Unlock a World of Free Content: Books, Music, Videos & More Await!

#KeepMinskWeird

Description
They're creepy and they're kooky,
Mysterious and spooky,
They're all together ooky,
The KeepMinskWeird Family!

Talks, Events, Community:
linktr.ee/keepminskweird

Слухай #KMWoice:
linktr.ee/kmwoice

Падтрымлівай:
patreon.com/keepminskweird
Advertising
We recommend to visit

Last updated 1 week, 3 days ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 11 months ago

2 months ago

​​З даўніх часоў лялькі-матанкі выкарыстоўваліся ў беларускай культуры як абярэг. Такая лялька суправаджала беларусак ды беларусаў на працягу ўсіх значных падзей жыцця: ад нараджэння да смерці. Аднак лялькі ў пэўным сэнсе з'яўляюцца адлюстраваннем уяўленняў аб норме ў розных культурах: мужчына - у штанах, жанчына - у спадніцы і хустачцы.

На воркшопе мы пагаворым пра паходжанне і варыяцыі беларускіх традыцыйных лялек-матанак і створым на іх аснове ўласныя ўнікальныя квір-лялькі. Лялькі, якія адлюстроўваюць ідэі недыскрымінацыі і разнастайнасці.

Ствары цудоўную ляльку падчас Cmok! Цмок! Tanzen! і занясі яе дадому!

Куратарка варкшопу - гендэрная даследчыца Лена А.

Сmok! Цмок! Tanzen!
23.03 (субота)
21:00 - 4:00
ACUD Kunsthaus, Berlin

#keepminskweird in Berlin

[​​](https://telegra.ph/file/d0442ff26990e8e4e6db5.jpg)З даўніх часоў лялькі-матанкі выкарыстоўваліся ў беларускай культуры як абярэг. Такая лялька суправаджала беларусак ды беларусаў на працягу ўсіх значных …
2 months ago

​​Што яднае людзей з Беларусі і Нямеччыны? Нечаканым чынам – валошка, якая з'яўляецца адным з нацыянальных сімвалаў абедзвюх краін.

Прыходзь на вечарыну 23 сакавіка а 21:00, вазьмі ў рукі зямлю, гліну ды насенне і ствары тое, што пазней прарасце прыгожымі сінімі кветкамі па ўсім горадзе. Не ведаеш, што гэта і як? Нашыя валанцёр-кі патлумачаць усё на месцы.

Абяцаем: ты зможаш забраць іх з сабою, каб яны расквітнелі на ваконцы або на вуліцы. Валошка там, дзе ты. Зрабі на месцы тое, што ператварыцца ў нешта прыгожае ў хуткай будучыні.

🗺️ Berlin, ACUD Kunsthaus
🗓️ 23 сакавіка (субота)
21:00 - 4:00
Уваход вольны!

#KeepMinskWeird

[​​](https://telegra.ph/file/0de0bb73dd99f230bed00.jpg)Што яднае людзей з Беларусі і Нямеччыны? Нечаканым чынам – валошка, якая з'яўляецца адным з нацыянальных сімвалаў абедзвюх краін.
2 months ago

​​Дык вось!

Хочаш дыстанцыйна абняцца, прызнацца ў каханні або insert your verb? Далучайся да стварэння сумеснага плэйліста #KMW!

На бліжэйшай тусе Cmok! Цмок! Tanzen! у Берліне мы пакідаем гадзінны слот для вашых улюбёных трэкаў. А нашыя сябры з Радыё Plato сінхронна зашпуляць яго на радыёхвалі, каб парталам з берлінскага дзвіжу #KMW пад тваіх (ды нашых) любімчыкаў ківалі ў такт слухачы і слухачкі па ўсім свеце.

Як далучыцца да стварэння плэйліста?

- Прачытай пост з апісанем тусы ў нашай ленце, каб злавіць патрэбны вайб;

- З 13 па 18 сакавіка знайдзі гугл-форму па спасылцы ніжэй ды запішы туды свой любімы трэк;

- 23 сакавіка з 21:00-22:00 па Берліну падлучайся да эфіра Радыё Plato, каб слухаць песні Цмока, якога мы стварылі ўсе разам!

Спасылачка для музла 🔊

[​​](https://telegra.ph/file/fcca5e3bebc4ec3757c97.jpg)Дык вось!
9 months, 2 weeks ago

​​Yo berliners! I brought you the sweetest news 🤤

On 11.08 it's going to be hot and cool at 8mm bar 🥵🥶🥵 The stars indeed aligned: that very Friday night first we will have a gig of shishi - my most beloved band from Vilnius, Lithuania (once upon a time I fell in love at first sight and married all the three mermaids 🧜‍♀️🧜🏻‍♀️🧜🏽‍♀️) who are brilliant on stage with their smart ass self ironic and playful vibe similar to Blondie, Lene Lovich and Essential Logic. Absolute must see.

THEN. KeepMinskWeird vibe comes back to Berlin - this time I'll be joined behind the DJ decks by a licentious legend - the lead singer of the Fat White Family and the wild frontier of Decius - Lias Saoudi. Goth forbid to find out what the two of us will come up with when united. You've been warned ♨️

When - Friday, the 11th of August
Where - 8 mm bar (Schönhauser Allee 177b, 10119 Berlin)
Doors - 19:00
shishi - 20:00
Pogodina and Lias Saoudi DJ madness - 22:00

We thank Panna Kostka for our okky poster!
Bis bald!

//

Даражэнькія берлінкі, берлінцы ды небінарныя берлінчыкі, у мяне для вас зашмат смачнага!

У бліжэйшую пятніцу зоркі сышліся вакол меламанскай Меккi ў Прэнцлаўэрбергу - бара 8mm.

Што будзе адбывацца? Па-першае, да нас завітаюць shishi - мой самы ўлюбёны гурт з Вільні (аднойчы я так закахалася ў іх з першага позірку, што ажаніліся адразу на трох русалках). Калі не чулі, то гэта самаіранічны і дасціпны ракенрол, накшталт Blondie, Lene Lovich ды Essential logic. Дужа крутыя ўжывую. Шчыра раю.

Па-другое! @KeepMinskWeird вяртаецца ў Берлін, і на гэты раз да мяне за дыджэйскімі дэкамі далучыцца скандальная легенда - вакаліст Fat White Family ды рухавік Decius Ліас Саўдзі. Аднаму Босху вядома, што з гэтага атрымаецца, таму раю не пазбаўляць сябе такога атракцыёну і прыйсці на нас паглядзець (і ўсім разам звар'яцець).

Калі - пятніца, 11-га жніўня
Дзе - 8 mm bar (Schönhauser Allee 177b, 10119 Berlin)
Дзверы - 19:00
shishi - 20:00
Pogodina and Lias Saoudi DJ вар'яцтва - 22:00

Дзякуем за цудоўную афішу Panna Kostka 💀🦴🤍
Да сустрэчы!

[​​](https://telegra.ph/file/1f7c660cbf46673ed2d21.jpg)Yo berliners! I brought you the sweetest news ***🤤***
1 year, 1 month ago

Паглядзіце відэа з першай #KeepMinskWeird імпрэзы ў Берліне, што адбылася ў лістападзе 2022.

WEIRD FEM DIVISION канцэрт і тусоўка арганізаваны сумесна з берлінскім прамоўтэрам AmSTARt.

Цалкам жаноча-квірны змест: атмасфэрны постпанк ад Halfsilks, харызматычны авангард ад Razor Cunts і тыя самыя танцы ад Пагодзінай. Shishi (LT), якія мусілі далучыцца да нас, нажаль, захварэлі на кавід за пару дзён да канцэрту.

Мы працягваем выкарыстоўваць музыку як платформу для абмеркавання рэчаіснасці і аб'яднання з аднадумцамі.

Video: OtkydaCmex
Music: Halfsilks - White Horse
Berlin, 2022

#KeepMinskWeird wherever you are, sisters*

Завітайце на наш ютуб:
https://youtu.be/hNCj_AdiKFw

YouTube

WEIRD FEM DIVISION @ Panke // Halfsilks / Razor Cunts / DJ Pogodina

#KeepMinskWeird and AmSTARt present: In times of war and injustice music becomes a statement. We are the grandchildren of witches you couldn’t burn, and we stand against militarism and aggression. Hear our rock-n-roll mermaid songs, watch our ritual dance…

1 year, 5 months ago

Прывітанне, нашыя дарагія падтрыматаркі, падтрыматары і небінарныя падтрымусі!🦇

З Беларусі Матреон стаў адкрывацца не заўсёды і, магчыма, перастане зусім. Калі вы хочаце пачаць/працягваць нас падтрымліваць і чытаць наш Матреон, нагадваем, што можна скарыстаць VPN ці разава данаціць нам на Buy Me a Coffin.

Таксама вы можаце напісаць нам у DM інстаграма ці ў телеграм-чаце: https://t.me/keepminskweirdoo - будзем шчаслівы дапамагчы разабрацца. Мір! 🖤

Patreon

#KeepMinskWeird | creating Podcast #KMWoice. Festival #RoughTradeDay. Based in Min | Patreon

Become a patron of #KeepMinskWeird today: Get access to exclusive content and experiences on the world’s largest membership platform for artists and creators.

Прывітанне, нашыя дарагія падтрыматаркі, падтрыматары і небінарныя падтрымусі!***🦇***
1 year, 7 months ago

​​Маляваць могуць кожная, кожны й кожныя! Каманда #KeepMinskWeird прапануе табе свае дзіўныя ідэі дзеля з‌м‌р‌о‌ч‌н‌а‌г‌а‌ творчага кастрычніка - #inktober ака KMWtober 🦇

Што такое Інктобер? Гэта сусветны рух, які з'явіўся з дзякуючы ініцыятыве ілюстратара Джона Паркера ў 2009 - чэлендж для мастакоў і мастачак, ілюстратараў, ілюстратарак і ўвогуле (!) усіх ахвочых выпрабаваць свае мастацкія навыкі. 🎨

Каб паўдзельнічаць, табе трэба абраць твае ўлюбленыя матэрыялы для малявання і кожны дзень маляваць адну з прапанованых намі тэм.

Дасылай нам свае малюнкі, абавязкова адзначай інста-акаўнт @keepminskweird у сторыс, пастах, адзначай іх хэштэгам #kmwtober2022 каб мы цябе бачылі, таму што ў нашых плянах абраць лепшыя малюнкі і надрукаваць з іх пак паштовак, якія мы ўсе разам зможам дасылаць па ўсім свеце! Зразумела, толькі па актыўнай згодзе ўсіх аўтарак і аўтараў.

Чакаем тваіх малюнкаў, жадаем натхнення і нагадваем: The Crack of Doom is coming soon!

#inktober2022
ілюстрацыя: Jane Moth

[​​](https://telegra.ph/file/44beb0022b421cb0c016d.jpg)Маляваць могуць кожная, кожны й кожныя! Каманда [#KeepMinskWeird](?q=%23KeepMinskWeird) прапануе табе свае дзіўныя ідэі дзеля з‌м‌р‌о‌ч‌н‌а‌г‌а‌ творчага кастрычніка - [#inktober](?q=%23inktober) ака …
1 year, 8 months ago

У фільме гучыць / узгадваецца / прамаўляецца і прапяваецца шмат музыкі і вось, што мы прапануем:

  1. прыходзьце ў наш тэлеграм чат t.me/keepminskweirdoo 🦇
  2. напішыце там назвы ўсех артыстаў і трэкаў, ўзгадванні якіх вы здолееце знайці ў фільме 🎞
  3. профіт 🔥

У запасах #KeepMinskWeird чакаюць свайго часу паштоўкі, нашыўкі і сцікеры, і мы будзем радыя ўзнагародзіць самых актыўных і самаадданых музычных дэтэктывак, дэтэктываў і небінарных сышчыкаў.

1 year, 8 months ago

Восень 2021-га, пяцёра сяброў, Audi A80 ды Ельня - адно з буйнейшых і прыгажэйшых балот Беларусі. Вова aka Vylinski - музыка, дыджэй і ганаровы олд сестрынства #KeepMinskWeird адправіўся ў гэтае падарожжа з намерам зрабіць роад муві. І мы з гонарам прадстаўляем яго кінадэбют - БАЛОТНЫ ТРЫП.

Фільм зараджаны вольным паветрам вандроўкі, пахам журавін, глыбокскай сгушчонкай, мясцовай кухняй і архітэктурай, балотнай цішынёй і гучным панк-саўндтрэкам ад СУПЕРКАЗЛОЎ

У фільме здымаліся:
Людміла Пагодзіна
Альберт aka SCVRLΞ††
Яўген Блатун
Влад the White
Вова aka Vylinski

Тэкставы рэпартаж ад Людмілы Пагодзінай пачытайце (і падтрымайце нас!) на Матрэон

А фота з паездкі паглядзіце ў нашым інстаграме

Вандруйце ва ўсю моц! Вандруйце па Беларусі!

#KeepMinskWeird

https://youtu.be/2Y5QnWWhoaA

YouTube

THE SWAMP TRIP - short movie (2022) (eng subs)

Autumn 2021, five friends, Audi A80 and Yelnya — one of the largest and most beautiful swamps in Belarus. Vova aka Vylinski is a musician, DJ, and the honorary #KeepMinskWeird sisterhood set out on this journey with the intention of making a road movie. We…

1 year, 8 months ago

​​Вітаначкі ўсім, а асабліва тым, хто ў Гданьску ці побач!

Заўтра адбудзецца адкрыццё бару Карма ў Гданьску, і па гэтай нагодзе нашыя даражэнькія #Scarlettonair і #DJPogodina прыедуць і паставяць святочныя трэканы!

Будзем чакаць вас з 18:00 у бары Карма!

P.S. А сэт ад #KMWCrew будзе а 00:00. 🖤

[​​](https://telegra.ph/file/67b98b5a7ba2e8e881c7a.jpg)Вітаначкі ўсім, а асабліва тым, хто ў Гданьску ці побач!
We recommend to visit

Last updated 1 week, 3 days ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 11 months ago