Літрадыё

Description
тэксты, крытыка, падкасты

https://litradio.by/
Advertising
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 month ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 months ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 month, 1 week ago

1 year, 8 months ago

Госць свежага выпуску “Супердудко” — Уладзімір Сцяпан: мастак, літаратар, майстар-мініяцюрыст.Сёлета яму споўнілася 65 гадоў. Андрэй Дудко вырашыў павіншаваць аўтара і падрабязна распытаць пра ягоны доўгі і пярэсты творчы шлях. Поўны поспеху, грошай, славы і нават велічы — хаця і не ў тым амплуа, у якім хацелася б.

Слухаць на стрымінгавых платформахЛітрадыё

1 year, 8 months ago
**Эсэ** [Насты Манцэвіч](https://www.facebook.com/profile.php?id=100001490181621) **мы павінны былі …

Эсэ Насты Манцэвіч мы павінны былі апублікаваць яшчэ тры тыдні таму, але адзін з герояў тэксту (бацька Насты) апынуўся за кратамі.

І, хаця разгубленасць ужо даўно прыкмета нашага часу, гэтым разам гэта была вельмі моцная разгубленасць…

Публікуем эсэ цяпер, дадаўшы каментар аўтаркі:Рашэнне апублікаваць гэты тэкст далося мне складана. Калі я яго пісала, мой тата быў яшчэ на волі. З 15 сакавіка ён знаходзіцца за кратамі. Я вельмі баюся, што цяпер, калі тата праходзіць выпрабаванні ў зняволенні, патас гэтага тэксту будзе выглядаць недарэчна, наіўна, або яшчэ горш — цынічна. Але ведаю, што пісала яго з любоўю да сваёй сям’і. Таму ўсё ж такі хачу апублікаваць такім, якім ён быў напісаны.Чытаць

1 year, 8 months ago

Вітаем! Калі хто яшчэ не слухаў наш першы падкаст "Адкуль бяруцца кнігі" з Таццянай Заміроўскай, то вось вам кароткі змест гутаркі з таймінгам:

Раздзел першы. Асабістыя падзеі, якія паўплывалі на пісьменніцу1:12 Як праз кампутарны збой Таццяна зрабілася пісьменніцай
4:22 Могілкі ў Лошыцкім парку, якіх ніколі не існавала
7:13 Як Адам Глобус забараніў Заміроўскай пісаць вершы
9:33 The Beatles і легалізацыя дзіўных тэкстаў
16:19 Мігрэнь, што мяняе ўспрыманне свету
19:58 Праца ў свячным буціку і блог “Свечы Апакаліпсіса”
25:13 Як дзіцячыя траўмы ўплываюць на літаратуру

Раздзел другі. Творчыя прыёмы
28:23 Як знайсці час на пісьменніцтва
34:03 Калі прыходзіць натхненне
38:23 Пісьменніцтва - гэта пакуты ці кайф?
43:22 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы
46:30 Адкуль бяруцца сюжэты
49:57 Як пачаць пісаць
52:04 Ці можна браць гісторыі іншых людзей
57:33 Ці ведае аўтар чым скончыцца твор
1:01:13 Як знайсці свой голас

Эпілог
1:04:27 Чатыры парады тым, хто піша

Нагадваем, што падкаст можна слухаць не толькі на YouTube, але і на іншых платформах. Поўны спіс шукайце па спасылцы - https://litradio.link/podcasts/knihi-zamirouskaja/

YouTube

Адкуль бяруцца кнігі. Таццяна Заміроўская

У першым выданні падкасту «Адкуль бяруцца кнігі» Таццяна Заміроўская распавядае, як прыдумляе апавяданні ў фонавым рэжыме мозга, калі этычна браць чужую гісторыю і як мігрэнь ды Джон Ленан дапамаглі ёй напісаць раман. 0:00 Адкуль бяруцца кнігі Раздзел…

1 year, 9 months ago
«Из-за облаков выглядывает солнце. Илья опускает …

«Из-за облаков выглядывает солнце. Илья опускает солнцезащитный козырек.

Включен подкаст:

«...вычислить манипулятора в отношениях? На самом деле, это довольно легко: манипулятор — это тот, кто получает удовольствие от скандалов и ссор. Он или она подпитываются негативной энергетикой, которая дает манипулятору чувство превосходства, помогает удовлетворять его зашкаливающее самолюбие.

Действия и слова манипулятора всегда рациональны. Он или она прекрасно знает «болевые точки» своей жертвы — все ее недостатки, слабости, психические трамвы. И манипулятор умело использует все это, чтобы сначала разжечь конфликт, а потом продолжать его поддерживать.»

Чытайце цалкам

1 year, 9 months ago

У гэтым выпуску слухаем Адама Глобуса — мультыінструменталіста ў літаратуры. Ён піша вершы і прозу, раманы і хоку, гарадскія жахаўкі ды рок-тэксты, эратычныя апавяданні, дэтэктывы на продаж і апакрыфічна рэалістычныя партрэты сУчаснікаў.У новым выданні падкасту нязменны герой літпрацэсу распавядзе, чаму вандроўка да егіпецкіх пірамідаў выявілася стратэгічнай памылкай, як на яго творчасць паўплываў алкаголь і чаму пісьменніку часам карысна дапісацца да беліберды.

Адкуль бяруцца кнігі — падкаст пра аўтараў_ак, якія маюць свае ключы да кайфу, свае прыёмы і забабоны.

Слухайце на іншых пляцоўках? Ці спадабаўся вам гэты выпуск? Раскажыце ў каментахЛітрадыё

1 year, 9 months ago
**Украінскі крытык Юры Валадарскі прачытаў кнігу …

Украінскі крытык Юры Валадарскі прачытаў кнігу Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?".Валадарскі разглядае тэкст праз прызму ўкраінскага літаратурнага досведу і знаходзіць там шмат агульных рэчаў, уласцівых гісторыі як Беларусі, так і Украіны.

Чытайце рэцэнзію па спасылцы

1 year, 9 months ago

Сустракайце яшчэ адзін наш улюбёны падкаст — “Супердудко”.Першая госця — Наста Грышчук: п’е таматны гозэ, успамінае юнацтва,
распавядае пра літаратурную крытыку як мастацтва.

“Супердудко” – найсуб’ектыўнейшы падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і найлепшыя суразмоўцы па абодва бакі дзяржаўнай мяжы. І яшчэ – Андрэй Дудко першы, хто здагадаўся размаўляць з літаратар_камі, папярэдне прачытаўшы іх тэксты.

Падкаст на платформах

Літрадыё

1 year, 9 months ago
**Працяг рамана “На заснежаны востраў”** [Анкі …

Працяг рамана “На заснежаны востраў” Анкі Упалы.*Калі б мне давялося прыдумляць гэтых коней, я ніколі не рабіла б гэтага двойчы. Запомні, дарагая рэчаіснасць, так робяць толькі вельмі кепскія пісьменніцы. Але нічога не папішаш: пад парасонам, на які ападаў дождж, я стаяла ля загарадкі, за якой пасвіліся коні. Карычневая кабыла ўвесь час падкідалася, рухалася нервова, з тугой паглядаючы на парачку разнамасных коней па суседстве. Калі яна заўважыла, што я назіраю, то пабегла проста на мяне, і я спужалася. Я прыняла адстаронены выгляд і без рэзкіх рухаў адышла падалей. Яна ўрэшце павалілася на спіну і пачала катацца ў нейкім шаленстве, перабіраючы нагамі.

“Нешта яе непакоіць, нейкі сверб”.*Як кажа сама аўтарка, гэта расповед “пра сваё купанне ў вадаёмах Мінска і Стакгольма і назіранні за сабой ды іншымі, зробленыя падчас гэтых практык і вакол іх”.

Чытаць цалкамАкунайцеся разам з Анкай у цягучае кола падзей.

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 month ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 months ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 month, 1 week ago