Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 1 month ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 week, 3 days ago
МЫ З САНЬКАМ (ВУЧЫЧАМ) У ТЫЛЕ ВОРАГА
Калі казаць пра сітуацыйных і проста прадажных саюзнікаў Пуціна ў Еўропе, варта памятаць не толькі пра Орбана, Фіцо ці Эрдагана. Ёсць яшчэ і србскі братушка, вялікі сябар Аляксандра Лукашэнкі і менскай будаўнічай мафіі братоў Карычаў – Аляксандр Вучыч.
Афіцыйна прыхільнік Еўразвязу, прэзідэнт Сербіі зрабіў жэст падтрымкі Пуціна і купіў для сваёй сістэмы нацыянальнай бяспекі і абароны расейскую зброю. Якраз на Дзень Святога Валянціна Аляксандр Вучыч прадставіў сербам расейскую сістэму РЭБ (радыяэлектроннай барацьбы) – «Рэпелент-1».
Хоць Сербія з усіх бакоў аточаная дзяржавамі NATO, якія прынялі антываенныя санкцыі супраць Расеі, Вучыч яшчэ пару месяцаў таму правёз транспарт з расейскім ваенным грузам, каб «абараніць ваенны нейтралітэт Сербіі, сваё неба і сваіх грамадзянаў».
Падчас прэзентацыі расейскай зброі ў горадзе Ніш Вучыч падзякаваў «нашым ветэранам, заўжды гатовым аддаць сваё жыццё Радзіме». Гэта намёк на пагрозу ў бок Косава, якое ў Сербіі лічаць сваёй уласнасцю.
Пакуль усе суседзі Сербіі прадаюць і перадаюць Украіне ўзбраенні савецка-расейскага стандарту, і пераходзяць на натаўскі калібр, Вучыч стабільна купляе расейскую і кітайскую тэхніку і зброю. Чаму ён захацеў менавіта расейскую антыдронавую сістэму? Не давярае еўрапейскім саюзнікам, баіцца натаўскіх дронаў на сваю галаву?
«Рэпелент-1» – знешне выглядае як раскладная вертыкальная мачта, з радарамі ўверсе і блокам кіравання ў адмысловым КУНГу. Мабільная версія – на базе КАМАЗу. Гэтая станцыя РЭБ прызначаная, каб выяўляць і глушыць нават самыя малыя беспілотнікі ў дыяпазоне 200-6000 МГц на адлегласці 30 км. Прынамсі, «Рособоронэкспорт» кажа, што ягоны выраб глушыць усе каналы кіравання дронамі на 30 км навокал і пеленгуе, хто і адкуль тымі дронамі кіруе.
На справе вайна ў Карабаху (Азербайджан актыўна карыстаўся дронамі, 2 «Рэпеленты» знішчыў, адзін затрафеіў) і расейская вайна супраць Украіны паказалі, што «Рэпелент-1» на 30 км можа бачыць, але глушыць БПЛА можа толькі на 2,5 кіламетры. Знаёмыя ўкраінскія дронаводы распавядалі, што наводзілі артылерыю на «Рэпелент» з паветра, калі ён быў у працоўным рэжыме.
Сярод зброі, якую прэзентаваў Вучыч, былі танкі, ЗРК і БМП расейскага ўзору, а таксама верталёты Мі-24 ў моднай камплектацыі. Пры гэтым Вучыч пахваліў модульную вінтоўку вытворчасці сербскай кампаніі «Zastava Arms» (Крагуевац), узгадаў, што Сяргей Шайгу хваліў сербскую стралкоўку, і абвесціў аб будучых інвестыцыях у сербскую вытворчасць зброі. «Усе грошы свету – у Крагуевац!»
Не выключана, што ва ўмовах унутранага дэфіцыту Расея стане кліентам сербскіх збройнікаў. Дзейнічаць Бялград і Масква могуць па схеме абмену тэхналогіяў, як з КНДР ды Іранам.
Стала вядома, хто ўзначаліць Збройныя Сілы Украіны.
Кіраўнік Офісу Прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак падпісаў прызначэнне.
Крызіс у Гаяне чарговы раз паказвае, што няма мясцовых крызісаў, любая вайна будзе глабальнай. Магчыма, Мадура запланаваў не вайну, а толькі правакацыі з застрашваннем рэгіёну. Але ці зможа ён кантраляваць сітуацыю, калі войскі сыдуцца на мяжы? Ці можа трэці бок, зацікаўлены ў гарачым канфлікце, справакаваць сутыкненне, проста абстраляўшы абодва бакі? А можа, хопіць дронаў ды сродкаў РЭБ?
На фота: віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Рыкарда Мэнэндэс у гасцях у Лукашэнкі. На пінжаку Мэнэндэса значок з мапай Венесуэлы з далучанай тэрыторыяй Эсэкіба. Сустрэча адбылася адначасова з перакідваннем венесуэльскіх войскаў на мяжу з Гаянай.
Не варта недаацэньваць Мадуру і Лукашэнку!
Беларускім будаўнікам, нафтавікам і тым больш сілавікам варта сто разоў падумаць перад тым, як пагаджацца на камандзіроўку ў Венесуэлу. Бо там у любы момант можа разгарэцца вайна.
Што адбываецца: рэжым Нікаляса Мадуры правёў рэферэндум аб тым, каб прызнаць больш за палову суседняй Гаяны сваёй гістарычнай тэрыторыяй, і не прызнаваць рашэнняў Міжнароднага суда на гэты конт. Рэгіён Эсэкіба вакол аднайменнай рэчкі, багаты на золата і нафту, у Каракасе называюць «скрадзеным» больш за 100 гадоў таму. Венесуэльская дыктатура абяцае стварыць там незалежную дзяржаву. Кшталту «Эсэкібскай народнай рэспублікі», якая потым захоча далучыцца да моцнай і квітнеючай Венесуэлы. Гаянцы ад такога нахабства ў шоку.
«Рэферэндум» у Венесуэле правялі ў лепшых традыцыях Лідзіі Ярмошынай, з пустымі ўчасткамі і «вялізнай яўкай». У Гаяне справядліва ўспрынялі гэта, як падрыхтоўку да ўварвання. Перад рэферэндумам Венесуэла перакінула да мяжы з Гаянай войскі. Бразілія на ўсялякі выпадак таксама перакінула свае войскі да ўмоўнай кропкі «Тры Сястры». Былі нават паведамленні пра перастрэлкі, але яны не пацвердзіліся.
У Гаяны армія ў разы слабейшая за венесуэльскую, таму даводзіцца разлічваць на саюзнікаў з ЗША. Ці можна разлічваць на сацыяліста і карупцыянера Лулу да Сіўву, які падтрымлівае кантакты з Уладзімірам Пуціным? Вялікае пытанне. У Пуціна могуць быць свае бразільскія рычагі.
Перад запускам гэтай авантуры Нікаляс Мадура атрымаў падтрымку іншых удзельнікаў «Восі Зла»: Кітаю, Расеі і рэжыму Лукашэнкі. Таксама Пуцін і Лукашэнка актыўна акучвалі міністраў і кіраўнікоў Кубы і Нікарагуа. Гэта з публічных, несакрэтных перамоваў.
Навошта гэта ўсім удзельнікам?
Мадуру патрэбная маленькая пераможная вайна. Яму трэба замацавацца на троне, канчаткова знішчыць надзею апазіцыі аб змене ўлады, застацца ў гісторыі, як пераможца. Але гэта праграма-максімум. Мінімум: стварэнне ціску на Гаяну, стварэнне рэгіянальнай пагрозы, каб потым гандлявацца супраць санкцыяў, напрыклад. І адцягнуць увагу насельніцтва ад унутранага пекла на знешняга ворага. Пры тым падрыхтоўка да вайны з Гаянай ідзе не першы год.
Расеі і Кітаю патрэбныя крызісы для ЗША. Бо як толькі палыхнула ў Ізраілі, то ўкраінскія вайскоўцы адчулі снарадны голад. Чым больш пагрозаў вакол Тайваню, Блізкага Ўсходу, Лацінскай Амерыкі ці Паўднёвай Карэі, тым больш тэхнікі і вайскоўцаў ЗША мусяць трымаць пры сабе і пры саюзніках.
Лукашэнку патрэбна быць карысным для Пуціна міжнародным гульцом. А заадно яшчэ прадаць зброі, пакруціць мутных схемаў, прапанаваць свае паслугі пацярпелым. Гарачы прыхільнік ваеннага камунізму, менавіта Лукашэнка пераканаў Пуціна напасці на ўкраінцаў, перад тым запэўніўшы ўкраінцаў, што ён не дасць іх атакаваць. Лукашэнка разлічваў узяць поўнач Украіны пад свой кантроль, прапусціць украінскі народ праз свае фільтрацыйныя лагеры, зрабіць з іх «беларусаў са знакам якасці». Не атрымалася ўзяць Кіеў за тры дні. Цяпер новы праект: хай у Лацінскай Амерыцы ваююць ці хоць пагражаюць, а мы прапануем Менскую платформу для перамоваў. А яшчэ ББМ і БТР, аформленыя пад МТЗ. А перад гэтым трэба пераканаць далёкіх саюзнікаў, што гэта будзе хуткая і паспяховая Спецыяльная вайсковая аперацыя.
Для ЗША любая новая вайна ў Паўднёвай Амерыцы гэта моцная пагроза. Яны ўжо шмат гадоў не могуць даць рады з караванамі мігрантаў, што пешкі даходзяць ад той жа Венесуэлы да мексіканскай мяжы. Кожная хваля міграцыі выклікае палітычныя спрэчкі на мяжы крызісаў. Да гэтага варта дадаць гандаль людзьмі, эпідэмію наркаманіі і тэрор ад этнічных мафіяў. Напрыклад, «Мара Сальватруча», адна з найстрашнейшых бандаў ЗША, узнікла якраз з сальвадорцаў, што ўцякалі ад грамадзянскай вайны, і паступова ўцягнула ў сябе ўвесь лацінскі інтэрнацыянал.
Інфармацыйны стрэл у калена
Некаторыя ўкраінскія дзеячы ды проста інтэрнаўты час ад часу страляюць сабе ў калена, з найлепшых матываў. Бо яны карыстаюцца выявамі, згенераванымі АІ, дзе тая генерацыя неяўная, размытая, тым больш не падпісаная. Напрыклад, каб праілюстраваць пакуты і страты ўкраінскага народу ад вайны. Цалкам рэальныя, жахлівыя пакуты ілюструюць чымсьці фальшывым, што можна лёгка абвергнуць, даказаць, што гэта фэйк. "А если это фейк, то и всё остальное фейк!" - кажа ў такіх выпадках расейская прапаганда. І ў выніку - удар па ўласнаму іміджу ў замыленым, стомленым калектыўным воку чалавецтва.
"Зображення передає зміст й сутність часу. Викликає відповідні емоції. А хто і як його зробив, то вже друге питання. Просто не робіть акцент на географічних чи реалістичних прив’язках. І навіть, якщо праві ті, хто вважає це російським ІПсО, то воно спрацювало за принципом інформаційного айкідо на нашу користь," - піша, у цэлым, неблагі чалавек. Піша публічна. Падстаўляе ўсю ўкраінскую павестку. Шкодзіць сабе і іншым.
Чаму рускія не вераць, што ў Бучы і Ізюме іх "наши мальчики" гвалцілі, катавалі і забівалі проста так? Бо псіхіка рускіх гэтага не вытрымлівае. Яны не могуць паверыць, што стаяць на баку зла. Таму шукаюць любую падпорку: на відэа манекены, гэта пастаноўка, вунь рука шавеліцца... Так працуе псіхіка. Гэта варта ўлічваць.
І тут ім падаруначак інфармацыйна неахайны ўкраінец ці беларус: "Україна сьогодні… какая разніца, что фото ненастоящее?! Симулякри є частиною нашого повсякденного життя!"
Спадарства. Не трэба так. Захоўвайце інфармацыйную гігіену, каб захаваць уласную рэпутацыю. Дастаткова сапраўдных здымкаў расейскіх злачынстваў, і іх немагчыма абвергнуць.
Злева - згенераваны АІ нейрафэйк, падобны на фота, які ставіць пад сумнеў аб'ектыўнасць усёй астатняй інфармацыі. Шкодна.
Справа - згенераваны АІ "малюнак", які не ставіць пад сумнеў сапраўдныя здымкі. Не шкодна, пакуль не падпісана, як "плакат 1930-х годов".
Нас чакае новы хаатычны свет.
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 1 month ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 week, 3 days ago