Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 2 weeks, 6 days ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
**Стартавыя склады ад "Дынама" і "Капенгагена"
❗️** Скрыпчанка выставіў мабільную тройку форвардаў, якая ў суме згуляла 182 хвілін за апошнія 3 матчы.
❗️ Адэола пасля публічнай крытыкі і 3-х матчаў па-за заяўкай выходзіць у старце. Апошні раз ён пачынаў матч з першых хвілін у верасні.
❗️ Экс-гулец берасцейскага "Дынама" Гарананга, які сёлета перайшоў у "Капенгаген", аднавіўся ад траўмы, але застаўся на лаўцы.
Дырэчы, Шкурын ужо не так моцна адстае ад графіка мінулага сезона
Пасля 16-га тура ў Шкурына было 8 забітых мячоў (зараз 5), але 3 з іх ён аформіў менавіта ў 16-м туры супраць "Погані". Здарылася гэта без аднаго дня год таму.
2-і круг чэмпіянатаў класічна праходзіць для Шкурына як мінімум не горш за першы.У Ізраіле ён закінуў за 2-і круг 7 з 14 сваіх галоў.
У мінулым сезоне Ekstraklasa – 8 з 16.
Але галоўны перфоманс быў яшчэ ў Беларусі.
Гучыць дзіка, але ў сезон, калі Ілля стаў найлепшым бамбардзірам ЧБ з 19 галамі за "Энергетык", ён забіў 16 з 19 галоў за 2 круг.
Таму час вярнуцца на узровень мінулага сезона дакладна ёсць.
**Update: "Сталь" выйграла 2:1, і так выйшла, што гол Шкурына зноў стаў пераможным
❗️** Мячы беларуса прынеслі камандзе 10 балаў з 18.
❗️ Ілля забіў 5 з 16 галоў "Сталі". (~31%)
"Дынама" можа стабільна перамагаць "на класе", а "Тарпеда" з "Нёманам" – не
І гэта адна з важных прычын будучага чэмпіёнства каманды Скрыпчанкі.
Можна ўмоўна падзяліць чэмпіянат на верхнюю шасцёрку, куды ўваходзяць абодва "Дынама", "Тарпеда", "Нёман", "Віцебск" і "Гомель", і астатнія клубы.
Усе верхнія 6 клубаў – даволі стабільныя каманды. Іх матчы паміж сабой на працягу сезона амаль заўсёды былі цэнтральнымі ў туры.
Дык вось менскае "Дынама" ў матчах з 10 астатнімі клубамі (пакуль такіх матчаў было 18) толькі тройчы згуляла ўнічыю і не пацярпела ніводнай паразы. Мы памятаем, колькі матчаў "менчукі" забіралі з лікам 2:0. Гэта паказчык таго, што каманда Скрыпчанкі ўмее збіраць "дзяжурныя" перамогі.
У "Нёмана" ў матчах з ніжняй дзясяткай – 2 нічыі і 3 паразы (за 19 гульняў).
У "Тарпеда" – 3 нічыі і 2 паразы. (18 такіх матчаў).
Менавіта ў такіх гульнях вырашаўся лёс гэтага чэмпіянату, а у сустрэчах "Дынама" – "Нёман" і "Дынама" – "Тарпеда" каманда Скрыпчанкі зусім не дамінавала і не была на галаву вышэй.
Калі лічыць усё сустрэчы каманд у сезоне, то вымалёўваецца такая карціна:
"Нёман" адзін раз саступіў "Дынама" ў матчы са скандальным судзействам, і 1 раз каманды згулялі ўнічыю. Апроч гэтага, менавіта каманда Кавалевіча выбіла "менчукоў" з Кубка.
З "Тарпеда" ў "бела-блакітных" 2 нічыі ў сезоне і параза ў Суперкубку.
Але ўжо перад "Капенгагенам" "Дынама" можа аформіць чэмпіёнства, калі зноў дзяжурна пераможа БАТЭ (каманду з ніжняй дзясяткі).
Лапавухаў таксама дэбютаваў пры іспанцыВыляцеў з галавы самы яркі з пачаткоўцаў.
Агулам 11 дэбютантаў. Сярэдні ўзрост – 22,6 года.
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 2 weeks, 6 days ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago