Супер Мова

Description
☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса.
☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
☀️ На тарашкевіцы.
Чат @supermovachat
Сувязь @Super_Mova_Bot
Advertising
We recommend to visit

Шаблоны для ваших огненных REELS здесь 💖

Сотрудничество Pr - https://t.me/smm_everyday_pr

Связь - @nastya_khramtcova / @dasha_mihlyaeva

❤️Бьюти канал - https://t.me/beauty_contenti

Last updated 4 days, 20 hours ago

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 2 weeks, 6 days ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 1 year, 5 months ago

1 month ago
АСТАЦЦА ЦІ ЗАСТАЦЦА? (Максім Лужанін)

АСТАЦЦА ЦІ ЗАСТАЦЦА? (Максім Лужанін)

Блытаюць дзеясловы (на гэты раз — празаікі!) застацца і астацца, або зусім зліваюць іхнія значэнні, хочуць абысціся адным астацца. Праўда, так гавораць на Случчыне. Але літаратурная мова — шырэйшая, яна зрабіла строгае размежаванне: «Я даганяў каня, але астаўся», значыць адстаў, не збегся. Застацца можна аднаму, або застацца за стоража, ці на другі год у тым самым класе. (М. Лужанін. Збор твораў 1981).
—————————————————————
Максім Лужанін “Роднае слова. Мова ў газеце”. 1960-1962

Часам менш упэўнена: “Застацца і як правамоцны адменьнік астацца, хоць наша мова прызнае яго найчасьцей у значэньні не пасьпець (астаўся ад цягніка) ці ў значэньні ня зьбегся, адстаў.

Астацца сов.
1. в разн. знач. остаться;
астацца ў хаце — остаться в доме;
астацца ў памяці — остаться в памяти;
2. (оказаться позади) опоздать, отстать; ◊ і следу не асталося — и след простыл; астацца без рук — остаться без рук;
астацца з носам — остаться с носом;
астацца ў дурнях — остаться в дураках;
астацца ў адной кашулі — остаться в одной рубашке; толькі мокрае месца астанецца — только мокрое место останется // К. Крапіва

📷 Pan Litoŭski — АСТАЦЦА ЦІ ЗАСТАЦЦА?

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё

1 month, 1 week ago
***🥤*** Гатуем морс з журавін!

🥤 Гатуем морс з журавін!

📝 Складнікі:
• журавіны – 150 г
• цукар – 120 г
• вада – 1 л

🔥 Працэс гатаваньня:
🔸 Памыйце ягады (можна выкарыстаць замарожаныя), разамніце драўляным таўкачыкам у керамічным або шкляным посудзе, адцісніце сок. Залейце гарачай вадой і кіпяціце пяць хвілін.

🔸 Працадзіце адвар, дадайце цукар, перамяшайце, давядзіце да кіпеньня і астудзіце. Дадайце раней адціснуты сок.
Морс можна піць, як астыне.

@supermova #напой #Biełaruś

1 month, 1 week ago
**Беларусы — адзін з найлепшых народаў …

Беларусы — адзін з найлепшых народаў сьвету19 лістапада 1982 менскае «Дынама» становіцца чэмпіёнам СССР

Тое першынство любяць успамінаць ня толькі ў Беларусі: напал атрымаўся што трэба, дый гульні былі відовішчныя ды багатыя на галы. А ў самой Беларусі трыюмф галоўнай футбольнай каманды па сваёй значнасьці нечым нагадваў старажытнарымскія...

Вось толькі легіянэраў у нашым «Дынама» было няшмат: амаль уся каманда — свае, беларускія хлапцы. Вось жа, 1982 год, чэмпіянат СССР па футболе, вышэйшая ліга: шмат для каго пераможнае шэсьце менскіх дынамаўцаў па турнірнай табліцы зрабілася тады ня толькі нагодай выпіць за беларускі спорт — у соцень і тысяч людзей яно прымусіла заварушыцца заснулае нацыянальнае пачуцьцё. Так, прынамсі, кажуць легенды і казкі былых пакаленьняў...

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Чэмпіёны імпэрыіСхільнасьць беларусаў да спорту, нашы спартовыя посьпехі, сярод іншага, паказваюць, што мы зьяўляемся сапраўднымі спадкаемцамі эўрапейскай антычнай цывілізацыі і выводзяць наш народ у лік дваццаці-трыццаці найлепшых народаў сьвету. Беларусы — у сусьветнай эліце. Менавіта таму за часы незалежнасьці наша каманда на Алімпійскіх гульнях нязьменна займае месца ў верхняй частцы выніковай табліцы. (прынамсі займала да канчатковага заняпаду спорта ў нашы часы, меркаваньне канала)

🔗 Таксама чытайце ўрывак з кнігі "Мой Картаген" Сяргея Абламейкі - Беларусы — адзін з найлепшых народаў сьвету. Ода спорту@supermova #мова #каляндар #менск #дынама #спорт

1 month, 1 week ago
**Прысьвечаная нашай і больш нічыей мове**[.](https://www.youtube.com/watch?v=RCkYYZfP5P0)*14 …

Прысьвечаная нашай і больш нічыей мове.14 лістапада 1926 у Менску пачалася канфэрэнцыя па рэформе правапісу

Сёньня ў нашай хаце сьвята... 14 лістапада 1926 кожны жыхар Менску, гораду, які — увага, новая языкаломка! — беларусіфікаваўся, беларусіфікаваўся, ды так і не выбеларусіфікаваўся, мог з поўным правам прасьпяваць гэтыя словы і закусіць мачоным гурком у форме лёсікавай «J». У гэты дзень у сталіцы распачалася міжнародная акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу і альфабэту, скліканая Інбелкультам. Першая ў гісторыі навуковая канфэрэнцыя такога маштабу, прысьвечаная нашай і больш нічыей мове.

Тады мову ўдалося адстаяць — ды на яе ніхто асабліва не і замахваўся. Усе ўдзельнікі шчыра зычылі ёй посьпехаў, рыхтык як маладому чалавеку, які пачынае свой жыцьцёвы шлях. У 1933 годзе гэтага чалавека спаймаюць, скалечаць, загрыміруюць пад іншага і шляхам нескладанай апэрацыі прымусяць увесь час баязьліва ўсьміхацца: так яна і дажыве да васьмідзясятых, сьмеючыся сама зь сябе і забаўляючы сваіх і чужынцаў. І толькі потым пачнецца вяртаньне. Нешта вяртаць будзе позна, нешта ўсё ж вернецца: і ўсе моўныя спрэчкі найноўшага часу будуць свайго кшталту рэхам тых лістападаўскіх дзён 1926-га і таго дзіўнага навуковага сходу.

У 1926-м гаварылі пра тое, якой быць мове. Праз паўстагодзьдзя — ці быць ёй наагул.

🗓 Каляндар Бахарэвіча - Яшчэ жывая❗️ Працы акадэмічнае конфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 г. на knihi.com*Я маю дзве мовы
І амаль што шчаслівы
Я да ворагаў мілы і зрэшты цярплівы
Каб спатоліць свой голад
Я гатовы крычаць
На любой з дзвух мовах
Голад...

Не адзіным хлебам сыты я*🎧 Слухайце моўны трэк ад гурта МУТНАЕВОКА - "Голад" .

@supermova #мова #каляндар #правапіс

1 month, 1 week ago
**Сумны крошынскі джаз**[.](https://telegra.ph/file/90cc59bc4e00094fb3636.jpg)***🥳*** *14 лістапада 1812* …

Сумны крошынскі джаз.🥳 14 лістапада 1812 - нарадзіўся Паўлюк Багрым (в. Крошын, Баранавіцкі р-н),беларускі паэт.

Ад Паўлюка Багрыма засталіся адна жырандоля і адзін верш. Ня так ужо й мала, калі ўлічыць, што пасьля 99,9 адсоткаў насельнікаў плянэты не застаецца наогул нічога. Цяжка сказаць, што ў Паўлюка Багрыма выходзіла лепей: вершы ці жырандолі… Таленавіты чалавек да ўсяго падыходзіць па-творчаму, з чым бы ні працаваў: з музамі ці з МАЗамі. Да таго ж свой знакаміты верш ён напісаў у юнацкім узросьце, а жырандолю змайстраваў ужо сталым чалавекам, вярнуўшыся з рэкрутаў у родны Крошын і стаўшы там кавалём. “Узяўся за розум”, – сказалі б цяпер; так і бачыш перад сабой убранага ў аксэльбанты ваенкома Крошынскага раёну, які выпраўляе хлопца “ў маскалі” з бацькоўскай надзеяй, што “армія зь яго ўсю дурасьць павыбівае”.

А яшчэ ў гонар Паўлюка Багрыма нядаўна названая вуліца ў новым баранавіцкім мікрараёне. Гэтая вуліца перасякаецца з вуліцамі Ігната Дамейкі і 50 гадоў БССР, а паралельна ёй ідзе вуліца Скарыны. Мікрараён, здаецца, яшчэ будуецца… Выдатная ілюстрацыя да гісторыі краіны, у якой собіла нарадзіцца Багрыму: першадрукар, герой-эмігрант, прыгонны паэт, намэнклятурнік вымушаныя суіснаваць тут стагодзьдзямі, і выдае на тое, што іх нічога ўжо не разлучыць. Чацьвёра пасажыраў пацярпелага ў катастрофе самалёта, якія апынуліся на бязьлюднай высьпе. Банда – ці джаз-бэнд.

Верш Паўлюка Багрыма нагадвае блюз – блюз у яго першародным выглядзе; так, напэўна, сьпявалі амэрыканскія рабы да свайго вызваленьня, задоўга да таго, як блюзам сталі называць усё, пад што п’яныя вызваліцелі любяць танчыць свае белыя танцы.

Мне пастушком век не быці,
А ў маскалях трудна жыці,
А я і расці баюся,
Дзе ж я, бедны, абярнуся?
🏦 Чытайце Гамбурскі рахунак Бахарэвіча - Сумны крошынскі джаз🎧 Слухайце музыку, якая кранае душу - BarRokka у BML@supermova #мова #багрым #крошын #BarRokka #джаз

1 month, 1 week ago
**Частка 2. Беларускі агент 007**[.](https://www.youtube.com/watch?v=WBd-4yN8M_I)У сваім …

Частка 2. Беларускі агент 007.У сваім жыцьці кім толькі ня быў Цімох Вострыкаў — электразварнікам, настаўнікам, салдатам Чырвонай aрміі, палітычным уцекачом, шахтаром у Вялікай Брытаніі, студэнтам у Бэльгіі, пасланьнікам Рады БНР, вязьнем сталінскіх лягераў, агентам дзьвюх выведак, але перадусім ён быў — Беларусам.

У паваеннай эмігранцкай кругаверці Вострыкаў ня страціў родную беларускую мову. Таму спрыяў моцны асяродак землякоў-уцекачоў , якія вучыліся ў беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе, у амэрыканскай акупацыйнай зоне Баварыі.

«Тут, у гэтай гімназіі, я стаўся сьвядомым патрыётам Бацькаўшчыны, бо тут было створана нацыянальнае асяродзьдзе», — згадваў пазьней той няпросты час Цімох Вострыкаў у аўтабіяграфічным нарысе «Мая споведзь».

Ані КГБ, ані ГУЛАГ яго не зламалі, не перакавалі ў «савецкага чалавека», хоць ён паўсотні разоў апынаўся ў карцэры і агулам правёў у ім амаль цэлы год, жывучы толькі на хлебе й вадзе. Цімох і ў лягеры схітрыўся зладзіць «беларускі ланцужок», каб перадаваць беларускую літаратуру асуджаным землякам з рук у рукі, падтрымліваць у іх нацыянальныя пачуцьці і еднасьць.

У Гомлі, калі Цімох рабіў на «Гомсельмашы» стропальшчыкам, а пасьля і машыністам крана, ён і пад ціскам не адмовіўся ад беларускае мовы.📰 Гісторыя жыцьця і ўшанаваньня прадстаўніка Рады БНР у артыкуле - Цімох Вострыкаў — чалавек, якога не зламалі 23 гады савецкіх лягераўБудзь смелым, як бура, што крышыць дубы,
А будзе твой верх, тваё права ўсягды!
🎧 Слухайце BRUTTO - Будзь смелым!@supermova #мова #гонар #бнр

1 month, 2 weeks ago
А раптам людзі ніхто — гэта …

А раптам людзі ніхто — гэта мы?
Не безумоўна не мы.

🥳 7 лістапада 1913 - нарадзіўся Альбэр Камю, вядомы францускі раманіст, філёзаф, публіцыст, адзін зь лідэраў філязофскага напрамку экзыстэнцыялізму. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1957 году.

📚 Чытайце на Беларускай палічцы — Альбэр Камю Чужаніца

СССР быў вельмі раздражнёны лютай міжнароднай кампаніяй, якую праводзіў Камю, абураны савецкім уварваньнем ў Вугоршчыну

4 студзеня 1960 году Альбэр Камю загінуў у аўтамабільнай катастрофе. КГБ спрабаваў выдаць забойства за няшчасны выпадак. На пахаваньні Камю адкрыта казалі, што аварыя была падстроеная.

📝 Чытайце артыкул — Прысуд вынесены ў Маскве. Ці быў Альбэр Камю забіты КГБ?

Чалавек Ніхто слухаў Sonic Youth
І чытаў Альбэра Камю.

“Паслухай, а раптам чалавек Ніхто -
Гэта ты?..”
Не, безумоўна, ня ты…

🎵 Слухайце супер экзыстэнцыялістычны трэк VOLSKI - Čałaviek Nichto

@supermova #мова #камю #літаратура

1 month, 2 weeks ago
**7 лістапада**

7 лістапада

Па тэлевізары упарта
Віншуюць зь сёмым лістапада
І паўтараюць "Ленін, Сталін".
Сваім вы Сталіным дасталі!

Таварыш маўзэр!
А хто яшчэ?
Таварыш Мао,
Таварыш Чэ.

Туман, прамоклыя альтанкі,
Па плошчы ціха едуць танкі.
У тэлевізары Дзяржынскі,
Нам без Дзяржынскага пажыць бы!

Таварыш маўзэр!
А хто яшчэ?
Таварыш Мао,
Таварыш Чэ.

Для кагосьці рэвалюцыя - маўзэр і наган,
Для кагосьці рэвалюцыя - душэўны стан,
Для кагосьці рэвалюцыя - калектыўны дурман.
Для кагосьці рэвалюцыя - спосаб зарабіць,
Для кагосьці - нагода выпіць і закусіць,

Для кагосьці рэвалюцыя - сьвятло, што ў цемры гарыць.

Таварыш маўзэр!
А хто яшчэ?
Таварыш Мао,
Таварыш Чэ.

🎵 Слухайце Крамбамбуля — 7 лiстапада

@supermova #мова #музыка #песьнядня

1 month, 3 weeks ago
**Чужая бацькаўшчына**[.](https://telegra.ph/file/4daf6580702eb1deb26f7.jpg)***🥳*** *1 лістапада 1933* - …

Чужая бацькаўшчына.🥳 1 лістапада 1933 - нарадзіўся Вячаслаў Адамчык (в. Варакомшчына, Дзятлаўскі раён), беларускі пісьменьнік.

Раман “Чужая бацькаўшчына” адкрыла мне некалі ня толькі й ня столькі вобраз заходнебеларускае вёскі, аб чым гаварылася ў падручніках. Яна адкрывала душу беларускага народу, наканаваньнем якога сталася быць жывой і пакутнай мяжой паміж Захадам і Усходам.

Калі казаць наагул, то таленавіты мізантроп для мяне пераважыць безьліч чалавекалюбівых пасрэднасьцяў. Аднак я перакананы, што Вячаслаў Адамчык больш за ўсё ненавідзеў тых і таго, хто перакрываў нашым душам неабходнае для жыцьця вольнае беларускае паветра.

Памятаю, зь якой роспаччу й болем на адным з паседжаньняў Рады Саюзу пісьменьнікаў ён казаў, што ўжо шмат дзён ня бачыў над цэнтральным сталічным праспэктам аніводнай беларускамоўнай “расьцяжкі”.

Яго сыны Уладзімер і Міраслаў, больш вядомыя як пісьменьнікі Адам Глёбус і Міраслаў Шайбак, сваім коштам усталявалі ў гонар бацькі на доме № 12 па праспэкце Францішка Скарыны мэмарыяльную дошку.

🗽 З артыкула Ўладзімера Арлова - Імёны Свабоды

Глядзіце інтэрв'ю з пісьменьнікам — Успаміны пра Вільню 1938 году.📚 З творчасьцю Вячаслава Адамчыка можна пазнаёміцца на knihi.com@supermova #мова #гонар #адамчык #літаратура

We recommend to visit

Шаблоны для ваших огненных REELS здесь 💖

Сотрудничество Pr - https://t.me/smm_everyday_pr

Связь - @nastya_khramtcova / @dasha_mihlyaeva

❤️Бьюти канал - https://t.me/beauty_contenti

Last updated 4 days, 20 hours ago

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 2 weeks, 6 days ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 1 year, 5 months ago