Твая Гісторыя

Description
Артэфакты, знаходкі, традыцыя, гумар. Без Зянона і "календара слаўных датаў". Вэлкам!

Сувязь – @darkalucia
Advertising
We recommend to visit

По рекламе / сотрудничеству:
[email protected]
@exs_ad/ t.me/ExSCompany

Last updated 2 weeks, 4 days ago

ЛИСА 01.10.2024

Last updated 3 weeks, 4 days ago

? [email protected] +7 (919) 779-11-98 Кирилл Сёмин

Мой Rutube-канал:
https://rutube.ru/channel/31539567/

Last updated 3 months ago

5 months ago
***❤️*** Сёння роўна два гады, як …

❤️ Сёння роўна два гады, як мы стартанулі з гістарычным клубам Beer&History. Спачатку гэта былі афлайн-сустрэчы ў Беластоку. Пасля — экскурсіі. Урэшце, пашырэнне гістарычнай інфы пад маркай "Твая Гісторыя".

Нажаль, зараз на гэтую працу ў стваральнікаў фатальна няма часу і рэсурсаў. Тамы — сыходзім у безтэрміновы адпачынак (гы-гы, каб там яшчэ адпачыць...).

Дзякуем кожнаму, хто выступаў у нас, дапамагаў, ахвяраваў і данаціў, бо апошні год мы не мелі нават мінімальнай сістэмнай падтрымкі звонку.

Да новых хвалюючых сустрэчаў! ?

5 months ago

? У каго верылі прусы?

Вядома, што яны пакланяліся нябесным свяцілам – Сонцу, Месяцу, зоркам . Быў вядомы культ продкаў, роўна як і святых гаёў. Храністы згадваюць культавы цэнтр Ромува, дзе рос вялізны дуб. Там гарэў і не згасаў агонь, які кармілі дубовымі дровамі. Таксама быў сакральны вуж, якому прыносілі ахвяры: пакланенне вужу (дарэчы, як і ў беларусаў) засталося на доўгія-доўгія гады, праз стагоддзі пасля знішчэння крыжакамі Ромувы.
Больш цікавостак даведаецеся ў роліку?****https://youtu.be/PyjjrDUebVI

YouTube

ПРУСЫ – зніклы народ з берагоў Балтыкі 🧲 Трызуб і Пагоня

***👉*** УСЕ ВЫПУСКІ ТРЫЗУБ І ПАГОНЯ https://youtube.com/playlist?list=PLp0aOIn3iSMF\_9Zn\_XRESvMs\_tBhS1mAL ***💌*** данаты https://ko-fi.com/budzma ***💌*** супердзякуй, спонсарства https://www.youtube.com/c/TheBudzma/join ***❓***Кім былі прусы — балцкія плямёны, што некалі насялялі…

5 months, 1 week ago
Твая Гісторыя
5 months, 1 week ago
Твая Гісторыя
5 months, 1 week ago
***?*** ***"Из коллекции бунтовщика, кн.Радзивилла..."***

? "Из коллекции бунтовщика, кн.Радзивилла..."

  1. Нясвіжскі палац заняты расійскімі войскамі, бо Радзівілы падтрымалі "калектыўны захад" у асобе Напалеона. Расійцы вывозяць усё каштоўнае, складваюць у скрыні з подпісамі кшталту "Из коллекции бунтовщика, кн.Радзивилла".

Цягам ХІХ стагоддзя Радзівілы спрабуюць нешта вярнуць — беспаспяхова. Толькі ў 1905 годзе Марыя Дарота Радзівіл піша прашэнне Мікалаю ІІ, той нібы адказвае станоўча, але ў выніку ўсё адно аддаюць не ўсё. Але аддаюць!

Да першай Сусветнай усё ў Нясвіжы. А потым, але потым расцярушваецца па нашчадках. Вялікая частка, па выніку, апынулася ў Варшаве.

? Крыніца

? Відос на 14 хв. агулам пра расцягнутыя стагоддзямі з Беларусі каштоўнасці.

5 months, 1 week ago
***???????*** **Шатландыя?.. Не.**

??????? Шатландыя?.. Не.

Фрагмент сядзібы Бохвіцаў у Фларыянава на Берасцейшчыне. Некалі мястэчка называлася Старыя Вошкаўцы, але ў 1837 набыў Фларыян Бохвіц (ад яго імя і далейшая назва).

Чарговы Бохвіц, Ян Атон каля 1870-га збудаваў палац, але драўляны, які ў далейшым дабудоўваўся. У выніку атрымалася цікавая эклектыка...

Частка на фота паўстала ўжо ў 1907-10-х гадах.

5 months, 1 week ago
***?*** **Каложская (Барыса-Глебская) царква ў Горадні, …

? Каложская (Барыса-Глебская) царква ў Горадні, 1993

Фота Наталлі Дораш.

5 months, 1 week ago
***?*** **"Притон разврата" на Энгельска ў …

? "Притон разврата" на Энгельска ў Менску, 1920-я
Дзіўна, што "прытона-трымальнік" — мужчына, нейкі Гутко. Бо, як правіла, было наадварот. Трымалі жанчыны паміж 40 і 50 гадамі.

Дарэчы, працавалі ў такіх прытонах, як правіла, і прафесіяналкі сваёй справы, і звыклыя жанчыны, пазбаўленыя сродкаў існавання. Напрыклад, удовы. Або дзяўчынкі з сем'яў, дзе не было бацькі, але было шмат малодшых братоў/сёстраў.

? Знайшоў Цімафей Авілін.

5 months, 1 week ago
***⚔️*** **Кавалерыя Герцагства Варшаўскага часоў Напалеона**

⚔️ Кавалерыя Герцагства Варшаўскага часоў Напалеона
Яшчэ перад кампаніяй 1812 году шмат хто з нашых шляхцічаў ехаў туды, на Захад, каб далучыцца да арміі Герцагства (пазней яна прыняла чынны ўдзел у паходзе на расію).

Расійскія ўлады, як і зараз, займаліся канфіскацыяй маёнткаў "беглых". Каб адпомсціць + каб грошы з маёнткаў не ішлі на "экстрымісцкую дзейнасць".

7 months, 2 weeks ago
***?*** "**Таемная вячэра" па-беларуску**

? "Таемная вячэра" па-беларуску

Цікавая карціна Міхаіла Савіцкага, перапоўненая сімвалічна-рэлігійнымі сэнсамі.

На першым плане: Мікалоюс Чурлёніс і Цётка. На другім: Стасіс Шымкус, Людас Гіра, Янка Купала, Валерый Брусаў, Уладзіслава Станкевіч, Змістрок Бядуля, Ядвігін Ш.

І ўсё б нічога, каб не партрэты... Пушкіна і Лермантава на тле, нібы іконы. Што казаць, Савіцкі ёсць Савіцкі.

?? Сама ж карціна як ідэалагічна-правільная нават была на вокладцы падручніка бел-літа 1981 г. для 8-га класу.

We recommend to visit

По рекламе / сотрудничеству:
[email protected]
@exs_ad/ t.me/ExSCompany

Last updated 2 weeks, 4 days ago

ЛИСА 01.10.2024

Last updated 3 weeks, 4 days ago

? [email protected] +7 (919) 779-11-98 Кирилл Сёмин

Мой Rutube-канал:
https://rutube.ru/channel/31539567/

Last updated 3 months ago