INFO - Беларусы в Лодзи | Беларусы ў Лодзі

Description
инфоканал телеграмм-чата
(https://t.me/LodzBY) "Беларусы в Лодзи" и фонда "Беларусы в Лодзи"

Группа FB: https://facebook.com/groups/318067936047910

Страница FB: https://facebook.com/bialorusini.w.lodzkim
Advertising
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 weeks ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 months, 2 weeks ago

Last updated 1 year, 3 months ago

2 months, 1 week ago
**УВАГА!!! УВАГА!!! УВАГА!!!

УВАГА!!! УВАГА!!! УВАГА!!!
у сувязі з святкаваннямі 601ай гадавіны Лодзі змянілася месца правядзення мітынга!!!

Мітынг адбудзецца 27га ліпеня 2024г. а 17ай гадзіне па адрасе Лодзь ул.Петраковска 165 каля помніка аднарогу.

Будзем рады бачыць кожнага, прыходзьце самі і запрашайце сваіх сяброў і знаёмых!!!

2 months, 1 week ago
***?*** У гэтую нядзелю 28 ліпеня …

? У гэтую нядзелю 28 ліпеня ТБМ правядзе Кінаклуб ?

? Будзем глядзець "Скрадзеныя прывідамі"!

? Дата: 28 ліпеня
Час: 15:00 - 18:00
? Месца: MeMo (Łódź, ul. Moniuszki 5) зала Cinemo

? Ахвяраванні вітаюцца

Рыхтуйцеся да ўтульнага вечара! З нецярпеннем чакаем вас на Кінаклубе! ?

2 months, 1 week ago
**Шаноўныя сябры і сяброўкі, беларусы і …

Шаноўныя сябры і сяброўкі, беларусы і беларускі.

Беларускі палітычны клуб Лодзі запрашае на урачысты мітынг, прысвечаны

Дню Незалежнасці Беларусі.

Мітынг адбудзецца 27га ліпеня 2024г. а 16ай гадзіне на "пляцы Вольносці".

Будзем рады бачыць кожнага, запрашайце сваіх сяброў і знаёмых, і прыходзьце самі!!!

4 months, 1 week ago
Вітаю, шаноўныя беларусы!!!

Вітаю, шаноўныя беларусы!!!

Зараз у г.Лодзь праходзіць збор заявак у фарміраванне гарадскога бюджэта.

У мяне ёсць праэкт па размяшчэнню чатырох сцягштокаў (з сцягамі Польшчы, Беларусі-Б-Ч-Б, ЗША і Францыі) каля помніка Т.Касцюшкі.
Прашу Вас падтрымаць гэту ініцыятыву і паставіць свой подпіс у заяўке.
Збор подпісаў будзе праходзіць у медыятэцы МеМо на нулявым паверсе у зоне паціо.
Калі:
Пятніца 31.05. 15:00-16:00
Субота 01.06 15:00-16:00
Нядзеля 02.06 15:00-16:00
З адміністрацыяй бібліятэкі мерапрыемства не сагласавана, падыходзьце адразу у зону паціо.

4 months, 1 week ago

«Новы дом #Лодзь» – фатаграфічныя заняткі для падлеткаў і моладзі Украіны, Беларусі і Польшчы
Фатаграфічныя заняткі «Новы дом #Лодзь» – магчымасць для маладзёнаў ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў з Польшчы, а таксама іх равеснікаў Украіны і Беларусі, якія таксама маюць досвед міграцыі, каб выказаць сябе праз мастацтва фатаграфіі.

Падчас сустрэчаў удзельнікі_цы распавядуць свае гісторыі жыцця ў Лодзі з дапамогай фатаграфіі, а таксама пазнаёміцца з новымі месцамі, што звязаныя з мастацтвам і культурай гораду. «Новы дом #Лодзь» – гэта не толькі магчымасць развіць фатаграфічныя навыкі, але і сустрэцца з мясцовымі творцамі і фатографамі_камі. Сустрэчы будуць праводзіцца ў сяброўскай атмасферы, падтрымліваючы культурную інтэграцыю і міжкультурны дыялог у Лодзі.

Сустрэчы і семінары будуць праводзіцца штотыдзень па пятніцах і выхадных: 1.06-2.06; 7.06-9.06; 14.06-16.06 з 13: 00.

Працягласць кожнай сустрэчы: 3 гадзіны.
Месца: Завод Гарадской Дзейнасці, Тувіма 10, Лодзь
Пасля завяршэння семінара выбраныя работы ўдзельнікаў і ўдзельнікаў сустрэч будуць прадстаўлены на выставе ў рамках Міжнароднага Фотафестывалю ў Лодзі. Адкрыццё выставы запланавана на 18.06.
Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць форму: https://forms.gle/pZaZycUNuA6cPf9P7

Мова семінараў: польская, беларуская і ўкраінская. Так што без будзе цікава!

Вядучыя
Юлія Шаблоўская – беларускія фатографка-дакументалістка, журналістка, заснавальніца аддзелу фатаграфіі на адзіным незалежным беларускім тэлебачанні Белсат і стваральніца праекту «Новы дом» (New Home Project) – праекту, у якім фатаграфія і арт-тэрапія абʼядналіся, каб дапамагчы дзецям і падлеткам з Беларусі і Украіны, вымушаным эміграваць, прайсці праз гэты досвед і расказаць пра яго з дапамогай фатаграфіі.

Арганізатары: Фабрыка гарадской дзейнасці, Міжнародны Фотафестываль у Лодзі, Фонд «Humanosh»
Партнёр: Мультыкультурны цэнтр у Лодзі і New Home Project

4 months, 1 week ago
INFO - Беларусы в Лодзи | …
4 months, 2 weeks ago

Запрашэнне на суботнюю сустрэчу ад Зміцера Лукашука?

Сустракаемся:
?️25 траўня
?️а 18:00
?у арт-прасторы „Jesteśmy” на Jaracza 13

Таксама нагадваем вам, што ў групе ТБМ у Лодзі ў тэлеграм https://t.me/TBM_u_Lodzi можна прагаласаваць за кнігу, якую вы хацелі б набыць у Зміцера?

Мерапрыемства праводзіццa пры падтрымцы Funduszu Obywatelskiego im. Henryka Wujca

Пабачымся ў суботу?

4 months, 2 weeks ago
4 months, 2 weeks ago
Зміцер Лукашук у Лодзі 25 траўня!

Зміцер Лукашук у Лодзі 25 траўня!

Зміцер Лукашук - беларускі журналіст, адзін з самых вядомых твараў "Еўрарадыё".?

Таварыства беларускай мовы ў Лодзі пры падтрымцы Funduszu Obywatelskiego im. Henryka Wujca https://www.funduszobywatelski.pl арганізуе сустрэчу, на якой Зміцер прэзентуе свае кнігі з цыкла "Беларуская нацыянальная ідэя".?
Таксама ў вас будзе магчымасць паразмаўляць з ім і задаць свае пытанні.

А падчас музычнай паўзы заспявае Алесь Лютыч з гурта :B:N:?

?Арт-прастора “Jesteśmy”, Łódź, Jaracza 13
?25.05 | сб | 18:00
?Уваход вольны

Да сустрэчы!?

6 months, 2 weeks ago
Дарагія Беларусы!

Дарагія Беларусы!

Запрашаем усіх на св. Імшу а 19:00 у касцёл Св. Юзафа з нагоды беларускага нацыянальнага свята - Дня Волі!

У тыя гады беларусы заявілі пра сябе як пра нацыю, і дзякуючы ім мы можам зараз гаварыць пра беларускую нацыю. Ушануем тых, хто ахвяраваў і ахвяруе сваё жыццё на карысць Беларусі, памолімся за ўсіх, хто трымаецца і не здаецца, нягледзячы ані на якія абставіны.

Час: 25.03 (панядзелак), 19:00Месца: Ogrodowa 22, (касцёл Св. Юзафа)

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 weeks ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 months, 2 weeks ago

Last updated 1 year, 3 months ago