Аля пра генэалёгію

Description
Advertising
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 month ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 months ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 month, 1 week ago

1 month, 3 weeks ago

“Як веданьне сваёй генэалёгіі дапамагае здароў’ю і дабрабыту” ⬆️ Назвы дасьледаваньняў ёсьць у канале лекара.

Паглядзіце яшчэ здымак, на сьцяне вісяць дрэвы! 📸

1 month, 3 weeks ago

Беларусы сьвяткуюць Дзяды – старажытную традыцыю памінаньня продкаў і нашая нацыянальнае адметнае сьвята. І як кожная сапраўдная традыцыя, яна павінна быць агнём, які мы перадаем, а не попелам, які шануем. Давайце высветлім, як веданьне сваёй генэалёгіі дапамагае здароўю і дабрабыту.

  1. Павышэньне ўстойлівасьці да стрэсу: дасьледаваньні паказваюць, што людзі, якія ведаюць гісторыю сваёй сям’і, часта маюць вышэйшую ўстойлівасьць да стрэсу. Веданьне сямейных гісторый дапамагае лепш разумець сваю ідэнтычнасьць, што, у сваю чаргу, спрыяе больш устойліваму рэагаваньню на жыцьцёвыя цяжкасьці і выклікі. Людзі, якія добра ведаюць сямейную гісторыю, у цэлым дэманструюць большую ўпэўненасьць, чым тыя, хто амаль ня знаёмы са сваімі каранямі.

Вывучэньне сямейнай гісторыі карэлюе з унутраным лакусам кантролю, больш высокай самаацэнкай, лепшай атмасфэрай у сям’і, большай згуртаванасьцю, меншым узроўнем трывожнасьці, меншай частатой паводзінных расстройстваў, больш эфэктыўным пераадоленьнем стрэсаў. Вывучэньне генэалёгіі працуе як тэрапія: дасьледаваньні паказалі, што ўдзел у занятках па сямейнай гісторыі павысіў самаацэнку на 8% і зьнізіў трывожнасьць на 20%.

  1. Умацоўванне самаацэнкі і пачуцьця ідэнтычнасьці: веданьне сваіх каранёў умацоўвае пачуцьцё прыналежнасьці да чагосьці большага, што асабліва важна для фармаваньня стабільнай самаацэнкі ў дзяцей і падлеткаў. Дасьледаваньні ў гэтай галіне пацьвярджаюць, што дзеці, знаёмыя з сямейнымі гісторыямі, больш упэўненыя ў сабе і маюць большы сэнс асабістай ідэнтычнасьці. Дасьледчыкі з Унівэрсытэту Эморы выявілі, што падлеткі, якія ўдзельнічаюць у сямейных дасьледаваньнях, маюць вышэйшы ўзровень эмацыйнага дабрабыту, паколькі сямейныя гісторыі дапамагаюць ім знайсьці сваю ролю ў сьвеце. Тыя, хто меў найбольш здаровае разьвіцьцё ідэнтычнасьці, таксама валодалі глыбокімі ведамі пра сям’ю. Гэта асабліва важна, паколькі шмат сучасных ідэалёгіяў атакуюць праз разбурэньне старой ідэнтычнасьці і стварэньне новай, скажонай.

  2. Разьвіцьцё гарызонтаў плянаваньня і перадача культурных каштоўнасьцяў і традыцыяў: вывучэньне родавых каранёў спрыяе захаваньню і перадачы культурных каштоўнасьцяў і традыцыяў. Гэта ўмацоўвае сувязі паміж пакаленьнямі і дапамагае падтрымліваць культурную спадчыну сям’і. Дасьледаваньні паказалі, што чым лепш дзеці ведаюць свій радавод, тым мацнейшым становіцца іх кантроль над жыцьцём, вышэй самаацэнка і лепш функцыянуе сям’я. «Гэтыя гісторыі далі дзецям пачуцьцё гісторыі і моцнае ‘міжпакаленьневае я’. Нават калі ім толькі дзевяць, іх ідэнтычнасьць працягваецца на 100 год назад, даючы ім сувязь, сілу і ўстойлівасьць», – адзначыў дасьледчык. Глыбокае разуменьне мінулага дапаможа лепш думаць пра будучыню, бо, як вядома, за ўспаміны і канструяваньне будучыні адказваюць адны і тыя ж зоны мозгу.

  3. Умацаваньне сямейных сувязяў і сацыяльнай падтрымкі: веданьне сямейнай гісторыі ўмацоўвае пачуцьцё еднасьці і згуртаванасьці ў сям’і, а таксама ўмацоўвае сувязі паміж пакаленьнямі, ствараючы сетку сацыяльнай падтрымкі, якая важная для псыхалягічнага дабрабыту. Дасьледаваньні паказалі, што веданьне сямейнай гісторыі значна карэлюе з унутраным кантролем, вышэйшай самаацэнкай, лепшай сямейнай функцыянальнасьцю, большай згуртаванасьцю сям’і, ніжэйшым узроўнем трывожнасьці і меншай частатой паводзінных праблемаў. Разьвіцьцё эмпатыі і разуменьня: вывучэньне генэалёгіі спрыяе лепшаму разуменьню цяжкасьцяў і дасягненьняў папярэдніх пакаленьняў. Гэта разьвівае эмпатыю і дапамагае пераадольваць цяжкасьці, падобныя да тых, што былі ў сямейнай гісторыі.
    Сямейная гісторыя — гэта ня проста інструмэнт для збору дадатковай інфармацыі пра здароўе, але і практыка, якая станоўча ўплывае на вашае псыхічнае здароўе і павышае вашу ўстойлівасьць. Родавіты чалавек — гэта перадусім той, хто памятае ці вывучыў сваіх продкаў. Збор інфармацыі ў архівах, складаньне запісаў і ўспамінаў пра продкаў, генэтычныя тэсты — усё гэта дапамагае ў гэтым.

3 months, 1 week ago
Запрашаю глядзець відэа-агляд! Трэба толькі падпісацца …

Запрашаю глядзець відэа-агляд! Трэба толькі падпісацца на патрыёне (бескаштоўна) і допіс ваш!

Спасылка 💫🙈

3 months, 3 weeks ago

Спадарства, хуткая нататка! Відэа агляд радавой кнігі зьняла, мантую і выкладаю ў інтэрнэты! Плян: апублікаваць на гэтым тыдні ??

Чакаеце? ??

4 months ago
  1. Кніга нумар два пабачыла сьвет!

Спадарства, другая радавая кніга гатовая і надрукаваная! Рэдактаркі гэтым разам у мяне не было, то гэта варыянт з памылачкамі, якія будуць вычытваць сваячкі і сваякі. Па гэтай прычыне друкавала не “сапраўдную” кнігу, а такі эканом варыянт.

Нагадаю, што яна мае ў сабе трошкі генэалягічнай інфармацыі і з большага складаецца з лістоў бабулі і дзеда майго мужа. Сапраўдны скарб, які паведамляе ня толькі падрабязнасьці асабістых стасункаў, але і гісторычнага перыяду.

Ці хочаце паглядзець падрабязны агляд у відэа фармаце?

4 months ago
  1. Вяртаюся пасьля доўгай паўзы

На пачатку хочацца з вамі павітацца, то ж — прывіт! У красавіку я нарадзіла малюка і мне быў патрэбен час, каб з новым чалавекам пазнаёміцца ды разабрацца, як цяпер выглядае жыцьцё. Пазнаёмілася і разабралася, то ж злавіла жаданьне вяртацца да генэалёгіі і канала!

Як вы маецеся? Што новага ў пошуках і жыцьці?

8 months, 2 weeks ago
  1. Новая вокладка для кнігі

Асноўная частка працы з другой радавой кнігай (тая, што пра лісты) даўно скончаная, але над вокладкай я яшчэ працую. Неяк дужа проста яна выглядала, хочацца дадаць прывабнасьці.

Пярэдняя вокладка пакуль засталася такой, якой была ў першы дзень (таксама хачу памяняць), а вось задняя некаторы час была ў перапрацоўцы. Нарэсьце я яе дарабіла, то запрашаю ў каментары да гэтага допіса, каб паглядзець. Пакуль што вельмі падабаецца, спадзяюся, што больш дапрацовак там ня будзе ?

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 month ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 months ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 month, 1 week ago