Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago
Першыя серыя досыць хайповага серыяла Раздзяленне (Severance) Знічка Кінакіпа P.S. досыць верагодна другі сезон таксама аператыўна будзе) P.P.S. вершыкі таксама будуць, я проста не пэўны на колькі вы гатовыя да чарговага фанфіка па бібліі))
Казка пра тузін апосталаў
Сымон маліўся іншаму прароку,
Андрэй ужываў дарма ягонае імя,
Філіп співаўся ў святы так, што ад яго патроху
І розум, і свядомасць адышла.
Фадзей прытворна шанаваў бацькоўства,
Мацвей кахаў суседку з маставой,
А Ян жа спаць не мог праз справаводства:
“Бог ведае, хто з вязняў мной асуджаных сустрэў спакой”.
Абое Якавы па змове забівалі,
Варфаламей яшчэ і пэўна абкрадаў.
Фама? Фама жадаў увагі кожнай кралі,
А Пётар зайздрыў страшна, паміраў.
Іўда быў із іх адзіны шчыры,
Ды не са мной, а сам з самім сабой.
Яму даруйце вырак справядлівы.
Палае вераснёвы сухастой.
Незвычайны фармат, але вось аўдыёверсія верша, для самых лянівых. Калі хочаце больш такога накідайце рэакцый, каб я ведаў
Château de Brest
Убогіх нікчэмаў парэшткі,
Між цэглы чырвонай, металу.
І клятая зорка ўсмешкай,
Як быццам бы гэтага мала.
Пад імі муры і саборы,
Пад імі жыццё змарнавана,
У тых, чыя жыцці і горы,
Бізун выганяў з Ханаана.
Па іншыя берагі рэчкі,
Прыток Мухавец Іардана,
Іх гналі багнетамі прэчкі,
Каб мейсца турмою паўстала.
Каб іхнія жонкі і сёстры,
У жалобныя строі убраны,
Трывалі загады гостры.
Сыны перш бацькоў паміралі.
Праз столькі гадоў а ні жалю,
Праз столькі гадоў а ні гуку,
І зноўку на бокі шаляў
Кідаюць нашы пакуты.
На помніку пранцых салдатаў,
Дзе вязняў і катаў ляжала,
Я станчу на костках катаў,
А вязням заенчу ірвана.
Спускаецца ў пекла Персіфона,
Ні плача, а ні смутку, не туга,
Бо берагі Эгейскія і мора,
І сам Алімп ад пікаў і да дна
Яе не чуе і не разумее.
Не на кайнэ ўжо праслаўлены стратэг,
Што ўнукам быў магутнага Тэсэя,
Цалуе ногі Артаксерксу на пацех.
Каб той казаў што мы та з імі вечны брацця,
Каб не згадалі фермапілаў прыбярог,
Аболы па чатыры дзеля здрайца,
Пяцьсот талантаў каб пабудаваць спартанскі флот.
Пярсіцкая жа шляхта воўкам вые,
Калі пачуе як святкуем Саламін.
Маўляў мы ж за адно, забылі?
Наш вораг і язык заўжды едін.
І кожны элін, раб із Сардаў, пэрык з Фіваў,
Сарамязліва але прагна, наяву
Прымроіць як палацы Хеменідаў
Гараць, і слава Аляксандраву вагню!
Ноч, вуліца, цыкады пстрыкаюць улета.
Я ўжо хвалююся, бо трэба даказаць.
Ці ты чакаеш там, ці фарбамі сагрэта?
Бо я спрабую прашаптаць, што меўся ўжо крычаць.
Хоць бляскат лат не красіць мне зусім аблічча.
І не закрыць мне неба шырынёй плячэй.
Не ўратаваць, і жыцця, як пакліча,
Я б меў імчаць, але стаю як кляты пень.
І гэта мой апошні год у гэтым доме.
Як год у мінулым, і мінуўшчым шчэ далей.
Я не шкадую, смерць мяне ўжо не дагоне
Калі не думаць, я смялейшы чым Эней
Калі ж падумаць, я цкаваны звер у гэтай пастцы.
Без ведаў, што чакае нас далей,
Жыву апошні год у клятай масцы,
Мяўляў прарок, маўляў трымаемся шчыльней.
Драккар імя твайго я апушчу ў цёмны воды,
Ці лёс нам разам жыцці жыць не думай, салавей.
Як доля нам, і курганы бліжэй і не забудуць оды.
Не доля—дык мы проста ляжам пашырэй.
Кіла Сэ'лай
Клянуся радзімай, якую спадзяюся калісь пабачыць,
І адзінымі халямі бязмежных гліняных палёў,
Што я вярнуся, ці дзеці мае, калі Бог нам прабачыць,
І не прымусіць бадзяцца ў космесе яшчэ трыста год ізноў.
Клянуся сваім спрадвечна памеянскім сэрцам,
Выгнаць, перамагчы ці хоць перажыць трэўмверат.
Каб суланскія праскрыпцыі гэтага праклятага месца
Скасаваць, і павярнуць мой народ назад.
І няхай мне прабачаць мутныя багны глыбіні,
Што я хоць і стаюю тут, паветрам дыхаю гэтым.
Паветра атручанае, думкамі я ня з імі.
Выжыванне ад жатвы народаў стала адзінай трывалай мэтай.
Усе мае словы не маюць значэння,
Складаныя, простыя, усе як адно.
Яна прабяжыць іх без тлумачэння,
Нясцерпна, пахмура, падняўшы брыво,
І выдасць звычайнае "я прачытала
Але без паў літра цябе не паняць.
Другі ж раз ірвацца ня буду, дастала.
Я з сябрам іду на шпацыр пагуляць".
Іх хтосці чытае слязой захаплення,
Камусці цікава задумка мая.
Я ж бачу сябе дзіваком з залысеннем,
Бо ёй абыякава кожна страфа.
Пра Рым і пра мову, пра смерць і пра зоры,
Як стрэлы сармата каштуюць жыцця...
Калі той намёк быў не досыць празоры:
КАХАЦЬ НЕ ЎМЕЮ! Такая куцця.
Але НЕ КАХАЦЬ НЕ ЎМЕЮ таксама,
Як жыць, як пісаць, як завыць ззабыцця.
Мне вечнасці б была бы з ёю замала
А маю тры дні, роспач, вусны цяпла.
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago