𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️
Вітаем, Шаноўнае Спадарства!
Эліза Ажэшка — таленавітая пісьменніца й удзельніца паўстаньня 1863–1864 гадоў, зьявілася на сьвет 6 чэрвеня 1841 года ў вёсцы Мікольвшчына блізу Горадні ў сям'і багатага абшарніка.
1858 гаду сямнаццацігадовую Элізу выдалі замуж за шляхціча Пятра Ажэшку. Яна холадна ставілася да мужа, затое змагла ў гэты час адкрыць школу для сялянскіх дзяцей.
Акрамя гэтага, Эліза Ажэшка брала ўдзел у дыспутах земскіх камітэтаў, змагалася за правядзеньне грамадзка-эканамічных рэформаў вёскі.
Элаіза Ажэшка, як актыўная грамадзянка, не магла стаяць у баку пад час паўстаньня 1863–1864 гадоў. Яна дапамагала паўстанцам. У траўні—чэрвені 1863 года нават хавала ў сябе Рамуальда Траўгута й пазьней дапамагла яму пераправіцца за мяжу.
Праз тое, што ў маёнтку рэгулярна бывалі паўстанцы, Пётра Ажэшку (мужа) арыштавалі й саслалі ў Перм.
Пакуль муж быў у высылцы, Эліза перабралася ў родную Гародню й пачала пісаць: штуршком для ейнай творчасьці сталі ўражаньні ад паўстаньня. Успаміны пра яго знайшлі адлюстраваньне ў многіх яе творах: «Над Нёманам», «Gloria victis», «Дзікунка». Апроч літаратуры пісьменьніца займалася дабрачыннасьцю: давала жытло паўстанцам, якія вярталіся зь Сібіры, дапамагала ахвярам вялікага пажару 1885-га ў Горадне.
Калі Пётр Ажэшка вярнуўся з высылкі, Эліза дамаглася разводу.
З 1869 года Ажэшка жыла ў Горадні. У 1879-1882 гг. знаходзілася ў Вільні, дзе была суўласьніцай выдавецтва, што выпускала кнігі, календары й гумарыстычны часопіс. Выдавецтва зачынілі, а пісьменьніцу адправілі на прымусовае селішча ў Горадню.
У 1905 і 1909 гадах кандыдатуру Ажэшкі высоўвалі на Нобелеўскую прэмію. У 1906 яна атрымала прэмію ім. Ф. Кохмана.
Калі Ажэшка захварэла, усю вуліцу заслалі саломай: каб не было чуваць цоканьня капытоў па бруку.
Пісьменьніца памерла ў 1910 годзе 18 траўня.
Вітаем, Шаноўнае Спадарства!
Сёньня адзначаем 141 дзень народзінаў Уладыслава Галубка, аднаго зь навядомейшых беларускіх тэатральных дзеячоў. Быў драматургам, рэжысерам, акторам, а таксама мастаком-пейзажыстам.
У дзяцінстве рана пазбааіўся бацькі — той быў "забіты злачынцамі рэвальвернымі стрэламі". Існуе версія, што прыбралі яго за ржвалюцыйную дзейнасьць. Паколькі Уладыслаў быў старыйшэм з 6 дзіцёў, яму давялося кінуць школу й ісьці працаваць. Выгружаў дровы з вагонаў, працаваў прыказчыкам у гастранамічнай краме, сльсерам у Менскім дэпо.
П’есы Галубка бойкія й вясёлыя, мова йх заўжды жывая, акторы працуюць з сапраўдным рэквізітам, напрыклад, як патрэбна была ежа — "сапраўдныя яечня з двух дзясяткаў яек, украінскі боршч, катлеты з гарачай бульбай і кіслым малаком, якія... падаваліся на сцэну па ходу спэктаклю".
Шмат хто крытыкаваў Уладыслава за любоў да мелядрамаў і натуралістычных эфэктаў, за простасьць і нізкажанравасьць ягоных твораў. Ён сапраўды быў просты, яркі, мог запэўніць і пераканаць у чым-заўгодна любога чалавека. Амаль у кожнай сваёй п’есе Галубок усімі даствпнымі сродкамі вучыць, настаўляе, заклікае простага гледача-беларуса скінуць зь сябе рызманы памяркоўнай рахманасьці, навучыцца нарэсьце думаць сваёй галавой, не падпарадкоўвацца нічыім уплывам.
Цікава, што Галубок меў талент знахара — таемныя веды яму перадала маці:
«яна ведала шмат якіх траў магла загаворваць рожу ды навучыла свайго сына Ўладыслава. Галубок вылечыў ад рожы многа людзей. Ён бярэ сьцізорык і заточвае драўляную трэсачку, мачае ў чарніла, якім піша п’есы, абводзіць рыскаю ўсю пляму рожы і па крузе піша нейкія лічбы, праходзіць час, рожа сыходзіць, але пасьля наданьня яму пачэснага званьня народнага артыста мусіў адмовіцца ад такой добрай справы, каб не перашкодзіць свайму аўтарытэту».
Галубка арыштавалі ў жніўні 1937 году, у канцы верасьня ён быў расстраляны.
𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️