Шаблоны для ваших огненных REELS здесь ?
Сотрудничество Pr - https://t.me/smm_everyday_pr
Связь - @nastya_khramtcova / @dasha_mihlyaeva
❤️Бьюти канал - https://t.me/beauty_contenti
Last updated 1 month, 4 weeks ago
ГЛАВНЫЙ КАНАЛ ??
https://t.me/zavidushkimoi
Last updated 2 months, 4 weeks ago
القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.
Last updated 1 year, 4 months ago
Бітва пры Клушыне 4 ліпеня 1610 года - вырашальная бітва вайны з Масковіяй 1609-1618 гг., падчас якой войскі Рэчы Паспалітай на два гады занялі Маскоўскі Крэмль.
Васіль Шуйскі быў зрынуты, улада перайшла часоваму баярскаму ўраду (Сямібаяршчына), які прысягнуў Уладзіславу - сыну караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта III.
Такім чынам, перамога пры Клушыне на некаторы час прывяла да ліквідацыі Маскоўскай дзяржавы.
❤️?Дапамагчы клубу
Зваротная сувязь: @Licvinybot
Нашыя сацыяльныя сеткі:
⚪️•Інстаграм
?•Фэйсбук
⚪️•Тэлеграм LT
4 ліпеня
Дзень работнікаў воднага транспарту ў Беларусі.
ПАДЗЕІ
1591 — адбыўся апошні татарскі набег на Маскву.
1848 — выйшаў у сьвет «Камуністычны маніфэст» Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса.
1890 — у Кракаве правялі перапахаваньне Адама Міцкевіча.
1941 — у Югаславіі пачалося антыфашысцкае паўстаньне.
1944 — часткі Чырвонай арміі вызвалілі Полацак.
1950 — у этэр выйшла радыёстанцыя «Свабодная Эўропа».
1989 — у камуністычнай Польшчы адбыліся першыя часткова дэмакратычныя парлямэнцкія выбары, у іх удзельнічалі і беларускія кандыдаты (Сакрат Яновіч, Яўген Мірановіч).
2008 — адбыўся выбух у Менску падчас другога дня сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці. Пацярпелі 55 чалавек.
2012 — «плюшавы дэсант» на Беларусі правялі два швэцкія пілёты на лёгкім аднаматорным самалёце, заляцеўшы зь Літвы да Менску і раскідаўшы плюшавых мядзьведзікаў-парашутыстаў з транспарантамі антыдыктатарскага зьместу: «Вясёлая рэвалюцыя без гвалту».
2020
— падзеі 4 ліпеня на сайтах: Радыё Свабода, Наша Ніва, Belsat, Хартыя’97.
2021
— пра падзеі 4 ліпеня чытайце
https://www.svaboda.org/z/16621/2021/7/4
2022
— https://www.svaboda.org/z/16621/2022/7/4
2023
— https://www.svaboda.org/z/16621/2023/7/4
НАРАДЖЭНЬНІ
1589 — Альжбета Соф’я Гагэнцолерн, жонка кашталяна віленскага Януша Радзівіла, прадстаўніца арыстакратыі Нямеччыны і Рэчы Паспалітай. Дачка маркграфа і курфюрста Брандэнбургу Ёгана Георга Гагэнцолерна i Элізабэты фон Ангальт-Цэрбст.
1889 — Ганна Рагель, найстарэйшая жыхарка Беларусі, дасягнула веку 121 году.
1902 — Мэер Ланскі, амэрыканскі гангстэр габрэйскага паходжаньня з Горадні, канкурэнт Аль Капонэ. Ланскі стварыў шырокую сетку ўстановаў азартных гульняў, якая ахоплівала тэрыторыю ЗША ад Саратогі (штат Нью-Ёрк) да Каўнсыл-Блафс (штат Аёва) і да Лас-Вэгасу. Зрабіў значны ўнёсак у разьвіцьцё «Нацыянальнага крымінальнага сындыкату», які аб’ядноўваў усіх прадстаўнікоў этнічных бандаў у Злучаных Штатах Амэрыкі.
1904 — Анатоль Альшэўскі, публіцыст, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Быў сакратаром ЦК КСМЗБ, сябрам ЦК КСМ Польшчы. У 1926 і 1928 гадох выбіраўся сябрам ЦК КПЗБ. Актыўна займаўся публіцыстыкай і рэдактарскай справай — рэдагаваў цэнтральныя органы ЦК КПЗБ «Бальшавік» і «Чырвоны сьцяг». Палітычны вязень у Польшчы. Ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў у СССР.
1922 — Вадзім Круталевіч, праўнік, гісторык і сацыёляг. Аўтар навуковых працаў па праблемах тэорыі дзяржавы і права, гісторыі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі, канстытуцыйнага права.
1926 — Іван Здановіч, настаўнік, краязнаўца. Узначальваў грамадзка-культурнае аб’яднаньне «Спадчына» (1986—1989). Заснавальнік і першы кіраўнік Пружанскай арганізацыі грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (1989). Сябра БНФ «Адраджэньне». Разам зь іншымі арганізаваў і ўдзельнічаў у пабудове помніку паўстанцам Кастуся Каліноўскага ў Ружанскай пушчы (1989).
СЬМЕРЦІ
1944 — Фабіян Пачобут-Адляніцкі, каталіцкі сьвятар, арыштаваны нацыстамі за дапамогу габрэям і партызанам. Расстраляны ў вёсцы Казьлякевічы (цяпер у Баранавіцкім раёне). Пахаваны на могілках у Пінску.
1952 — Язэп Варонка, палітычны дзяяч, журналіст і публіцыст. Адзін зь ініцыятараў абвяшчэньня Беларускае Народнае Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году. Першы старшыня Народнага Сакратарыяту і старшыня 2-га ўраду БНР. У сьнежні 1918 — красавіку 1920 году міністар беларускіх справаў і сябра кабінэту міністраў Літоўскай Рэспублікі. У 1923 годзе зьехаў у ЗША, узначальваў Беларуска-амерыканскую нацыянальную асацыяцыю, быў адным з кіраўнікоў Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады. Пахаваны на могілках Элмвуд у Рывер-Гроўв, прыгарадзе Чыкага.
Радыё Свабода
Усе навіны Радыё Свабода. Беларусь
Апошнія навіны Беларусі і сьвету. Палітыка, эканоміка, культура, гісторыя, пратэсты і рэпрэсіі, фота і відэа.
"А толькі паны да іншыя з простых сялянскіх людзей, атрымаўшых адукацыю ў царскіх школах і зрабіўшыся праз тое нібы-то панамі, цураюцца свайго роднаго і гавораць ні нашаю беларускаю моваю, а маскоўскаю ці польскаю."
- з выдання "Што трэба ведаць кожнаму беларусу", старонка 21, Менск, 1918 год.
Пабачыў у Віленскай гімназіі імя Францыска Скарыны. Каму цікавы змест - магу даслаць фота ў асабістыя.
ПІШАМ ЛІСТЫ ДОБРААХВОТНІКАМ ?
Адным са сродкаў падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне я бачу добрыя словы, напісаныя ім на паперы, цікаўнасьць да іх быту, баявых задач (у рамках дазволенага) і патрэбамі.
Мяркую, што менавіта праз асабістую перапіску (з абавязковай зваротнай сувяззю ад добраахвотніка) беларусы, якія знаходзяцца далёка ад вайны змогуць паглыбіцца ў матывацыю асобнага добраахвотніка, ягоныя каштоўнасьці, перажыванні і патрэбы.
Калі атрымаецца стварыць з гэтага мерапрыемства сістэму - я буду вельмі задаволены. Калі не - я як мінімум паспрабаваў.
Падтрымліваць, пісаць пісьма добраахвотнікам я заклікаю ўсім беларускім добраахвотнікам, незалежна ад іх знаходжання ў складзе таго ці іншага падроздзела.
У гэтую нядзелю я вырашыў пачаць з тых хлопцаў, каго вельмі добра ведаю. З кім прайшлі абарону Бахмута восенню 2022-га - вясной 2023-га - групе "Палескія дэльфіны" (былое падраздзяленне ПТРК батальёна "Волат" палка Каліноўскага).
Але Вы, па жаданню, можаце напісаць у нядзелю пісьмо (альбо намаляваць малюнак) любому беларускаму добраахвотніку ва Ўкраіне будзь ён з палка Каліноўскага альбо з Беларускага добраахвотніцкага корпусу, альбо навогул аднаму вядомаму вам асабіста беларускаму жаўнеру у складзе ўкраінскага падроздзела.
Алоўкі, фарбы (гуаш), лісты паперы, ручкі і тэматычныя самаробныя канверты будуць Вам прадастаўлены.
Каб Вам лягчэй пісалася, я падрыхтаваў невялікую інфармацыю пра хлопцаў з "Палескіх дэльфінаў", якая не будзе дэаноніць тых, хто хавае свой твар, але дапаможа Вам абраць "свайго героя", якому Вы вырашыце напісаць у гэты дзень пісьмо.
Лагістыка дастаўкі пісем прадугледжана без Вашых матэрыяльных затрат.
Мерапрыемства адбываецца пры падтрымцы суполкі "Вольныя беларусы Вільні", беларуска-украінскага цэнтра супрацы "Віснік" і, безумоўна, "Карчмы 1863".
Да сустрэчы ў нядзелю ў "Карчме 1863" а 17 гадзіне.
?️ 28 красавіка 2024
?️ 17:00
? Bokšto g. 2, Vilniaus
☢️ Шаноўнае спадарства,
Сення, 26 красавіка 2024 года - 38-я гадавіна Чарнобыльскай катастрофы.
Запрашаем Вас прыняць удзел у памятных мерапрыемствах а
а 12 гадзіне, у парку Сапегаў у Вільні.
Ва ўскладанні кветак да помніку «Маці Чарнобыля» будуць удзельнічаць Святлана Ціханоўская, каманда Офіса, замежныя дыпламаты, беларускія актывісты і актывісткі, прадстаўнікі і прадстаўніцы грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў.
? 26 красавіка | а 12 гадзіне
?**** У парку Сапегаў у Вільні, Літва
Шаблоны для ваших огненных REELS здесь ?
Сотрудничество Pr - https://t.me/smm_everyday_pr
Связь - @nastya_khramtcova / @dasha_mihlyaeva
❤️Бьюти канал - https://t.me/beauty_contenti
Last updated 1 month, 4 weeks ago
ГЛАВНЫЙ КАНАЛ ??
https://t.me/zavidushkimoi
Last updated 2 months, 4 weeks ago
القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.
Last updated 1 year, 4 months ago