Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

МОВА ТУТ

Description
Абаронім беларускую мову разам!
our.mova@gmail.com
Advertising
We recommend to visit

Сотрудничество / Связь:
@JohnBarrymore

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 weeks, 1 day ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 days, 10 hours ago

Чат - @eoguychat
По рекламе - @kroptop1

Last updated 2 months, 2 weeks ago

1 month, 1 week ago

А кто вам мешает по-беларускі говоріть- сутыкаліся з такім пытаннем?

Пакажыце гэты артыкул рускамоўным сябрам і знаёмым 🙌

P. S. Фота, што абрала рэдакцыя нам, вядома, не падабаецца. Але, нарэшце, мы можам запосціць замежны артыкул, які дакладна можа чытаць з Беларусі, тут зусім няма нічога “экстрэмісцкага” 😎

https://rus.delfi.ee/statja/120293704/mnenie-kak-v-belarusi-diskriminiruyut-za-belorusskiy-yazyk

Delfi RUS

МНЕНИЕ | Как в Беларуси дискриминируют за белорусский язык

Несмотря на то, что в Беларуси два государственных языка, русский язык вытесняет белорусский на государственном уровне, считает Катерина Гончаренко.

А кто вам мешает по-беларускі говоріть***❓***- сутыкаліся з такім пытаннем?
1 month, 2 weeks ago
**У Signal зьявілася беларуская мова ***💙*****

У Signal зьявілася беларуская мова 💙****

Стваральнікаў праграмы даўно прасілі распрацаваць беларускую вэрсію, і вось яна зьявілася. Паводле дасьледаваньня Comparitech, Signal уваходзіць у сьпіс найбольш бясьпечных мэсэнджараў.

1 month, 2 weeks ago
У 1385 г. была падпісаная Крэўская …

У 1385 г. была падпісаная Крэўская унія. І ў выніку вялікія князі літоўскія сталі і каралямі Польшчы. Пры перапісцы з валадарамі ўсходу Эўропы яны карысталіся беларускай мовай. Тут няма нічога дзіўнага, бо польскай пісьмовай мовы практычна яшчэ не існавала, па-польску не пісалі тады і ў самой Польшчы. Па-беларуску кірыліцай пісалі мірныя і гандлёвыя дамовы, найважнейшыя дзяржаўныя акты, прывілеі, граматы і іншыя дакумэнты.

3 months, 2 weeks ago
МОВА ТУТ
3 months, 3 weeks ago

У горадзе Жыткавічы плануецца будаўніцтва новага ўязнога знака горада. Гэты знак будзе ўстаноўлены на ўчастку паблізу прымыкання мясцовай аўтадарогі да трасы «Гомель — Кобрын».
На праекце знака назва горада выканана па-руску: «Житковичи».
Разам з тым, стары знак на тым жа месцы мае беларускамоўны надпіс: “Жыткавічы”.
Улічваючы гэта, а таксама тое, што Жыткавіцкі раён лічыцца адным з самых беларускамоўных у Гомельскай вобласці (амаль 83% жыхароў Жыткавіцкага раёну назвалі роднай беларускую мову),
ПРАШУ:
Выканаць надпіс на знаку на беларускай мове “Жыткавічы”.

3 months, 3 weeks ago

Беларусь – высокаўрабнізаваная краіна, дзе ў гарадах жыве прыкладна 80% насельніцтва. Большасць гарадскіх жыхароў жыве ў шматпавярховых дамах і карыстаецца ліфтам і праводзіць у іх агулам даволі вялікую частку свайго жыцця.

Апошнім часам была заўважана тэндэнцыя замены беларускамоўных правілаў карыстання ліфтам на рускамоўныя. Разам з тым у адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца беларуская і руская мовы. Такім чынам, ігнараванне беларускай мовы з’яўляецца неканстытуцыйным, а замена беларускамоўных правілаў карыстання на рускамоўныя – незаконным, што цягне адказнасць у адпаведнасці з арт. 10.16 КаАП.

Больш за тое, ігнараванне беларускай мовы ў правілах абыходжання з ліфтам стварае ўмовы для смяротнасці і траўматызму, бо беларускамоўны грамадзянін можа не ў поўнай меры можа зразумець рускамоўны тэкст, што прывядзе да трагічных наступстваў як для самога грамадзяніна, так і для жыхароў дома і самога ліфта.

У адпаведнасці з адзначаным,
ПРАШУ:
1. Пры замене старых або сапсаваных правілаў карыстання ліфтам новыя шыльды або налепкі з правіламі вырабляць на беларускай мове, або на беларускай і рускай мовах адначасова;
2. Адказаць у вызначаны законам час па сутнасці пастаўленай праблемы.

5 months, 2 weeks ago

Linguistic discrimination in Belarus

Can Belarusians save their mother tongue despite discrimination?
⬇️⬇️⬇️
https://youtu.be/77B6t90_Kto

Дыскрымінацыя беларускай мовы ў Беларусі для большасьці замежнікаў - у сілу дзікасьці і абсурднасьці гэтага факту - застаецца "сьляпым плямам", прычым нават для тых, хто цікавіцца Беларусьсю.

Беларусы традыцыйна саромеюцца разважаць пра гэтую тэму, а значнай частцы расейскамоўных яна і ўвогуле не здаецца вартай увагі.

Пры тым, што гэтае пытаньне мае выразнае праваабарончае вымярэньне: моўная дыскрымінацыя - гэта ня толькі пра культурнае багацьце і ня толькі пра расейска-савецкі каляніялізм, але і пра права чалавека жыць у сваёй краіне (дзе ён прадстаўляе тытульную нацыю!) і паўнавартасна карыстацца роднай мовай. У Беларусі гэтага права людзі ня маюць, і пра гэта трэба гаварыць, у тым ліку распавядаць пра гэта міжнароднай аўдыторыі.

Абавязкова пакажыце гэты ролік замежным сябрам.

YouTube

Linguistic discrimination in Belarus

Can Belarusians save their mother tongue despite discrimination? Дыскрымінацыя беларускай мовы ў Беларусі для большасьці замежнікаў - у сілу дзікасьці і абсурднасьці гэтага факту - застаецца "сьляпым плямам", прычым нават для тых, хто цікавіцца Беларусьсю.…

5 months, 2 weeks ago
Беларуская мова з'явіцца на таварах вытворцы …

Беларуская мова з'явіцца на таварах вытворцы рыбнай прадукцыі ЗТАА "Прадэксім" ужо ў гэтым годзе 🐟

А таксама, на сайце вытворцы ❤️

Абарона моўных правоў беларусаў працягваецца. Вы можаце падтрымаць працу на патрыён https://www.patreon.com/belmova

5 months, 2 weeks ago
Падчас першай сусветнай вайны расейская акупацыя …

Падчас першай сусветнай вайны расейская акупацыя змянілася на нямецкую. 16 студзеня 1916 г. фельдмаршал фон Гіндэнбург выдаў заканадаўчы акт пра наданне беларускай мове роўных правоў з іншымі мовамі на тэрыторыі Беларусі, акупаванай нямецкімі войскамі.

Акт тычыўся выключна адукацыі, паводле яго беларуская мова набывала роўныя з іншымі мясцовымі мовамі правы толькі ў адукацыі. Але, правапрымяняльная практыка склалася такім чынам, што беларуская мова шырока выкарыстоўвалася ў друку і іншых сферах 🌱

Да 16 студзеня 1916 г. беларуская мова не мела аніякіх афіцыйных правоў больш за 2 стагоддзі. Да гэтага беларуская мова атрымала афіцыйны статус у Статуце ВКЛ (1566, 1588). Гэты статус быў скасаваны на паседжанні сойму Рэчы Паспалітай у 1697 г.

5 months, 3 weeks ago
А вы ўжо бачылі **слоўнік адпаведнікаў …

А вы ўжо бачылі слоўнік адпаведнікаў з рускай мовы?

У Antykalka.org даюцца распаўсюджаныя (і нераспаўсюджаныя) словы і выразы на рускай мове і беларускія адпаведнікі да іх.
Напрыклад, «а мне что за дело» — «а мне што да таго, а мне што?»
Таксама даецца шмат медыцынскай лексікі, сельскагаспадарчай, фразеалогіі, слэнгу. Слоўнік змяшчае 77 146 слоў і ўстойлівых выразаў.

We recommend to visit

Сотрудничество / Связь:
@JohnBarrymore

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 weeks, 1 day ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 days, 10 hours ago

Чат - @eoguychat
По рекламе - @kroptop1

Last updated 2 months, 2 weeks ago