MARKS

Description
канал кніжнай каманды MARKS

Мінск, Маркса, 11
пн: 12:00-22:00
аў-нд: 10:00-22:00
+375293235392
Advertising
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 month ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 months ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 month, 1 week ago

1 year ago

Вітанкі! Сёння ў нашай паэтычнай рубрыцы дзелімся ўрыўкам з “Песняў пра герояў” у перакладзе Яўгена Папакуля, які прысвячаем тым героям, што мужна і з гонарам адужалі ўсе перашкоды дня (вам!):

«Хэльгі, паслухай,
ясень змагання,
як ты займееш уладу над скарбам
і Родульсвёлем?
Арол крычыць рана!
Нельга табе заставацца маўклівым,
хай і адважным будзеш,
уладца».

Не заставайцеся маўклівымі і вы ды адважна дзяліцеся сваімі маленькімі перамогамі ў каментарох!

1 year, 1 month ago

Вітанкі, гэта зноўку Арсень, і я працягваю распавядаць пра выдавецкую дзейнасць і ўсё што зь ёй звязана.

Сёньня прапаную тэму, якая можа і не адносіцца наўпрост да пытаньня сучаснага кнігадруку але, тым ня меней, вельмі важная з пункту гледжаньня спадкаемства і гісторыі, ды й увогуле проста цікавая. Гэта друкарства часоў Адраджэньня (не, пра Скарыну размаўляць не будзем, пра яго і так шмат напісана). Кнігі ў Сярэднявеччы я абміну праз тое, што ў тыя часы ня было друкарства як сталай сферы дзейнасці праз недасяжнасць паперы. Ну а перапісваць кнігі было ўсё ж такі трошкі цяжка й доўга.

У далёкія часы Адраджэньня, дзесьці напачатку пятнаццатага стагоддзя, з распаўсюдам паперы ў Эўропе стала магчымым друкаваць (а дакладней усё яшчэ пераносіць з загадзя выразаных формаў) тэксты, але часцей гравюры.Такі працэс пазьней назвалі ксілаграфіяй.

А ў 1445 годзе Ёган Гутэнберг (прынамсі афіцыйна і прызнана) уцяміў, што можна рабіць форму не з усім тэкстам, а асобна выплаўляць літары з металу і падстаўляць ў радкі. Да таго яшчэ й папера прадавалася ці не на кожным рагу. Вось Гутэнберг і выдаў Біблію, якая цяпер з’яўляецца самым вядомым (але не адзіным) прыкладам тыпаграфіі. Разам з Бібліяй можна прывесці ў прыклад «Нюрнбергскую хроніку», выдадзеную Антонам Кобергерам у 1493 годзе.

А выглядаў працэсс друку так: тыя самыя адлітыя формы літараў падстаўлялі ў радок, уласнаруч пакрывалі фарбаю і адціскалі на паперы. Гэта дазволіла рабіць каля ста копіяў старонкі тэксту за гадзіну. Згадзіцеся, някепскі прагрэсс за меньш чым сто год.
Але, нягледзячы на тое што Гутэнберг, канешне, геній і легенда, кніжныя прапорцыі ён пераняў з сярэднявечных кніг, якія перапісваліся ад рукі, захаваўшы традыцыю таго, што цяпер назваецца вёрсткай, ці, калі казаць больш адпаведна, шыхтаваньнем. Таму на прыкладзе той жа Бібліі Гутэнберга мы можам ўбачыць вялікія палі, асабліва знешняе і ніжняе, але разам з гэтым даволі невялікае ўнутранае праз што тэкст не разрываецца і выглядае суцэльным.

Дадае суцэльнасці й адсутнасць абзацаў. Шрыфты таксама рабіліся згодна з рукапіснымі тэкстамі, таму літары былі гатычнымі. І праз гэта кнігі былі амаль неадрозныя ад рукапісных. Гэта можа быць звязана са страхам новага, можа з гэтым жа самым спадкаемствам, а можа ўсё разам. Такія стандарты могуць падацца дзіўнымі сучаснаму чытачу, але гэты канон выглядае гарманічна і матэматычна вылічана. Праз сакрэтнасць канону гэтыя прапорцыі былі даследаваныя толькі ў сярэдзіне дваццатага стагоддзя Янам Чыхальдам, працы якога, дарэчы, можна набыць у нашае кнігарні (!)

Кнігі выдадзеныя да 1501 году назваюцца інкунабуламі, па першай згадцы такой катэгарызацыі кніг, прыведзенай ў сямнаццатым стагоддзі нямецкім святаром Бернхардам фон Малінкродтам.

Але ніводная дзейнасць ня можа стаяць на месцы, таму пасля 1501 году стылістыка стала трошкі іншай, замест гатычных шрыфтоў прыйшла антыква: Клодам Гарамонам у сярэдзіне шаснаццатага стагоддзя быў распрацаваны шрыфт які й дагэтуль выглядае выкшталцона, а разам з гэтым актуальна і чытальна, а самі кнігі сталі больш кампактныя, у тым ліку праз пераход на формат in-octavo, з’яўленьнем якога мы абавязаныя лёгкай руцэ італьянскага друкара Альда Мануцыя. Ды й самі выданьні сталі больш разнастайнымі і на тый момант значна больш сьвежымі ў параўнанні з папярэднімі стандартызаванымі кнігамі. Такія кнігі цяпер завуцца палеатыпамі.

Да сёньняшніх часоў засталося каля паўмільёна асобнікаў першых друкаваных кніг, але пераважная большасць захоўваецца, відавочна, ў музэях і архівах. Больш за ўсё ў баварскай дзяржаўнай бібліятэцы.

А я разам з гэтым скончваю свой сёньняшні аповед пра пачатак друкарства і пяшчотна нагадваю пра магчымасць задаваць пытаньні ў каментарох да паста і завітваць да нас у кнігарню па выдатныя творы і прыгожыя кнігі!

1 year, 1 month ago

Вітанкі! Гэтым вечарам чытаем верш славенскага паэта-авангардыста Срэчка Косавэла і ўзгадваем Рэмбо, абсэнт і чыстыя, светлыя месцы (>>>>>):

Кавярня

Жоўтая відната
ліецца ў імглу сутоння.

Зорыць
у велізарныя вокны
вока.

Звіты
у ценькую палатніну танцуе
ў пакоі дым.

Губы
ператлумачваюць словы,
моўчкі
дзівуюся, што жыву.

1 year, 1 month ago
1 year, 1 month ago

?Усім шчырыя вітанкі! Сёньня я, то бок Арсень, пачну распавядаць вам, істапашаноўнае спадарства, пра тое, што вас, спадзяюся, усіх цікавіць: пра выдавецкую дзейнасць, яе акалічнасці і асаблівасці і пра тое, як змяняецца тэкст са стадыі рукапісу да гатовае кнігі на паліцы кнігарні. Канешне, на гэты конт напісана ўжо дастаткова кніг, але стасункі аўтара і выдаўца, як і любая з'ява, не могуць захоўваць сваю першасную форму цягам усёй гісторыі кнігавыданьня. Таму, думаю, што мае сэнс паглыбіцца ў асаблівасці пытаньня сучаснага кнігадруку.

І сёньня мне карціла б вам распавесці пра пачатак гэтае Адысеі: пра тый момант калі аўтар з нейкае нагоды вырашае надрукаваць сваю кнігу. Куды яму такому падацца? Ну, відавочна да выдаўца. Калі ў аўтара ёсць знаёмы выдавец ці, можа быць, нават выдавец-сябар, то пытаньне выбару можа адпасці само сабою. А калі не, то аўтар можа абсалютна заблытацца ў бясконцым і, на першы погляд, складаным лабірынце Дэдала выдавецтваў, коштаў, друкарняў і гэтак далей.

Пры адборы выдавецтва я б параіў карыстацца ўласным густам на кнігі, на іхні кшталт і стыль, бо калі два розных выдавецтвы будуць друкаваць адзін і тый жа тэкст, то атрымаюцца тры абсалютна розныя кнігі. Таму варта арыентавацца на папярэднія працы выдавецтва: вокладку, якасць паперы, тып сшыўкы карэньчыка.

І вось уявім ідэальны сцэнар, калі аўтар звярнуўся ў выдавецтва, якое адпавядае ўсім этычным, паэтычным, палітычным, эстэтычным патрабаваньням аўтара, а ў выдаўца не ўзьнікла пытаньняў адносна твору і, што таксама часта бывае асабліва ў шчыльных суполках літаратраў, адносна асобы аўтару. Выдавец падлічвае ўсі выдаткі на выданьне кнігі, а гэта між іншым набыцьцё ўнікальнага міжнароднага нумару, які замацоўваецца за кнігай (isbn), рэдактура, карэктура, вёрстка (пры ўмове што усё гэта патрэбна) і, ўласна, друк. Кніга з якаснай паперай ў цьвёрдае вокладцы з шытым карэньчыкам будзе патрабаваць значна больш выдаткаў, чым мяккая склееная кніга, хоць, раю патрэбным заўважыць, што я не маю забабонаў адносна мяккай вокладкі, і вам не раю мець.

Пасля падпісаньня пагадненьняў, выдавецтва пачынае працу, але пра гэта я планую распавядаць на наступным тыдні.

А каб можа быць палепшыць камунікаю з чытачамі прапаную задаваць пытаньні ў каментарох, на якія я паспрабую, па меры сваёй кампетэнцыі, адказваць у наступных пастах нашай новае рубрыкі.

1 year, 1 month ago

Вітанкі! Сёння разважаем над роляй палескіх чарапашак у стварэнні свету і чытаем вершы Бгартрыгары:

На сваім каптуры носіць заўжды
ўсе светы сусветны Змей,
а яго на спіне Пан чарапах
падтрымлівае дзень і ноч,
а таго на грудзях мора дзяржыць,
нібыта й няма яго.
Для вялікіх няўцяж цуды чыніць,
бязмежны іх дзеяў бліск.

Дарэчы, па меркаванні некаторых даследнікаў, чарапахі – самыя неэмпатычныя істоты ў свеце, то-бок поўная супрацьлегласць нашай каманды! Таму абавязкова завітвайце на Маркса 11 чыніць цуды разам!

1 year, 1 month ago
1 year, 1 month ago

?‍♂️Вітанкі! Учора на сувязь не выйшаў наш штоаўторкавы верш – але выходзіць проста зараз і на адзін тыдзень падмяняе рубрыку Лізы. Аднак не варта хвалявацца! Усе пертурбацыі звязаныя з тым, што ўжо на гэтым тыдні нас чакае невераемна цікавы допіс, які прачыніць для нас дзверы выдавецтваў і распавядзе пра тыя таямніцы, што за імі хаваюцца. Стаяцьмем tuned!

З падставы перастановак пачынаем дзень з «Мэбляванага пакою» Збігнева Герберта:

У пакоі тры чамаданы
чужы ложак
і шафа з плесняй люстэрка

калі адчыняю дзверы
ўсё робіцца нерухомым
і мяне працінае знаёмы пах
пот бяссонне й пасцель

на сцяне на першай карціне
Везувій з плюмажам дыму

я не бачыў Везувія
я не веру
ў вывяржэнні вулканаў

на другой
інтэр’ер галандскага дому

у змроку жаночыя рукі
нахіляюць гарлач
з якога белай касою
цячэ малако

на стале нож сурвэтка
хлеб рыба звязка цыбулі

ідучы за залатым святлом
падымаемся на тры прыступкі
за прачыненымі дзвярыма
нам відаць квадрат саду

лісце дыхае светлынёй
і птушкі нясуць слодыч дня

несапраўдны свет
цёплы як хлеб
залаты нібы яблык

паабдзіраныя шпалеры
непрыручаная мэбля
на сценах бельмы люстэркаў
вось сапраўдныя інтэр’еры

а ў гэтым пакоі
маім і трох чамаданаў
дзень расцякаецца па падлозе
лужынай сну

А каб не забывацца на інтэр’еры Маркса 11, абавязкова завітвайце да нас і шукайце «Пасланне Пана Когіта» на нашых палічках!
#верштыдня

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 month ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 months ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 month, 1 week ago