Apeikin. Спорт.

Description
Канал суб'ектыўных навін аб спорце, палітыцы і грамадстве з перабіўкамі на рэкламу і музычныя паўзы.
We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 3 weeks ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 3 months ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 5 months ago

hace 2 meses, 2 semanas

2️⃣Гэта вызнаюць усе аналітыкі, усе эксперты, а заходнія палітыкі робяць выгляд, што нічога не разумеюць. Нават не жадаюць адказваць на ціск беларусаў па самаму актуальнаму пытанню, зводзячы другасныя фактары на першую ролю. Цяпер напрыклад абгаворваюцца новыя санкцыі супраць Беларусі з-за недэмакратычнасці выбараў. Любы самы адсталы студэнт факультэту паліталогіі скажа, што спрыянне разбурэнню незалежнасці дзяржавы зьяўляецца куды больш страшным злачынствам, чым недэмакратычныя выбары.

І тым не менш сітуацыя мянецца, проста з-за зьмены геапалітычнага трэнду. Як бы хто не актуалізаваў тэму рэпрэсіяў з боку рэжыму, яна адыходзіць на перыферыю міжнароднага жыцця.

З іншага боку, беларускае кіраўніцтва, як бы публічна не прыніжалася перад расейскімі таварышамі, выдатна разумее расклады. Таму і кампанія па выбарах прайшла фактычна ў такім сціснутым экспрэс-рэжыме, і быў уключаны рэжым выключнай увагі да дзеянняў расейскіх саюзнікаў. Аднак таварыш Пуцін нікуды не падзеўся са сваімі драпежнымі апетытамі, і далейшы лёс дзяржавы выклікае сур’ёзны непакой. Без нейкіх пазітыўных зрухаў на заходнім напрамку набыць нарэшце ўстойлівасць будзе складана. Дадаецца праблема зьняволеных, якіх многія ва ўладзе і хацелі б вызваліць, але баяцца наступстваў.

Ультытаматумы тут не праходзяць. Аўтарытарная ўлада не можа паказаць слабасць, няма аніводнага выпадку, калі б пад жорсткім ціскам пачаліся саступкі. Увесь досвед кажа, што вызваленне людзей ды нармалізацыя з заходнімі краінамі заўжды адбывалася на глебе прагматычнага гандлю. Гэта рэчаіснасць, а не казкі Андэрсэна…

На мінулым тыдні былі вызваленыя знакавыя фігуры: грамадзянка ЗША Анастасія Нюфер і вядомая палітычная актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк, пра якую Зянон Пазняк, з ягоных слоў, асабіста прасіў Лукашэнку. Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа напісаў у сетцы X: “Дзякуючы прэзідэнту ЗША, Беларусь толькі што ў аднабаковым парадку вызваліла амерыканку Анастасію Нюфер”. Гэта бязумоўна яскравы сігнал аб гатоўнасці да перамоў заходняму боку, што пры наяўнасці рацыянальнасці абавязкова мусіла быць заўважана заходнімі палітыкамі. Але Захад маўчыць, як юнак на дапросе… Пакуль не бачым аніякіх перамоўных сігналаў. А вось такія сігналы кіраўніцтву Расеі адбываюцца. Ідуць адкрытыя дыскусіі, спрэчкі, адміністрацыя Трампа цвёрда заяўляе пра намер спыніць вайну ў рэгіёне праз перамовы бліжэйшым часам з Уладзімірам Пуціным.

Шэраг беларускіх дзеячаў як у апазіцыі, так і ва ўладзе, зараз выказваюць правільныя думкі датычна наўпроставай пагрозы для лёсу нашай краіны падобнага сцэнару. Некаторыя прама заяўляюць пра магчымасць “новага Мюнхена”, дзе лёс Беларусі будзе вырашацца без беларусаў.

Беларусы не могуць сабе дазволіць далей марнаваць сілы на процістаянне, калі існуе такі выклік. З гэтай нагоды цікавы ролік запісаў палітолаг Ігар Тышкевіч. Хоць у многіх рэчах у нас розныя падыходы, але падзяляю трывогу патрыёта Тышкевіча, які ў досыць брутальнай форме выказаў прэтэнзіі абодвум найбольшым бакам канфлікту – “новай апазіцыі” ды ўладам, што могуць давесці беларускі карабель да лёсу “Тытаніка”, калі ставяць уласны эгаізм вышэй нацыянальных інтарэсаў.

Каб адбываліся пазітыўныя рэчы, іх трэба рабіць, не чакаючы адмашкі раскручаных фігур. Напрыклад, цвёрдая актуалізацыя пытанняў да заходніх калег на любых палітычных захадах – датычна іхных гарантыяў незалежнасці Беларусі, зараз актуальна як ніколі. Тое самае датычыцца і вызвалення грамадзянаў. Мы бачым, што ўлады могуць вызваляць людзей. Чаму дагэтуль такія крокі не вітаюцца? За выключэннем некалькіх асобаў, у асноўным раздаецца ідыёцкая квазі рэвалюцыйная трэскатня, якая ўжо прасмердла нафталінам.

Для тых людзей, якія разумеюць уласную адказнасць, зараз трэба дзейнічаць. Калі ня дай Божа, беларусы згубяць уласную незалежную дзяржаву, чаго будзе вартае ўсё знешняе палітыканства?

Нацыі патрэбныя моцныя і разумныя людзі, якія б маглі аб’ядноўваць людзей, а не разбураць уласны беларускі дом.

hace 2 meses, 2 semanas

ДЫК А ШТО ДАЛЕЙ?

Перамены навідавоку, і насамрэч ніхто сёння дакладна не можа прадказаць далейшую хаду падзеяў, ніхто не ведае, куды далей рушыць цывілізацыя пасля перамогі гэтых адчайных людзей у ЗША. Сёння каманда Трампа задае трэнды, і з гэтым прыйдзецца пагадзіцца нават самым зацятым крытыкам новаабранага прэзідэнта Амерыкі.

Разгром USAID гэта зусім не жарты, калі такія грандыёзныя структуры знікаюць на працягу аднаго дня – гэта бязпрэцэндэтная гісторыя. Агенцтва мела бюджэт больш 50 мрд.$ у год і ўплывала на палітыку ва ўсім свеце. Спадар Маск з узброенымі сілавікамі ўварваўся ў будынак названай арганізацыі ды узяў пад кантроль структуру. Стала вядома, што USAID выдзяляла сотні мільёнаў даляраў на структуры Сораса, на структуры палітыка Нэнсі Пелосі, мільёны на падтрымку ЛГБТ у Македоніі і Ямайцы. Ужо першыя ж абнародаваныя факты пра дзейнасць USAID выкрываюць досыць адыёзную сітуацыю датычна дзейнасці Агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю. Амерыканскія кангрэсмэны-дэмакраты назвалі гэтую падзею “дзяржаўным пераваротам”. Але трампаўскі курс набірае хаду.

Прэзідэнт Трамп за некалькі дзён паказаў усім суседзям, хто “галоўны ў хаце” і досыць канкрэтна дамогся саступак з усіх бакоў. Хіба гэта толькі пачатак, бліжэйшым часам мы пабачым працяг. Трамп праводзіць чыстку дзяржапарату ЗША, звальняюцца тысячы чалавек. Мала таго, упершыню прадстаўнікі кіраўніцтва Штатаў прама выказваюць незадаволенасць цяперашняй палітыкай Еўропы і агучваюць патрэбу пераменаў у палітыцы еўрапейскіх дзяржаў. Калі такое было апошні раз, што адзін з найбольш уплывовых палітыкаў з кола прэзідэнта ЗША прама выдае прэтэнзіі да Брытаніі, спрадвечнага саюзьніка Амерыкі? Будуць грандыёзныя падзеі, не прыходзіцца сумнявацца, што тыя сілы, якія пацярпелі паразу ў Штатах, зараз у некаторым накаўце. Але яны пастараюцца мабілізавацца, Брытанія ды шэраг еўрапейскіх дзяржаў застаюцца апірышчам ліберальнага пулу.

Досыць разгублена рэагуе на сітуацыю беларуская ўлада. Прапагандысты рэжыму то хваляць, то крытыкуюць Трампа, проста не ведаючы, чаго чакаць ад прэзідэнта Амерыкі. Беларусь пасля 20-га году сур’ёзна загнаная пад расейскі кантроль, з якога раней ці пазней нейкім чынам прыйдзецца выходзіць. Нават Лукашэнка вымушана вызнаў напярэдадні выбараў, што “дзяржаўнасць краіны пад пагрозай!..”. Адкуль сыходзіць першая пагроза Лукашэнка не ўдакладніў.
Мы цудоўна памятаем, што папярэдняя адміністрацыя ЗША акром шалёных санкцыяў нічым іншым на беларускім вектары не адзначылася. Пытанне пагрозы незалежнасці нашай краіне фактычна нават не агучвалася Белым домам, не цікавіла гэта ні Брытанію, ні нашых бліжэйшых суседзяў. Ішла небяспечная гульня санкцыяў супраць Беларусі, і гэтая палітыка прынесла бяду беларускаму народу і ўкраінцам. Таму беларускі ўрад вымушана пайшоў на пошук іншага магутнага саюзьніка - КНР, які рэальна некалькі разоў прадэманстраваў падтрымку Рэспублікі Беларусь, фактычна не даўшы Маскве ўжо інкарпараваць Сінявокую ў склад Расейскай Федэрацыі. Але навязаўшы скрайне небяспечныя пагадненні, Крэмль зрабіў надзвычай праблематычным для нашай дзяржавы дыстанцаванне ад Расеі. Уласнымі сіламі гэта зрабіць нерэальна. Нават калі б беларусы змаглі адмабілізавацца, стварыць магутныя дабраахвотніцкія фармаванні ды ўсенародна паўстаць супраць расейскага панавання, у цяперашніх умовах няма аніякіх шанцаў на поспех. Маючы такія адносіны з бліжэйшымі саюзнікамі ды жорсткія санкцыі – гэта ўвогуле самагубная авантура, якая б азначала поўную акупацыю і масавыя расправы. Гэтую партыю бяз вонкавых гульцоў, бяз падтрымкі тых дзяржаў, якія выступілі гарантамі незалежнасці Беларусі, зрабіць немагчыма.

Падштурхоўванне людзей да радыкальных дзеянняў – гэта класічная правакацыя, якая не можа прынесці для беларускага народу аніякіх дывідэндаў. Дзякуючы КНР нашая краіна застаецца фармальна незалежнай, пры гэтым амаль ва ўсім знаходзычыся пад кантролем расіянаў. То бок фактычна сёння кіраўніцтва краіны сядзіць на стуле, дзе няма адной ножкі. Гэтая формула па вызначэнні не вырашаецца бяз заходняга складніку.

hace 2 meses, 3 semanas

Нестыковачка.

«МАК атрымаў поўную справаздачу пра чатырохгадовую выбарчую Генеральную асамблею, якая адбылася 15 студзеня 2025 года, у адпаведнасці са статутам НАК Беларусі і Алімпійскай хартыяй. Выбары былі паспяхова арганізаваныя і праводзіліся таемным галасаваннем, у тым ліку на пасады прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта. Згодна са статутам НАК, перагледжаным у 2021 годзе, прэзідэнт, віцэ-прэзідэнт і члены Выканкама не займаюць ніякіх дзяржаўных пасад. Больш за тое, на выбарчай Генеральнай асамблеі НАК прысутнічаў (дыстанцыйна) назіральнік, прызначаны сумесна МАК і Еўрапейскімі алімпійскімі камітэтамі (ЕАК), які пацвердзіў вышэйпададзенае. У сувязі з гэтым Выканкам МАК унёс папраўкі ў рашэнне ад сакавіка 2021 года такім чынам, што выбары НАК Беларусі ад 15 студзеня 2025 года прызнаюцца праведзенымі належным чынам», – заявіла прэс-служба МАК. Адзначым, што МАК дае НАК Беларусі доступ да ўсіх праграм па лініі Алімпійскай салідарнасці."

Але НАК Беларусі быў унесены загадам Джо Байдана ад 9 жніўня 2021 году ў санкцыйны спіс ЗША, і да гэтага часу знаходзіцца на сайце Office of Foreign Assets Control як падсанкцыйная арганізацыя. Накладзена забарона на ўсе грашовыя і маёмасныя аперацыі. Прычым гэтыя санкцыі маюць так званы "другасны" характар, то бок распаўсюджваюцца і на партнёраў НАК Беларусі.

Але мы ўжо відавочна жывем у новым свеце, таму можа так і трэба...

hace 5 meses

Не вялікі спецыяліст па Грузіі, але тое, што пабачыў на відэа і прачытаў у міжнародных СМІ, дае разуменне, што гэта даволі лакальная акцыя апазіцыі, але дакладна не масавы ўсенародны пратэст. Медыйная карцінка можа ствараць уражанне, што "у Грузіі палыхнула" і ўся краіна ахоплена масавымі радыкальнымі пратэстамі. Але ў рэальнасці гэта толькі 15-20 тысяч пратэстуючых, якія наўрадці нейкім чынам зменяць сітуацыю, нават калі частка радыкалізуецца. Шанцаў у гэтага няма, любая арганізаваная ўлада лёгка дасць рады такому пратэсту за пару дзён.

Проста, каб не было ілюзій.

hace 5 meses

Думаю, з лютага такія навіны будуць з'яўляцца часта.

Расійскі алігарх Алішэр Усманаў, які займае дзявятае месца ў рэйтынгу Forbes Russia з капіталам $13,4 млрд, ізноў абраны прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE). Выбары прайшлі ў Ташкенце, і гэта рашэнне выклікала крытыку за ігнараванне яго сувязяў з Крамлём і статусу асобы пад санкцыямі Еўрапейскага саюза.

https://bssf.eu/usmanau-iznou-prezident/

hace 7 meses, 3 semanas

3️⃣На матч са старымі знаёмымі з Люксембургу беларускія футбалісты выйшлі вельмі сабраныя, і гатовыя да бою. Трэнер каманды Герцагства Люксембург Люк Шольц, які знешне вельмі  падобны на якога беларускага мужыка са Старых Дарог, заявіў, што ягоная каманда шукае камбінацыйны футбол. І тут Карлас Алас правёў вельмі ўдалы матч. У першым тайме беларусы ізноў гулялі ад абароны, аднак выкарыстоўвалі плотны прэсінг гульцоў суперніка на розных участках поля, выматвалі. Перыядычна праходзілі контратакі, а досыць ўзрастовая каманда “чырвоных львоў” пачала функцыянальна здаваць. І тут гішпанец дадаў “паліва” ў гульню зборнай, выпусціўшы маладога Максіма Кірэева, Валерыя Грамыка, Андрэя Кавалёва, а пад канец матча-фактурнага Германа Баркоўскага, і хлопцы апошнія  20 хвілінаў наўпрост цярзалі Люксембург. А гол наспяваў ужо з сярэдзіны другога тайму, і канешне В.Грамыка падараваў заўзятарам пераможны гол.

Пасля матчу, аўтар пераможнага голу, Валерый Грамыка сказаў, “…папрасіў  у Кірыла Печэніна пас, ён выканаў дыяганаль. Юра Кавалёў забягаў справа. Падумаў, лепш не буду яму атдаваць, а выканаю сам…”. Гучала вельмі па-беларуску :).

hace 7 meses, 3 semanas

Сябры, сёння замахнуўся на самае святое і патаемнае - беларускі футбол. У гэтай занатоўцы дзялюся сваім меркаваннем датычна апошніх падзей вакол нацыянальнай зборнай і клубаў.

Перамога над Люксембургам – цяжкі крок наперад…

Не будзем цешыць сябе маной пра тое, што вось раней зборная Беларусі па футболу магла ледзь не адной левай перамагаць Люксембург. На сёння Беларусь ажно на 99-ым месцы ў рэйтыгну FIFA, а Люксембург на 85-ым.

Ды і раней  было рознае, а перамогі над такімі камандамі заўжды даваліся беларусам цяжка. У сваёй суверэннай гісторыі беларускі футбол на ўзроўні нацыянальнай каманды яшчэ не дасягнуў  сур’ёзных вяршыняў. Была бронза маладзёвай зборнай U-21 у 2011 годзе ды выхад на Алімпіяду, поспехі БАТЭ, калі клубам кіраваў Анатоль Капскі. На жаль не так шмат перамог... Нацыянальная зборная яшчэ ні разу на вялікія спаборніцтвы не прабівалася. І гэта ўсё ж несправядліва, у Беларусі ёсць свой чэмпіянат, вялікая Першая ліга, больш за 380 тысяч чалавек займаюцца футболам (па афіцыйных дадзеных), жывуць футбольныя традыцыі яшчэ ад легендарнага “Дынама” Мінск савецкай пары. Такія краіны як Эстонія, Латвія ці Ісландыя выходзілі на топ-турніры, і паказвалі прыстойны футбол.

У чым прычына, чаму краіна, дзе насельніцтва складае 300 тыс.чалавек, перамагае, а Беларусь, маючы больш 9 млн., не можа? 

Некаторыя спецыялісты часта паўтараюць мульку пра спецыфіку беларускага нацыянальнага характару, які нібыта перашкаджае перамогам, “беларусы надта добрыя і мяккія..” Гэта чуў шмат разоў. Падобныя думкі выказваў былы рулявы зборнай Бернд Штанге, што не перашкодзіла камандзе пры ягоным кіраўніцтве абыграць Францыю ды шэраг іншых дабротных каманд. На мінулым тыдні ў гэтым сэнсе выказаўся футбаліст мінскага “Дынама” ды зборнай Беларусі Іван Бахар, які ўмудрыўся нядаўна не забіць у матчах свайго клубу з “Андэрлехтам”, маючы два цалкам галевых моманты, “заўжды трэба верыць у сябе. На жаль, у нас праблемы з менталітэтам. Заўзятары не вераць, СМІ чапляюцца толькі за негатыў. Гэта бачна. Увесь час выходзім нейкія заціснутыя. Таму спадзяюся, што будзем гуляць з верай у свае сілы і пакажам добры вынік.”

Мікраклімат у камандзе і псіхалогію фармуюць трэнеры, і калі беларускія гульцы патрапляць у рукі добрых коўчаў, усё ідзе выдатна, і характар працуе і перамогі прыходзяць.

Але псіхалогія псіхалогіяй, а менеджмент ніхто не адмяняў. Чыноўнікі, якія прыймаюць дурныя рашэнні ды не выконваюць прафесійна свае функцыі, любяць запускаць тэму пра “залішнюю талерантнасць”, “слабых гульцоў”, “не тое пакаленне…”

Карані праблемы ў іншым – у клубным футболе, у маладзёвых і дзіцячых камандах, у адсутнасці добрых  трэнераў. А Федэрацыя кідаецца са скрайнасці ў скрайнасць, то беларускі чэмпіянат стаў адным з самых легіянерскіх, то ўвялі планку заробкаў, і вытурылі амаль усіх моцных замежнікаў з чэмпіянату. Памятаем трагічныя падзеі 20-га году, і да таго рэпрэсіі да лідэраў зборнай – Станіслава Драгуна, Максіма Бардачова, Данілы Нечаева, Дзяніса Шчарбіцкага. Што канешне было ідыёцтвам. З-за палітынчных поглядаў адмовіўся гуляць за зборную Ільля Шкурын, наймацнейшы беларускі футбаліст на сёння…

У 2009 годзе Беларусь наведаў славуты экс-футбаліст зборнай Францыі Мішэль Плаціні, паездзіў па некаторых стадыенах нашай дзяржавы. Паглядзеў уладкаваную футбольную пляцоўку, якую адкрылі ў раёне Мінску “Зялёны Луг”,  і сказаў, “такія пляцоўкі мусяць быць па ўсяму гораду…” І нашыя чыноўнікі адкрылі рты.

Канешне, адзін стадыен аддалі МЧС, другі – пад жытловую забудову, трэці – пад бізнэс–цэнтр. Насамрэч наладзіць магчымасць аматарскім, дзіцячым, юнацкім  камандам гуляць, не з’яўляецца вялікай праблемай. Дабротная пляцоўка, адзін адказны чалавек, які дае хлопцам на пару гадзінаў мяч, лёгкія накідкі рознага колеру для каманд, і ўсё. Упарадкаваць тыя ж школьныя стадыены, якія пастаянна пустуюць, вельмі проста. Крыху ініцыятывы ды гнуткасці, так робяць паўсюль у Еўропе, нічога новага.

hace 8 meses

Сябры, рады прадставіць вам новы сайт Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.

Сайт з'яўляецца інфармацыйнай і фандрайзінгавай пляцоўкай БФСС. Новы функцыянал дазволіць падтрымліваць праекты ў галіне беларускага спорту, а таксама дае магчымасць публікаваць свае матэрыялы спартыўным аўтарам ды блогерам.

Рэліз сайта мы пачынаем з аўтарскага артыкулу памяці славутага беларускага барца Аляксандра Мядзведзя, які сёння пайшоў з жыцця.

https://bssf.eu/blog/legendarny-belaruski-i-saveczki-barecz-alyaksandr-myadzvedz/

hace 8 meses

2️⃣Нават вядомы палітолаг Яўген Магда, які заўжды вельмі жорстка выказваецца датычна беларускай улады, некалькі змяніў тон, адзначыўшы, што калі не збіваць расейскія дроны, то гэта размывае ўладу А.Лукашэнкі як суверэннага кіраўніка. За што адразу патрапіў пад інфармацыную атаку, дзе некаторыя беларускія блогеры пачалі папракаць украінцаў у “няправільнай” рэакцыі на падзеі.

Адмаўляць палітычнае значэнне такой падзеі не выпадае. Ні Польшча, ні Румынія, на тэрыторыю якіх заляталі і расейскія дроны і ракеты, іх не збівалі, асцерагаючыся адказу Масквы. Але залежная ад Расеі Беларусь збіла расейскі бязпілотнік.

Ці з'яўляецца гэта паказчыкам наяўнасці рэальнага суверэнітэту ў беларускіх уладаў? Альбо ўдалося вярнуць значную частку суверэнітэту пасьля падтрымкі КНР?

Тым не менш беларускі бок працягвае ўзмацняць мяжу з Украінай, будуюцца ўмацаванні, ставяцца сродкі візуальнага і тэхнічнага кантролю мяжы ды інш.
“Усе павінныя разумець, што мы працягваем ахоўваць дзяржаўную мяжу ва ўзмоцненым рэжыме памежнай службы і памежнага кантролю”,- падкрэсьліў намеснік начальніка Гомельскай памежнай групы Анрэй Фёдараў. Таксама афіцэр паведаміў, што выкарыстоўваюцца “памежныя плавучыя сродкі, і аўтамабільная тэхніка, тэхнічыня сродкі аховы дзяржаўнай мяжы…”

Цяжка сказаць, у якой меры афіцыйны Менск асцерагацца нейкага ўварвання з боку Украіны, аднак пасьля Курскага прарыву ЗСУ, на ўсялякі выпадак рыхтуе памежныя рубяжы.

We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 3 weeks ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 3 months ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 5 months ago