𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· темы,стикеры: @skivix ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️
**Рада Вольнай Серабранкі не прызнае вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Сакартвэла, якія адбыліся 14 снежня 2024 года. Гэтыя выбары, упершыню ў гісторыі краіны, прайшлі безальтэрнатыўна, што з'яўляецца грубым парушэннем асноўных дэмакратычных прынцыпаў. Больш за тое, выбары прэзідэнта Сакартвэла былі арганізаваны парламентам, які не быў абраны грамадзянамі краіны. Паводле сведчанняў міжнародных назіральнікаў, ранейшыя парламенцкія выбары былі сфальсіфікаваныя. Супраць гэтага парламента пратэстуе значная частка нашых сяброў — картвэльскага народу.
З улікам ціску на грамадства з боку прарасійскіх сіл, прымянення гвалту і адсутнасці шырокага ўдзелу грамадзян, дадзены выбарчы працэс немагчыма лічыць легітымным. Ён не адлюстроўвае волю народа і супярэчыць прынцыпам справядлівасці і празрыстасці.
Гэта галасаванне, пазбаўленае дэмакратычных гарантый, падрывае ранейшыя дасягненні Сакартвэла ў пабудове дэмакратычных інстытутаў і вяршэнства закона.
Мы выказваем салідарнасць з грамадзянамі Сакартвэла, якія маюць права на свабоднае волевыяўленне, і падтрымліваем іх у імкненні да дэмакратычнай і свабоднай будучыні.
З павагай,
Рада Вольнай Серабранкі**
Зварот ад супольнасці беларусаў да краін ЕС і ЗША
Мы, прадстаўнікі супольнасці беларусаў
(Міжнародная супольнасць Вольнай Серабранкі і іншыя, якія далучыліся), з трывогай і надзеяй на перамогу вольных грамадзян, назіраем за апошнімі падзеямі ў Сакартвэла, якія сведчаць пра павелічэнне пагрозы з боку Расійскай Федэрацыі, уключаючы магчымасць ваеннай інтэрвенцыі.
Публічныя заявы дэпутата Дзяржаўнай думы РФ Леаніда Калашнікава аб гатоўнасці Расіі ўвесці войскі ў Сакартвэла “супраць барбараў” з’яўляюцца недапушчальным умяшаннем ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы.
Заклік да Еўрапейскага Саюза і Злучаных Штатаў Амерыкі
Мы заклікаем Еўрапейскі Саюз і Злучаныя Штаты Амерыкі:
Забяспечыць гарантыі бяспекі для Сакартвэла, якая імкнецца да дэмакратычнага развіцця і еўрапейскай інтэграцыі.
Ужыць усе неабходныя палітычныя і дыпламатычныя меры, (а пры неабходнасці — меры сілавога ўздзеяння) для прадухілення магчымай ваеннай агрэсіі з боку Расіі.
Узмацніць падтрымку грузінскай грамадскасці ў яе імкненні да свабоды, дэмакратыі і еўрапейскіх каштоўнасцей.
Паскорыць працэс інтэграцыі Сакартвэла ў еўраатлантычную супольнасць, каб паказаць, што дэмакратычны выбар краін рэгіёна абаронены міжнароднай супольнасцю.
Перагледзець меры супраць Расіі, у тым ліку ўзмацніць санкцыі, каб прадухіліць далейшую эскалацыю і падтрымку аўтарытарных рэжымаў у рэгіёне.
Выбары ў Сакартвэла — чарговы прыклад расійскага ўплыву
Падзеі ў Сакартвэла з’яўляюцца чарговым сведчаннем таго, што дэмакратычныя працэсы ў краінах рэгіёна знаходзяцца пад пагрозай з-за сістэматычнага ўмяшання Расіі.
Заява расійскага боку — гэта чарговае сведчанне таго, што апошнія выбары, якія мелі мэтай прывесці да ўлады “Грузінскую мару”, мелі шматлікія прыкметы фальсіфікацый, ажыццёўленых пры падтрымцы Расіі. Гэта было накіравана на тое, каб запаволіць інтэграцыю Сакартвэла ў Еўрапейскі Саюз і НАТА, а таксама паслабіць уплыў еўрапейскіх дэмакратый у рэгіёне.
Наш пасыл
Мы выказваем сваю поўную падтрымку народу Сакартвэла ў яго барацьбе за дэмакратыю і суверэнітэт. Мы перакананыя, што толькі салідарнасць міжнароднай супольнасці здольная спыніць агрэсіўную палітыку Расіі і забяспечыць мір і стабільнасць у рэгіёне.
Мы заклікаем Еўрапейскі Саюз, ЗША і ўсе дэмакратычныя краіны свету:
Дзейнічаць рашуча, каб не дапусціць паўтарэння ў Сакартвэла сцэнарыя, рэалізаванага Расіяй у іншых краінах (таемнага ўдзелу расійскіх войскаў пры разгоне людзей — як у Беларусі, альбо акупацыі чарговай часткі тэрыторыі, як ва Украіне).
Падтрымаць права народаў самастойна выбіраць свой шлях развіцця.
Жыве Беларусь! საქართველოს გაუმარჯოს!
Далучыцца да звароту можна рэпостам ці напісаўшы @yarbert
Ужо далучыліся:
Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni
Блок "Салідарнасць" - партыі "Народная Грамада" і "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя"Минск Новости (Менскі канал ініцыятывы "Краіна для жыцця")
en/ge https://bel1.info/2024/12/05/zvarot-ad-supolnasczi-belarusau-da-krain-es-i-zsha-bel-en-ge/
Далучыліся:
Гартая старонкі архіваў.
Лакацыя - адная з Серабранак. Марш. Сёння - але ў 2020м
Зварот да Народа і Прэзідэнта Сакартвэла
Паважаная спадарыня Прэзідэнт, дарагія сябры, браты і сёстры з Сакартвэла!
Мы, беларусы, хочам выказаць вам нашу глыбокую падтрымку і салідарнасць у вашай барацьбе за свабоду, незалежнасць і дэмакратыю. Ваша рашучасць абараняць суверэнітэт і імкненне стаць часткай еўрапейскай сям'і натхняюць нас, бо мы таксама змагаемся за вызваленне нашай радзімы ад аўтарытарызму і чужога ўплыву.
Ваша сіла духу з'яўляецца прыкладам для ўсіх, хто імкнецца да светлай будучыні.
Сёння, калі над нашымі краінамі навісла пагроза з боку тых, хто хоча знішчыць свабоду, мы заклікаем аб'яднацца ў барацьбе супраць дыктатуры і імперыялізму. Разам мы можам пабудаваць свет, дзе будуць паважацца правы чалавека, нацыянальная ідэнтычнасць і імкненне да незалежнасці.
Мы, беларусы, высока цэнім культурную спадчыну Сакартвэла і натхняемся вашай рашучасцю ісці сваім, незалежным шляхам. Мы ўпэўненыя, што разам мы здолеем пераадолець усе цяжкасці, каб нашы дзеці жылі ў свеце, дзе пануюць дэмакратыя, справядлівасць і сяброўства народаў.
Жыве Беларусь! საქართველოს გაუმარჯოს!
З павагай, ПалітРада Міжнароднай Супольнасці Вольнай Серабранкі
Далучыцца да звароту можна рэпостам ці напісаўшы @yarbert
Далучыліся:
Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni
Блок "Салідарнасць" - партыі "Народная Грамада" і "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя"
Канал аб'яднання пратэстнага руху "МенскРазам!"
Малінаўка і суседзі (і канал і актывісты Малінаўкі) Рух "Водители" @drivers_97 Празрысты Магілёў
Мозырь для Жизни
Канал "Вестнік Міхеева"
Ініцыятыва "ШОС" - Штаб Аб,яднаных сіл
Минск Новости (Менскі канал ініцыятывы "Краіна для жыцця")
Суполка актывістаў з Беларусі (пажадалі захаваць ананімнасьць)
Беларускі моладзевы хаб (Беларуская Прастора Робім разам)
**Litvinai, VšĮ
Актывісты:
Elisabeth Chigrin
палітвязень Ілля Міронаў
Паэт і палітвязень Анатоль Хіневіч
Праваабаронца Антон Малкін
Вольга Карач - беларускі палітык, грамадская дзяячка
Актывістка і журналістка Bella Fox**
мовамі ge / en https://bel1.info/2024/12/02/zvarot-da-naroda-i-prezidenta-sakartvello-bel-en-ge/
UPD 09.12.2024: Даслана на мэйл і інстаграм спадарыні Саломе Зурабішвілі
𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· темы,стикеры: @skivix ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️