#KeepMinskWeird

Description
They're creepy and they're kooky,
Mysterious and spooky,
They're all together ooky,
The KeepMinskWeird Family!

Talks, Events, Community:
linktr.ee/keepminskweird

Слухай #KMWoice:
linktr.ee/kmwoice

Падтрымлівай:
patreon.com/keepminskweird
Advertising
We recommend to visit

𝚃𝚠𝚒𝚝𝚌𝚑 ➤ twitch.tv/zloyn

Азартная 𝚝𝚐 ➤ t.me/ZLOYnRef

𝙸𝚗𝚜𝚝𝚊𝚐𝚛𝚊𝚖 ➤ instagram.com/zloylive/

Last updated 6 days, 20 hours ago

Last updated 4 days, 4 hours ago

Last updated 1 week, 1 day ago

8 months ago

​​З даўніх часоў лялькі-матанкі выкарыстоўваліся ў беларускай культуры як абярэг. Такая лялька суправаджала беларусак ды беларусаў на працягу ўсіх значных падзей жыцця: ад нараджэння да смерці. Аднак лялькі ў пэўным сэнсе з'яўляюцца адлюстраваннем уяўленняў аб норме ў розных культурах: мужчына - у штанах, жанчына - у спадніцы і хустачцы.

На воркшопе мы пагаворым пра паходжанне і варыяцыі беларускіх традыцыйных лялек-матанак і створым на іх аснове ўласныя ўнікальныя квір-лялькі. Лялькі, якія адлюстроўваюць ідэі недыскрымінацыі і разнастайнасці.

Ствары цудоўную ляльку падчас Cmok! Цмок! Tanzen! і занясі яе дадому!

Куратарка варкшопу - гендэрная даследчыца Лена А.

Сmok! Цмок! Tanzen!
23.03 (субота)
21:00 - 4:00
ACUD Kunsthaus, Berlin

#keepminskweird in Berlin

[​​](https://telegra.ph/file/d0442ff26990e8e4e6db5.jpg)З даўніх часоў лялькі-матанкі выкарыстоўваліся ў беларускай культуры як абярэг. Такая лялька суправаджала беларусак ды беларусаў на працягу ўсіх значных …
8 months, 1 week ago

​​Што яднае людзей з Беларусі і Нямеччыны? Нечаканым чынам – валошка, якая з'яўляецца адным з нацыянальных сімвалаў абедзвюх краін.

Прыходзь на вечарыну 23 сакавіка а 21:00, вазьмі ў рукі зямлю, гліну ды насенне і ствары тое, што пазней прарасце прыгожымі сінімі кветкамі па ўсім горадзе. Не ведаеш, што гэта і як? Нашыя валанцёр-кі патлумачаць усё на месцы.

Абяцаем: ты зможаш забраць іх з сабою, каб яны расквітнелі на ваконцы або на вуліцы. Валошка там, дзе ты. Зрабі на месцы тое, што ператварыцца ў нешта прыгожае ў хуткай будучыні.

?️ Berlin, ACUD Kunsthaus
?️ 23 сакавіка (субота)
21:00 - 4:00
Уваход вольны!

#KeepMinskWeird

[​​](https://telegra.ph/file/0de0bb73dd99f230bed00.jpg)Што яднае людзей з Беларусі і Нямеччыны? Нечаканым чынам – валошка, якая з'яўляецца адным з нацыянальных сімвалаў абедзвюх краін.
8 months, 1 week ago

​​Дык вось!

Хочаш дыстанцыйна абняцца, прызнацца ў каханні або insert your verb? Далучайся да стварэння сумеснага плэйліста #KMW!

На бліжэйшай тусе Cmok! Цмок! Tanzen! у Берліне мы пакідаем гадзінны слот для вашых улюбёных трэкаў. А нашыя сябры з Радыё Plato сінхронна зашпуляць яго на радыёхвалі, каб парталам з берлінскага дзвіжу #KMW пад тваіх (ды нашых) любімчыкаў ківалі ў такт слухачы і слухачкі па ўсім свеце.

Як далучыцца да стварэння плэйліста?

- Прачытай пост з апісанем тусы ў нашай ленце, каб злавіць патрэбны вайб;

- З 13 па 18 сакавіка знайдзі гугл-форму па спасылцы ніжэй ды запішы туды свой любімы трэк;

- 23 сакавіка з 21:00-22:00 па Берліну падлучайся да эфіра Радыё Plato, каб слухаць песні Цмока, якога мы стварылі ўсе разам!

Спасылачка для музла ?

[​​](https://telegra.ph/file/fcca5e3bebc4ec3757c97.jpg)Дык вось!
8 months, 1 week ago

​​Добрай раніцы, салодкія! Даўно не чуліся, але ж надыйшоў час паклікаць вас у госці.

23.03 (субота) у горадзе Берлін адбудуцца танцы (літаральна - рытуальныя), дзе сярод іншых інтэрактыўных забаў мы будзем рабіць квірных лялек, размаўляць пра гендар і сімвалічна, па-вясноваму, высаджваць валошкі пад любімае музло.

Гэта ўсё? Зразумела, не! Танцавальны перфоманс, жывы канцэрт (girl power фолк-хоп, і нават крышачку тэхна ад MadMapper), і тая самая вечарына, дзе пост-панк, фем-панк, усе разнастайнасці дзіўных электрычных хваль, каб натанчыцца на пару месяцаў наперад.

Калі здолееце да нас дабрацца - набывайце квіточкі на праезд да Берліну, бо ўваход на саму тусу - вольны!

Калі не здолееце - мы рыхтуем для вас плэйліст, каб дзе бы вы ні былі ў гэты дзень і ў гэты час, калі распачнецца туса, Радыё Плато дасі нам магчымасць звязацца праз музыку! Падрабязней пра online rave - трохі пазней.

23.03.2024
21:00 - 4:00
Kunsthaus ACUD
Veteranenstraße 21, 10119 Berlin
Уваход вольны ?

Пяшчотна абдымаем,
#KeepMinskWeird

[​​](https://telegra.ph/file/183680bd951e517a37972.jpg)Добрай раніцы, салодкія! Даўно не чуліся, але ж надыйшоў час паклікаць вас у госці.
1 year, 7 months ago

Паглядзіце відэа з першай #KeepMinskWeird імпрэзы ў Берліне, што адбылася ў лістападзе 2022.

WEIRD FEM DIVISION канцэрт і тусоўка арганізаваны сумесна з берлінскім прамоўтэрам AmSTARt.

Цалкам жаноча-квірны змест: атмасфэрны постпанк ад Halfsilks, харызматычны авангард ад Razor Cunts і тыя самыя танцы ад Пагодзінай. Shishi (LT), якія мусілі далучыцца да нас, нажаль, захварэлі на кавід за пару дзён да канцэрту.

Мы працягваем выкарыстоўваць музыку як платформу для абмеркавання рэчаіснасці і аб'яднання з аднадумцамі.

Video: OtkydaCmex
Music: Halfsilks - White Horse
Berlin, 2022

#KeepMinskWeird wherever you are, sisters*

Завітайце на наш ютуб:
https://youtu.be/hNCj_AdiKFw

YouTube

WEIRD FEM DIVISION @ Panke // Halfsilks / Razor Cunts / DJ Pogodina

#KeepMinskWeird and AmSTARt present: In times of war and injustice music becomes a statement. We are the grandchildren of witches you couldn’t burn, and we stand against militarism and aggression. Hear our rock-n-roll mermaid songs, watch our ritual dance…

1 year, 11 months ago

Прывітанне, нашыя дарагія падтрыматаркі, падтрыматары і небінарныя падтрымусі!?

З Беларусі Матреон стаў адкрывацца не заўсёды і, магчыма, перастане зусім. Калі вы хочаце пачаць/працягваць нас падтрымліваць і чытаць наш Матреон, нагадваем, што можна скарыстаць VPN ці разава данаціць нам на Buy Me a Coffin.

Таксама вы можаце напісаць нам у DM інстаграма ці ў телеграм-чаце: https://t.me/keepminskweirdoo - будзем шчаслівы дапамагчы разабрацца. Мір! ?

Patreon

#KeepMinskWeird | creating Podcast #KMWoice. Festival #RoughTradeDay. Based in Min | Patreon

Become a patron of #KeepMinskWeird today: Get access to exclusive content and experiences on the world’s largest membership platform for artists and creators.

Прывітанне, нашыя дарагія падтрыматаркі, падтрыматары і небінарныя падтрымусі!***?***
2 years, 1 month ago

​​Маляваць могуць кожная, кожны й кожныя! Каманда #KeepMinskWeird прапануе табе свае дзіўныя ідэі дзеля з‌м‌р‌о‌ч‌н‌а‌г‌а‌ творчага кастрычніка - #inktober ака KMWtober ?

Што такое Інктобер? Гэта сусветны рух, які з'явіўся з дзякуючы ініцыятыве ілюстратара Джона Паркера ў 2009 - чэлендж для мастакоў і мастачак, ілюстратараў, ілюстратарак і ўвогуле (!) усіх ахвочых выпрабаваць свае мастацкія навыкі. ?

Каб паўдзельнічаць, табе трэба абраць твае ўлюбленыя матэрыялы для малявання і кожны дзень маляваць адну з прапанованых намі тэм.

Дасылай нам свае малюнкі, абавязкова адзначай інста-акаўнт @keepminskweird у сторыс, пастах, адзначай іх хэштэгам #kmwtober2022 каб мы цябе бачылі, таму што ў нашых плянах абраць лепшыя малюнкі і надрукаваць з іх пак паштовак, якія мы ўсе разам зможам дасылаць па ўсім свеце! Зразумела, толькі па актыўнай згодзе ўсіх аўтарак і аўтараў.

Чакаем тваіх малюнкаў, жадаем натхнення і нагадваем: The Crack of Doom is coming soon!

#inktober2022
ілюстрацыя: Jane Moth

[​​](https://telegra.ph/file/44beb0022b421cb0c016d.jpg)Маляваць могуць кожная, кожны й кожныя! Каманда [#KeepMinskWeird](?q=%23KeepMinskWeird) прапануе табе свае дзіўныя ідэі дзеля з‌м‌р‌о‌ч‌н‌а‌г‌а‌ творчага кастрычніка - [#inktober](?q=%23inktober) ака …
2 years, 2 months ago

У фільме гучыць / узгадваецца / прамаўляецца і прапяваецца шмат музыкі і вось, што мы прапануем:

  1. прыходзьце ў наш тэлеграм чат t.me/keepminskweirdoo ?
  2. напішыце там назвы ўсех артыстаў і трэкаў, ўзгадванні якіх вы здолееце знайці ў фільме ?
  3. профіт ?

У запасах #KeepMinskWeird чакаюць свайго часу паштоўкі, нашыўкі і сцікеры, і мы будзем радыя ўзнагародзіць самых актыўных і самаадданых музычных дэтэктывак, дэтэктываў і небінарных сышчыкаў.

2 years, 2 months ago

Восень 2021-га, пяцёра сяброў, Audi A80 ды Ельня - адно з буйнейшых і прыгажэйшых балот Беларусі. Вова aka Vylinski - музыка, дыджэй і ганаровы олд сестрынства #KeepMinskWeird адправіўся ў гэтае падарожжа з намерам зрабіць роад муві. І мы з гонарам прадстаўляем яго кінадэбют - БАЛОТНЫ ТРЫП.

Фільм зараджаны вольным паветрам вандроўкі, пахам журавін, глыбокскай сгушчонкай, мясцовай кухняй і архітэктурай, балотнай цішынёй і гучным панк-саўндтрэкам ад СУПЕРКАЗЛОЎ

У фільме здымаліся:
Людміла Пагодзіна
Альберт aka SCVRLΞ††
Яўген Блатун
Влад the White
Вова aka Vylinski

Тэкставы рэпартаж ад Людмілы Пагодзінай пачытайце (і падтрымайце нас!) на Матрэон

А фота з паездкі паглядзіце ў нашым інстаграме

Вандруйце ва ўсю моц! Вандруйце па Беларусі!

#KeepMinskWeird

https://youtu.be/2Y5QnWWhoaA

YouTube

THE SWAMP TRIP - short movie (2022) (eng subs)

Autumn 2021, five friends, Audi A80 and Yelnya — one of the largest and most beautiful swamps in Belarus. Vova aka Vylinski is a musician, DJ, and the honorary #KeepMinskWeird sisterhood set out on this journey with the intention of making a road movie. We…

We recommend to visit

𝚃𝚠𝚒𝚝𝚌𝚑 ➤ twitch.tv/zloyn

Азартная 𝚝𝚐 ➤ t.me/ZLOYnRef

𝙸𝚗𝚜𝚝𝚊𝚐𝚛𝚊𝚖 ➤ instagram.com/zloylive/

Last updated 6 days, 20 hours ago

Last updated 4 days, 4 hours ago

Last updated 1 week, 1 day ago