Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 2 months, 3 weeks ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago
Шкада, што Шушкевіч не дажыў да сёньняшняга дня, калі рэчаіснасьць паставіла кропку ў нашай зь ім шматгадовай дыскусіі адносна вываду ядзернай зброі з Беларусі, Казахстану і Ўкраіны – у Расею. Я называў гэта памылкай, ён – правільным крокам, і нават запісаў на ютубе тыраду пад назвай «Шушкевіч жорстка адказаў Навумчыку». Шкада, што не капіюю такія рэчы, відэа зьнікла (буду ўдзячны, калі нехта знойдзе). Адказ дало жыцьцё: калі б Украіна захавала ядзерную зброю, ніякі Пуцін ня сунуў бы сваё сьвіное рыла.
P.S. Для аматараў казкі «А ўявіце, што Лукашэнка б меў ядзерную зброю» – параю вучыць матчасьць, і патлумачу, што калі б Беларусь не адмовілася ад ядзернай зброі без усялякіх умоваў, а выставіла б жорсткія ўмовы (адзіны, хто ў ВС прапаноўваў гэта, быў Пазьняк) – увага Захаду да працэсаў у Беларусі ў 1991-1993 была б кардынальна іншай, і Лукашэнка быў бы адсунуты ад прэзыдэнцтва на раньніх этапах. Адразу пасьля рашэньня аб вывадзе ядзернай зброі ЗША згубілі інтарэс да Беларусі (і гэта, нагадаю, была адна з прычынай сыходу ў адстаўку першага амбасадара ЗША ў Беларусі Дэвіда Сўорца).
У некалькіх чалавек прачытаў, што “ЗША скончыліся”. Думаю, гэта занадта песымістычная (а для кагосьці празьмерна аптымістычная) ацэнка. Я б не сьпяшаўся.
Што відавочна — Эўропе давядзецца разьлічваць на свае сілы. І як найхутчэй выправіць памылку апошніх дзесяцігодзьдзяў, калі, маючы побач крыважэрную імпэрыю, яна выдаткоўвала на абарону, у сярэднім па краінах, менш за 1%. Вось гэтаму сапраўды варта зьдзіўляцца.
І хто ведае, што сёньня адбывалася б на эўрапейскім кантынэнце, калі б Украіна тры гады жыцьцямі сваіх сыноў і дачок, сваёй крывёю, ня стрымлівала агрэсара.
Калі ў 60-я у нашым віцебскім дзіцячым садку па “Праўдзе” нам, хлопчыкам, не ўдавалася, як бы цяпер сказалі, дасягнуць кансэнсусу, хто-небудзь з дзяўчынак клікаў выхавацельніцу — іх чамусьці было дзьве. Я хацеў бы даведацца, як склаліся іх лёсы, бо на мой лёс яны паўплывалі: яны павеслі ў пакоі вялікія партрэты Коласа і Купалы і патлумачылі нам, хто яны такія; упэўнены, гэта была іх уласная ініцыятыва. Дзякуй ім вялікі за гэта. Ну, і за ўсталяваньне кансэнсусаў.
У Парыжы лідэры эўрапейскіх краінаў так і не дамовіліся адносна аўтаномнай ад ЗША падтрымкі Ўкраіны. Прыйшлі да высновы, што гарантыі бясьпекі могуць даць толькі ЗША. І прэм’ер Брытаніі паляціць у Вашынгтон да “выхавацельніцы” — да Трампа.
Шпенглер, кажаце, «Закат Эўропы»? Які тут закат, даўно ўжо — цёмная ноч, только пули свистят по степи. Дабранач.
Падзеньне Асада сьведчыць, што ўсе дыктатуры рана ці позна церпяць паразу (шкада толькі, што ў некаторых рэгіёнах на зьмену ім прыходзяць дзікуны). Бясспрэчна, гэта геапалітычная параза Пуціна – самая вялікая за чвэрць стагодзьдзя ягонага панаваньня. Але тым болей ён будзе імкнуцца ня выпусьціць з-пад кантролю Беларусь, сувэрэнітэт якой Лукашэнка пачаў здаваць з першых дзён, як быў праведзены ва ўладу Масквой.
(2/2) У нулявыя яшчэ хоць нешта заставалася ад пачатку 90-х, цяпер жа, калі ў Беларусі і адукацыя, і дзяржаўная прапаганда пракітычна ўжо цалкам пераведзеная на рэйкі «русского мира», мы атрымаем пакаленьне, якое (у большасьці сваім) будзе цалкам арыентаванае на Маскву.
Паглядзеў «Жыцьцё-маліна» Мікіты Мелказёрава з нью-ёрскім інвэстарам Ігарам Маханьком.
Цікавая, як звычайна ў Мелказёрава, гутарка, асабліва як для мяне, чалавека бясконца далёкага ў роўнай ступені што да айці, што да інвэстмэнту. Адзначу і беларускую мову шаноўнага Ігара Маханька (што вельмі рэдка для беларускіх бізнэсоўцаў, на вялікі жаль).
Нельга не пагадзіцца з Маханьком, дзе ён кажа, што вельмі шмат было супраць беларусаў (і, дадам, ня толькі ў ХХ стагодзьдзі, але і ў папярэднія).
Але вось адна ягоная канстатацыя зьдзівіла: «90-я проста прыбілі ўсё нацыянальнае Адраджэньне».
У нечым гэта, канешне, унікальная заява – бо афіцыйная прапаганда якраз падае пачатак 90-х як актыўнасьць «нацыяналістаў», разумеючы пад імі «нашчадкаў нацысцкіх акупантаў», а нацыянальна сьвядомыя, сумленныя гісторыкі, наадварот, адзначаюць гэты пэрыяд як вяршыню беларускага Адраджэньня ў ХХ стагодзьдзі.
Калі Ігар Маханёк сапраўды ня бачыць розьніцы паміж пэрыядам да прыходу Лукашэнкі ў 1994 годзе і пасьля, дык ягонае нэгатыўнае ўспрыманьне 90-х ён нічым не адрозьніуаецца ад таго, што дзесяцігодзьдзямі насаджае ў сьвядомасьць беларусаў лукашэнкаўская прапаганда пра «лихие девяностые».
Цяпер па Беларусі нават фотавыставу пра пачатак 90-х возяць – з выявамі чэргаў ля прадуктовых крамаў, талонамі на тавары першай неабходнасьці і г.д., што павінна стварыць у новага пакалентьня ўражаньне сацыяльнага апакаліпсісу. Які ледзь не ў апошні момант перад канчатковым падзеньнем у бездань спыніў Лукашэнка.
Пры гэтым, заўважу, прапаганда бессаромна прадтасоўвае факты. Так, дыфіцыт прадуктаў і тавараў сапраўды быў, але ў апошнія гады існаваньня СССР. А ўжо з пачатку 1992-га рынак (і ў прамым, і ў пераносным сэнсах) пачаў насычацца, у 1993-м вы маглі свабодна набыць усё, што заўгодна; была іншая праблема – у людзей не хапала грошай.
Так, эканамічныя і сацыяльныя праблемы былі, і вельмі вострыя – але праз іх у пэрыяд трансфармацыі прайшлі ўсе без выключэньня постсацыялістычныя краіны былога «сацлягеру» і былыя рэспублікі СССР. Розьніца ў тым, што Чэхія і Польшча, Эстіонія і Літва ня збочылі са шляху рынкавых рэформаў.
Але ў сэнсе нацыянальнага Адраджэньня паячатак 90-х быў па-сапраўднаму «залатым часам» (праўда, даваўся ён штодзённымі высілкамі тысяч актывістаў БНФ і ТБМ, дэпутатаў Апазыцыі БНФ у ВС-12, членаў Касмісіі ВЫС па адукацыі, культуры і захаваньні гістарычнай спадчыны).
У пачатку 90-х адукацыйныя ўстановы пераходзілі на беларускую мову (1 верасьня 1993 ў беларускамоўныя класы пайшлі 80% школьнікаў), выдаваліся раней забароненыя творы рэпрэсаваных літаратараў, выходзілі навуковыя манаграфіі і папулярныя кнігі, у якіх упершыню раскрываліся тыя падзеі нацыянальнай гісторыі, якія замоўчваліся дзесяцігодзьдзямі. Зьяўляліся новыя літаратурныя і гістарычныя часопісы, ладзіліся выставы мастакоў (дастаткова ўзгадаць суполку «Пагоня»), на сцэнах тэатраў ставіліся спэктаклі па пьесах, пра якое маё пакаленьне школьнікаў 70-х нававт ня ведалі (напрыклад, «Тутэйшыя» Купалы).
Якое ж тут «90-я проста прыбілі ўсё нацыянальнае адраджэнне»?
Нарэшце, калі б ня рух нацыянальнага Адраджэньня, вяршыняй якога было авбвяшчэньне Незалежнасьці Беларусі 25 жніўня 1991 – у пакаленьня Ігара Маханька былі б усе шанцы вырасьці ў Расейскай Фэдэрацыі і пазьней быць мабілізаваным пад які-небудзь Ваўчанск.
Ігару Маханьку, чыё школьніцтва, як я разумею, прыпала на канец 90-х — пачатак нулявых, гэтага ўжо не давялося засьпець. Ён, пэўна, ужо і вучыўся па іншых падручніках (тыя, выдадзеныя ў пачатку 90-х з бел-чырвона-белай вокладкай школьныя падручнікі па гісторыі, былі зьнішчаныя пасьля «рэфэрэндуму» 1995 г.).
Гэта прыклад, як практыка замоўчваньня – і ў адукацыі, і ў дзяржаўных СМІ – стварыла «белыя плямы» ва ўспрыманьні зусім нядаўняй мінуўшчыны нават у нацыянальна сьвядомых асобаў. (1/2)
ВАСІЛЬ БЫКАЎ ПРА СТВАРЭНЬНЕ «САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ»: «ГЕНАЦЫД І ЗЛАЧЫНСТВА СТАГОДЗЬДЗЯ»
8 сьнежня 1999 Лукашэнка і Ельцын падпісалі дамову пра стварэньне «саюзнай дзяржавы» - псэўдадзяржавы, якая, аднак, зрабілася апраўданьнем ўсіх наступных дзеяньняў у накірунку паступовай ліквідацыі Незалежнасьці Беларусі.
У той дзень я патэлефанаваў Васілю Ўладзімеравічу Быкаву ў Франкфурт. Вось запіс нашай гутаркі для «Свабоды».
Навумчык: Васіль Уладзімеравіч, Вы ў курсе, што сёньня адбылося падпісаньне «саюзнай «дамовы?
Быкаў: Так, у курсе. Я ўжо шмат разоў гаварыў пра маю пазыцыю на гэты конт. Канешне, гэта ня толькі сумная справа, гэта, ўвогуле – злачынства стагодзьдзя. У адносінах да беларускай нацыі – гэта, безумоўна, генацыд, гэта – канец яе гісторыі. Інакш да гэтага аднесьціся нельга.
Беларусаў і так гісторыя крыўдзіла на працягу многіх стагодзьдзяў. Прынамсі з XVI стагодзьдзя як страціла, так сказаць, усякую незалежнасьць нашая дзяржава, так яна гэтую дзяржаўнасьць толькі пад канец XX стагодзьдзя набыла, выпадкам. І гэты шанец не ўдаецца выкарыстаць.
Я думаю што цяпер, калі многія і заходнія розумы, і нашыя таксама, знаходзяцца ў нейкай прастрацыі з прычыны гэтага аб’яднаньня, аншлюса, дык праз нейкі час прыйдзе ацьверазеньне, і ўсё гэта будзе ацэнена вельмі выразна.
Гэтая выразнасьць заключаецца ў тым, што канчаецца, прынамсі, калі не сілком, дык іншым спосабам, канчаецца беларуская гісторыя. Беларусы не змаглі ў XX стагодзьдзі скарыстаць свой гістарычны шанец. З прычыны пэўных нагодаў, канешне. Што тут зробіш.
Канешне, трэба было б недзе набрацца аптымізму. Пра гэта цяпер мы ўсе думаем і гаворым, але ўся справа ў тым, дзе яго ўзяць, адкуль ён можа зьявіцца, гэты аптымізм?
Гістарычны аптымізм – ён, можна сказаць, існуе. Але паколькі кожная асоба разважае ў межах свайго псыхалягізму, уласнага, дык тут якраз гэты аптымізм не праглядаецца нідзе.
(2/2) Кстати, в последние советские десятилетия 40% всего производимого в БССР уходило в «центр» (удельный же вес сельхозпродукции, поставляемых Москве и Ленинграду, был ещё большим).
Но как подсчитать количество культурных ценностей, осевших в российских музеях и запасниках? Наверное, всё же можно высчитать, если вспомнить слова профессора Адама Мальдиса: на территории Беларуси остался только 1% (один процент) материального культурного достояния.
Сегодня Беларусь – как никогда ослаблена путинско-лукашенковским режимом, но пусть и через десятилетия, всё же иные времена наступят. Не наши дети дождутся – так внуки. И Москве придётся отдавать то, что награблено, украдено или взято обманом.
... На следующий год после восстановлоения независимости Беларуси и распада СССР довелось мне быть в Германии в кампании московских политиков и политологов, чуть старше меня, тогдашнего тридцатилетнего.
С одним из них мы затронули «национальный вопрос», и я сказал что-то вроде того, что если меня, который в студенчестве писал научную работу по прозе Михаила Булгакова и переписывался с его женой, знает наизусть десятки стихотворений Мандельштама и Пастернака, считают националистом в негативном значении этого понятия – то вслед за моим они увидят совсем иное поколение беларуских националистов. Для которого взаимоотношения с Россией будут упираться в вопрос не национальный, а исключительно в климатический: как сделать так, чтобы во рву между Беларусью и Россией крокодилы не подыхали от холода.
Я имел удовольствие беседовать не просто с русским интеллигентом, получившим блестящее образование, доктором исторических наук – я беседовал с потомственным русским интеллигентом, выросшим не в семье сельского учителя или врача, а в самой что ни есть элитарной московской среде.
Судите сами: отец – один из ведущих советских кинокритиков, секретарь Союза кинематографистов, мать – завотделом поэзии журнала «Новый мир» времён Твардовского; именно при ней в журнале, впервые после знаменитого «ждановского» постановления ЦК ВКП(б) 1946 года, была впервые опубликована Ахматова; в этом же качестве она не единожды упоминается самой Ахматовой в «Записках об Анне Ахматовой» Лидии Чуковской. Куда уж интеллигентнее!
Мой собеседник, потомственный русский интеллигент, был знаменит и ранее, входил в разные президентские советы и комиссии, но сегодня приобрёл славу, без преувеличения, всемирную – после того, как призвал Путина нанести по Польше превентивный ядерный удар. Это – Сергей Караганов.
Задолго да изобретения атомной бомбы, в 1832 году (как раз после одобрения Пушкиным подавления «польского восстания») Гоголь написал, что «Пушкин есть явление чрезвычайное и, может быть, единственное явление русского духа: это русский человек в его развитии, в каком он, может быть, явится через 200 лет».
Ну, вот этот русский человек "в его развитии", но уже с ядерным ударом по Польше (далее – везде) и явился.
(Перевод с беларуского).
РУССКИЙ ИНТЕЛЛИГЕНТ КАКОВ ОН ЕСТЬ
Русский писатель Дмитрий Быков в одном из своих недавних ютуб-выпусков напрямую заявил, что русская интеллигенция исчезла – а в пору, когда она была, представляла собой «гнилой цветок на гнилом болоте».
Вряд ли можно дать более точное определение.
Само понятие интеллигенции, как известно, придумано в России и базируется, помимо прочего, на таком качестве, как сострадание. «Сострадание – неотъемлемое качество русского интеллигента» - это мы усвоили ещё из школьных хрестоматий. На него же, на сострадание к “униженным и оскорблённым” указывали нам в произведениях практически всех русских классиков – начиная от Пушкина, Некрасова и Достоевского.
Вспоминать, что Пушкин одобрил подавление восстания 1830-31 годов (происходившего и на беларуских землях), что Некрасов пропел хвалебную оду Муравьёву, отправившему на виселицу Кастуся Калиновского и его соратников, а Достоевский сделался, по сути, идеологом имперского монархизма (и по совместительству антисемититом) -- считалось излишним. «Оставьте: это спор славян между собою» (Пушкин).
Таким образом, даже самые именитые «русские интеллигенты» не отвечали критерию ими же и придуманного термина - состраданию.
Писатели Фёдор Абрамов, Василий Белов и Валентин Распутин считались «совестью России» из-за сострадания к участи русского крестьянина («Мужики и бабы» -- название абрамовской эпопеи). Но их не тревожило, что эти самые русские мужики, облачившись в военную форму или в галифе НКВДиста, без всякого душевного смятения идут порабощать «окраинные народы» уже советской империи, а бабы истошно вопят по своим, но никак не по тем, кого «свои» убивают («Наших мальчиков-контрактников, наших героев, отправляют под пули украинцев без всякой боевой подготовки и необходимого снаряжения» - это уже из сегодняшнего).
К «мужикам и бабам» захваченных народов сострадния «совести России» не выявляли. Во всяком случае, вы не найдёте его в их текстах – ни художественных, ни публицистических.
А вот ещё «совесть» -- академик Дмитрий Лихачёв, в годы горбачёвской перестройки он считался непререкаемым моральным авторитетом: узник ГУЛАГа, автор всемирно известных научных трудов... Но его высказывания о событиях беларуской истории можно смело включать в нынешние, созданные по указке Кремля, учебники, цель которых – сформировать у молодых беларусов имперское восприятие мира и стереть беларускую идентичность начисто.
Есть русская интеллигенция.
Вы думали — нет? Есть.
Не масса индифферентная,
а совесть страны и честь.
Есть в Рихтере и Аверинцеве
земских врачей черты —
постольку интеллигенция,
постольку они честны.
-- писал поэт Андрей Вознесенский, не намного уменьшив количество тех, кто хоть в какой-то мере отвечал критериям ими же и придуманной «интеллигентности».
С академиком, народным депутатом СССР Сергем Аверинцевым я был в январе 1991 года в Вильнюсе в забаррикадированном защитниками литовской независимости здании парламента (ждали атаки десантников). Но тем же 91-м солидарность российских интеллектуалов и закончилась – распад СССР, как и Путин (і как сейчас выясняетсяя из его книги, и Навальный) они восприняли «геополитической катастрофой».
Чтобы было яснее: освобождение народов от рабства – это катастрофа.
Уже упомянутые Белов и Распутин встали на откровенно шовинистические позиции, да и сам Вознесенский не удержался, создал «видеому» -- карту СССР по типу плакатов с изображением разделанной говяжьей туши, что висели в мясных отделах. Мол – вот, разрезали «живую плоть» ...
И даже от диссидентов советских времён приходилось слышать: «Ну, а после Лукашенки – может, всё же объединимся?».
Из тех, известных, кто оставался в России, могу назвать только двух, не подверженных имперской коррозии – Сергей Адамович Ковалёв и Валерия Ильинична Новодворская.
У абсолютного же большинства русской интеллигенции не прекращался «плач» по советской империи, и не было в нём ноты сострадания к тем, из кого Россия неизменно высасывала всё, что только могла. (1/2)
(2/2) Але Ганчару, Булахаву (ад якіх я ніколі ня чуў ніводнага беларускага слова) ды некаторым іншым дэпутатам захацелася імгненнай ўлады, і яны дамагліся прэзыдэнцтва (раней Кебічу да ўвядзеньня пасады прэзыдэнта не хапала галасоў). І -- прапіхнулі Лукашэнку (цалкам у інтарэсах Расеі). Некаторыя палітолагі называюць 1994 “народнай рэвалюцыяй” – не, шаноўныя, рэвалюцыя была ў 1991-м, у 1994-м была праімпэрская контррэвалюцыя. У якой народ скарысталі.
І калі я зьвяртаю погляд у 2020 год, бачу, што ў самым яго пачатку лідэры і кандыдаты ні слова не казалі ні пра Незалежнасьць, ні пра нацыянальнае Адраджэньне, але заяўлялі, што пры іх інтэграцыя з Расеяй пойдзе больш энэргічна, і што яны выканаюць усе дамоўленасьці паміж Масквой і Менскам (тое ж самае паўтарыла Калесьнікава і падчас “выбараў”).
І тое, што мільёны праігнаравалі гэтыя словы і пайшлі за імі (“абы не Лукашэнка!”) — проста адзін да аднаго паўтарае сытуацыю 1994 (“Абы ня Кебіч!”).
Толькі з куды больш страшным вынікам.
Урокі з усяго гэтага зрабіць неабходна, інакш і наступныя пакаленьні беларусаў у лепшым выпадку будуць ісьці па зачараваным коле, а ў горшым – па шляху ў бездань.
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 2 months, 3 weeks ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago