(НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ

Description
Лаканічна распавядаем, што сёння адбылося. #новости #новостиБеларуси #навіны #Беларусь
We recommend to visit

Preton community: @preton_eng
Preton community: @preton_cis

Chat: @chat_preton

AirDrop bot: @preton_drop_bot

https://twitter.com/preton_official

Last updated 1 month, 1 week ago

💰 Investors Сlub Meridian

@meridians_bot — Private Club
@meridian_party — Chat

@meridian_ru — Ru News
@meridian_cn — China News

https://meridian.wtf — Site
x.com/meridianwtf — Twitter
clck.ru/3CKStB — Mining
clck.ru/3CKU2X — NFT

Last updated 6 months, 1 week ago

Реклама @CrazyCrypto_Admin

Last updated 3 weeks, 6 days ago

3 weeks, 1 day ago
***☕️*** **Вітаем, шаноўныя!**

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Яшчэ адзін беларус можа стаць Нобэлеўскім лаўрэатам

У 2022 годзе Нобэлеўскую прэмію міру атрымаў праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі. Праз тры гады тую ж прэмію можа атрымаць яшчэ адзін беларускі палітвязень. Хто гэта — чытайце на сайце праз VPN.

🔺 Ці магчымыя хутка перамовы па Украіне?

Трамп не спыніў вайну, Пуцін адмаўляецца ад перамоваў з Зяленскім, а размовы пра магчымыя мірныя пагадненні, якія актыўна абмяркоўвалі апошнім часам, ужо не так успрымаюцца, як рэальнасць. Дык што можа адбыцца далей? Разбіраемся па спасылцы (праз VPN).

🔺 ЗША збіраюцца дэпартаваць беларусаў

І зноў указ Трампа, але гэтым разам ён датычыцца беларусаў, якія шукалі новае жыццё ў Амерыцы. Колькі нашых суайчыннікаў могуць трапіць пад дэпартацыю — чытайце праз VPN.

#штопачытаць

3 weeks, 1 day ago
*****💥***** [**#галоўнае**](?q=%23%D0%B3%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D0%B5) **за 30** **студзеня**

*💥 #галоўнае *за 30 студзеня

*✔️*** Пасажырскі самалёт упаў у раку ў сталіцы ЗША

*✔️*** ЗША збіраюцца дэпартаваць больш за 300 беларусаў

*✔️*** Расея атакавала дронам жылы дом у Сумах

*✔️*** ПАРЕ прыняла рэзалюцыю аб непрызнанні апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі

*✔️*** У Нямеччыне будуць больш жорстка кантраляваць мігрантаў

*✔️*** Беларуска, асуджаная ў Польшчы за шпіянаж, не прыйшла адбываць пакаранне і не заплаціла штраф

*✔️*** Беларусь будзе рыхтаваць аператараў беспілотнікаў

*✔️***Агучаныя дакладныя лічбы новага ўтылізацыйнага збору на аўтамабілі. І яны сумныя

*✔️***Палітвязня Мікалая Статкевіча вылучылі на Нобэлеўскую прэмію міру. Ілана Маска таксама

*✔️*** Беларускі Дом у Варшаве сутыкнуўся з праблемамі

*✔️*** Украіна прадала яшчэ 34 вагоны арыштаванага беларускага калію

*✔️*** Еўразвяз купляў у Беларусі фанеру ў абыход санкцыяў

*✔️*** На мяжы з Беларуссю знайшлі 25-метровы тунэль кантрабандыстаў

3 weeks, 1 day ago
[**#рэпрэсіі**](?q=%23%D1%80%D1%8D%D0%BF%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%96%D1%96) **Асноўнае за 30** **студзеня**

#рэпрэсіі Асноўнае за 30 студзеня

▪️Палітзняволены сын Віктара Бабарыкі адзначае 35-ыя народзіны за кратамі
Гэта яго пяты дзень народзінаў у зняволенні

▪️У Менску пачаўся суд над вядомым дзіцячым анколагам

▪️Аўдытара і бізнес-трэнера Дзмітрыя Цімафіевіча сёння пачалі судзіць за ўдзел у пратэстах

▪️У Маларыце затрымалі мужчыну, які зняў чырвона-зялёны сцяг з аптэкі

▪️У Беларусі працягваюцца праблемы з інтэрнэтам

▪️Супраць моўнага праваабаронцы Ігара Случака распачалі крымінальную справу. Яго абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці»

▪️У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» дакументальны фільм пра сталінскія рэпрэсіі а таксама шэраг акаунтаў у сацыяльных сетках

▪️У крымінальным кодэксе з'явіцца «абраза былога прэзідэнта», а таксама адказнасць за «злачынствы» здзейсненыя за мяжою

3 months, 1 week ago
***☕️*** **Вітаем, шаноўныя!**

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

? Марыя Калеснікава сустрэлася з бацькам

12 лістапада палітзняволеную, пра якую не было звестак больш за 600 дзён, нарэшце паказалі беларусам. Падрабязней чытайце на старонцы праз VPN.

? Як распазнаць шпіёна сярод апазіцыйных беларусаў?

Без параноі і канспіралагічных тэорый: мы запыталі расследавальнікаў з БРЦ і прадстаўнікоў «BELPOL» пра тое, як вылічыць агентаў КДБ і колькі іх можа быць сярод беларусаў за мяжой. Адказы — на нашым сайце (праз VPN).

? Беларуса ў Гданьску жорстка збіў паляк

Пералом рэбраў і разрыў касы, у выніку — аперацыя. Што стала прычынай збіцця і як цяпер выглядае беларус, чытайце па спасылцы праз VPN.

3 months, 1 week ago
*****?***** [**#галоўнае**](?q=%23%D0%B3%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D0%B5) **за 12** **лістапада**

*? #галоўнае *за 12 лістапада

*✔️*** Ізраіль не ўключыў Беларусь у спіс краін, «адносна бяспечных» для наведвання

*✔️*** Спецагенты рэжыму ўкараніліся ў апазіцыю і да валанцёраў

*✔️ У* Беларусі ўвялі больш жорсткія патрабаванні да якасці сувязі

✔️ Як паскорыць выдачу ВНЖ у Польшчы

✔️ Анджэй Дуда байкатаваў супольнае фота ўдзельнікаў кліматычнага саміту ў Баку з-за прысутнасці Лукашэнкі

✔️ Праз Махачкалу будуць ажыццяўляцца пастаўкі беларускага калію ў Іран і Індыю

✔️ У Гданьску паляк адбіў беларусу селязёнку

✔️ Сярод ганаровых консулаў у Беларусі зноў заўважаныя «гаманцы» Лукашэнкі

✔️ Беларусам могуць забараніць усынаўляць дзяцей у Расеі праз «пагрозу традыцыйным каштоўнасцям»

✔️ Тыль Швайгер мог не разумець, чаго яго клікаюць у Беларусь

3 months, 1 week ago
[**#рэпрэсіі**](?q=%23%D1%80%D1%8D%D0%BF%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%96%D1%96) **Асноўнае за 12** **лістапада**

#рэпрэсіі Асноўнае за 12 лістапада

? 4 гады са смерці Рамана Бандарэнка

? У чарзе, каб аддаць перадачу ў новае СІЗА ў Калядзічах, можна правесці паўдня

? Марыі Калеснікавай дазволілі сустрэцца з татам

? Жыхару Латвіі пагражае ў Беларусі да 10 гадоў калоніі па трох палітычных артыкулах

? Распачаўся чарговы суд над «рэйкавым партызанам» з Віцебску

?«Ганаровага грамадзяніна Мёрскага раёна» будуць судзіць за «прапаганду нацызму»

? Жыхара Рагачова адправілі ў калонію за абразу Лукашэнкі

3 months, 2 weeks ago
*****?***** [**#галоўнае**](?q=%23%D0%B3%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D0%B5) **за 6** **лістапада**

*? #галоўнае *за 6 лістапада

*✔️*** У Польшчы будуць судзіць беларуса за шпіянаж на карысць беларускіх спецслужбаў

✔️ Трамп перамог на выбарах прэзідэнта ў ЗША

*✔️*** Тыль Швайгер быў заўважаны ў аэрапорце Менску

*✔️*** У Будслаўскім касцёле знайшлі раней невядомыя роспісы

✔️ У Горадні на іспыты ДАІ цяпекр можна запісацца анлайн

✔️ Кавалак вясельнага торта каралевы Элізабэт II і прынца Філіпа прадалі на аўкцыёне

✔️ Літва правядзе вайсковыя вучэнні каля мяжы з Беларуссю

✔️ Беларусу, які ў Крыме хацеў падарваць расейскага вайскоўца, прысудзілі 14 гадоў калоніі

✔️ У Кіева-Пячэрскай лаўры цяпер будзе захоўвацца графіці Бэнксі

✔️ У Беларусі паляўнічыя зладзілі сафары з верталёта. Цяпер на іх заведзеная крымінальная справа

✔️ Кубракоў паабяцаў задзейнічаць на выбарах ветэранаў МУС

✔️ Беларусам не пакажуць матч «Легія» - «Дынама-Менск», які пройдзе ў Варшаве 7 лістапада

3 months, 2 weeks ago
[**#рэпрэсіі**](?q=%23%D1%80%D1%8D%D0%BF%D1%80%D1%8D%D1%81%D1%96%D1%96) **Асноўнае за 6** **лістапада**

#рэпрэсіі Асноўнае за 6 лістапада

? Тэндэнцыі рэпрэсій у Беларусі

? Стала вядомая прычына смерці палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра

? Беларуска з'ездзіла дадому і трапіла на «гутарку» ў КДБ

? Цэлую сям'ю будуць судзіць за «распальванне варожасці»

? У Лепелі супрацоўніка «Белтэлекама» судзілі за «экстрэмізм» на прадпрыемстве

?За «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання» пачалі судзіць палітзняволенага фатографа

3 months, 2 weeks ago
**Дабрыдзень, сябры!**

Дабрыдзень, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

?Што пакажуць на «Bulbamovie 2024»?

Распавядаем, што можна будзе паглядзець.

?Расея ніколі не прайгравала войнаў?

Топ-10 доказаў, што гэта не так.

?Хваля затрыманняў магла быць звязаная з кааліцыяй дваровых чатаў «Ордэн»

«Хапун» адбываўся паводле заведзенай крымінальнай справы за «змову з мэтаю захопу ўлады».

#штопачытаць

3 months, 3 weeks ago
*****?***** [**#галоўнае**](?q=%23%D0%B3%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D0%B5) **за 30 кастрычніка**

*? #галоўнае *за 30 кастрычніка
✔️СК Беларусі заявіў, што атрымаў звесткі пра забойства польскімі вайскоўцамі 241 мігранта

✔️Чамаданава будзе кандыдаткаю на «прэзідэнцкіх выбарах»

✔️КДБ праводзіць вучэнні ля мяжы з Літвой

✔️У Лідзе падпалкоўнік два гады біў і змушаў да працы салдатаў тэрміновай службы

✔️Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў пра неабходнасць змены правілаў выдачы карты паляка

✔️Беларусь і Расея правялі супольную аперацыю – затрымалі больш за 370 асобаў у вышуку

#Рэпрэсіі:

✔️TikTok Славы Камісаранкі прызнаны «экстрэмісцкім». Чарговае папаўненне спісу «экстрэмістаў»

✔️Журналіст Ігар Ільяш знаходзіцца ў СІЗА ў Калядзічах

✔️За «распаўсюд экстрэмізму» будуць судзіць былога палітвязня Аляксандра Патапава

✔️ Кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука будуць судзіць за «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «заклікі да санкцыяў»

We recommend to visit

Preton community: @preton_eng
Preton community: @preton_cis

Chat: @chat_preton

AirDrop bot: @preton_drop_bot

https://twitter.com/preton_official

Last updated 1 month, 1 week ago

💰 Investors Сlub Meridian

@meridians_bot — Private Club
@meridian_party — Chat

@meridian_ru — Ru News
@meridian_cn — China News

https://meridian.wtf — Site
x.com/meridianwtf — Twitter
clck.ru/3CKStB — Mining
clck.ru/3CKU2X — NFT

Last updated 6 months, 1 week ago

Реклама @CrazyCrypto_Admin

Last updated 3 weeks, 6 days ago