Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

Каардынацыйная рада

Description
Прадстаўнічы орган дэмакратычных сіл і арганізацый. Сайт: https://rada.vision/

Мэты:
— арганізацыя працэсу
пераадолення палітычнага крызісу

— забеспячэнне згоды ў грамадстве

— абарона суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь

@FeedbackDvizhBot
Advertising
We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 3 weeks, 3 days ago

Открытая RSS лента новостей

Last updated 4 months, 4 weeks ago

1 week, 1 day ago

❗️Выбарчая камісія накіравала адказ на скаргу і запыт абгрунтавання рашэння да спадарыні Аліны Коўшык.

👉 У адказе даведзена абгрунтаванне раней прынятага ВК рашэння, а таксама пытанні, адказы на якія неабходны для працэсу перагляду дадзенага рашэння.

📝 У выпадку атрымання дадатковых дадзеных якія камісія пазначыла ў накіраванам адказе, Выбарчая камісія разглядзіць пытанне аб адмене рашэння аб выключэнні кандыдатуры Аліны Коўшык са спіса выбарчага субʼекта «Еўрапейскі выбар» і ўнясенні адпаведных змяненняў у пастанову Выбарчай камісіі ад 25 красавіка 2024 года «Аб зацвярджэнні спісаў выбарчых субʼектаў».

ℹ️ Дадаткова камісія паведаміла, што дадзеныя кандыдата выбарчага субʼекта, у выпадку несупадзення пададзеных ім звестак з дадзенымі ідэнтыфікацыйнага дакументу, указваюцца ў наступным парадку:

- імя (якое кандыдат просіць указаць у выбарчым спісе);
- у дужках – імя, якое кандыдат мае паводле ідэнтыфікацыйнага дакументу на цяперашні час;
- прозвішча (якое кандыдат просіць указаць у выбарчым спісе);
- у дужках – прозвішча (якое кандыдат мае паводле ідэнтыфікацыйнага дакументу на цяперашні час);

1 week, 1 day ago
1 week, 1 day ago

ВЫБАРЧАЯ КАМІСІЯ
па правядзенні выбараў
у Каардынацыйную Раду ІІІ склікання

ПУБЛІЧНАЯ ЗАЯВА

26 красавіка 2024 года
г. Варшава

Выбарчая камісія па правядзенні выбараў у Каардынацыйную Раду ІІІ склікання (далей - Выбарчая камісія) ў асобах Алены Прыходзька (Старшыні), Андрэя Атаманчука, Яраслава Бекіша, Дзмітрыя Лазавіка, Альвіны Мінгазавай і Алены Філатавай, у сувязі са з’яўленнем інфармацыі аб намеры правесці галасаванне ў дзейнай Каардынацыйнай Радзе па пытанні ўнясення зменаў у Палажэнне аб выбарах у Каардынацыйную Раду ад 31 сакавіка 2024 года (далей - Палажэнне), выказвае наступную кансалідаваную пазіцыю:

Выбарчая камісія ва ўстаноўчай дамове падцвердзіла добраахвотна ўзятыя на сябе абавязкі правесці выбары ў Каардынацыйную Раду ІІІ склікання ў адпаведнасці з Палажэннем. У прэамбуле дадзенага дакумента прызнаецца прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў правоў чалавека і стандартаў дэмакратычных выбараў. Акрамя таго, у адпаведнасці з пп. 4.1.7 пункта 4 Палажэння Выбарчая камісія з’яўляецца органам, якой дзейнічае незалежна ад структур дэмакратычных сіл, у тым ліку Каардынацыйнай Рады.

Любое ініцыіраванае Каардынацыйнай Радай змяненне ў Палажэнне з’яўляецца неправамерным, зыходзячы з наступнага: гэта не толькі супярэчыць агульнапрызнанаму прынцыпу юрыдычнай вызначальнасці ў дачыненні да ўдзельнікаў выбарчага працэсу, але і таксама з’яўляецца ўмяшаннем у незалежнасць Выбарчай камісіі, паколькі любое змяненне правілаў правядзення выбараў нясе наступствы для яе дзейнасці.

Адпаведна, мы заяўляем, што любыя змены ў Палажэнне будуць разгледжаны намі як неправамернае ўмяшанне ў незалежную дзейнасць Выбарчай камісіі, што не пакіне яе чальцам іншага выйсця, акрамя самароспуску.

Старшыня Выбарчай камісіі
А. Прыходзька

2 weeks, 1 day ago

Выбарчая камісія прыняла і апрацавала тры спісы

Спісы «Незалежныя беларусы», (лідар Максім Шабуцкі) і «Закон і Правапарадак» (лідар Аляксандр Азараў) даслалі ўсе неабходныя дакументы, выканалі гендарныя і іншыя патрабаванні, атрымалі індывідуальныя ідэнтыфікацыйныя коды і перайшлі на этап верыфікацыі чальцоў спісаў.

Ад лідара спісу «Салідарнасць»Георгія Дмітрука ВК чакае на ўдакладняючы дакумент.

Нагадаем, што лідар або лідарка спіса выбарчага суб'екта мусіць запоўніць
Форму першаснай падачы заяўкі.

Цягам 48 гадзін кожны член гэтага спіса будзе абавязаны пакінуць свае дадзеныя для верыфікацыі ў адпаведнай Форме верыфікацыі выбарчага спіса.

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту elections@rada.vision

2 weeks, 1 day ago
2 weeks, 5 days ago
3 weeks ago

Новае відэа на нашым канале!
https://youtu.be/or66ZvsIrQ0

Зараз Каардынацыйная рада знаходзіцца ў перадвыбарчым перыядзе. Але што гэта значыць? Якія галоўныя падзеі адбыліся? Глядзіцце гэта відэа і пішыце ў каментарах вашыя пытанні.

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту elections@rada.vision

YouTube

Што такое выбары? Тлумачым на пальцах! Выбары ў КР / Каардынацыйная рада

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту elections@rada.vision Ці вы ведалі, што выбары — гэта працэс, а не проста галасанне і падлік? Менавіта пра выбары ў каардынацыйную раду…

3 weeks, 1 day ago
Каардынацыйная рада
3 weeks, 1 day ago
Каардынацыйная рада
4 weeks, 1 day ago

Тры юрысты, журналістка і тэолаг. Зацверджаны склад выбарчай камісіі
Агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады зацвердзіла склад выбарчай камісіі на выбары КР. У яе ўвайшлі 5 чалавек. Яны не могуць быць кандыдатамі на маючых адбыцца выбарах.

Андрэй Атаманчук – юрыст, правазнавец, былы адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў. У канцы сакавіка 2022 года падвергся пераследу з боку беларускіх уладаў: адседзеў 30 сутак, а затым быў пазбаўлены права на прафесію. Цяпер пражывае ў Літве.

Зміцер Лазавік – юрыст, былы адвакат. Быў назіральнікам на выбарах прэзідэнта ў 2020 годзе, быў дэлегатам на платформе Сход. У 2021 па месцы рэгістрацыі адваката адбыўся ператрус у межах крымінальнай справы, у якой Зміцер з'яўляўся абаронцам. З 2021 года пастаянна пражывае ў Польшчы, працуе намеснікам дырэктара па развіцці ў камерцыйнай арганізацыі.

Альвіна Мінгазава – юрыстка, былы член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. У сувязі з тым, што з 2020 года большасць спраў, якія вяла адвакатка, былі палітычнага характару, у 2022 годзе была вымушана пакінуць Беларусь. Цяпер працуе юрысткай у ініцыятыве Free Belarus Center, якая дапамагае беларусам ва Украіне і Польшчы.

Яраслаў Бекіш – тэолаг-рэлігіязнаўца, магістр паліталогіі ЕГУ, экс-каардынатар сеткі экалагічных грамадскіх арганізацый «Зялёная сетка», былы член кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, былы член праўлення міжнароднага кансорцыўма «ЕўраБеларусь». 3 2001 года быў валанцёрам і назіральнікам ад міжнародных грамадскіх арганізацый на выбарах у Беларусі, Малдове і Украіне. Дэлегат Каардынацыйнай рады 2-га склікання.

Алена Прыходзька – журналістка, медыя-мэнэджарка, грамадская актывістка. Алена з'яўляецца дэлегаткай КР другога склікання, уваходзіць у склад фракцыі «Шчаслівая нацыя».
У 2021 годзе выехала ва Украіну, з пачаткам расійскага ўварвання пераехала ў Еўропу.

Падрабязней пра мандат выбарчай камісіі можаце пачытаць у палажэнні аб выбарах

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая.* Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту elections@rada.vision***

Rada.vision

Положение о выборах в Координационный совет

В целях определения порядка организации выборов Координационного совета третьего созыва Признавая приоритет общепризнанных принципов прав человека и стандартов демократических выборов Принимая во внимание приоритет безопасности участников избирательного процесса…

We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 3 weeks, 3 days ago

Открытая RSS лента новостей

Last updated 4 months, 4 weeks ago