, публіцыст і паэт. Дасьледаваў праблемы міжнацыянальных адносін у Беларусі ў ХІХ-ХХ стст, нацыянальнага характару і этнічнай самасьвядомасьці беларусаў.

СЬМЕРЦІ

1910Сяргей Палуян, пісьменьнік, публіцыст, літаратуразнаўца. Адзін з заснавальнікаў беларускае літаратурна-мастацкае крытыкі.

1984Васіль Місюль, дзяяч беларускай эміграцыі ў ЗША. Вядомы сваім выступам у 1954 г. у Кангрэсе ЗША зь сьведчаньнямі злачынстваў савецкае ўлады ў Вялейскай турме ў 1941 г.

2007Гай Пікарда, ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледнік беларускае культуры.

2019Уладзімер Русак, тэоляг, дасьледнік рэпрэсій супраць духавенства.

#гісторыя #каляндар #красавік

Радыё Свабода

Усе навіны Радыё Свабода. Беларусь

Апошнія навіны Беларусі і сьвету. Палітыка, эканоміка, культура, гісторыя, пратэсты і рэпрэсіі, фота і відэа.

**20 красавіка**
1 month ago
***⚡*** **Шаноўнае спадарства,

Шаноўнае спадарства,
тэрмінова шукаем музыкаў і спевакоў для годнай справы!

🎶 Кіраўнікі беларускай 🤍♥️🤍 вакальна-інструментальнай аматарскай капэлы "Гоман" запрашаюць прафесіяналаў і аматараў музыкаў, дарослых і дзетак (інструменталістаў і спевакоў) далучыцца да выканання беларускіх песень у рамках праэкту "Ноч культуры Вільні"!

😽 Плян наступны: ганарова, файна, голасна і моцна выступіць музыкам-беларусам на імпрэзе са сваёй роднай музыкай і мовай. А свята адбудзецца 7 чэрвеня, а 19:00 у канцэртнай залі. Будзем рыхтавацца разам :)

🎶 Карацей, усе жадаючыя далучыцца да падрыхтоўкі і выступу, як мага хутчэй пішыце ў дырэкт, калі ласка:
@Semul8 Мікалай Семянчук,
@volga_sem Вольга Семянчук.

🤍 Дарэчы, Вольга і Мікалай -
прафесійныя харавыя дырыжоры з вышэйшай музычнай адукацыяй і вы будзеце ў надзейных руках ;)

3 months ago
Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy …
3 months ago

19 лютага ПАДЗЕІ

1236 — папа Рыгор IX абвясьціў першы крыжовы паход супраць літоўцаў.

1861 — быў абвешчаны маніфэст аб адмене прыгоннага права ў Расейскай імпэрыі.

1919 — польскае войска заняла Беласток.

1954 — паўвостраў Крым перайшоў у склад Украіны.

1989 — адбыўся шматтысячны мітынг на стадыёне «Дынама» у Менску, арганізаваны Беларускім Народным Фронтам.

2020
— падзеі 19 лютага на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.

2021
— Сьледчы камітэт адмовіўся распачынаць крымінальную справу па факце сьмерці Аляксандра Тарайкоўскага, але распачаў крымінальныя справы па страйках на «Гродна Азоце» і МЗКЦ.
— пачаўся судовы працэс над журналісткай Tut.by Кацярынай Барысевіч і доктарам хуткай дапамогі Арцёмам Сарокіным, якіх зьвінавацілі ў разгалошваньні мэдычнай тайны Рамана Бандарэнкі. Працэс закрылі ад грамадзтва.
— 22-гадовага праграміста Дзьмітрыя Цімашэнку асудзілі на 2,5 гады калёніі агульнага рэжыму. 15 лістапада, падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі ў Гомлі, абвінавачаны выбіў з рук міліцыянткі тэлефон.
— 18-гадовага актывіста анархісцкага руху Івана Красоўскага асудзілі на 3 гады «хіміі» за пратэсты ў ноч з 10 на 11 жніўня каля ўнівэрсаму «Рыга» ў Менску.
— палітзьняволеную Вольгу Паўлаву, актывістку «Страны для жизни» і сябру ініцыятыўнай групы Ціханоўскай, пакаралі 3 гадамі «хатняй хіміі».
— прысудзілі 2 гады «хіміі» Лявону Халатрану, валянтэру штабу Бабарыкі.
— мастаку Алесю Пушкіну суд у Крупках прысудзіў 580 рублёў штрафу за бел-чырвона-белы сьцяг над уласнай хатай у мястэчку Бобр. Вывешаны ў жніўні 1997 годзе сьцяг судзьдзя палічыла пікетаваньнем.
— пасьля 6,5 года зьняволеньня выйшаў на волю праваабаронца і палітвязень Міхаіл Жамчужны.
— ЗША ўвялі візавыя абмежаваньні супраць 43 беларускіх чыноўнікаў, «адказных за падрыў» дэмакратыі ў краіне.

2022
— зафіксаваны беларускі «антырэкорд» афіцыйных сьмерцяў ад каранавірусу ад пачатку пандэміі — 19 сьмерцяў ад каранавірусу за дзень.
— на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы абмяркоўвалі крызіс вакол Украіны.
— міністры замежных спраў G7 апублікавалі сумесную заяву, у якой заклікалі Расею адвесьці войскі ад Украіны.
— у Расеі пачаліся вучэньні з пускам балістычных ракет. За імі назіралі Пуцін і Лукашэнка. У Беларусі працягвалася «раптоўная праверка» беларускіх і расейскіх войскаў.
— на акупаваным расейцамі Данбасе аб’явілі ўсеагульную мабілізацыю.
— прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн паведаміў: зьвесткі выведкі паказваюць, што Пуцін прыняў рашэньне аб нападзе на Ўкраіну.

2023
— у Беларусі 1443 палітвязьні паводле дадзеных «Вясны».
— намесьнік начальніка факультэта Генштаба заявіў, што колькасьць беларускага войска пры неабходнасьці можа быць павялічана да 1,5 — 2 мільёнаў чалавек.
— на сустрэчы з прадстаўнікамі Google i YouTube Ціханоўская папрасіла прадухіліць дыскрымінацыю беларускай мовы.

НАРАДЖЭНЬНІ

1473 — нарадзіўся Мікалай Капэрнік, польскі астраном і матэматык, стваральнік геліяцэнтрычнай мадэлі Сусьвету.

1767 — нарадзіўся Юзэф Пешка, беларускі і польскі жывапісец, прадстаўнік клясыцызму.

1887 — нарадзіўся Янка Пазьняк, грамадзка-культурны дзяяч, выдавец, публіцыст і палітык, дзед палітыка Зянона Пазьняка.

1890 — нарадзіўся Казімер Сваяк, каталіцкі сьвятар, нацыянальны дзяяч, паэт.

1901 — нарадзіўся Сяргей Бусел, нацыянальны дзяяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

1908 — нарадзіўся паэт Станіслаў Шушкевіч-старэйшы, вязень ГУЛАГу.

1915 — нарадзіўся Мацьвей Смаршчок, доктар мэдыцыны, паэт, культурны і грамадзкі дзяяч на эміграцыі.

1935 — нарадзіўся Генадзь Аўсяньнікаў, беларускі актор тэатру і кіно, Народны артыст Беларусі.

СЬМЕРЦІ

1729 — памёр Караль Пётар Панцажынскі, рыма-каталіцкі дзяяч ВКЛ, біскуп.

1938 — загінуў настаўнік Пятро Сідаровіч, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1979 — памёр Янка Геніюш, грамадзкі дзяяч, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў і муж паэткі Ларысы Геніюш.

#гісторыя #каляндар #люты

3 months ago
Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy …
3 months, 1 week ago
***🔥*** **БЕЛАРУСКАЯ КАЛЁНА**

🔥 БЕЛАРУСКАЯ КАЛЁНА
на маршы ў гонар Дня незалежнасьці Літвы 🇱🇹

🌐 Вільня
📆 16 лютага (пятніца)*⌛️ 17:30*📍 Збор каля помніка Ёнасу Басанавічасу (dr. Jono Basanavičiaus aikštė)*
😘*  Арыентуйцеся на беларускія сьцягі

*Паважаныя сябры, запрашаем Вас прыняць удзел у сьвяткаваньні Дня незалежнасьці Літвы. Каб выказаць нашае сяброўства, падтрымку і павагу да літоўскага народа мы сфармуем беларускую калёну на маршы ў гонар сьвята.

У нашых народаў існуе агульны вораг – гэта імпэрская Расея і яе рускі сьвет. Таму мы, разам з літоўскімі сябрамі, хочам паказаць, што мы незалежныя народы і Маскве нас не зламіць і не падпарадкаваць!*

✔️ Калі ласка, бярыце з сабою бел-чырвона-белыя і літоўскія сьцягі. Запрашайце сваіх знаёмых беларусаў і літоўцаў далучыцца да нашай калёны.

Жыве Беларусь! Tegyvuoja Lietuva!

Разам супраць рускага сьвету! Kartu prieš rusų pasaulį!
🇧🇾🤝🇱🇹

We recommend to visit

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 2 days, 4 hours ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 10 months, 2 weeks ago

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Last updated 3 weeks, 4 days ago