Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 weeks, 2 days ago
Last updated 1 year, 4 months ago
? «Просім захаваць „Белсат“ у цяперашнім выглядзе, як гучны напамін пра тое, што праўду не схаваеш!»
Наш тэлеканал у гэты няпросты часпадтрымала ABBA – Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой.
Прэзідэнт асацыяцыі Яўген Буры скіраваў ліст да прэм’ер-міністра Польшча Дональда Туска. Ён нагадаў, што ў цяперашнія часы, калі вельмі лёгка распаўсюджваецца дэзінфармацыя, надзвычай важна падтрымліваць журналістыку і медыі, вартыя даверу. Менавіта такія медыі спрыяюць пабудове добра інфармаванага грамадства і здаровай дэмакратыі.
? Дзякуем за падтрымку
? Запрашаем прыняць удзел у апытанні!
Дарагія бізнесоўцы, у нас ёсць 3 простыя пытанні, якія дапамогуць лепш зразумець і ацаніць бізнес-клімат для беларусаў у Еўразвязе.
? Навошта гэта патрэбна?
Ваш удзел дазволіць дакладней адлюстраваць рэальную сітуацыю і мэтанакіравана абараняць інтарэсы беларускай бізнес-супольнасці ў Еўразвязе. З гэтымі дадзенымі АВВА будзе звяртаць увагу ўладаў еўрапейскіх краін на нашыя агульныя праблемы і адвакатаваць іх вырашэнне як на нацыянальным, так і на агульнеўрапейскім узроўні.
Мы працуем для вас і хочам зрабіць умовы для вядзення бізнесу з беларускімі кранямі найлепшымі.
?Кожны голас мае значэнне!
⚡️Салідарныя з "Белсатам"! АВВА накіравала афіцыйны ліст да прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска з заклікам захаваць галоўны незалежны тэлеканал для беларусаў.
На пачатку ліпеня стала вядома, што "Белсат" плануецца ўключыць у склад новай польскай медыяструктуры — Цэнтра замежных праграм, які аб’яднае тэлеканалы, што вяшчаюць на замежных мовах. 23 ліпеня тэлеканал паведаміў, што "праз шматлікія тэхнічныя праблемы сайт пераходзіць на мінімальны рэжым працы", а з 1 жніўня сайт перастаў працаваць.
?У сучасных умовах, калі ў Беларусі душыцца свабода слова і пераследуюцца незалежныя журналісты і арганізацыі, "Белсат" застаецца важным інструментам для распаўсюджвання праўдзівай інфармацыі і падтрымкі грамадзянскай супольнасці. Знікненне канала азначала б страты для ўсяго дэмакратычнага руху.
Мы заклікаем захоўваць "Белсат" у яго незалежнай форме як гучны напамін аб тым, што праўда не можа быць заглушана!
⚪️?⚪️ Сёння, у дзень Годнасці і Салідарнасці з Беларуссю, заклікаем глядзець у будучыню, развівацца, крочыць наперад, трымацца разам і рушыць да перамогі!
Мы ганарымся, што значная частка сумленных беларускіх бізнесоўцаў, якія ў 2020-м годзе праявілі сваю пазіцыю і адкрыта выступілі супраць гвалту і несправядлівасці, цяпер з'яўляюцца сябрамі АВВА. Разам мы будуем і ўзмацняем сусветную беларускую бізнес-супольнасць са сваімі прынцыпамі, каштоўнасцямі, гатоўнасцю да ўзаемадапамогі і падтрымкі.
▫️АВВА — адна з арганізацый, якая робіць усё магчымае, каб паказаць прыклад аб'яднання. Беларускія бізнесоўцы стварылі Асацыяцыю, каб супольна вырашаць праблемы, лабіяваць інтарэсы беларусаў за мяжой, дзяліцца досведам, падтрымліваць адзін аднаго.
?Далучайцеся да АВВА, каб знайсці партнёраў, блізкіх па духу людзей, трапіць у моцнае асяроддзе, якое дапамагае і натхняе сваім прыкладам. З намі — выбітныя бізнесоўцы з беларускімі каранямі, разам працуем на лепшую будучыню для нашай краіны!
? Ваш бізнес у Літве сутыкнуўся з перашкодамі для развіцця, вы шукаеце партнёраў/пастаўшчыкоў ці хочаце абмеркаваць стратэгію развіцця свайго бізнесу — запісвайцеся на бясплатную кансультацыю!
Вашымі кансультатамі будуць спецыялісты Літоўскай канфедэрацыі працадаўцаў (Lietuvos Darbdavių Konfederacija, LDK) пад кіраўніцтвам Віцэ-прэзыдэнткі Аўрэліі Мальдутыце (Aurelija Maldutytė), якая мае вялікі досвед адвакатавання інтарэсаў бізнесу ў Літве, вялікую сетку кантактаў і досвед міжнароднага бізнесу.
✔️Не мае значэння памер і стан вашага бізнесу, вы можаце звярнуцца абсалютна па любых пытаннях і знайсці падтрымку!
?Запаўняйце анкету для запісу на кансультацыю.
Пасля разгляду заяўкі з вамі звяжуцца спецыялісты ад LDK/АВВА з прапановай часу сустрэчы на першую кансультацыю. Усе сустрэчы запланаваныя офлайн, онлайн-фармат магчымы толькі ў выпадку другой і наступных сустрэчаў з кансультантам.
Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу #EUforBelarus#ЕСдляБеларусі
⭐️Знайсці партнёраў, блізкіх па духу людзей, трапіць у моцнае асяроддзе, якое дапамагае ісці наперад і натхняе сваім прыкладам — усё гэта і шмат іншай падтрымкі вы атрымаеце, далучыўшыся да АВВА!
Сяброўства ў АВВА — гэта:
? Прававая і адміністрацыйная падтрымка.
Лабіяванне, адвакатаванне, прадстаўніцтва і абарона правоў ды інтарэсаў сумленнага беларускага бізнесу ў існай геапалітычнай сітуацыі.
✏️ Кансультацыі і экспертная падтрымка.
Мы прадастаўляем кансультацыі адмыслоўцаў па бізнесе, юрыстаў і экспертаў міжнароднага ўзроўню, спрыяем абмену досведам і найлепшымі практыкамі для развіцця бізнесу.
? Адукацыя і развіццё.
ABBA ажыццяўляе адукацыйныя ініцыятывы, у тым ліку бізнес-семінары, вэбінары і інш. Мы дапамагаем атрымаць фінансаванне на адукацыю ў ЕЗ і ЗША, каб нашыя сябры маглі атрымліваць доступ да ўнікальных рэсурсаў, якія спрыяюць іх паспяховай адаптацыі і развіццю ў новых умовах.
? Фінансавая падтрымка бізнесу.
Садзейнічанне ў прыцягненні фінансавання для бізнесу, стартапаў і бізнес-ідэй. У распрацоўцы знаходзіцца праект АВВА Invest Club, мэтай якога з’яўляецца пашырэнне магчымасцяў фінансавання беларускіх бізнесаў за мяжой.
? Нэтворкінг.
Развіццё беларускай бізнес-супольнасці ў замежжы — адзін з асноўных прыярытэтаў нашай працы. Нашыя падзеі і праграмы дапамагаюць пашыраць дзелавыя кантакты і партнёрствы, знаходзіць падтрымку для развіцця бізнесу.
? Інтэграцыя.
Доступ сяброў АВВА да партнёрскіх бонусных праграм, якія спрыяюць развіццю бізнесу і мінімізацыі выдаткаў, магчымасць прасоўвання бізнесу праз медыярэсурсы.
?Падтрымка жанчын у бізнесе.
Мы стварылі Альянс беларускіх бізнес-лэдзі — аб’яднанне таленавітых, паспяховых і здольных беларускіх жанчын за мяжой для абмену ідэямі і досведам, узаемнай падтрымкі, адукацыі і пошуку магчымасцяў.
✔️Падрабязней пра сяброўства ў Асацыяцыі, лайфхакі, гісторыі поспеху і пераадольвання цяжкасцяў, матывацыя і годныя парады — у размовах з беларускімі бізнесоўцамі, сябрамі АВВА, на нашым YouTube-канале.
Маеце пытанні? Калі ласка, звяртайцеся да нас: +48797002890 | @ABBA_telegram | [email protected]*.
Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу* #EUforBelarus#ЕСдляБеларусі
YouTube
#abbabusiness #бизнес #ассоциация #предприниматель #беларусь #belarus #бизнесвпольше #shortvideo
✔️Наладзіць новыя сувязі, зразумець, куды мы ідзем разам і як мы можам лепш працаваць — далучайцеся да 35-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі!
Беларусы Канады, ЗША і Еўропы, бізнесоўцы, прафесіяналы, эксперты, прадстаўнікі дыяспаральных арганізацый і фондаў, даследчыкі, навукоўцы і творцы — запрашаем вас да ўдзелу ў гэтай гістарычнай падзеі!
У праграме:
▫️Панэль "Хай-тэк і сучасныя тэхналогіі".
▫️Панэльная дыскусія "Узаемадзеянне беларускага бізнесу, медыяў і дыяспаральных арганізацый".
▫️Прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў.
▫️Выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў.
▫️Вялікі канцэрт канадыйскіх і амерыканскіх музыкаў.
▫️Прэзентацыі аб выбітных беларусах з дыяспараў ЗША і Канады.
▫️Экскурсіі, нэтворкінг і інш.
? Падрабязная праграма з'езду.
*? Рэгіструйцеся па спасылцы*.
*⏰ *31 жніўня-2 верасня, сустракаемся ў Таронта (Канада)!
Размаўляем, разумеемся, яднаемся на #Canada2024 і працуем разам дзеля лепшай будучыні Беларусі!
Арганізатары і партнёры: Згуртаванне Беларусаў Канады, Беларуска Амерыканскае Заадзіночанне, Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы, ABBA, GVA Lighting, Парафія Св.Кірылы Тураўскага.
YouTube
З'езд беларусаў Паўночнай Амерыкі
#abbabusiness #бизнес #belarusian #canada #canada2024 Беларусы Канады, ЗША і Еўропы, бізнесоўцы, прадстаўнікі дыяспаральных арганізацый і фондаў, даследчыкі, навукоўцы і творцы — запрашаем вас да ўдзелу ў гістарычнай падзеі! 31 жніўня-2 верасня ў Таронта…
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 weeks, 2 days ago
Last updated 1 year, 4 months ago