Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 2 weeks ago
На чарзе #рэбус132!
Мяне ўсё адно цешыць, што вам цікавая мая праца. Спадзяюся, словы, якія вы тут сустракаеце, вам запамінаюцца! ?
Адказы, як заўжды, пішам у @padkazka_bot
Ну што, здаецца, больш ніхто не жадае даць правільны адказ на рэбус 131.
Агулам бот сабраў 8️⃣6️⃣ правільных адказаў, што вельмі няблага.
Але крыху прыкра, што больш за 100 чалавек нават не праглядзелі рэбус ?
Адказ на рэбус 131:
Пастка (рус. - ловушка)
На малюнку капуста. Нам ад яе трэба было ўзяць адпаведныя літары. Даволі проста, але ж слова прыгожае ды аўтэнтычнае!
Давялося Нупрэю хадзіць у лес, ставіць пасткі на барсукоў. Жычка.
Карыстайцеся на здароўе! ?
#Рэбус131!
Чакаю вашых адказаў у @padkazka_bot! ?
1️⃣0️⃣6️⃣ адказаў сабраў рэбус нумар 130! Неймаверны рэкорд! Дзякуй кожнаму! ?
Адказ на рэбус 130:
Слімак - (рус. - улитка)
Слі(ва)+мак
[Мядзведзіца] пераварочвала старыя, трухлявыя калоды.. і ў чорнай вільготнай глебе заўсёды знаходзіла пад імі мноства тлустых лічынак, чарвей і слімакоў. В. Вольскі.
А яшчэ слімачком называюць вось гэты сімвал - @!
Карыстайцеся на здароўе!
? Новы рэкорд! На рэбус нумар 130 вы ўжо далі 1️⃣0️⃣0️⃣ правільных адказаў, гэта абсалютна лепшы паказчык за ўсю гісторыю нашай суполкі! Дзякуй вам!
У падзяку ад мяне - #фразадня па-беларуску!
З дурнем сварыцца - што з вадою біцца - так кажам мы, беларусы, калі нейкаму не надта разумнаму чалавеку немагчыма даказаць якую-кольвек відавочную праўду.
Вельмі актуальна на сённяшні дзень.
Карыстайцеся на здароўе ды размаўляйце па-беларуску! ?
#Рэбус130!
Гэтым разам ён даволі лёгкі, дык, можа, паспрабуем пабіць рэкорд па правільных адказах? Іх тады было 88, штопраўда, яшчэ да вайны.
Паехалі!?
Пісаць, ведама, як заўжды - у @padkazka_bot
Сімпсаны ў кіно | The Simpsons Movie | 2007
Пасля таго, як Гамер скінуў адходы ў вадасховішча, Спрынгфілд аб'явілі каранціннай зонай і накрылі гіганцкім шкляным каўпаком, а мясцовыя жыхары настроіліся на Сімпсанаў за тое, што іх адрэзалі ад астатняга свету...
Пераклад і агучка: аматарскі аднагалосы закадравы (Беларускія рэбусы | https://t.me/rebusyby)
Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/2434/ (VO)
IMDb (7,3/10): https://www.imdb.com/title/tt0462538/
Kinopoisk (7,4/10): https://kinopoisk.ru/film/195332
#мультфільм@kinakipa #камедыя@kinakipa #прыгоды@kinakipa #агучка@kinakipa
8️⃣4️⃣ адказы сабраў рэбус нумар 129, гэта проста цудоўны вынік, за які я вам шчыра дзякую!
Адказ на рэбус 129:
Цягліца (рус. - мышца)
Цяг(нік)+лі(п=ц)а
Пройдзеш разы два па хаце — і сціхне патроху нудны боль у плячах і паясніцы, застаецца ў цягліцах толькі нешта такое пругкае і гужаватае. Крапіва.
Карыстайцеся на здароўе! ?
Апошнімі днямі нас тут значна паболела.
Я рады вітаць усіх у маім канале рэбусаў па-беларуску!
Я публікую тут рэбусы. Запрашаю вас даваць свае адказы ў @padkazka_bot! Праз некалькі дзён я даю адказ на папярэдні рэбус, падсумоўваючы колькасць правільных адказаў на яго.
А сёння - #фразадня па-беларуску:
Адзін пень гарэў, другі спіну грэў - аналаг рускамоўнага выразу "кому война - кому мать родна".
Размаўляйце па-беларуску! ?
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 2 weeks ago