Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)

Description
Pra Biełaruś, Kascioł i ŭsiaho patrochu. @rerumnovbot
We recommend to visit

Группа "ШРАМА" 204 полк СпН "АХМАТ" ЛНР

Last updated 1 month, 1 week ago

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 2 months ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 1 month, 3 weeks ago

1 month, 1 week ago

Цікавае адкрыццё. Як выяўляецца, на бездухоўным і загніваючым Захадзе, у сталіцы павестачкі Галівудзе, які ўжо даўно не такі, як тады, калі дрэвы былі вялікімі, уручаюць песні за найлепшыя хрысціянскія спевы, альбомы і г.д. І не дзе-небудзь у падваротні ці нікому невядомай царкве не папялішчы Лос-Анджэлесу, а падчас прэміі “Грэмі” побач з Беёнсамі і Шакірамі.

Вось вам, калі не верыце, найлешыя госпэл, госпэл-альбом, гістарычны госпэл, найлепшая сучасная кампазіцыя хрысціянскай музыкі і найлепшы яе альбом. Агулам пяць намінацыяў. Ці можаце што-небудзь такое ўявіць на “Песні года Беларусі”, дзе Ганна Сялук спявае пра Лукашэнку, або на якім-небудзь расейскім “Залатым грамафоне” з гойдай? Мы не можам.

Best Gospel Performance/Song"Church Doors" — Yolanda Adams; Sir William James Baptist & Donald Lawrence, songwriters
"Yesterday" — Melvin Crispell III
"Hold On (Live)" — Ricky Dillard
"Holy Hands" — DOE; Jesse Paul Barrera, Jeffrey Castro Bernat, Dominique Jones, Timothy Ferguson, Kelby Shavon Johnson, Jr., Jonathan McReynolds, Rickey Slikk Muzik Offord & Juan Winans, songwriters
"One Hallelujah" - Tasha Cobbs Leonard, Erica Campbell & Israel Houghton Featuring Jonathan McReynolds & Jekalyn Carr; G. Morris Coleman, Israel Houghton, Kenneth Leonard, Jr., Tasha Cobbs Leonard & Naomi Raine, songwriters - WINNER
Best Contemporary Christian Music Performance/Song"Holy Forever (Live)" — Bethel Music, Jenn Johnson Featuring CeCe Winans
"Praise" — Elevation Worship Featuring Brandon Lake, Chris Brown & Chandler Moore; Pat Barrett, Chris Brown, Cody Carnes, Steven Furtick, Brandon Lake & Chandler Moore, songwriters
"Firm Foundation (He Won't)" — Honor & Glory Featuring Disciple
"In The Name Of Jesus" — JWLKRS Worship & Maverick City Music Featuring Chandler Moore; Austin Armstrong, Ran Jackson, Chandler Moore, Sajan Nauriyal, Ella Schnacky, Noah Schnacky & Ilya Toshinskiy, songwriters
"In The Room" — Maverick City Music, Naomi Raine & Chandler Moore Featuring Tasha Cobbs Leonard; G. Morris Coleman, Tasha Cobbs Leonard & Naomi Raine, songwriters
"That's My King" — CeCe Winans; Taylor Agan, Kellie Gamble, Llyod Nicks & Jess Russ, songwriters - WINNER

Best Gospel AlbumCovered Vol. 1 — Melvin Crispell III
Choirmaster II (Live) — Ricky Dillard
Father's Day — Kirk Franklin
Still Karen — Karen Clark Sheard
More Than This — CeCe Winans - WINNER

Best Contemporary Christian Music Album
Heart Of A Human — DOE - WINNER
When Wind Meets Fire — Elevation Worship
Child Of God — Forrest Frank
Coat Of Many Colors — Brandon Lake
The Maverick Way Complete — Maverick City Music, Naomi Raine & Chandler Moore

Best Roots Gospel AlbumThe Gospel Sessions, Vol 2 — Authentic Unlimited
The Gospel According To Mark — Mark D. Conklin
Rhapsody — The Harlem Gospel Travelers
Church — Cory Henry - WINNERLoving You — The Nelons

1 month, 2 weeks ago

Лепш за лукашэнкаўскага шпіца, які памеціў выбарчы ўчастак, ніхто, відаць, пра гэтыя "выбары" і не выкажыцца.

1 month, 2 weeks ago

Вынікі 31 года кіравання Лукашэнкі на міжнароднай арэне:

🇪🇺🇺🇸🇺🇦Захад, суседзі і розныя "англасаксы" адгардзіліся ровам з кракадзіламі

У 🇦🇲Арменіі заявілі, што на адным полі з ім не сядуць

🇰🇵КНДР пасылае прамым тэкстам

🇨🇳Кітай не прымае ў госці, хоць і абяцаў

Ёсць пытаннечкі ў 🇰🇿Казахстана, 🇰🇬Кыргызстана, 🇹🇲Туркменістана, 🇯🇵Японіі і 🇮🇱Ізраіля, санкцыі ад 🇹🇼Тайваня і 🇰🇷Паўднёвай Карэі

Што яшчэ забыліся?

4 months ago

Вельмі часта можна сустрэць меркаванне, што выпадкі сексуальнага гвалту ў Касцёле з боку святароў з’яўляюцца вынікам цэлібату ў лацінскім абрадзе. Аднак досвед, у тым ліку іншых канфесіяў, паказвае, што гэта прынамсі не галоўная прычына, калі і ўвогуле прычына такога гвалту.

І вось 11 лістапада сталася вядома, што кіраўнік Царквы Англіі, арцыбіскуп Кентэрберыйскі Джастын Ўэлбі сышоў у адстаўку пасля абвінавачванняў у бяздзеянні ў справе сексуалізаванага гвалту над дзецьмі з боку звязанага з англіканскім касцёлам юрыста. Юрыст натуральна, як і ў цэлым англіканскія святары, не меў ніякага абавязку цэлібату, але сексуальны гвалт над дзецьмі ўчыняў. Пра ранейшыя выпадкі гэтага сярод англіканаў Аўстраліі, Вялікай Брытаніі, Канады і Новай Зеландыі можна прачытаць, напрыклад, тут.

Таксама масавыя выпадкі сексуальнага гвалту над дзецьмі расследаваліся сярод Сведак Еговы, баптыстаў, мармонаў, юдэяў і іншых. Не пазбавілася гэтага і Расейская праваслаўная царква.

Ну й вядома, не толькі рэлігійныя арганізацыі сутыкаюцца з педафіліяй. Вельмі шмат выпадкаў педафілаў вядома са школаў, медычных і спартовых установаў, дзіцячых дамоў і сем’яў. І нідзе там не было прымусовага цэлібату.

Абвінавачванні цэлібату ў сексуальным гвалце - гэта спроба знайсці лёгкае развязанне складанай праблемы. А развязваць яе трэба перадусім праз прафілактыку выяўлення ненармальных схільнасцяў у людзей, якія хочуць працаваць з дзецьмі ў межах любой установы ці інстытуту, і праз пакаранне - ад інстытуцыйнага да крымінальнага - тых, хто пакрывае факты сексуальнага гвалту. Не кажучы ўжо пра пакаранне, і вельмі сур'ёзнае, саміх педафілаў.

4 months ago

Учора сталася вядома пра ліквідацыю каталіцкай Пінскай духоўнай семінарыі. Прычыны гэтага называюцца дзве. З аднаго боку - рэпрэсіі ўладаў у выглядзе прымусовай перарэгістрацыі рэлігійных арганізацыяў. З другога - недахоп святарскіх пакліканняў у Беларусі. Пракаментаваць гэта можна толькі адным чынам: ані рэпрэсіі ў агляднай перспектыве не спыняцца, ані святарскіх пакліканняў больш не стане. Так што, паляпшэння сітуацыі чакаць няварта, а вось пагаршэння - так.

4 months, 1 week ago

Трамп: ад візіянера да маргінала Трамп зноў ідзе ў прэзідэнты. У сваю мінулую кадэнцыю ён рабіў тое, што шмат каму не падабалася. Патрабаваў краіны Еўропы павялічыць выдаткі на НАТО. Агітаваў іх замяніць расейскі газ на амерыканскі. Пачаў глабальнае супрацьстаянне…

7 months ago

У справе магчымых перамоваў з рэжымам, у тым ліку ў пытанні магчымага вызвалення палітвязняў, часта гучыць аргумент, што іх (перамовы) вядуць нават з тэрарыстамі. І нават Украіна абменьвае сваіх палонных з Расеяй. Гэта ўсё так, але ёсць важны нюанс. Ні падчас перамоваў з тэрарыстамі, ні падчас перамоваў з Расеяй (прабачце за таўталогію), бок перамоваў не адмаўляецца ад сваёй суб’ектнасці. Улады Украіны не дапускаюць думкі пра здачу сваіх тэрыторыяў або адмову ад сваёй уласнай легітымнасці. Хто хоча вызваліць закладнікаў з лап захопнікаў, не засылае да апошніх дыпламатаў, не падвышае іх статус і легітымнасць.

Так, праблема вызвалення палітвязняў стаіць вельмі востра. Але адмова ад сваёй суб’ектнасці, самароспуск ці што яшчэ там прапануюць, не з’яўляецца яе вырашэннем. У тым ліку і таму, што нічога нікому не гарантуе. У 1925 годзе Рада БНР з дапамогай савецкіх шпіёнаў ужо абвясціла пра самароспуск, прызнала БССР і заклікала ўсіх вяртацца. І каму гэта дапамагло? Неўзабаве ў Савецкай Беларусі звярнулі палітыку беларусізацыі, а тых, хто даверыўся, альбо расстралялі, альбо згнаілі ў канцлагерах.

Менавіта гэтага і хоча рэжым. Менавіта гэта ён і кажа, калі патрабуе аддаць ім Латушку замест Пачобута. Ніякай адлігі і лібералізацыі, якія б дапамаглі нарасціць тлушч нацыянальна-дэмакратычным сілам, пасля саступак не будзе.

Патрыярх увайшоў у сваю восень. Ён разумее, што яго не любяць, а нават ненавідзяць. Што адзіная ягоная апора - гэта сілавікі і Расея. Ён вельмі добра памятае свае страх і крыўды ў 2020 годзе. Ён баіцца, а значыць, не зробіць і кроку, каб спыніць рэпрэсіі, каб нешта паслабіць. А нават калі б раптам захацеў, у сённяшняга становішча занадта шмат бенефіцыяраў з дубінкамі і садысцкімі схільнасцямі, якія папросту не зразумеюць, што адбываецца.

Так, вызваляць палітвязняў трэба, але для гэтага варта знаходзіць іншыя захады, адрозныя ад тых, што прадугледжваюць здачу. Бо інакш будзе толькі горш, або як казалі галы рымлянам: “Vae victis”, або гора пераможаным.

Калі вы кажыце пра перамовы з тэрарыстамі, не забывайцеся, што для рэжыму тэрарысты - гэта мы. А вось яны якраз перамовы з “тэрарыстамі” весці не збіраюцца.

7 months, 1 week ago

Папа Францішак выказаў заклапочанасць у сувязі з сітуацыяй у Венесуэле і заклікаў “усе бакі шукаць ісціну, праяўляць стрыманасць, пазбягаць усякага насілля, вырашаць спрэчкі дыялогам, клапаціцца пра сапраўднае дабро народа, а не пра партыйныя інтарэсы”.

Фактычна паўтараецца сітуацыя са зваротам адносна Беларусі ад 16 жніўня 2020 года. Тады, як і цяпер, замест таго, каб выразна абараніць адных і асудзіць іншых, ужываецца падыход за ўсё добрае і супраць усяго кепскага. У выніку ахвяры застаюцца неабароненымі, а злачынцы - непакаранымі.

Да чаго гэта прывяло, мы выдатна ведаем у Беларусі за апошнія чатыры гады.

7 months, 2 weeks ago

Біскупы Венесуэлы патрабуюць сумленнай праверкі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў:

“Мы далучаемся да ўсіх тых, хто ў Венесуэле і за мяжой заклікае да працэсу праверкі выбарчых пратаколаў, у якім будуць актыўна і ў поўнай меры прымаць удзел усе зацікаўленыя палітычныя сілы”.
Нагадаем, што паводле апытанняў, на выбарах у разрабаванай сацыялістычнымі карупцыянерамі і мафіяй Венесуэле перамог незалежны кандыдат. Але мясцовая Ярмошына/Карпенка зноў заявіла, што венесуэльцы падтрымалі перманентны крызіс і сінія пальцы. У краіне пачаліся пратэсты, прынамсі 11 забітых.

Нашыя сінія пальцы, вядома, адразу ж падтрымалі афіцыйныя вынікі і мясцовы мафіёзны “суверэнітэт”. Таксама яны захацелі ўжо сёлета сустрэцца з ~~Уга Чавэсам~~ Нікалясам Мадурам. Магчыма, падзеляцца досведам, што намаляваныя ў Венесуэле 51% - неяк несур’ёзна, трэба адразу 80%.

9 months, 2 weeks ago

Іван Краўцоў неўпершыню заяўляе, што развал Расеі - гэта не шанец, а пагроза для Беларусі. Сыходзячы з гэтага, трэба разумець, што існаванне агрэсіўнага суседа, які ўтрымлівае і спансуе ў Беларусі таталітарны рэжым, уцягнуў краіну ў вайны і падставіў пад санкцыі, адрывае ад заходняга свету і нармальнага развіцця, размяшчае тут ядравую зброю і малюе на Беларусі вялікую ядравую цэль, не з’яўляецца пагрозай?

Трэба быць паслядоўным і прызнаць, што развал Расейскай імперыі і СССР, калі Беларусь двойчы абвяшчала сваю незалежнасць, - гэта таксама не шанец, а пагроза для яе?

Расея, пакуль яна не пазбавіцца свайго імперскага мыслення, а значыць і сваіх калоніяў (краінаў-сатэлітаў, нацыянальных аўтаноміяў), заўсёды будзе ўяўляць пагрозу для ўсіх сваіх суседзяў і свету. Што відаць, як на прыкладзе Беларусі, гэтак яшчэ больш на прыкладах Украіны, Грузіі, Малдовы і іншых. І толькі яе дэкаланізацыя і развал, якія сапраўды з вялікай верагоднасцю будуць суправаджацца высокім узроўнем турбулентнасці, ствараюць шанцы для яе суседзяў на нармальнае і цывіліізаванае развіццё. А таксама, што важна, і для самой Расеі.

Варта ўжо нарэшце прызнаць гэтую аксіёму. І перастаць паўтараць мантры пра пагрозы ад распаду Расеі. 1910-я і 1990-я іх агучвалі нават заходнія палітыкі, але досвед паказаў, што праблема не ў самім развале Расеі, а ў тым - што яна не даразвалілася.

We recommend to visit

Группа "ШРАМА" 204 полк СпН "АХМАТ" ЛНР

Last updated 1 month, 1 week ago

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 2 months ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 1 month, 3 weeks ago