Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 2 weeks, 6 days ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
У Шуміліне за «распаўсюд экстрэмізму» будуць судзіць загадчыка хірургічнага аддзялення ЦРБ Ігара Гудкова
Ігар Гудкоў – шматдзетны бацька, якога ледзь не вымусілі звольніцца з працы ў 2020-м годзе. Тады за яго ўступіліся землякі, накіраваўшы ў райвыканкам калектыўны ліст, які падпісалі пад тысячу чалавек. ➡️ https://tinyurl.com/4d885une
31 студзеня разбіраць адміністрацыйную справу, распачатую супраць лекара паводле ч.2 арт.19.11 КаАП, будзе старшыня Шумілінскага раённага суда Інна Грабоўская.
На Нобелеўскую прэмію міру вылучаны беларускі палітвязень Мікалай Статкевіч.
Пра гэта ў Facebook напісаў Яўген Вільскі, выканаўца абавязкаў старшыні партыі "Народная Грамада":
"Депутат Европейского парламента Пятрас Ауштравичус зарегистрировал лидера беларуской оппозиции Н. Статкевича кандидатом на присвоение Нобелевской премии мира.
Сумасшедшая работа в авральном порядке по сбору материалов была проведена командой Народной Грамады.
И мы успели до окончания срока приёма заявок".
Лідар "Народнай грамады" Мікалай Статкевіч асуджаны да 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму за " арганізацыю масавых беспарадкаў". Палітвязень адбывае пакаранне ў Глыбоцкай ПК_13, дзе яго амаль два гады трымаюць у рэжыме інкамунікада — без сувязі з роднымі і знешнім светам. ➡️ https://tinyurl.com/27rwet53
Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру за 2022 год быў прызнаны праваабаронца Алесь Бяляцкі. Ён атрымаў прэмію разам з расійскай арганізацыяй "Мемарыял" і Украінскім цэнтрам грамадзянскіх свабодаў.
Дуэт «Лукашолкі» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
Інфармацыя пра гэта 28 студзеня з'явілася на сайце МУС. У якасці асобаў, датычных да дзейнасці фармавання, згадваюцца дзве асобы: ураджэнка пасёлка Варапаева Пастаўскага раёну Ганна Федаронак і Ганна Канавалава, жыхарка Мінска, у якой дачка і зяць - палітычныя зняволеныя. Стваральніцы «Лукашолак» ужо некалькі год знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.
«Лукашолкі» - гэта відэазборнік гумарыстычных і сатырычных міні-спектакляў, дзе галоўныя персанажы – дзве вясковыя жанчыны, якія каментуюць беларускія навіны «з тэлевізара» паводле ўласнага разумення. Атрымліваецца ў іх вельмі смешна, але часам ад гэтага надзвычай сумна. ➡️ https://tinyurl.com/4pz7ccnt
У Докшыцах прапануюць паставіць помнік Генрыху Дмахоўскаму – выбітнаму скульптару і інсургенту.
Дмахоўскі загінуў падчас паўстання 1863–1864 гг у баі з царскімі войскамі ля маёнтка Парэчча цяперашняга Докшыцкага раёна. Ягоныя 214-я ўгодкі прайшлі сёлета 26 кастрычніка, і ў наступным юбілейным годзе было б вельмі дарэчы ўшанаваць памяць славутай асобы ўсталяваннем помніка ў райцэнтры.
Як варта было чакаць, прапанова сыходзіць не ад мясцовых уладаў, а ад актывістаў Віцебшчыны, зацікаўленых у захаванні гістарычнай памяці. ➡️https://tinyurl.com/mr35s2t8
12 лістапада быў "судны дзень" на Полаччыне.
Паводле ч.2 арт.19.11 КаАП у судзе Полацка і Полацкага раёна судзілі Міхаіла Куляшова і Дзяніса Каваленку. Абедзве справы разбіраў Уладзімір Бясецкі.
У судзе Наваполацка за "распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце" судзілі Алену Варламаву. Суддзёй была прызначана Зінаіда Балаболава.
Таксама у судзе Бешанковіцкага раёна паводле таго самага артыкула 19.11 КаАП судзілі 64-гадовую Святлану Германенка, яе справу разбірала старшыня Бешанковіцкага суда Наталля Рэут.
13 лістапада ў судзе Мёрскага раёна будуць судзіць Станіслава Пілецкага, якога вінавацяць за прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацыстскай сімволікі або атрыбутыкі ( ч. 1 арт. 19.10 КаАП)
Судзіць 63-гадовага супрацоўніка філіяла «Глыбоцкія электрычныя сеткі», трактарыста 5 разрада будзе суддзя Ірына Яскевіч. Яна ж 28 кастрычніка судзіла яго за "распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце" (ч.2 арт.19.11 КаАП)
Зараз доступ у сацыяльныя сеткі мужчыны абмежаваны.
Станіслаў Пілецкі быў прызнаны адным з найлепшых працаўнікоў Мёрскага раёна за 2021 год, яго партрэт быў вывешаны Раённай дошцы гонару.
❗️6 лістапада суды Віцебскай вобласці судзілі 11 чалавек па палітычных «адміністратыўках». Трое з іх былі выкліканы ў суд за парушэнне двух артыкулаў КаАП
У судзе Першамайскага раёна Віцебска суддзя Вольга Клімкова паводле ч.2 арт.19.11 КаАП судзіла віцяблянку Святлану Матылёнак.
У судзе Браслаўскага раёна, таксама за «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце, разбіралі справу Паліны Алешка. Старшыняваў на працэсе суддзя Аляксандр Вязіцкі. Паліне Алешка 39 гадоў, яна працуе ў Браслаўскіх элекстрасетках.
Леанід Жук, якога судзіў суддзя Глыбоцкага райсуда Андрэй Тарасевіч, таксама працуе на прадпрыемстве элекстрасетак, толькі ў Глыбокім. Падобна, што на прадпрыемстве адбылася праверка тэлефонаў у супрацоўнікаў. Бо на гэтым тыдні Андрэй Тарасевіч судзіў яшчэ некалькі работнікаў Глыбоцкіх элекатрасетак.
У судзе Докшыцкага раёна судзілі Аляксандра Гапанёнка – кіраўніка секцыі авіямадэлізму мясцовага раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Судовую справу мужчыны, якому ўдалося падрыхтаваць некалькі пераможцаў у спаборніцтвах па авіямадэлізму, разбіраў Дзяніс Корсак.
У судзе Полацка і Полацкага раёна 6 лістапада судзілі 5 чалавек па палітычных «адміністратыўках». Паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП – Ігара Балсуна і Уладзіміра Карабкова. Яшчэ траіх мужчын - Андрэя Мамонава, Сяргея Шчадзянкова і Дзмітрыя Талапілу -- судзілі не толькі за «распаўсюд экстрэмізму», але і за «несанкцыянаванае пікетаванне» ў інтэрнэце – паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП.
У Пастаўскім райсудзе разбіралі справы мужа і жонкі, на якіх склалі пратаколы за «распаўсюд экстрэмізму»: суддзя Наталля Максімовіч судзіла Дзямідка Аллу і Генадзя.
5 лістапада ў Віцебскай вобласці адбылося мінімум 10 судоў па палітычных «адміністратыўках».
???
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска ў асобе суддзі Дар'і Шайковай судзіў за «распаўсюд экстрэмізму» ў інтэрнэце Вячаслава Левіна.
У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска суддзя Алеся Кот разбірала справу Юрыя Трыбуласа, распачатую супраць яго таксама паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП.
У суд Першамайскага раёна Віцебска былі выкліканы Віктар Шымакоўскі і Сяргей Баранаў. Абодва суды па «экстрэмісцкіх адміністратыўках» правяла Вольга Клімкова.
У судзе Полацка і Полацкага раёна суддзя Уладзімір Бясецкі разбіраў справу Андрэя Жарнасека, распачатую за «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП
Паводле таго ж артыкула ў судзе Оршы і Аршанскага раёна судзілі Аляксандра Асмалоўскага. Суддзя Юлія Хаткевіч разгледзела адразу 4 адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя на мужчыну.
У судзе Лёзненскага раёна за «распаўсюд экстрэмізму» ў інтэрнэце судзілі Галіну Красавіну (суддзём быў прызначаны А. Лапушынскі)
Суддзя Глыбоцкага райсуда Андрэй Аляксеенка паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП судзіў Леаніда Маліноўскага.
❗️У Лепелі суддзя Міхаіл Юрчанка судзіў мясцовага жыхара Юрыя Паршко адразу па двух адміністрацыйных артыкулах паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП і ч.1 арт. 24.23 КаАП. Суд быў паказальны: яго праводзілі па месцы працы падсуднага, у мясцовым філіяле РУП «Белтэлеком».
У Лепельскім райсудзе таксама адбыўся «двайны суд»: паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП і ч.1 арт. 24.23 КаАП суддзя Наталля Сушко судзіла мясцовага жыхара Алега Бяляцкага.
Выйшаў на волю палітвязень, віцебскі культменеджэр Уладзімір Булаўскі ( на фота ў папярэднім пасце).
Пра гэта ён асабіста паведаміў у сваім Telegram-канале.
???
26 траўня 2023 г. Уладзіміра Булаўскага асудзілі на два гады зняволення ў калоніі, прызнаўшы вінаватым паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса ( Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Адбываў пакаранне ў ПК 2.
Былога палітвязня Аляксандра Патапава сёння зноў судзяць - за "распаўсюд экстрэмізму" (ч.2 арт.19.11 КаАП)
?Адміністрацыйную справу 70-гадовага жыхара вёскі Хатоля ў судзе Віцебскага раёна прызначаны разбіраць суддзя Міхаіл Зубеня.
У гэтым самым судзе 16 лістапада 2022 г. Аляксандра Патапава прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абоаза Аляксандра Лукашэнкі). Мужчыну пакаралі іпазбаўленнем волі на два гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Ен выйшаў на волю сёлета ўвесну.
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 2 weeks, 6 days ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago