постмадэрнісцкая мемаробля ?️‍?

Description
філасофія ў мемах

сувязь: @prpanovy_bot
Advertising
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 weeks ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 months, 2 weeks ago

Last updated 1 year, 3 months ago

1 year, 4 months ago
Філосафы карыстаюцца аргументамі, каб расказаць пра …

Філосафы карыстаюцца аргументамі, каб расказаць пра канцэпцыі і ідэі, якія ў іх ёсць. Для таго каб звязаць гэтыя аргументы і ідэі і пераканаць людзей, ім патрэбна логіка. Гэты тып логікі вядомы як філасофская логіка.

Логіка можа быць так званай класічнай логікай, але можа быць і складанейшай, прыкладам, мадальнай логікай. Звычайна выкарыстоўваецца прапазіцыйная логіка, якая пашырае класічную логіку і ўводзіць квантыфікатары, якія вы бачыце на выяве і якія напамінаюць плач немаўляці.

Існуе таксама філасофія логікі, якая трохі адрозніваецца.

Тэрмін "філасофская логіка" часта выкарыстоўваецца для супрацьстаўлення яе матэматычнай логіцы, якая выкарыстоўваецца ў прыродазнаўчых навуках.

Асноўныя прадстаўнікі: Людвіг Вітгенштэйн, Бертран Расел, Рудольф Карнап.

#мемавае #логіка

1 year, 4 months ago

Вечар пачынаецца раніцай: фарматаванне, як апынулася, справа нялёгкая. Зараз жа я не без гонару выношу на ваш суд гэты тэкст. Чытайце, абмяркоўвайце, адпраўляйце сябрам. Далей — больш. Заставайцеся з намі. #артыкульнае

Telegram

ЖываPEACE (Жывапіс)

Усё пра сусветны жывапіс. Сувязь: [email protected]

Вечар пачынаецца раніцай: фарматаванне, як апынулася, справа нялёгкая. Зараз жа я не без гонару выношу на ваш суд гэты тэкст. …
1 year, 4 months ago

Джудзіт Батлер — амерыканская філасафіня, прадстаўніца постструктуралізму. Яе працы закранаюць фемінізм, кўір-тэорыю, палітычную філасофію і этыку.

Батлер заклала разуменне гендарнай ідэнтычнасці як "змушанага сацыяльнымі санкцыямі і табу перфарматыўнага дасягнення" ✍️

Яна падкрэслівае, што яе працы НЕ варта разумець так, нібыта гендарныя самапачуцця з'яўляюцца нерэальнымі, ці што гендар не можа быць істотнай і ўстойлівай часткай асобы.

Таксама выступае супраць транс-эксклюзіўнага радыкальнага фемінізму, клічучы яго маргінальным рухам, што імкнецца казаць ад імя мэйнстрыму.

За агучку дзякую @Arciom.

#мемавае #Батлер

1 year, 4 months ago
Эдыпаў комплекс — панятак, уведзены ў …

Эдыпаў комплекс — панятак, уведзены ў псіхааналіз Зігмундам Фрэйдам, які пазначае сэксуальную цягу да маці і дваістыя пачуцці да бацькі. Гэты панятак з'яўляецца адным з ключавых у псіхааналітычнай тэорыі. Аналаг у дзяўчынак — комплекс Электры.

Назва заснавана на старажытнагрэцкім міфе пра цара Эдыпа і аднайменнай драме Сафокла, у якім Эдып, насуперак сваёй волі і не ведаючы таго, забівае свайго бацьку Лаія і жэніцца на матцы Іякасце.

Фрэйд прыйшоў да гэтага тэрміна падчас самааналізу, які ён правёў пасля смерці свайго бацькі: "Я таксама выявіў на сваім уласным прыкладзе закаханасць у маці і рэўнасць да бацькі… і зараз разглядаю гэта ў якасці ўніверсальнай з'явы ранняга дзяцінства." ?

За межамі псіхааналізу панятак эдыпавага комплексу не атрымаў прызнання з прычыны сваёй ненавуковасці.

#мемавае #Фрэйд

1 year, 4 months ago
мем ад беларусаедкі

мем ад беларусаедкі
https://twitter.com/belarusaed

1 year, 4 months ago
Філасофскія пагляды Ніцшэ ўлучаюць радыкальную крытыку …

Філасофскія пагляды Ніцшэ ўлучаюць радыкальную крытыку панятку «праўда» на карысць перспектывізму — прынцыпу, паводле якога ўспрыманне і веды чаго-небудзь заўсёды злучаны з інтэрпрэтацыяй назіральніка.

Сацыяльны канструкт — гэта спараджэнне пэўнай культуры ці грамадства, што існуе вылучна з тае прычыны, што людзі згодны дзеяць так, быццам яно існуе, ці згодны трымацца пэўных умоўных правілаў. Да выяўных сацыяльных канструктаў адносяцца гульня, рэлігія, мова, тытулы, грошы, адукацыя, урад, карпарацыя і іншыя сацыяльныя інстытуты.

Меней выяўна аднясенне да ліку сацыяльных канструктаў класаў, сэксуальнасці, маралі і нават ўсей рэальнасці.

Можа здацца, што такі падыход мае на ўвазе надуманасць і нерэальнасць феномена, аднак насамрэч сацыёлагі не лічаць, што гэта выдумка. Таму, што гэта рэальна па наступствах — значыць, гэта рэальна.

#мемавае #Ніцшэ

1 year, 4 months ago
Гістарычны матэрыялізм — гэта марксісцкая філасофія …

Гістарычны матэрыялізм — гэта марксісцкая філасофія гісторыі; адна з трох асноўных частак філасофіі марксізму (дыялектычны матэрыялізм, гістарычны матэрыялізм і навуковы камунізм).

Базіс і надбудова — катэгорыі гістарычнага матэрыялізму.

Сукупнасць усіх эканамічных адносін у грамадстве і з'яўляецца яго базісам. Кожная грамадская фармацыя мае свой, толькі ёй уласцівы базіс.

Надбудова — гэта ідэі, тэорыі, пагляды і адпаведныя ім арганізацыі, што спараджаюцца базісам дадзенага грамадства. Да надбудовы адносяцца: палітыка і права, філасофія, мараль, мастацтва, рэлігія і г. д.

Пазіцыя "вы занадта шмат кажаце пра праблемы уставіць праблему, давайце лепш больш казаць пра нятленную класіку ў выглядзе праў працоўных і працоўны клас" выглядае вельмі слаба. Працоўны клас не з'яднаны па аб'ектыўных культурных прычынах, а ксенафобія ўстаўляе палкі ў салідарнасць. Левакі чытаюць разумныя кнігі, каб ніхуя не зразумець, і штораз ганьбіцца аб "адцягненне ад класавага змагання" ?

#мемавае #Маркс

1 year, 4 months ago
«Анты-Эдып» — кніга французскіх філосафаў Жыля …

«Анты-Эдып» — кніга французскіх філосафаў Жыля Дэлёза і Фелікса Гватары. Гэта першая частка двухтамовіка «Капіталізм і шызафрэнія». Кніга дае апісанне грамадства і псіхічнага жыцця чалавека па аналогіі з эканомікай, дзе месца таварнага вырабніцтва займае вырабніцтва жаданняў.

У прадмове да кнігі Фуко адзначыў, што найпершай мэтай гэтай працы з'яўляецца змаганне супраць сучаснага фашызму: "І не толькі супраць гістарычнага фашызму, фашызму Гітлера і Мусаліні (…) але і супраць фашызму ўва ўсіх нас, у нашых галовах і ў нашых штодзённых паводзінах, фашызму, які прымушае нас кахаць уладу, прагнуць той самай рэчы, якая душыць і эксплуатуе нас."Кніга з'яўляецца адначасна і крытыкай псіхааналізу і крытыкай фрэйдамарксізму. Калі капіталістычнае грамадства прывучае нас верыць, што жаданне = патрэба, то «Анты-Эдып» кажа: не, жаданне не паходзіць ад патрэбы. Наадварот, жаданне з'яўляецца рэальнай прадукцыйнай сілай; тым часам як псіхааналіз зводзіць жаданне да ўяўлення і фантазій.

#мемавае #Дэлёз

1 year, 4 months ago
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 weeks ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 months, 2 weeks ago

Last updated 1 year, 3 months ago