Chrysalis Mag

Description
Навіны беларускага і сусветнага мастацтва


Наш сайт: https://chrysalismag.org
Наш Instagram: https://instagram.com/chrysalismagazine
Advertising
We recommend to visit
HAYZON
HAYZON
6,053,581 @hayzonn

لا اله الا الله محمد رسول الله

👤 𝐅𝐨𝐮𝐧𝐝𝐞𝐫: @Tg_Syprion
🗓 ᴀᴅᴠᴇʀᴛɪsɪɴɢ: @SEO_Fam
Мои каналы: @mazzafam

Last updated 3 weeks, 4 days ago

Architec.Ton is a ecosystem on the TON chain with non-custodial wallet, swap, apps catalog and launchpad.

Main app: @architec_ton_bot
Our Chat: @architec_ton
EU Channel: @architecton_eu
Twitter: x.com/architec_ton
Support: @architecton_support

Last updated 2 weeks, 5 days ago

Канал для поиска исполнителей для разных задач и организации мини конкурсов

Last updated 1 month ago

2 months, 3 weeks ago
**Мастацтвазнаўца Дзмітрый Салодкі распачаў новы цыкл …

Мастацтвазнаўца Дзмітрый Салодкі распачаў новы цыкл анлайн-лекцый. Далучыцца можна абсалютна безкаштоўна!

У мінулы панядзелак, 30 верасня, беларускі куратар і мастацтвазнаўца Дзмітрый Салодкі распачаў свой другі цыкл лекцый пра мастацтва і культуру.

Цягам некалькі месяцаў ён будзе расказваць пра чалавека і ролю мастацтва ў яго жыцці. Усе анонсы, спасылкі на адкрытыя анлайн-лекцыі і дадатковыя матэрыялы мастацтвазнаўца публікуе ў сваім тэлеграм-канале @SalodkiArt. Далучыцца да яго можна безкаштоўна!

Дзмітры Салодкі — мастацтвазнаўца, былы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея, куратар гучных даследчых праектаў «Чырвоны код нацыі. Сакральнасць, эстэтыка, улада», «Жаночы род» і «Чамы ты мяне пакінуў». З 2023 года Дзмітрый жыве ў Варшаве, дзе ў тым ліку праводзіць лекцыі і экскурсіі па тэме культуры і мастацтва.

🖼️ Фотаздымак Дзмітрыя Салодкага з асабістай старонкі ў Instagram

3 months ago
**Мастака Аляксея Кузьміча зноў арыштавалі пасля …

Мастака Аляксея Кузьміча зноў арыштавалі пасля новай акцыі. Цяпер па крымінальнай справе

21 верасня беларускі мастак-акцыяніст правёў чарговую акцыю ў Францыі. Ён намаляваў фалічны сімвал з дапамогай фарбы і Вандомскай калоны, назваўшы гэта «Insemenation» («Апладненне»). «Ему вменяется криминальная статья: вандализм в отношении памятника архитектуры, представляющего культурное достояние Франции», — пішуць у Facebook Кузьміча.

Нагадаем, раней мастака арыштоўвалі за акцыю «Рэнесанс», падчас якой ён пачаў раскопваць магілу мастака Ван Гога на французскіх могілках Овер-сюр-Уаз. Тады Кузьмічу прысудзілі штраф. Яму таксама пагражала дэпартацыя з ЕС, але пазней рашэнне замянілі на патрабаванне пакінуць толькі тэрыторыю Францыі.

🖼 Падчас акцыі «Insemenation» Аляксея Кузьміча.

3 months, 1 week ago
**У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася …

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава Захара Кудзіна

Персанальная выстава Кудзіна «З'ява», якая адкрылася 12 верасня, — гэта спроба асэнсаваць феномен творцы, які стаў адной з самых яркіх зорак беларускага мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў, пішуць у НЦСМ. У экспазіцыі можна пабачыць як ужо добра вядомыя працы, так і тыя, якія не экспанаваліся раней.

Выставу можна наведаць да 27 кастрычніка з серады па нядзелю. Квіткі: дарослы — 9 BYN, льготны — ад 3 да 6 BYN.

Каб даведацца трохі больш пра творчасць Кудзіна, можна паглядзець падборку яго прац на нашым сайце. А на адмысловым рэсурсе, прысвечаным мастаку, можна знайсці не толькі фотаздымкі яго выставачных праектаў, а яшчэ і 3D-праекцыю майстэрні, інтэрв'ю ў перыяд з 2016 па 2019 гады і не толькі.

🖼 Фота: НЦСМ.

5 months, 2 weeks ago

Фатограф Яўген Атцецкі атрымаў ганарар за выставу, якая прайшла паўтары гады таму

На днях на старонцы Атцецкага ў Facebook з'явіўся допіс пра тое, што ён нарэшце атрымаў грошы за выставу.

— 467. Праз такую колькасць дзён я нарэшце атрымаў свой ганарар за выставу ў Юрмале, — напісаў фатограф у Facebook. — Па словах арганізатара з беларускага боку на правядзенне выставы спатрэбілася больш грошай, чым яны закладалі, таму вырашылі сэканоміць, як звычайна, на аўтарах (свой ганарар, вядома, атрымалі).

Нагадаем, у сакавіку 2023 года ў Латвіі прайшла выстава, прысвечаная беларускаму пратэсту. Яе ўдзельнікамі сталі беларускія фатографы і мастакі, сярод якіх Яўген Атцецкі, Яўген Ярчак, Уладзімір Цэслер і Ганна Мядзведзева. Да ўдзелу ў выставе іх запрасіў беларускі актывіст Дзяніс Давыдаў, ён жа абяцаў творцам ганарар, які адразу выплачаны не быў нібыта з-за перавышэння бюджэту.

Па спасылцы на нашым сайце можна сцісла пачытаць пра канфлікт разам з парадамі юрысткі аб тым, як мастакі і мастачкі могуць засцерагчы сябе ў падобных выпадках.

7 months, 1 week ago

Куды схадзіць на Ноч музеяў-2024 у Мінску, Вільні і Варшаве? Сабралі варыянты для вашага вечара 18 траўня

? У прасторы mooon у мінскім ТЦ Palazzo адбудзецца мерапрыемства «Ночь музеев: точка притяжения». Кожны і кожная зможа паглядзець кіно пра Босха, Гойа, Гагена, Музей Прада або Эрмітаж ці паслухаць лекцыі пра Венецыянскую біенале і сучаснае мастацтва, а таксама наведаць выставу беларускіх творцаў.

? У Палацы мастацтваў абяцаюць насычаную праграму «Любимое время… Ночь». Акрамя фестываля Арт-Мінск 2024, там падрыхтавалі лекцыі і сустрэчы з мастакамі, майстар-класы па калажу, лінагравюры, жывапісу і не толькі.

? У Нацыянальным мастацкім можна наведаць квэст у абсалютнай цемры, распісаць шоперы, самастойна стварыць паштоўку на майстар-класы па лінагравюры і нават намаляваць што-небудзь кавай.

? НЦСМ у Мінску запрашае на творчую сустрэчу з мастакамі і лекцыі пра мастацтва, архітэктуру і ўрбанізм.

? Ноч музеяў у «Арт Фабрыцы» адметная варкшопам па стварэнню папяровага арта, экскурсіямі, маляваннем у тэхніцы калякі, роспісам кубкаў, а таксама праектам «Activation» ад Kudin Project.

❤️‍? У Нацыянальнай оперы Варшавы можна будзе пабачыць сукенку з партрэтамі палітвязняў беларускай мастачкі Яны Шостак у рамках выставы брэнда адзення Risk.

? І таксама ў Варшаве адбудзецца мерапрыемства Art here — Art now ў межах выставы Suitcase ад Art Projekt Revolution. З 18.00 да 00.00 мастакі будуць ствараць працы на тэму дома, адначасова з гэтым зладзяць літаратурны вечар і замалёўкі пры падтрымцы One Coffee — One Sketch Warsaw. Лакацыя — галерэя Przeciąg

? Беларускі музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні запрашае на адкрыццё выставы графікі мастака Алега Аблажэя. Пакажуць працы, створаныя падчас вучобы на факультэце графікі Віленскай акадэміі мастацтваў, і не толькі.

We recommend to visit
HAYZON
HAYZON
6,053,581 @hayzonn

لا اله الا الله محمد رسول الله

👤 𝐅𝐨𝐮𝐧𝐝𝐞𝐫: @Tg_Syprion
🗓 ᴀᴅᴠᴇʀᴛɪsɪɴɢ: @SEO_Fam
Мои каналы: @mazzafam

Last updated 3 weeks, 4 days ago

Architec.Ton is a ecosystem on the TON chain with non-custodial wallet, swap, apps catalog and launchpad.

Main app: @architec_ton_bot
Our Chat: @architec_ton
EU Channel: @architecton_eu
Twitter: x.com/architec_ton
Support: @architecton_support

Last updated 2 weeks, 5 days ago

Канал для поиска исполнителей для разных задач и организации мини конкурсов

Last updated 1 month ago