Стась Карпаў

Description
Per zhopa ad astra!
Advertising
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 3 days, 1 hour ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 1 month ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 week, 3 days ago

1 year, 1 month ago

Кірбі не стрымаў слёз, каментуючы зверствы тэрарыстаў у Ізраілі. Гэта вельмі натуральна і па-чалавечы. Не зразумела мне толькі чаму зверствы тэрарыстаў, напрыклад, у Бучы не кранулі Кірбі настолькі моцна.
То-бок, калі ты не бабуля на кухні, а вайсковец, адмірал, прадстаўнік дзярждэпа - як ты выбіраеш, па кім плакаць на камеру, а каму рашуча спачуваць? Такія пытанні ў мяне.

1 year, 2 months ago

Тым часам уся прагрэсіўная супольнасць радасна улюлюкае пакуль на яе вачах адна з самых мярзотных імперыяў з дапамогай свайго сатэліта знішчае адзін з самых шматпакутных народаў еўропы.
Не, гэта не пра Расію і Украіну. Гэта пра Турцыю і Арменію. І як адным і тым жа ябалам можна клясці рашку і тапіць за гэтых чурбаноў я не разумею, калі шчыра

1 year, 2 months ago

З лёгкім (нялёгкім) ахуем назіраю чарговае відэа паломніцтва ва Ўмань. І тут нават пытанне не ў тым, што усё гэта выглядае, як налёт сананчы з засёрам і раз'ёбам усёй прадастаўленай для засёра прасторы - ад маршрутак да вуліц. Справа ў тым, што людзі едуць святкаваць новы год - на хвіліначку - у зону баявых дзеянняў. І пытанне тут не ў тым, што паломнікам можа прыляцець у галаву: у рэшце рэшт гэта як раз такі гаспадарская справа. Рэлігійныя фанатыкі ніколі да свайго здароўя не ставіліся звышуважліва. Яны збіраліся ў натоўпы і падчас чумы.
Пытанне ў тым, што яны едуць весяліцца і хаваць піцу ў краіну, дзе сотні людзей гінуць коны дзень і тысячы, а можа і дзясяткі тысяч людзей кожны дзень у жалобе. У трауры. У нязбыўным горы.
У гэтым сэнсе хасіды - гэта такі эмацыйны рэверс ватыкана. Бо калі у адно вуха нейкае старое і пазбаўленае прагі жыцця хуіла расказвае, што твае пакуты - дабяза ў разрэзе звышмэты клапаціцца пра сваіх гвалтаўнікоў і забойцаў, то у другое вуха разудалыя даўбаёбы перапоўненыя энергіяй дэкларуюць, што твае пакуты ў параўнанні з іх карпаратывам - плявок на асфальце.
Старыя людзі маглі б наставіць маладых. Нажаль, некаторыя з іх ужо не памятаюць нічога важнага пра свет, у якім усё яшчэ жывуць.

1 year, 3 months ago

Варта прызнаць, што самыя пазітыўныя навіны за апошні час мне дарыць менавіта Яўгеній Віктаравіч.

1 year, 3 months ago

Хто зараз слухаў "палёт валькірыяў" і радасна ўсміхаўся, - той я.

1 year, 3 months ago

Самая вялікая сіла ў свеце, самая бескампрамісная, самая заўважная - гэта сіла ніхуя. Уласна кажучы, на гэтай сіле Расія выязджае напрацягу ўсёй гісторыі свайго існавання.
Сіла ніхуя дазваляе любое дзеянне, любы квантавы зрух рабіць здабыткам.
Калі ў цябе няма грошай, - любая капейка - грошы. Калі ў тваім жыцці нічога не адбываецца, любая падзея эпахальная. Калі тваё жыццё нічога не каштуе, любы пражыты дзень - дзіва.
Адметная рыса рускага чалавека - эталоннага, глыбіннага - у тым, што для яго "адсутнасць" як паняцце - гэта норма.
У яго няма перспектываў, няма здароўя, няма планаў, няма правоў, няма ведаў, няма любові, няма голасу і магчымасці паўплываць на свой лёс.
Рускі чалавек - гэта частка сілы адсутнасці. Тое, што ён гэтую сілу называе "духоўнасцю" ў нейкім сэнсе - слушна, бо дух, уласна кажучы, адсутнасцю і характарызуюцца. Духоўнасць - гэта і ёсць "ніхуя".
Расейцы абсалютна шчырыя, кажучы, што буржуін бездухоўны, бо ягоны свет напоўннены матэрыяльным. Матэрыя наяўна. Рускія - духоўныя. Як тут паспрачацца?
Іншая справа, што рускі духоўны чалавек не хоча сабе прызнацца, чаго ягоная духоўнасць прагне. Яна прагне быць запоўненай пад завязку нават піжжанымі унітазамі. Рускі хоча тачку, бабла, хату, шмоткі. Пры чым хоча так, як ніхто і ніколі не хацеў. Бо матэрыяй і запаўняецца пустэча.
Зрэшты, нельга сказаць, каб рускі чалавек не хацеў усяго астатняга. Свабоды, справядлівасці, правоў чалавека. Рускі чалавек разважае пра гэта ярасна і няспынна. Бо і гэтага ён хоча. Іншае пытанне для чаго.
Адказ, дарэчы, - каб знішчыць.
Каб дэманстратыўна затыкаць бруднай анучкай рот кожнаму, хто кажа, што ёсць рэчы важнейшыя, чым лада каліна.
Ну, напрыклад, справядлівасць. Вы чулі калі-небудзь як ісцінна духоўныя рускія людзі размаўляюць пра гэтую катэгорыю?
Справядлівасць не бывае мэтай для ўсіх. Яна мусіць мець адрасата. Адрасат - самыя абяздоленыя - тобок самыя духоўныя з рускіх.
І справядліваць ніколі не успрымаецца імі як узнаўляемая парадыгма. Гэта абавязкова аднаразовы акт. тобок мы адабралі усё, што ў нас спіздзілі і крыху зверху і на гэтым усё. Закончылі справядлівасць.
Свабода. Свабода найперш займае тых, хто назапасіў матэрыяльнае. Таму у духоўных людзей ідэя свабоды - не дапусціць свабоды, бо яна абазначае несправядлівасць.
Свабода = несправядлівасць. Значыць, трэба устроіць усім аднаразовую справяблівасць. Як у 17-м.
Жаданне знішчыць свабоду - гэта таксама канцэпцыя. Гэта тая ідэя свабоды, каторая прайшла скажэнне ўнутры расійскай чорнай дзірачкі.
Інакш кажучы, рускім патрэбна ўсё. Проста нешта для спажывання, нешта для знішчэння.
Менавіта таму рускім нельга вучыцца нічога вырабляць. Нельга нічым валодаць, нельга атрымліваць надзею, нельга быць адказнымі і нельга распараджацца хоць нечым. Бо прытуплены голад прытупляе і актыўнасць. Ён залагоджвае. Усыпляе.
І калі я чую пра тое, што расія павінна захавацца - я, нібыта, разумею пазіцыю. Але я не ведаю, ці разумеюць тыя людзі, што канкрэтна яны хочуць захаваць? Расію можна засяліць эльфамі і гэта будуць эльфы. Але нацыю духоўных людзей нельга выправіць нічым, насыціць нічым, як нельга насыціць бяздонную дзірку.
Усе пастаянна пытаюць: "няўжо рускім так мала зямлі, што ім патрэбна чужая"? Тыя, хто пытае, напэўна думаюць, што зразумеўшы сутнасць пытання духоўныя людзі прыйдуць да заканамернага адказу: нам хапае.
Але, можа быць, варта задумацца, ці тая ж логіка ў вас і ў тых, каму вы адрасуеце пытанне. Магчыма, для вас зямля - гэта спосаб і сродак арганізацыі жыцця, а для іх спосаб і сродак арганізацыі жыцця - гэта прага?
Вечная прага знутры бяздоннага ніхуя. І незалежна ад таго, дарагі мой Фрыдрых, будзеш ты ў гэтая ніхуя ўглядацца, ці не будзеш, яно пільна ўглядаецца ў цябе.
Бо яно галоднае.

1 year, 4 months ago

Зайшоў я, карацей, на сайт Plan B. Пачытаў там, што журналіст не ўпэўнены ў тым, што, тыпу, з тэрарыстам нельга гандлявацца і не ўпэўнены, што вызваленне палітвязняў не варта любых саступак.
Журналіст патроліла Ціханоўскую за яе пазіцыю "не дамаўляцца" і яшчэ зрабіла нейкі такі намёк, які, ну, без адказнасці аўтара намёк. Напісала пра "Страшное совпадение: слова Тихановской и смерть Пушкина, невыход из тюрьмы Дашкевича, которого дома ждут четверо детей и жена." Тобок як бы і не сказала, што Ціханоўская не вышла Дашкевіча і памёрла Пушкіна, але як бы і сказала.
Ну, раз яна сказала, я таксама скажу.
Штука ў тым, Вольга Лойка, што я таксама не ўпэўнены, што нельга гандлявацца з тэрарыстамі.
А яшчэ я не ўпэўнены, што ёсць іншапланетнікі, не ўпэўнены, што слова пра паход ігара было напісана ў 12-м стагоддзі, не ўпэўнены, што вайна скончыцца ў гэтым годзе і не ўпэўнены, што не скончыцца, не ўпэўнены, што расія разваліцца і не ўпэўнены, што не разваліцца, не ўпэўнены, што у пуціна ёсць двайнік і не ўпэўнены, што ў пуціна ёсць мозг.
Я не ўпэўнены не толькі ў гэтым.
Яшчэ я не ўпэўнены, што тэкст пра сваю няўпэўненасць варта дэманстраваць людзям.
а пра балючыя рэчы дакладна трэба выказвацца толькі ў тым выпадку, калі ты упэўнены цьвёрда. Калі ты вельмі-прывельмі ўпэўнены.
Калі ты ўпэўнены, што маеш рацыю і што маеш права. А інакш - нахер яно трэба? Не пісаць жа прасцей чым пісаць. Тут я, дарэчы, на 100% упэўнены

1 year, 4 months ago

- Гамарджоба!
- Гамарджоба!
- Я бы хотел заказат у вас офісный стол. Самую дешевую модель. Просто белый стол, который за 100 лари.
- А, без проблемм, брат. В пятницу привезем. Какой адрес?
Называю адрас.
У чацьвер званок.
- Мы едем!
- Кто едет?
- Едет стол, брат!
- Мы же договаривались на пятницу?
- Мы торопились, брат!
- Но у меня с собой сегодня нет наличных денег!
-Нет проблем, брат! Привезем завтра!
- Отлично!
- ТОлько адрес скажи, брат!
Называю адрас.
У пятницу да вечара сяджу на офісе. Ні стол ні брат не едуць. Званю.
- Гамарджоба. Мы договаривались, что вы превезете стол!
- Стол будет, брат.
- Уже 6 вечера, я собираюсь домой.
- Тогда в понедельник?
- Давайте в понедельник.
- Договорились, только адрес скажи, брат!
Называю адрас.
Субота 10 раніцы. Званок.
- Стол выезжает, брат! Напомни адрес!
- Какой стол выезжает? Мы же договаривались на понедельник!
- Нет проблем, брат! В понедельник будет стол! Адрес напомни!
Называю адрас.
- Утром приедем!
Раніцай у панядзелак тэлефон маўчыць. Каля 4 гадзін дня:
- Ты на месте?
- Да, я вас жду!
- А какой адрес у тебя?
Называю адрас.
У раёне 6 на таксі прыязджае чувак з чатырма кавалкамі беага ДСП. Раскладвае дэталькі на падлозе і пачынае зборку. Падлога ў пяску і калі зборка закончана - уся сталешніца ў сколах і драпінах. На элементах стала маркерам размашыста напісана 1, 2,3,4.
- Пользуйся брат.
-А эті цифры стираются?
- Сначала нет.
- А потом?
- А потом мы тебе сделаем новый стол, брат!

1 year, 5 months ago

ПРАЦЯГ
Я гэта ўпершыню заўважыў яшчэ гадоў 15 таму ў турэцкім гатэлі, калі мы сваёй беларускай групай з 7 чалавек уёбвалі па вечарах ад рускіх метраў на 100 і за вугал, каб патусіць у сваёй кампаніі і не бачыць як яны здзіраюць з сябе трулі каб выйграць халяўны кальян пад "цвет настроенія сіній".
Мы ад іх хаваліся, але яны ўсё адно нахуярваліся "на олінклюзіве" і знаходзілі нас з фармулёўкай "можно, ік..., к вам сесть? у вас тут весело, а наші, ік.., меня заебалі".
І іх пасылалі і яны ішлі і зноў вярталіся. І пасля ў маршрутцы да мармарыса раўлі "мінск - это россія".
І не таму, што ім трэба Мінск. А проста таму, што ім без нас хуёва. Ім хуёва, што ў расіі няма Мінска. Няма Кіева. Варшавы. Берліна.
Карацей, ім хуёва што ў расіі - расія. І будзе расія.
І таму яны адзін аднаго заябалі.
І я не ведаю, чым яны адрозніваюцца ад пуціна. І якая паміж імі розніца, калі ўсе яны аднолькава заябалі нават адзін аднаго.
І нават пуціна заябалі.
І пуцін іх заябаў.

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 3 days, 1 hour ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 1 month ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 week, 3 days ago