Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated hace 1 mes
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated hace 1 semana, 2 días
✨ Юридический отдел FBC проведет в Варшаве бесплатную оффлайн-консультацию.
В СМИ периодически появляются сообщения о дискриминации по национальному признаку с которыми сталкиваются беларусы в процессе получения услуг, в учебных заведениях, а также просто на улице.
16 ноября в субботу экспертка по правовым вопросам Free Belarus Center, адвокатка с 17-летним стажем Альвина Мингазова проведёт консультации по вопросам дискриминации, расскажет как можно защитить свои права. Если вы либо члены вашей семьи столкнулись с дискриминацией, можно получить консультацию, записавшись в форме. Также напоминаем, что консультацию можно получить по вопросу легализации, международной защиты, по вопросам беларусского и некоторых областей польского права.
📍 Где: Коворкинг FBC (Mokotowska 24, lok. 64)
📅 Когда: 16 ноября с 10:45 до 16:00
👉 Для записи на консультацию зарезервируйте свободный слот и напишите свой вопрос в Doodle по ссылке
🍁 Падтрымліваючы вэбінар “Цені ўнутры: вызваленне ад трывог”
Даведайцеся, як трывога і страх могуць уплываць на вашыя дзеянні, і атрымаеце практычныя метады кіравання гэтымі станамі для паляпшэння якасці жыцця.
❓Чаму гэта важна?
Нашае жыццё складаецца з мноства шляхоў і выбараў, і часам яны могуць здавацца складанымі і непрадказальнымі. Падтрымліваючыя вэбінары дапамогуць вам лепш зразумець сябе, свае рэакцыі на цяжкасці і знайсці эфектыўныя спосабы спраўляцца з імі. Тут вы знойдзеце падтрымку, неабходную для таго, каб рабіць усвядомленыя крокі насустрач зменам і адчуваць сябе больш упэўнена на гэтым шляху.
Вядучая і аўтарка курса — Марта Скугарава, псіхатэрапеўтка з інтэгратыўным і халістычным падыходам. Марта рэгулярна вядзе псіхатэрапеўтычныя групы, якія спецыялізуюцца на падтрымцы людзей, якія перажываюць крызіс эміграцыі і страту дома.
📍 Дзе: анлайн
📅 Калі: 14 лістапада з 19:00 да 20:30
❗️Марыя Калеснікава сустрэлася з бацькам
Як піша motolko.help, фота сустрэчы апублікаваў Раман Пратасевіч.
Нагадаем, апошні раз сваякі размаўлялі з Калеснікавай 18 месяцаў таму. Увесь гэты час Марыі было забаронена размаўляць нават з іншымі зняволенымі ў калоніі.
Free Belarus Center даследуе доступ беларускіх кампаній ў Польшчы да фінансавых інструментаў і паслуг.
Мы працягваем палепшаць разуменне досведу грамадзян Беларусі, якія былі вымушаны пакінуць краіну. Наступная анкета — для юрыдычных асоб з беларускімі заснавальнікамі.
Нам важна ведаць з якімі цяжкасцямі такія кампаніі сутыкаюцца пры адкрыцці карпаратыўных рахункаў, атрыманні крэдытаў, доступе да інвестыцый і міжнародным фінансавым аперацыям.
Вашы адказы дапамогуць нам сабраць і прааналізаваць інфармацыю, каб у далейшым прадставіць рэкамендацыі для паляпшэння ўмоў абслугоўвання і падтрымкі мігрантаў_ак з Беларусі.
Гэта ананімна і зойме ўсяго каля 10 хвілін вашага часу. Дзякуй!
Прэзентацыя кнігі Пола Гудмана “На шляху да аднадушнасці” ў Каворкінгу FBC.
Рэдактары выдавецтва “Эгаліте” Аляксандра Пушная і Аляксандр Мігурскі раскажуць пра асноўныя ідэі, якія праходзяць чырвонай ніткай праз усю творчасць Пола Гудмана, пра іх палітычную і філасофскую актуальнасць, а таксама пра тое, як “прэфігуратыўны анархізм” дапамагае ўключыцца ў вытворчасць радыкальных ведаў, дзякуючы якім можна знайсці спосабы супрацьстаяння вялікім рэпрэсіўным машынам.
📍 Дзе: Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64)
📅 Калі: 7 лістапада а 18:30
Майстар-клас у Каворкінгу FBC ад гуру долевага будаўніцтва жылля — Hutka Smaсhnaa!
Запрашаем на воркшоп: будзем рабіць тыя самыя знакамітыя макеты панэляк-лямпаў! Вы зможаце даведацца больш пра асновы будаўніцтва і паспрабаваць сябе ў працы з інструментамі! Пад пільным кіраўніцтвам дасведчанага майстра і дызайнера вы асвоіце асноўныя навыкі і створыце ўласны праект.
📍 Дзе: Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64)
📅 Калі: 10 лістапада а 16:00
🫰 Кошт удзелу: 100zl (з улікам матэрыялаў) Запісацца 👉**** @Andrei_Trspssr
⚡️А 10:00 па Варшаве пачнецца трансляцыя прэзентацыя вынікаў даследавання “Індэкс беларуска-украінскіх стасункаў”
Удзельнікі:
• Яўген Магда, палітолаг, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі (Украіна);
• Андрэй Ягораў, палітолаг (Беларусь);
• Яраслаў Чарнагор, кандыдат навук, дырэктар Праграмы расійскіх і беларускіх студыяў Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” (Украіна).
Мадэратар: Уладзімір Кільдзій, кіраўнік праектаў, Прадстаўніцтва “Фонду Фрыдрыха Наўмана за Свабоду” ва Украіне.
Даследаванне было праведзена сумесна групай беларускіх і ўкраінскіх экспертаў і экспертак пры падтрымцы Free Belarus Center і Фонду Фрыдрыха Наўмана.
Гэта першая спроба даць комплексную ацэнку сучаснага стану двухбаковых адносінаў паміж Беларуссю і Украінай, а ў далейшым сачыць за дынамікай гэтых стасункаў. Нягледзячы на вайну і разрыў паміж афіцыйнымі Кіевам і Мінскам, грамадзянская супольнасць, экспертнае асяроддзе і дэмакратычна арыентаваныя палітыкі працягваюць узаемадзейнічаць, што спрыяе паглыбленню сувязяў паміж нашымі краінамі.
У даследаванні дэталёва прааналізаваны ключавыя сферы супрацоўніцтва: палітыка, бяспека, эканоміка, культура і адносіны паміж грамадствамі. Падчас прэзентацыі арганізатары падзеляцца вынікамі ацэнак і абмяркуюць магчымыя шляхі ўмацавання двухбаковых сувязяў, якія будуць карысныя як украінскаму, так і беларускаму бакам, зацікаўленым у пабудове дэмакратычнага і стабільнага рэгіёну.
❗️Рэжысёр Андрэй Гнёт на волі!
Як паведамляе @radiosvaboda са спасылкай на адвакатак беларуса, ён эвакуіраваны ў адну з краін ЕС.
Нагадаем, рэжысёра Андрэя Гнёта затрымалі ў аэрапорце ў Сербіі ў кастрычніку 2023 года на запыт беларускага рэжыму. Ён больш за 7 месяцаў правёў у турме Белграда, а потым быў пераведзены пад дамашні арышт.
⚡️Заўтра ў Кіеве адбудзецца прэзентацыя вынікаў даследавання “Індэкс беларуска-украінскіх стасункаў”
Даследаванне было праведзена сумесна групай беларускіх і ўкраінскіх экспертаў і экспертак пры падтрымцы Free Belarus Center і Фонду Фрыдрыха Наўмана.
Гэта першая спроба даць комплексную ацэнку сучаснага стану двухбаковых адносінаў паміж Беларуссю і Украінай, а ў далейшым сачыць за дынамікай гэтых стасункаў. Нягледзячы на вайну і разрыў паміж афіцыйнымі Кіевам і Мінскам, грамадзянская супольнасць, экспертнае асяроддзе і дэмакратычна арыентаваныя палітыкі працягваюць узаемадзейнічаць, што спрыяе паглыбленню сувязяў паміж нашымі краінамі.
У даследаванні дэталёва прааналізаваны ключавыя сферы супрацоўніцтва: палітыка, бяспека, эканоміка, культура і адносіны паміж грамадствамі. Падчас прэзентацыі арганізатары падзеляцца вынікамі ацэнак і абмяркуюць магчымыя шляхі ўмацавання двухбаковых сувязяў, якія будуць карысныя як украінскаму, так і беларускаму бакам, зацікаўленым у пабудове дэмакратычнага і стабільнага рэгіёну.
У прэзентацыі возьмуць удзел:
• Яўген Магда — палітолаг, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі (Украіна);
• Андрэй Ягораў, палітолаг (Беларусь);
• Яраслаў Чарнагор, кандыдат навук, дырэктар Праграмы расійскіх і беларускіх студыяў Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” (Украіна).
Мадэратар: Уладзімір Кільдзій, кіраўнік праектаў, Прадстаўніцтва “Фонду Фрыдрыха Наўмана за Свабоду” ва Украіне.
📍 Дзе: Офіс Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” (Міхаіла Кацюбінскага, 1, офіс 202)
📅 Калі: 1 лістапада а 11:00
НаYouTube-канале Free Belarus Center плануецца анлайн-трансляцыя прэзентацыі.