Клуб «Ў» // Беларуская мова

Description
Вучыць новыя мовы — гэта заўсёды цікава. Далучайся да вывучэння беларускай мовы!
Суполка: https://t.me/joinchat/USXX_ZVaSeSOOON5
We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 1 week ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago

2 months, 1 week ago

Перапрашаю за доўгую адсутнасць допісаў на канале. Часу на канал цяперака бракуе :(

Пастараюся зрабіць нешта да Дня роднае мовы 21 лютага. Не знікайце ;)

3 months, 2 weeks ago

💋 З Новым годам, шаноўнае спадарства!

Як і абяцаў, падрыхтаваў для вас невялікі "падаруначак". Трохі меншы, чымся ў мінулыя разы, праўда :)

Калі знойдзеце памылкі, не саромейцеся пісаць пра гэта ў каментары

4 months, 3 weeks ago

Маю дзве навіны.

⛔️ Кепская: хутчэй за ўсё, да канца снежня допісаў на канале не будзе.

? Добрая: а на Новы год я планую зрабіць вам невялікі падаруначак :)

Шмат хто з вас, спадзяюся, ужо здагадаўся, што гэта будзе. А калі не, для вас ажно два замацаваныя паведамленні ;)

На вашую думку, якія тэмы маюць увайсці ў "падаруначак"? Артыкулы пра што вы б хацелі там бачыць? Пішыце вашыя ідэі і прапановы ў каментары ?

4 months, 4 weeks ago

#лексіка@klub_bielaruskaj_movy
Сусветны ці ўсясветны?

Беларуская мова мае словы свет ды Сусвет. Традыцыйна значэнні гэтых словаў розныя: свет — пра нашую планету з яе прыродаю ды жыхарамі (англ. world), Сусвет — наогул пра ўсё, пра ўсю бясконцую прастору космасу (англ. Universe).

Аднак у сучасных слоўніках значэнні гэтых словаў часткова супадаюць: напрыклад, сусвет можа азначаць і Зямлю. Таму па-рознаму можа гучаць і прыметнік. Значыцца, 21 лістапада святкуецца:

*? *Усясветны дзень тэлебачання*? *Сусветны дзень тэлебачання

Сусветны — больш пашыраны прыметнік. Але ў гэтым значэнні беларускай мове больш уласцівы прыметнік усясветны, хоць нарматыўныя слоўнікі і сцвярджаюць, што ён гутарковы.

Яшчэ колькі прыкладаў варыянтнасці:*? *Першая ўсясветная вайна*? *Першая сусветная вайна*? *сусветна вядомы*? *усясветна вядомы
(прыслоўе ўсясветна не сустракаецца ў нарматыўных слоўніках)

Трэба адрозніваць прыметнік сусветны 'які датычыцца Зямлі' ад сусветны 'які датычыцца Сусвету'. Першы прыметнік можна замяніць на ўсясветны, а другі — не:

*? *усясветная эканамічная прастора*? *сусветная (=касмічная) прастора

? Сутыкненне астэроіда з Зямлёю — усясветная катастрофа.*? *«Вялікі разрыў»¹ — сусветная катастрофа.*? *Сусветны сабор (рэлігійны тэрмін)
⛔️ Усясветны сабор

¹ Адзін з магчымых варыянтаў смерці Сусвету

4 months, 4 weeks ago
5 months ago

#лексіка@klub_bielaruskaj_movy
Уважаць

У сучаснай беларускай мове дзеяслоў уважаць мае наступныя значэнні:

1️⃣ лічыць, меркаваць

Я ўважаю яго за свайго сябра.

То-бок, я мяркую, што ён мой сябар.
2️⃣ любіць

Я ўважаю (=люблю) салодкае.*
3️⃣ *браць пад увагу, зважаць

Пры вынясенні прысуду ўважаюць на (=бяруць пад увагу) стан здароўя падсуднага.

Звярніце ўвагу:
1. зважаць на нешта, уважаць на нешта (у значэнні браць пад увагу);
2. браць (прымаць) пад увагу

5 months ago
5 months, 1 week ago

#граматыка@klub_bielaruskaj_movy
Пра прыстаўны а-**

Шмат хто з вас ведае, што беларускай мове ўласцівыя прыстаўныя галосныя: і*ржышча, імчацца, імхі; аржанішча, амшарына. Найчасцей гэтыя галосныя ўзнікаюць на пачатку слова пасля зычнага перад збегам іншых зычных (растапіць ільдзіну — вялікая льдзіна; мох — імхі), часам словы без іх існаваць не могуць (імчацца, імгненны), а часам сучасныя слоўнікі падаюць варыянты (льга — ільга, стужка — істужка).*

Але ж прыстаўны галосны а- можа ўзнікаць і без фанетычнае патрэбы. У гэткім разе яго роля — лексічная. Ён узмацняе адмаўленне, якое перадаецца часціцаю альбо прыстаўкаю ні (ані):

Анідзе — зусім нідзе.
Ані ў кога — дакладна ні ў кога.
А*ніводзін (ані адзін, а*ніводны) — дакладна ніхто, абсалютна ніводзін.

Ані можа ўжывацца і як прыслоўе, а часам нават узмацняць наступны адмоўны займеннік/прыслоўе:

Гэта яму ані не замінае.
Ты з гэтым ані нічога (анічога) не зробіш.

Толькі пажадана без фанатызму: ані анічога — гэта ўжо занадта :)

Звярніце ўвагу на націск: [ анí ]

5 months, 2 weeks ago
5 months, 3 weeks ago

#словадня
? Каток

Апроч відавочных значэнняў "машына, якая выкарыстоўваецца ў будаўніцтве; прылада для сельскае гаспадаркі" і "пляцоўка, пакрытая лёдам" (таксама коўзанка), у беларускай мове слова каток мае колькі цікавейшых значэнняў:

1️⃣ Кола (дыялектызм).
2️⃣ Коцік (то-бок, памяншальна-ласкальнае да кот).
3️⃣ Суквецці на вярбе, лазе і інш.

Фраза дня са словам каток:
У вочы катком, а за вочы варком.Сінонім: Добра гаворыць, ды нядобра творыць

We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 1 week ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago